Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Конан-Дойль Артур 8 стр.


 Ваш расказ здаецца мне ў найвышэйшай ступені займальным,  зазначыў Холмс, калі кліент спыніўся, каб асвяжыць успаміны ладнай панюшкай тытуню.  Майце ж ласку, працягвайце свой надзвычай цікавы аповед.

 У канторы не было нічога, апроч пары драўляных крэслаў і простага стала, за якім сядзеў невысокі чалавек, яшчэ рудзейшы за мяне. Ён казаў некалькі словаў кожнаму кандыдату, які да яго падыходзіў, і штораз патрапляў знайсці нейкую хібу, якая рабіла таго непрыдатным. У такім святле атрымаць пасаду здавалася справай зусім нялёгкай. Тым не менш, калі падышла нашая чарга, той карантыш паставіўся да мяне з нашмат большай прыхільнасцю, чым да ўсіх астатніх, і прычыніў дзверы, каб пагаварыць з намі прыватна.

«Гэта містэр Явіс Ўілсан,  сказаў мой памочнік,  ён жадае заняць вакансію ў Саюзе».

«І ён найлепшым чынам нам пасуе,  адказаў той.  Адпавядае ўсім патрабаванням. Не прыгадаю, каб я бачыў штосьці настолькі цудоўнае».

Ён адышоў на крок, задзёр галаву, нахіліўшы яе набок, і пачаў так захоплена разглядаць мае валасы, што я ажно засаромеўся. Потым нечакана рвануўся наперад, сціснуў мне руку і цёпла павіншаваў з поспехам.

«Сумнявацца тут не даводзіцца,  сказаў ён.  І ўсё ж я спадзяюся, што вы прабачыце мне неабходныя меры перасцярогі».

З гэтымі словамі ён абедзвюма рукамі ўхапіў мяне за валоссе і цягнуў, пакуль я не ўскрыкнуў ад болю.

«Вашыя вочы ўвільгатніліся,  сказаў ён, калі адпусціў мяне.  Мяркую, усё так, як і мусіць быць. Але мы вымушаныя быць асцярожнымі, бо двойчы нас падманвалі з дапамогай парыкоў і аднойчы з дапамогай фарбы. Я мог бы расказаць вам гісторыі пра шавецкі воск, якія пазбавілі б вас веры ў чалавечую дабрадзейнасць».

Ён адышоў да акна і на ўсю моц крыкнуў, што вакансія занятая. Знізу пачуўся стогн расчаравання, і народ пачаў разыходзіцца ў розныя бакі, пакуль у ваколіцах не засталося ніводнага рудога, апроч мяне і майго наймальніка.

«Мяне завуць Дункан Рос,  сказаў ён,  і я сам адзін са стыпендыятаў фонду, які пакінуў наш высакародны дабрачынец. Вы жанатыя, містэр Ўілсан? У вас ёсць дзеці?»

Я адказаў, што не. Ягоны твар адразу ж спахмурнеў.

«Як недарэчы!  сказаў ён з прыкрасцю.  Гэта сапраўды вельмі важна! Мне шкада гэта чуць. Фонд, вядома ж, створаны для таго, каб рудыя множыліся і распаўсюджваліся і маглі ўтрымліваць свае семі. Так няўдала, што сродкі пойдуць на падтрымку халасцяка».

У мяне пры гэтым выцягнуўся твар, містэр Холмс, бо я падумаў, што не лёс мне атрымаць гэтую працу. Але па нядоўгім роздуме Рос запэўніў мяне, што ўсё мусіць быць добра.

«Калі раптам што,  сказаў ён,  пярэчанні непазбежна будуць вельмі сурёзныя, але будзем ціснуць на тое, што вы чалавек з выключным колерам валасоў. Калі вы можаце прыступіць да сваіх новых абавязкаў?»

«Невялікая нязручнасць у тым, што я ўжо маю бізнэс»,  заікнуўся я.

«О, пра гэта не хвалюйцеся, містэр Ўілсан!  сказаў Вінсэнт Сполдынг.  Я прасачу за ім замест вас».

«А якія гадзіны працоўныя?» запытаўся я.

«З дзясятай да другой».

У ламбард людзі збольшага ходзяць вечарамі, містэр Холмс, галоўным чынам у чацвяргі і пятніцы перад заробкам, таму мне была б вельмі зручнай падпрацоўка ў ранішні час. Апроч таго, я ведаў, што памочнік мой чалавек надзейны і дасць рады ў любой справе.

«Мне гэта вельмі пасуе,  сказаў я.  А плата якая?»

«Чатыры фунты на тыдзень».

«А абавязкі?»

«Чыста намінальныя».

«Што вы маеце на ўвазе пад намінальнымі абавязкамі?»

«Ну, вам давядзецца прысутнічаць у канторы ці, прынамсі, у гэтым будынку ўвесь працоўны час. Калі сыдзеце, то назаўжды пазбавіцеся пасады. У тэстаменце гэты пункт вельмі ясна прапісаны. Калі пакідаеце кантору ў гэтыя гадзіны, то парушаеце ўмовы».

«Гэта ўсяго чатыры гадзіны на тыдзень, наўрад ці мне захочацца кудысьці пайсці»,  сказаў я.

«Тут нішто не можа лічыцца выбачэннем,  сказаў Дункан Рос,  ні хвароба, ні справа, ні нешта іншае. Мусіце заставацца на месцы або страчваеце пасаду».

«Дык а рабіць што трэба?»

«Перапісваць энцыклапедыю «Брытаніка». Вось тут, у шафе, стаіць першы том. Вы мусіце мець сваё чарніла, асадкі і прамакальную паперу, мы вас забяспечваем вось гэтым сталом і крэслам. Заўтра зможаце пачаць?»

«Вядома»,  адказаў я.

«Ну, то да сустрэчы, містэр Явіс Ўілсан, і дазвольце мне яшчэ раз павіншаваць вас з важнай пасадай, якую вам пашчасціла атрымаць».

Потым мы раскланяліся, і я са сваім памочнікам пайшоў дахаты, не ведаючы, што пасля ўсяго казаць ці рабіць,  так я быў задаволены сваім шанцаваннем.

«Ну, то да сустрэчы, містэр Явіс Ўілсан, і дазвольце мне яшчэ раз павіншаваць вас з важнай пасадай, якую вам пашчасціла атрымаць».

Потым мы раскланяліся, і я са сваім памочнікам пайшоў дахаты, не ведаючы, што пасля ўсяго казаць ці рабіць,  так я быў задаволены сваім шанцаваннем.

І вось я разважаў пра гэтую справу ўвесь дзень і ўжо ўвечары зноў быў не ў гуморы, бо пераканаў сябе, што ўся гэтая заварушка мабыць, вялікая афера, нейкае махлярства, хоць для чаго яно патрэбнае, не мог узяць на цям. Ва ўсё разам верылася цяжка і ў тое, што нехта мог пакінуць такі тэстамент, і што вялікія грошы будуць плаціць за настолькі простую працу, як перапісванне энцыклапедыі «Брытаніка». Вінсэнт Сполдынг як мог падбадзёрваў мяне, але перад сном я быў пэўны, што выходжу з гэтай справы. Тым не менш зранку я вырашыў усё-ткі схадзіць зірнуць на тую працу, купіў шклянку чарніла на пені, прыхапіў перевую асадку, сем вялікіх аркушаў і выправіўся на Поўпс-корт.

Я быў прыемна здзіўлены, што ўсё аказалася так, як мы і дамаўляліся. Для мяне стаяў падрыхтаваны стол, і містэр Дункан Рос быў на месцы, каб праверыць, ці выйшаў я на працу. Ён разгарнуў перада мной энцыклапедыю на літары «А» і неўзабаве пайшоў, але час ад часу вяртаўся, каб паглядзець, ці ўсё добра. А другой ён пазычыў мне добрага дня, пахваліў за колькасць перапісанага і замкнуў кантору.

Так паўтаралася з дня ў дзень, містэр Холмс, а ў суботу мой кіраўнік паклаў мне на стол чатыры залатыя саверэны за тыднёвую працу. Гэтак жа было на наступным тыдні і яшчэ праз тыдзень. Штораніцы я прыходзіў а дзясятай і сыходзіў удзень а другой. Праз нейкі час містэр Дункан Рос прыходзіў ужо толькі адзін раз уранку, а потым і зусім перастаў. І ўсё ж, вядома, я не адважваўся пакідаць кабінет ні на імгненне, бо не ведаў, калі той можа завітаць, да таго ж пасада была настолькі добрая і так мне падыходзіла, што я ніколі не рызыкнуў бы страціць яе.

Гэтак прайшло восем тыдняў, і я ўжо перапісаў пра абатаў, і Абісінію, і абмундзіраванне, і археалогію, і архітэктуру і спадзяваўся пры належнай руплівасці неўзабаве дайсці да артыкулаў на «Б». На перапіску пайшло даволі шмат паперы, спісаныя аркушы займалі амаль усю паліцу. І тут раптам прыйшоў канец усёй справе.

 Канец?

 Менавіта, сэр. Гэтай во самай раніцай. Як звычайна, я зявіўся на працу а дзясятай, але дзверы былі зачыненыя і замкнёныя, а пасярэдзіне прыбітая квадратная кардонка. Вось яна, можаце самі паглядзець.

Ён паказаў нам кавалак белага кардону памерам з аркуш для нататак. Надпіс быў наступны:

САЮЗ РУДЫХ РАСПУШЧАНЫ

9 кастрычніка 1890

Мы з Шэрлакам Холмсам сузіралі гэтую абвестку і маркотны твар за ёю, пакуль камізм сітуацыі не перамог усе астатнія думкі і мы проста не разрагаталіся.

 Не бачу тут нічога смешнага!  выгукнуў наш кліент, пачырванеўшы да самых кончыкаў свайго вогненнага валосся.  Калі не можаце прыдумаць нічога лепшага, як пасмяяцца, дык я магу пайсці да каго іншага.

 Не-не,  паспяшаўся супакоіць Холмс, вяртаючы кліента на крэсла, з якога той ужо амаль ускочыў. Ні за што на свеце мне б не хацелася прапусціць ваш выпадак. Ён незвычайна свежы. І ўсё ж ёсць у ім, калі вы прабачыце мне гэтыя словы, штосьці вясёлае. Прашу, раскажыце, што вы зрабілі, калі знайшлі гэтую кардонку на дзвярах.

 Я быў агаломшаны, сэр. Не ведаў, што і рабіць. Прайшоўся па канторах па суседстве, але, падобна, ніхто нічога не ведаў пра гэта. Нарэшце я зайшоў да домаўладальніка гэта бухгалтар, які жыве на першым паверсе,  і спытаўся ў яго, што здарылася з Саюзам рудых. Той адказаў, што ніколі не чуў пра такую арганізацыю. Тады я спытаў, хто такі Дункан Рос. Ён сказаў, што ўпершыню чуе гэтае імя.

«Гэта ж джэнтльмен з канторы  4»,  сказаў я.

«Такі рудавалосы?»

«Так».

«О,  сказаў ён,  яго завуць Ўільям Морыс. Ён адвакат і выкарыстоўваў маё памяшканне часова, пакуль не будзе гатовы яго новы прыёмны пакой. Ён выехаў учора».

«А дзе я магу яго знайсці?»

«Ён даў мне новы адрас. Кінг-Эдвардс-стрыт, 17, каля сабора святога Паўла».

Я паехаў туды, містэр Холмс, але там толькі мануфактура па вырабе штучных каленных чашачак, дзе ніхто ніколі не чуў ні пра містэра Ўільяма Морыса, ні пра Дункана Роса.

 І што вы зрабілі потым?  запытаўся Холмс.

 Паехаў дахаты на Сакс-Кобург-сквер, каб параіцца са сваім памочнікам. Але ён ніяк не змог дапамагчы. Толькі сказаў мне, што калі я пачакаю, то, мусіць, атрымаю поштай паведамленне. Але мяне гэта не задаволіла, містэр Холмс. Мне не хацелася страчваць такое месца без барацьбы, і таму, ведаючы пра вас як пра добрага чалавека, гатовага даваць парады бедакам, якім патрэбная дапамога, я проста да вас і прыйшоў.

Назад Дальше