Я чуў, як коні на стайні білі капытамі, і бачыў сваё акенца наверсе, але не мог адчыніць браму і ўвайсці. Стомлены і раззлаваны, я вырашыў вярнуцца на прыстань і пашукаць свае ключы.
Зноў пайшоў дождж, і я ўжо адчуваў, як вада сцякае ў мяне па спіне паміж лапаткамі. У ратушы мне раптам прыйшла ў галаву цудоўная думка: я вырашыў звярнуцца да паліцыі з просьбай адчыніць мне браму. Падышоўшы да паліцыянта, я пераканаўча папрасіў яго пайсці са мною і, калі гэта магчыма, адамкнуць замок.
Калі б гэта было магчыма, тады вядома! Але гэта немагчыма: у яго няма адмычак. Адмычкі ёсць адно ў агентаў аддзела крымінальнага вышуку.
Як жа мне быць?
Што ж, давядзецца вам заначаваць ў гасцініцы.
Але я, папраўдзе, не магу начаваць у гасцініцы: у мяне няма грошай. Разумееце, я выйшаў з дому толькі ў кавярню
Колькі хвілін мы пастаялі на прыступках каля ратушы. Ён думаў пра сітуацыю, разважаў, пазіраючы на мяне. Дождж ліў, як з вядра.
Вам давядзецца пайсці ў дзяжурную частку і абвясціць, што ў вас няма прытулку, сказаў ён.
Абвясціць, што ў мяне няма прытулку? Пра гэта я не падумаў. Далібог, выдатная думка! Я пачаў дзякаваць паліцыянту за параду. Значыцца, я магу проста ўвайсці і сказаць, што ў мяне няма прытулку?
Вядома, можаце!..
Ваша прозвішча? запытаўся дзяжурны.
Танген Андрэас Танген.
Я сам не ведаў, навошта маню. Думкі бязладна мітусіліся ў мяне ў галаве і міжволі прымушалі ісці на ўсялякія хітрыкі: я імгненна прыдумаў гэтае чужое прозвішча і адразу яго назваў. Я хлусіў без усялякай патрэбы.
Занятак?
Гэта было ўжо амаль што выкіданнем мяне на брук. Гм! Спачатку я думаў назвацца бляхаром, але не рызыкнуў бо я назваў сябе прозвішчам, якое мала адпавядала прафесіі бляхара, і, апроч таго, у мяне былі акуляры на носе. Тады я набраўся нахабства, зрабіў крок наперад і сказаў урачыста, цвёрдым голасам:
Я журналіст.
Дзяжурны здрыгануўся, але занатаваў мае словы, а я важна стаяў перад ім, нібы дзяржаўны радца, які аказаўся без прытулку. Тое, што я прамарудзіў з адказам, не выклікала ў дзяжурнага падазрэнняў. Бо гэта ні на што не падобна: журналіст, які стаіць каля ратушы, без даху над галавою!
А ў якой газеце вы працуеце, спадар Танген?
У «Моргенбладэ», адказаў я. На жаль, я выйшаў сёння ўвечары з дому
Гэта да справы не адносіцца! перапыніў ён і дадаў з усмешкай: Калі маладыя людзі адлучаюцца з дому Гэта мы разумеем. Ён падняўся і пачціва пакланіўся мне, а потым сказаў нейкаму паліцыянту: Праводзьце спадара ў рэзервовую камеру. Дабранач.
Ад уласнай дзёрзкасці па спіне ў мяне пабеглі мурашкі, і, сціснуўшы кулакі, я паспрабаваў набрацца духу.
Газоўка гарыць толькі дзесяць хвілін, папярэдзіў паліцыянт яшчэ ў дзвярах.
А потым гасне?
Ну так, потым гасне.
Я сеў на ложак і чуў, як ключ павярнуўся ў замку. У камеры было светла, яна нават здавалася ўтульнаю; адчуваючы дах над галавою, я з задавальненнем прыслухоўваўся да шуму дажджу. Каб жа заўсёды мець гэткі ўтульны пакойчык лепшага я і не хацеў! На душы ў мяне зрабілася куды спакайней. Седзячы на ложку з капелюшом у руцэ і гледзячы на газоўку пры сцяне, я паўтараў сам сабе падрабязнасці гэтага першага свайго сутыкненні з паліцыяй. Напраўду, я ўпершыню сутыкнуўся з імі і да чаго ж спрытна іх абдурыў! Журналіст Танген, праўда ж? З «Моргенбладэ»! Згадаўшы «Моргенбладэ», я пацэліў гэтаму спадару ў самае сэрца! «Гэта да справы не адносіцца!» Ну і што такое? Заседзеўся ў гасцях на Саборнай плошчы да дзвюх ночы, забыў дома ключ і кашалёк з некалькімі тысячамі крон! «Праводзьце спадара ў рэзервовую камеру»
Ды вось газоўка гасне, гасне адразу, без папярэджання, я сяджу ў поўнай цемры, не бачачы нават сваёй рукі, не бачачы белых муроў камеры, анічога. Застаецца адно легчы спаць. І я распранаюся.
Але я не мог заснуць: сон не ішоў да мяне. Пэўны час я ляжаў, гледзячы ў цемру густую, непранікальную, бяздонную і недасяжную. Мая думка не магла яе ахапіць. Змрок быў занадта густы, ён ціснуў на мяне. Я зажмурыўся і стаў напаўголаса напяваць, я круціўся на ложку, каб развеяць цяжкія пачуцці, але ўсё было марна. Змрок паглынаў усе мае думкі і ні на хвілю не адступаўся. А раптам сам я ўвесь растваруся ў гэтай цемры, зліюся з ёю ў адно? Я падскокваю з ложка і пачынаю размахваць рукамі.
Нервовае ўзбуджэнне цалкам авалодала мною, і як я ні намагаўся пазбавіцца ад яго, нічога не дапамагала. І вось я сядзеў, ахоплены вельмі дзіўнымі фантазіямі, заспакойваў сябе, напяваў калыханку, сіліўся сябе ўтаймаваць, увесь спацелы ад гэтых высілкаў. Я пільна ўзіраўся ў змрок, такі глыбокі, якога я ў жыцці не бачыў. У мяне не было аніякага сумневу, што гэта зусім асаблівая цемра, пагрозлівая стыхія, з якою яшчэ ніхто на свеце не сутыкаўся. Мне прыходзілі ў галаву самыя недарэчныя думкі, усё вакол пужала мяне. Вось у сцяне над ложкам невялікая адтуліна, яна забрала маю пільную ўвагу. Гэтая дзірка ад цвіка, думаю я, знак, пакінуты на сцяне. Я абмацваю адтуліну, дзьму ў яе. Імкнуся вызначыць яе глыбіню. Не, гэта не простая адтуліна, куды там, гэта вельмі хітрая і таямнічая адтуліна яе варта асцерагацца. Паглынуты гэтай думкаю, ахоплены пякучаю цікаўнасцю і страхам, я нарэшце ўстаў з ложка, знайшоў у кішэні сцізорык і вымераў глыбіню адтуліны, каб пераканацца, што яна не выходзіць у суседнюю камеру.
Нервовае ўзбуджэнне цалкам авалодала мною, і як я ні намагаўся пазбавіцца ад яго, нічога не дапамагала. І вось я сядзеў, ахоплены вельмі дзіўнымі фантазіямі, заспакойваў сябе, напяваў калыханку, сіліўся сябе ўтаймаваць, увесь спацелы ад гэтых высілкаў. Я пільна ўзіраўся ў змрок, такі глыбокі, якога я ў жыцці не бачыў. У мяне не было аніякага сумневу, што гэта зусім асаблівая цемра, пагрозлівая стыхія, з якою яшчэ ніхто на свеце не сутыкаўся. Мне прыходзілі ў галаву самыя недарэчныя думкі, усё вакол пужала мяне. Вось у сцяне над ложкам невялікая адтуліна, яна забрала маю пільную ўвагу. Гэтая дзірка ад цвіка, думаю я, знак, пакінуты на сцяне. Я абмацваю адтуліну, дзьму ў яе. Імкнуся вызначыць яе глыбіню. Не, гэта не простая адтуліна, куды там, гэта вельмі хітрая і таямнічая адтуліна яе варта асцерагацца. Паглынуты гэтай думкаю, ахоплены пякучаю цікаўнасцю і страхам, я нарэшце ўстаў з ложка, знайшоў у кішэні сцізорык і вымераў глыбіню адтуліны, каб пераканацца, што яна не выходзіць у суседнюю камеру.
Потым я зноў прылёг і паспрабаваў заснуць, але замест гэтага зноўку пачаў змагацца з цемраю. Дождж на двары суняўся, і не было чуваць ані гуку. Я доўга прыслухоўваўся і не мог супакоіцца, аж пакуль не пачуў крокаў на вуліцы па ўсім відаць, гэта прайшоў паліцыянт. Пасля я пачаў пстрыкаць пальцамі і смяяцца. Ха-ха! Чорт пабірай! У галаву мне прыйшло новае, небывалае слова. Я прыўздымаюся на ложку і кажу: «кубоа», такога слова няма ў мове, я сам яго прыдумаў. Як і кожнае слова, яно складаецца з літар мілы Божа!.. ага, чалавеча, ты стварыў слова «кубоа» яно мае вялікае значэнне для граматыкі.
Гэтае слова выразна паўставала перад маімі вачыма ў змроку.
Цяпер я сяджу на ложку, шырока расплюшчыўшы вочы, дзіўлюся сваёй знаходцы і смяюся ад радасці. Я кажу шэптам: мяне ж могуць падслухаць, а я хачу захаваць сваё вынаходніцтва ў таямніцы. Ад голаду мною авалодала трыумфальнае варяцтва: боль ужо не меў улады нада мною, думкі зусім парасцугляліся. Я пачынаю разважаць над значэннем новага слова; думкі дзівосна паскакалі наперад.... Не, яно зусім не значыць «Бог» або «Тывалі», і з якой нагоды яно павінна абазначаць «звярынец»? Сашчапіўшы пальцы ў кулакі, я паўтараю: «З якой нагоды яно павінна абазначаць звярынец?» Калі ўдумацца, яно не можа значыць «вісячы замок» або «ўзыход сонца». Але сэнс яго выявіць не так ужо складана. Я пачакаю, гэта справа часу. А пакуль можна паспаць.
Я ляжу на ложку і ўсміхаюся моўчкі, нічога не кажучы ані «за», ані «супраць». Але праз некалькі хвілін я пачынаю хвалявацца: новае слова не дае мне спакою, яно раз-пораз вяртаецца і нарэшце цалкам авалодвае маімі думкамі, праз што я раблюся вельмі сурёзны. Я ўжо цвёрда вырашыў, чаго яно не павінна абазначаць, але не вызначыў, што ж яно ўсё-такі значыць. «Гэта неістотнае пытанне!» гучна кажу я сабе, ушчаперваюся сам сабе ў руку і паўтараю, што гэта неістотнае пытанне. Слова, з Божай дапамогаю, знойдзенае, і гэта галоўнае. Але думка пра тое, што яно можа значыць, не пакідае мяне, перашкаджае заснуць: перад гэткім выключным словам я бяззбройны. Нарэшце я зноў сядаю на ложак, сціскаю абедзвюма рукамі галаву і кажу: «Не, напэўна ж немагчыма, каб яно значыла «эміграцыя» або «тытунёвая фабрыка»! Калі б яно магло значыць што-небудзь такога кшталту, я даўно б ужо спыніўся на гэтым і зрабіў бы адпаведныя высновы. Не, гэтае слова папраўдзе народжанае для абазначэння чагосьці духоўнага: пачуцця, душэўнага стану як жа я да гэтага часу таго не зразумеў? Я капаюся ў памяці, шукаю якое-небудзь духоўнае паняцце, і раптам мне здаецца, быццам я чую нечы голас, быццам нехта ўмешваецца ў мае развагі, і я кажу злосна: «Гэта яшчэ што такое? Вось ідыёт, якіх свет не бачыў! Як жа яно можа значыць «прадзіва»? Да дябла!» З якой такой нагоды мне пагаджацца, што яно значыць «прадзіва», калі я з самага пачатку быў супраць гэтага? Бо слова прыдумаў я, і я маю поўнае права надаць яму той сэнс, які пажадаю. А я, здаецца, яшчэ не выказаў свайго меркавання
Але думкі мае рабіліся ўсё больш бязладнымі. Нарэшце я саскочыў з ложка і стаў шукаць водаправодны кран. Піць мне не хацелася, але галава была гарачаю, і мяне цягнула да вады. Напіўшыся, я зноў лёг і вырашыў так ці гэтак, але заснуць. Заплюшчыўшы вочы, я прымусіў сябе супакоіцца. Пасля гэтага я праляжаў некалькі хвілін, не зварухнуўшыся. Я заліваўся потам і адчуваў у сваіх жылах шалёныя штуршкі крыві. Не, падумаць толькі, як выдатна гэта атрымалася, што ён стаў шукаць грошы ў тым папяровым скрутку! Ён кашлянуў разок. Пэўна, што ён да гэтага часу там блукае? Сядзіць на маёй лаўцы?.. Перламутравая сінеча Караблі