Надзя адчувала сябе як дзіця, якое страціла надзейную руку маці на вялікім і тлумным вакзале. Вакол усе некуды спяшаюцца, бягуць чужыя, незнаёмыя людзі. I нікому няма справы да дзіцяці з вачыма, поўнымі слёз. Пра свае сардэчныя турботы Надзя не хацела размаўляць з маці. Навошта і такі клопат вешаць на яе? Ёй і так хапае з Алесікам, з іншымі унукамі, дзецьмі меншага сына.
Малодшай Надзінай пляменніцы, названай у гонар бабулі Волечкай, споўнілася тры гады. Нявестка нарэшце выйшла з дэкрэтнага адпачынку на працу, каб маладой сямі было фінансава лягчэй, а Волечку аддалі ў дзіцячы садок. Але, як часта здараецца, малая пачала бясконца хварэць, а нявестка сядзець з ёй на бальнічных. Параіўшыся з бабуляй, малую пакінулі дома, але цяпер Вольга Аляксандраўна жыла па двух адрасах, імкнулася дапамагчы і Надзі, з якой жыла, і сыну. Значная частка яе дня цяпер праходзіла ў гарадскім транспарце, паколькі сын і дачка жылі ў розных канцах горада, і даводзілася часта ездзіць туды-сюды. Калі Волечка-малодшая хварэла, бабуля заставалася ў сына на некалькі дзён ці на тыдзень.
Апынуўшыся сам-насам са шматлікімі гаспадарчымі клопатамі, Надзя толькі цяпер усвядоміла, што дагэтуль жыла, нібы ў Бога за пазухай. Маці вызваляла яе ад многіх хатніх спраў, каб любая дачушка магла займацца творчасцю і спевамі. Але ў «любай дачушкі» ўсё не ладзілася. Навакольны свет, вялікі вітраж, рассыпаўся на мноства рознакаляровых кавалачкаў. Быў твор, зроблены па законах боскай гармоніі. Засталіся рознакаляровыя шкельцы, звычайнае смецце.
Прэмера Надзінага канцэрта адкладвалася на няпэўны тэрмін, званкі Маэстра аказваліся цяпер яшчэ больш рэдкімі. Усё, што яшчэ паўгода таму радавала душу, цяпер прыгнятала альбо раздражняла. Студэнткі не хацелі займацца дадатковымі вакальнымі творамі і прыходзілі на заняткі, не давучыўшы рамансаў. Начальства ў вучэльні чамусьці вешала на Надзю непатрэбныя справаздачы. Сын грубіяніў без усялякіх прычын. Дом патрабаваў яе паўсядзённых клопатаў, а яна не мела часу імі як след займацца. У дадатак задуманая на канец верасня гастрольная паездка ў Балгарыю сарвалася. Непрыемнасці ўсё дадаваліся і дадаваліся, і разблытаць іх клубок Надзя проста не мела ні сіл, ні цярпення. Вечары здаваліся невыносна доўгімі, яна не ведала, чым іх заняць, калі ў філармоніі не прызначалі рэпетыцыі.
Надзя здагадвалася: усё адбываецца так, а не іначай, бо побач няма яго. Свет вакол, як дзень без сонца, здаваўся хмурым і непрыветным. Варта на хвіліну заплюшчыць вочы, як памяць бязлітасна ўзнаўляла самыя шчаслівыя імгненні мінулага лета. Тыя галюцынацыі, трызненне на яве доўжыліся днямі, тыднямі. Калі нічога не зменіцца ў яе жыцці, і яна не вырвецца з зачараванага, бясконцага кола думак пра яго, дык у рэшце рэшт зваряцее.
Усё нагадвала пра яго. Падараваныя ім ноты, рэчы, да якіх ён дакранаўся, людзі, пра якіх яны размаўлялі, вуліцы, па якіх разам ішлі. Здавалася, душа нема крычала: «Яго няма. І ніколі больш не будзе!» I цела, здавалася, пакутвала ад болю. Бо ў кожнай клетачцы жыла памяць. Дух і плоць хацелі вярнуцца зноў да аднойчы перажытага. Хацелі вярнуцца і разумелі, што вяртання не будзе.
Частка дзявятая
Раздваенне асобы
Часам Надзі здаецца, што яе свядомасць раздвоілася і цяпер замест яе адной існуюць дзве жанчыны. У рэальнасці дзяўчынка, васямнаццацігадовая, разгубленая і няшчасная, якая, нібы верабей, не ведае, куды схавацца ад пранізлівага студзеньскага ветру. Яна не спіць па начах, нервуецца і не разумее, што з ёй адбываецца.
З люстэркавага адбітку на яе паглядае жанчына, удвая старэйшая, не дужа вясёлая і стомленая. Пазірае на ўсё, што адбываецца, з вышыні пражытых гадоў, супакойвае, разважае цвяроза і наперад ведае, чым гэта гісторыя скончыцца. I дзве Надзі дзень пры дні вядуць свае бясконцыя дыялогі.
Хіба так можна? пытаецца дзяўчынка. Узнесці чалавека на вяршыню шчасця, а потым бязлітасна скінуць уніз?
Што ты хочаш? паціскае плячыма жанчына. Цяперашнія мужчыны вынік эмансіпацыі. Мы самі вінаватыя, бо такімі іх зрабілі. Яны чакаюць, калі ты патэлефануеш, спатканне прызначыш, сама пацалуеш. Ну, і ўсё астатняе таксама арганізуеш.
Калі чалавек уваходзіць у тваё жыццё, спавядаецца дзяўчынка, і робіцца яго часткай, натуральнай, як паветра, якім дыхаюць, як сонечны прамень, як кропля расы, ты робішся безабароннай
Сапраўды, выйграе той, хто менш любіць, адгукаецца жанчына.
Калі чалавек уваходзіць у тваё жыццё, спавядаецца дзяўчынка, і робіцца яго часткай, натуральнай, як паветра, якім дыхаюць, як сонечны прамень, як кропля расы, ты робішся безабароннай
Сапраўды, выйграе той, хто менш любіць, адгукаецца жанчына.
Услед за кароткай радасцю, калі вы былі разам, пачынаецца чорная паласа, агораць якую немагчыма. Калі вы разыходзіцеся, здаецца, што жыць далей няма сэнсу.
У светлыя дні ты зразумела, чаму на карціне Шагала закаханыя лунаюць у небе Віцебска. Цяпер ты зразумееш пакуты Атэла і спявачкі з імем Флорыя Тоска. А мо згадаеш героя апавядання Цвейга «Амок»
Ты з мяне здзекуешся? ціха абураецца дзяўчынка.
Які тут здзек! Гісторыю сусветнага мастацтва можна спасцігнуць толькі праз асабісты вопыт. Апынуўшыся ў сітуацыі Таццяны Ларынай або паручніка з бунінскага «Сонечнага ўдару», можна зразумець усю геніяльнасць твораў. Інакш не бывае!
Раней я любіла сына, маці, свой дом. Цяпер я не хачу нічога, апрача яго.
Але зараз ты можаш спасцігнуць логіку паводзін спявачкі Джузэпіны Стрэпоні, якая, пакахаўшы Вердзі, усё жыццё пражыла побач з ім. Але асобна ад сваіх сыноў. З Вердзі яны ўзялі шлюб толькі пры канцы жыцця. З пункту гледжання маці абсурд. Але, напэўна, ён быў для яе ўсё Бог, сэнс жыцця. Таму яе ўчынкі ўспрымаюцца як лагічныя і натуральныя.
Дзіўна, гаворыць дзяўчынка, ён зязджае на два тыдні, і добра, калі хоць раз патэлефануе. Калі была б вымушана зехаць я, дык, напэўна, званіла б па тры разы ў дзень. Справа не ў тым, што ён заняты, а ў тым, што няма патрэбы. Для яго не далятаюць мае хвалі. Бо як іначай людзі, што знаходзяцца на розных кантынентах, маглі б адчуваць, што з блізкім чалавекам штосьці здарылася?
Калі чалавек падабаецца, у ім прываблівае ўсё: голас, твар, усмешка, інтанацыя, міміка, смех. Калі чалавек табе цікавы, дык у ім значным падаецца ўсё: што рабіў, дзе быў, каго бачыў. Кожная драбяза.
У тым і розніца паміж дзвюма паловамі чалавецтва, што Ён і Яна ўсё адчуваюць па-свойму. Ён для цябе сэнс жыцця, а ты для яго прыемны эпізод. Мужчына шукае ў каханні натхнення, а жанчына шчасця.
Ты дарослая. Скажы, куды сыходзяць пачуцці?
Яны зява ірацыянальная
Куды знікла тое, што нас яднала? Дарослая жанчына ўсміхнулася.
Тлумачу папулярна. Як псіхатэрапеўт пацыенту. Рамантычныя адносіны рана або позна вычэрпваюць сябе. Або згасаюць, што мы і назіраем. Або пераходзяць у сваяцкія, чаго не назіраем. Вогнішча страсці ператвараецца ў спакойнае полымя, напрыклад, каміна, якое сагравае доўгія гады. Але тут вяселлем, па-мойму, не павявае
Дзяўчынка маўчыць. Ёй няма чаго адказаць.
Ты ўпэўнена, што яму шлюб патрэбен? Я не ўпэўнена.
Ён ведае, што ты і так адгукнешся. Навошта лішнія абавязкі?
Ты ўпэўнена, што ён знойдзе агульную мову з тваім сынам і маці? Мужчынам свае дзеці не заўсёды цікавыя, як можна было назіраць у выпадку з Алегам. А ты хочаш, каб твой мужчына не сваім дзіцем займаўся. Навошта яму? Ён паглыблены ва ўласную творчасць, якая для яго зяўляецца вычарпальнай і самадастатковай.
Твой Маэстра падсвядома баіцца, каб ты не заняла занадта вялікае месца ў ягоным жыцці. Дзяўчынка, гэта безнадзейна. Абсалютна. Мне здаецца, што твой кампазітар прыляцеў да нас з другой планеты, дзе прастора і час існуюць па іншых законах. Звычайныя зямныя людзі чым займаюцца? Пішуць, потым прабіваюць уласныя творы. Выбіваюць званні і прэміі, будуюць кватэры і дачы, купляюць машыны. Шукаюць грашовыя пасады, высокія аклады, уплывовых сяброў, пюць гарэлку ці іншае зелле. Мяняюць кватэры, машыны, жонак, каханак. Карацей кажучы, як мага лепей уладкоўваюцца ў жыцці.
Так, чалавечыя страсці і жаданні яго не датычаць. Яму не патрэбны ні сямя, ні жонка, ні дзеці, ні грошы, ні маёмасць заўважае дзяўчынка.
Ён жыве на сваёй планеце, працягвае сталая Надзя. Ён там адзін, але вакол яго цэлы свет. Напэўна, калі б ён апынуўся ў пустыні Сахара, і там нічога не было, апрача інструмента і нотнай паперы, ён і там адчуваў бы сябе шчаслівым. Музыка яго рэлігія, Бог, сэнс жыцця. Творчасць і нарачоная, і каханка, і жонка. I ніхто яму не патрэбны. I ніколі рэальная, зямная жанчына не будзе галоўнай падзеяй яго жыцця, цэнтрам яго сусвету
Так, згаджаецца дзяўчынка, можна перамагчы рэальную суперніцу, але нельга перамагчы музыку.
Яна дапамагла вам сустрэцца, але яна вас і развяла.