Голад (зборнік) - Кнут Гамсун 14 стр.


 Паслухайце, Енс Улай, крыкнуў я ў дзверы стайні. Я цвёрда ўпэўнены, што ўвечары здолею вам дапамагчы!

Падышоўшы да ратушы, я бачу, што ўжо колькі хвілін на дванаццатую, і вырашаю тут жа адправіцца ў рэдакцыю. Перад рэдакцыйнымі дзвярыма я спыняюся, каб спраўдзіць, ці ў парадку складзеныя старонкі рукапісу. Я старанна разгладжваю іх, ізноў кладу ў кішэню і стукаюся ў дзверы. Увайшоўшы, я чую, як бецца маё сэрца.

Чалавек-нажніцы, як звычайна, быў заняты сваёю справай. Я нясмела спытаўся пра рэдактара. Ён не адказаў. Усё сядзеў ды вышукваў дробныя навіны ў іншагародніх газетах.

Я паўтарыў сваё пытанне, падышоўшы бліжэй.

 Рэдактар яшчэ не прыходзіў, нарэшце адказваюць Нажніцы, нават не зірнуўшы на мяне.

 А калі ён прыйдзе?

 Я не магу сказаць, абсалютна не ведаю.

 Да якога часу адчыненая рэдакцыя?

Я не атрымаў аніякага адказу і вымушаны быў сысці. Чалавек-нажніцы падчас нашай размовы ні разу не паглядзеў мне ў твар: ён пазнаў мяне з голасу. «На якім жа ты тут кепскім рахунку, падумаў я, раз табе нават адказаць не хочуць. Няўжо гэтак распарадзіўся рэдактар?» Што праўда, пасля свайго знакамітага нарыса за дзесяць крон я засыпаў яго артыкуламі, бегаў да яго ледзьве не кожны дзень, прыносіў непрыдатную прадукцыю, якую яму даводзілася чытаць, а потым вяртаць назад. Мабыць, ён вырашыў пакласці гэтаму канец і зрабіў свае захады Я пайшоў у бок цэнтра горада.

Ханс Паўлі Петэрсэн, студэнт з сялян, жыў на гарышчы пяціпавярховага дома то значыць, Ханс Паўлі Петэрсэн быў бедным чалавекам. Але калі ў яго знойдзецца крона, ён не пашкадуе яе. Я магу быць упэўнены, што яна ўжо ў мяне ў руцэ. Ідучы да яго, я не пераставаў радавацца гэтай кроне і быў перакананы, што атрымаю яе. Дзверы ў падезд былі зачыненыя, давялося патэлефанаваць.

 Я хацеў бы бачыць студэнта Петэрсэна, прамовіў я і паспрабаваў увайсці. Я ведаю, дзе ён жыве.

 Студэнта Петэрсэна? паўтарыла пакаёўка. Таго, што жыў на гарышчы? Дык ён адсюль пераехаў.

Яна не ведала, куды менавіта, аднак ён прасіў перасылаць лісты да Хермансэна на Тульбудгатэн яна назвала нумар дома.

Абнадзеены, я адпраўляюся на Тульбудгатэн на адрас Ханса Паўлі. Больш мне няма на што разлічваць, даводзіцца чапляцца за апошні шанец. Я прайшоў паўз новабудоўлю, дзе цесляры габлявалі дошкі. Я выбраў з кучы дзве чыстыя габлюшкі, запхнуў адну ў рот, а другую схаваў у кішэню, пра запас, і пайшоў далей. Я проста стагнаў ад голаду. У вітрыне пякарні я ўбачыў хлеб незвычайнай велічыні, коштам дзесяць эрэ, самы вялікі хлеб, які можна купіць за гэтыя грошы

 Я хацеў бы даведацца наконт адраса студэнта Петэрсэна.

 Вуліца Бернта Анкера, дом дзесяць, на гарышчы Вы ідзяце туды? У такім разе ці не прыхопіце для яго вось гэтыя лісты?

І я адпраўляюся ў горад той жа дарогаю, якою прыйшоў, зноў праходжу паўз цесляроў, якія цяпер сядзяць, паставіўшы кацялкі на калені, і ядуць смачны, гарачы абед, паўз пякарню, дзе ў вітрыне ўсё гэтак жа ляжыць хлеб, і калі нарэшце дабіраюся да вуліцы Бернта Анкера, то ледзьве не падаю ад знямогі. Дзверы не зачыненыя, і я доўгімі стромымі сходамі ўзбіраюся на гарышча. Я выцягваю лісты з кішэні, каб, увайшоўшы, адразу парадаваць Ханса Паўлі. Ён, вядома, не адмовіцца працягнуць мне руку дапамогі, калі я раскажу яму пра ўсе акалічнасці вядома ж, не у Ханса Паўлі спагадлівае сэрца, я заўсёды так меркаваў

На дзвярах была прышпіленая цыдулка: «Х.-П. Петэрсэн, студ. багаслоўя, зехаў на радзіму».

Я сядаю, проста валюся на голую падлогу, не ў змозе паварушыцца ад стомы, дарэшты выпетраны. Я механічна паўтараю некалькі разоў: «Паехаў на радзіму! Зехаў на радзіму!» Пасля я нейкі час проста маўчу. Вочы ў мяне сухія, ніякіх думак у галаве, ніякіх пачуццяў ува мне больш няма. Я са здзіўленнем разглядаю лісты і сяджу нерухома. Праходзіць дзесяць хвілін, а можа быць, усе дваццаць  ці нават і болей,  а я ўсё сяджу на месцы, ні разу нават не варухнуўшыся. Гэтае тупое здранцвенне падобнае да сну. Раптам я чую крокі на сходах, падымаюся з месца і кажу:

 Тут жыў студэнт Петэрсэн, я прынёс яму два лісты.

 Ён паехаў, адказвае жанчына. Але ён вернецца пасля вакацый. А лісты, калі хочаце, можаце аддаць мне.

 Дзякуй, вы вельмі ласкавыя, сказаў я. Тады ён возьме іх у вас, як толькі вернецца. Бо лісты, напэўна, вельмі важныя. Да пабачэння.

Выйшаўшы з дому, я спыніўся пасярод вуліцы і, сціснуўшы кулакі, вымавіў гучна:

 Тут жыў студэнт Петэрсэн, я прынёс яму два лісты.

 Ён паехаў, адказвае жанчына. Але ён вернецца пасля вакацый. А лісты, калі хочаце, можаце аддаць мне.

 Дзякуй, вы вельмі ласкавыя, сказаў я. Тады ён возьме іх у вас, як толькі вернецца. Бо лісты, напэўна, вельмі важныя. Да пабачэння.

Выйшаўшы з дому, я спыніўся пасярод вуліцы і, сціснуўшы кулакі, вымавіў гучна:

 Вось што я табе скажу, міласэрны Божа: цяпер я ведаю, хто ты ёсць! І ў шаленстве сціснуўшы зубы, я пагразіў небу кулаком. Трасца мне ў бок, калі я гэтага не ведаю!

Прайшоўшы яшчэ колькі крокаў, я зноў спыняюся. Раптам, перамяніўшы тон, я пакорліва складаю рукі, схіляю галаву і лагодным, ялейным голасам пытаюся:

 А ці маліў ты Яго, сыне мой?

Гэта прагучала фальшыва.

 Яго з вялікай літары, працягваў я. З літары «Я», велізарнай, як званіца. Я пытаюся зноў: ці прасіў ты Яго, сыне мой? І, панурыўшы галаву, я адказваю з засмучэннем:   Не!

І гэта таксама прагучала фальшыва.

Ты не ўмееш крывадушнічаць, дурань! Ты павінен быў сказаць: «Я і праўда благаў, звяртаючыся да Госпада майго!» І ты павінен бы вымавіць гэтыя словы жаласліва, як можна больш жаласліва. Ну-тка, яшчэ разок! Вось цяпер ужо лепей. Але пры гэтым трэба ўздыхаць, уздыхаць цяжка, як даведзены да канвульсіяў конь. Вось так!

Я іду і павучаю сябе, а калі гэта мне надакучвае, пачынаю злосна тупаць нагамі і абзываць сябе пнём, на здзіўленне прахожым, якія абарочваюцца і глядзяць на мяне.

Увесь гэты час я жаваў габлюшку і шыбаваў па вуліцы. Я нават не заўважыў, як апынуўся на Вакзальнай плошчы. Гадзіннік на царкве Збаўцы паказваў палову на другую. Я пастаяў трохі ў роздуме. На ілбе ў мяне выступіў пот ён пачаў проста заліваць мне вочы.

 А ці не пайсці табе на прыстань? сказаў я сам сабе. Зразумела, калі ў цябе ёсць час.

Я пакланіўся самому сабе і пайшоў на прыстань.

Караблі стаялі на рэйдзе, мора крыху зыбілася, бліскаючы пад сонцам. Тут панавала ажыўленне, чуліся параходныя свісткі, гойсалі грузчыкі са скрынямі на спінах, з баржаў даносіліся вясёлыя песні. Непадалёк ад мяне нейкая жанчына гандлявала піражкамі: яна сядзела, схіліўшыся сваім загарэлым носам над таварам столік перад ёю завалены прысмакамі, і я пагардліва адварочваюся. Праз яе ўся прыстань смярдзіць ежаю: цьху, выветрыце набярэжную! Я звяртаюся да мужчыны, які сядзіць побач са мною, і пераканаўча даводжу яму, як недарэчна гандляваць піражкамі дзе трэба і не трэба Вы не згодны? Добра, аднак жа вы не будзеце спрачацца, што Але мужчына адчуў нядобрае, ён не даў мне дагаварыць да канца, падняўся і пайшоў. Я таксама ўстаў і пайшоў за ім, цвёрда вырашыўшы даказаць яму, што ён памыляецца.

 Гэта недапушчальна таксама і з санітарнага гледзішча,  сказаў я, паляпаўшы яго па плячы.

 Прабачце, я прыезджы і нічога не разумею ў санітарыі,   сказаў ён, гледзячы на мяне са страхам.

 Ну, калі вы прыезджы, тады справа іншая Ці не магу я быць вам карысным? Ці не паказаць вам горад? Не? Я з задавальненнем зрабіў бы гэта без усялякай узнагароды

Але ён відавочна хацеў пазбавіцца ад мяне і хутка перайшоў на другі бок вуліцы.

Я вярнуўся да сваёй лаўкі і зноўку сеў. Я быў вельмі засмучаны, і катрынка, што гучна зайграла воддаль, яшчэ больш усхвалявала мяне. Раз-пораз парыпваючы, яна выдавала нейкія фрагменты з Вебера, і пад гэты акампанемент маленькая дзяўчынка спявала сумную песеньку І вось надрыўна-пісклявыя гукі катрынкі праймаюць мяне, нервы мае дрыжаць, нібы струны, дакладна наследуючы гэтым гукам, і я ўжо ціхенька напяваю нешта жаласлівае, адкінуўшыся на спінку лаўкі. Якіх толькі адчуванняў не мае галодны чалавек! Я ўсведамляю, як гэтыя гукі авалодваюць мною, я раствараюся ў іх, расцякаюся патокам, выразна сабе ўяўляю, як я ўзношуся патокам увысь, вось ужо ўзнёсся высока над гарамі, нібы кружачыся ў танцы над прамяністымі далячынямі

 Падайце эрэ! кажа дзяўчынка, якая спявала пад катрынку, і працягвае металічную талерачку. Толькі адзін эрэ!

 Зараз, машынальна адказваю я і, ускочыўшы, абшукваю кішэні.

Але дзяўчынка думае, што я проста смяюся з яе, і сыходзіць, не сказаўшы больш ні слова. Гэтай бязмоўнай пакорлівасці я не ў змозе стрываць: калі б яна аблаяла мяне, мне было б нашмат лягчэй. Мне стала балюча, і я паклікаў яе:

 У мяне няма ніводнага эрэ, але я пра цябе хутка згадаю, быць можа, заўтра ж. Як цябе завуць? Якое прыгожае імя, я яго не забуду. Ну, то да заўтра

Назад Дальше