Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна М. Мушынская 10 стр.


 Але я жывая!  амаль крычыць дзяўчынка.  Я не магу чакаць усё жыццё!

 Са сваёй далёкай планеты ён не можа лётаць да цябе штодзень. Шлях доўгі. Ты хочаш мець яго каля сябе. Каб штодня адчуваць сваю жаночую сілу, здольную перамагчы ў спрэчцы з творчасцю.

 Я хачу не мець, а чуць!

 Калі ён зробіцца звычайны, як усе, табе з ім будзе не цікава. А пакуль ён далёкая зорка. А яны заўсёды трывожаць і вабяць. Зірні праўдзе ў вочы!  пераконвае жанчына.  Хіба ён сказаў хоць аднойчы, што жыць без цябе не можа? Маўчыш, значыць, не сказаў. Ну, сустракаліся вы з ім. Ну, цалаваліся. Ну і што? Ці мала хто з кім сустракаўся-цалаваўся? З гэтага нічога не вынікае Можна колькі заўгодна абмяркоўваць узаемаадносіны дзвюх палавін чалавецтва. У рэшце рэшт, усё зводзіцца да трох пытанняў: ты любіш або не любіш, цябе любяць або не любяць. I нарэшце, ці хочаш ты гэтага чалавека бачыць і чуць штодзень, ці не? Вось і ўся філасофія. Ты яму не цікавая. Твой іншапланецянін паляцеў на сваю планету. А цябе пакінуў на Зямлі.

Дзяўчынка зацята маўчыць.

 Таму я вельмі раю табе,  працягвае адбітак у люстэрку,  пакінуць яго першай.

 ?..

 Мая даражэнькая, каханне гэта яшчэ і поле бою. Вырашае не тое, у каго пачуцці мацнейшыя, а ў каго больш трывалая воля. Хто з таго поля пойдзе першы, той і пераможца. Вакол цябе няма людзей, якія будуць рады пасядзець з табой у кавярні ці прайсціся па вечаровым горадзе? А калі дадому на каву запрасіць, тут чарга ўтворыцца. На свеце няма нічога горшага, чым комплекс пакінутай жанчыны.

 Я не магу ад яго адмовіцца. Ён лепшае, што ёсць у маім жыцці. Мо падобнага ніколі не будзе?

 Не будзе. Будзе штосьці іншае. Цяпер ты блукаеш на папялішчы былога кахання. I думаеш, як вярнуць тое, што вярнуць немагчыма. Калі ты кінеш яго або знойдзеш сабе некага іншага

 Ніхто іншы мне не патрэбен.

 Даслухай. Калі ты яго кінеш або знойдзеш сабе іншага, Маэстра, магчыма, яшчэ вернецца. Ён хоць і з іншай планеты, але мужчына, а яны па прыродзе эгаісты і ўласнікі. Ён не тэлефануе, бо ведае, што ён для цябе Бог, адзінае святло ў акенцы. Калі ўбачыць, што цябе побач няма, твае якасці паўстануць перад ім у больш прывабным святле. Жанчыну трэба заваёўваць. Зноў і зноў. Дай яму такую займальную магчымасць!

 Няўжо гульні дзейнічаюць мацней, чым пачуцці?

 Я лічу, што гульні лепей, чым слёзы. У цябе дзіўнае разуменне адносін Ён Яна. Навошта ты ставіш мужчыну ў цэнтр свету? Ці сусвету Ці не надта вялікі гонар для яго? А сама не хочаш там стаяць? Ён сышоў, і табе здаецца, што свет знік. Не! З ім усё ў парадку.

На шчасце, мужчына не цэнтр Сусвету. А толькі фрагмент. Часам цікавы, часам нецікавы. Твая багатая фантазія дамалявала ў партрэце тое, чаго няма ў рэальнасці.

Ты хочаш, як Ганна Аркадзьеўна Карэніна, каб у жыцці панавала толькі адно бязмежнае каханне. Але паглядзі: штодня працуюць школы, садкі, паліклінікі, крамы, аптэкі, банкі, заводы, міністэрствы. Людзі вучацца, працуюць. Падарожнічаюць, гандлююць, чытаюць, глядзяць тэлевізар, ходзяць у госці, ездзяць на лецішча. Значыць, не адно каханне кіруе рэальнасцю. Калі б эратычная ідэя была вызначальнай, ніхто б з ложкаў не вылазіў

Дзяўчынка нарэшце ўсміхнулася.

 Патлумач, чаму мне так пагана?

 Ты растварылася ў ім. І забылася, якой была раней. Дарэчы, выключна славянская завядзёнка усё даводзіць да крайнасці. Навошта гэтая «дастаеўшчына»? Ты моўчкі пакутуеш, а лепей бы скандал яму закаціла, а ў гэты час назірала, як ён рэагаваць будзе. Або сцэну рэўнасці арганізавала. Можна талеркі не надта каштоўныя перабіць дапамагае.

 Можа, нам з табой трэба часцей размаўляць? Каб разумець адна адну  разважае дзяўчынка.

 Існуюць розныя віды смагі. Фізічная, эмацыйная, тактыльная, эратычная. Ты доўгі час жыла адна. Гадавала сына, займалася творчасцю, зарабляла грошы. А стан адзіноты усё-такі ненатуральны. Котка і тая хоча, каб яе час ад часу гладзілі па спінцы. Гаспадыня ці гаспадар А жанчына больш складаная істота, чым котка.

Наша грамадства вельмі дзіўнае. Дзясяткі, а мо і тысячы мужчын і жанчын, якія пакутуюць ад эмацыйнай смагі, ходзяць па вуліцах гарадоў, едуць у транспарце, прыходзяць на працу. Яны прыдумваюць сабе зусім не патрэбныя заняткі і клопаты, фармулююць дурныя лозунгі, абсурдныя правілы, выказваюць ідэі, высмактаныя з пальца. І ўсё для таго, каб не ўсведамляць уласную адзіноту. Каб не прызнацца, што ім няма да каго прытуліцца і няма каго абняць. Што ніхто іх не чакае, і яны нікога не чакаюць.

 Бачыш, нашы з табой погляды амаль сышліся  дзівіцца дзяўчынка.

 Уяві, хтосьці на ўсё жыццё застаецца эмацыйна і тактыльна галодным. І такую смагу нельга наталіць. Усё адно, што з пустыні Сахара зрабіць квітнеючы аазіс.

 Раней я лічыла, што жанчына ні пра што не павінна прасіць,  кажа дзяўчынка.  У каго ёсць сэрца, сам здагадаецца, а ў каго няма, дык нашто ён мне патрэбен? Я верыла, што няма такіх пачуццяў, якія б не магла ўтаймаваць воля. Але хіба здагадвалася тады, што пачуцці могуць быць як акіянская хваля, як шторм і смерч? Якая воля можа ўтаймаваць шторм? Так званае каханне гэта пакутлівая і хранічная хвароба і стыхійнае бедства.

Яна памаўчала.

 Ніколі не здагадвалася, што ўва мне самой хаваецца бездань. Бясконцая, бязмежная прастора. Без-дань Гэта калі ты без дна

 Як бездань адкрылася сама, так сама і закрыецца,  супакоіла жанчына.  Паглядзі на сябе! Да каго ты падобная?.. Каму ты ў такім выглядзе цікавая? Букеты засохлых кветак непрывабныя. Іх выкідваюць у сметніцу. Дзяўчынка, самаацэнку трэба ўздымаць. У цябе вочы цяпер як у Муму, якую вязуць тапіць. У іх напісана: «Чаму?! За што?!»

 Дзіўныя асацыяцыі

 Між іншым, сабакі добра плаваюць. Скокнуў з лодкі і паплыў. А Герасім няхай топіцца, калі падабаецца на дне сінім ляжаць.

Дзяўчынка засмяялася.

 Дурніца ты. І мазахістка Падабаецца быць няшчаснай, абражанай, ліць няўцешныя слёзы? Падабаецца пакутваць? Усім жанчынам падабаецца. Але слабым, а не моцным. Пачні новае жыццё.

А то заладзіла, як капрызлівае дзіця: «Дайце мне гэтую цацку!» А мо тая цацка табе не патрэбная? Ты спявачка. Разумееш?! А хто яна па сваёй сутнасці? Марская сірэна, якая спевамі (дарэчы, вельмі эратычнае мастацтва!) заваблівае мужчын у свае сеткі. А ты не завабліваеш. Ты рыбка, што заблыталася ў чужых сетках і ляжыць, нежывая, на беразе.

 Хто думаў, што вынік акажацца такім дурным і бяздарным?

 Аблом, кажа сучасная моладзь. Аптычны падман. Ты прайграла Але ты не адна прайграеш. Трэба прызнаць паражэнне. З яго пачынаецца перамога над сабой і сітуацыяй. Але супернік быў годны. І ў гэтым суцяшэнне. Ты прыгажуня. Вакол цябе мала рамантычных і таленавітых? Яны павінны на калені перад табой падаць. А табе застанецца толькі выбіраць. Ты брывом павяла, а ён пабег твае жаданні выконваць

Слухай, падобныя размовы мне надакучылі. Калі будзеш бясконца пра яго думаць, скончыцца кепска,  падвяла рысу пад іхнімі дыялогамі дарослая Надзя і абявіла жалобным і суровым голасам дыктара: Музычнае мастацтва краіны панесла непапраўную страту. Пасля працяглай хваробы памерла выдатная прадстаўніца нацыянальнай вакальнай школы

Дзяўчынка засмяялася.

 Праўда, у афіцыйным паведамленні, жанчына вярнулася да свайго звычайнага голасу,  не скажуць, што хвароба аказалася псіхічная. Твая рэпутацыя застанецца бездакорнай. А пра сапраўдную прычыну шырокія працоўныя масы будуць толькі здагадвацца.

Частка дзясятая

Сон

Напэўна, думка пра варяцтва глыбока трапіла ў Надзіну свядомасць, бо аднойчы ёй прысніўся сон. Нібыта яна пацыентка ці то неўралагічнага аддзялення бальніцы, ці то псіханеўралагічнага дыспансера. Але не «Навінак» гэта Надзя памятала дакладна. Яна ляжыць на бальнічным ложку. Разам з ёй у палаце знаходзяцца некалькі жанчын. Яны апранутыя ў аблезлыя бальнічныя халаты, а твары іх маюць нейкі бессэнсоўны выраз. Напэўна, іх ужо «напампавалі» адпаведнымі прэпаратамі.

Ідзе ранішні абход. I таму ў палаце цяпер цэлая грамада ў белых халатах: дактары аддзялення разам са студэнтамі, будучымі псіхіятрамі.

Палатны доктар Анатоль Пятровіч па чарзе характарызуе сваіх пацыентак:

 Цяжкая форма шызафрэніі. Жанчына паступіла з наступнымі сімптомамі У стацыянары знаходзіцца два тыдні. Атрымлівае адпаведнае лячэнне

«Цікава, як гэта можна так спакойна выслухоўваць, што ў цябе шызафрэнія? Не магу зразумець! Я, напрыклад, моцна б абурылася!» думае Надзя. Натоўп эскулапаў рухаецца далей.

 Больш лёгкая форма псіхічнага захворвання

Нарэшце Анатоль Пятровіч спыняецца каля Надзі. «Цікава, што ён пра мяне скажа?»

 Жанчына паступіла ў аддзяленне ў цяжкім дэпрэсіўным стане, з моцнымі парушэннямі сну і апетыту. Скардзіцца на трывожнасць, пачуццё страху. Псіхічнае захворванне развілося, як лічыць пацыентка, на глебе няшчаснага кахання

Надзя заўважае, што на спакойных і абыякавых тварах будучых псіхіятраў зяўляюцца цікаўнасць і спачуванне: няўжо на свеце яшчэ засталіся дурніцы, якія могуць зваряцець ад няшчаснага кахання?..

Назад Дальше