Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна М. Мушынская 8 стр.


 Я ж табе не пярэчу! Жыві, як хочаш

 Мне яшчэ са школы такія размовы абрыдлі. Ідзіце вы да дябла з вашай духоўнасцю!

«Напэўна, ты шмат аддаў бы за тое, каб Светка за тваёй спінай не круціла амуры з тваімі падначаленымі, а яны не смяяліся цішком са свайго шэфа. Вось табе і духоўнасць» думала Надзя. Але як гэта скажаш уголас? Яму млосна, вось ён і злуе на ўвесь свет.

 Алег, чаго ты так разышоўся?

 Мне Сашу шкада! Будзеце яго казкамі пра высокую духоўнасць да дваццаці гадоў карміць. І вырасце яшчэ адзін чалавек, непрыстасаваны да жыцця!

Тут Надзя не вытрымала:

 Бачыш, які клапатлівы бацька! Калі Алесь хварэў, і я бегала па горадзе, шукала патрэбныя лекі і патрэбных дактароў, мне дапамаглі староннія людзі, а не ты! Табе ён чужы Так і сказаць трэба!

 Магла б патэлефанаваць і сказаць, што захварэў!

 Калі сын табе не надта патрэбны, дый ты не ведаеш яго,  што яму цікава, што хвалюе,  як ты можаш вызначыць для яго будучыню?  паціснула плячыма Надзя.

Алегу, відаць, ужо надакучыла гаворка:

 Хіба жанчыну ў чым-небудзь пераканаеш?

Частка сёмая

Музыка ліпеня

Былы муж быў водгуллем таго жыцця, да якога Надзя наўрад ці калі-небудзь вернецца. Маэстра быў яе цяперашнім жыццём. Яна не магла размаўляць з ім так, як размаўляла з іншымі маладымі людзьмі, якія відавочна мелі да яе сімпатыі, часам рашуча, часам зедліва, а то і не дужа ветліва. Бо там была ўпэўнена: нікуды не дзенуцца, стрываюць! А не стрываюць і не трэба. Але тое, што можна было з іншымі, з ім аказвалася немагчымым. Не дазвалялі ягоны голас і ягоная музыка.

Не так даўно ён прынёс Надзі дыскі з уласнымі сачыненнямі. Калі па шчырасці, спачатку яна асцерагалася іх слухаць. Баялася, што расчаруецца, і калі нават не скажа пра гэта, дык ён адчуе, і тое неяк паўплывае на іх адносіны. Надзя лічыла, што ў большасці сучасных кампазітараў, за рэдкім выключэннем, не хапае меладычнага дару. Стварыць мелодыю, якой раней ніколі не існавала на свеце,  усё роўна, што дзіця нарадзіць. I колькі ні разважаюць крытыкі пра асаблівасці сучаснай музычнай мовы (маўляў, развіты меладызм прыкмета музыкі XIX стагоддзя), такі дар альбо ёсць, альбо няма. I навучыцца яму немагчыма.

Дык вось, Надзя баялася слухаць ягоную музыку. Аднойчы вечарам, калі ў кватэры нікога не было, яна прымусіла сябе начапіць навушнікі і націснуць кнопку музычнага цэнтра.

Музыка скончылася. Спявачка сядзела агаломшаная. Толькі цяпер усвядоміла, з кім пад ручку шпацыравала па вечаровых вуліцах, а час ад часу нават і цалавалася. Як прафесіянал яна разумела, што праз дзесяць-дваццаць гадоў гэтыя сачыненні, якія цяпер мала хто ведае, магчыма, будуць лічыцца класікай, іх будуць іграць у канцэртных залах, вывучаць у музычных школах і ўключаць у фонахрэстаматыі.

Спевакі, нават лепшыя усяго толькі інтэрпрэтатары нейчай музыкі. Пасрэднікі паміж аўтарам і публікай. Але самі артысты не сачыняюць. Пачуўшы ягоную музыку, як магла ставіцца Надзя да аўтара? І так зразумела малітоўна! «Ты, Моцарт, Бог, и сам того не знаешь»,  як пісаў Пушкін. Але чалавек знешне стрыманы і досыць замкнёны, усіх сваіх ацэнак не выказвала. Экзальтаваныя паклонніцы, якія абагаўлялі чарговага куміра і з заміраннем сэрца зазіралі ў вочы, выклікалі ў Надзі іранічную ўсмешку. У дадатак ёй здавалася, што калі яна будзе выказваць нястрыманае захапленне, дык будзе выглядаць як эмацыянальная правінцыялка. Смешная, а ў дадатак залежная.

Надышоў ліпень. У Надзі пачаўся адпачынак. I яны з Маэстра часта зязджалі за горад. Далей ад гарадскога тлуму.

Спыніліся на ўскраіне лесу, там, дзе скончыўся сасновы гушчар і раскідзістыя дрэвы стаялі на высокім беразе ракі. Вецер паціху гойдае вершаліны соснаў, настойліва і манатонна гудуць пчолы. Пахне разагрэтай за дзень сасновай смалой. Маэстра ляжыць у высокай траве, падклаўшы рукі пад галаву, і пра штосьці думае, а Надзя ціха напявае і збірае пад дрэвамі буйныя і спелыя чырвоныя суніцы. Ягады рассыпаны густа-густа ў нагрэтай за дзень траве. Такога багацця, ды яшчэ на адной паляне, яна не бачыла ніколі ў жыцці! Нікім не адкрыты, не стаптаны кавалачак зямлі. Абедзве далоні поўныя чырвоных спелых і духмяных ягад. Таму Надзя вяртаецца да Маэстра, становіцца побач на калені.

 Адкрывай рот усыплю. А то як пачнем перасыпаць з рук у рукі, толькі падушым.

Ён сядзіць у траве, трымаючы ў роце нейкую былінку, і пазірае на Надзю.

 Адкрывай рот усыплю. А то як пачнем перасыпаць з рук у рукі, толькі падушым.

Ён сядзіць у траве, трымаючы ў роце нейкую былінку, і пазірае на Надзю.

 Ну што ты глядзіш? Не глядзі не ўганяй у чырвань

Тут, сярод лясной цішыні, удалечыні ад гарадскога тлуму, Маэстра бачыць Надзю нібы ўпершыню. Яму падабаецца і яе вясёлая летняя майка, што не закрывае прыгожыя рукі і такую ж прыгожую шыю, і гэткая ж вясёлая спадніца. Яе доўгія цёмныя валасы, калі села побач, раскруціліся, разбегліся, як вадаспад. Яму падабаюцца Надзіны далоні, якія пахнуць суніцамі. Хіба можна ўстрымацца, каб іх не пацалаваць? Надзіны вусны таксама пахнуць суніцамі. Гарачая хваля жадання нібы ўзнімаецца аднекуль з глыбіні душы, і няма сілы, якая б магла перамагчы і ўтаймаваць гэтую хвалю

Напэўна, усё гэта сон, які кожнае імгненне можа растаць і знікнуць, і Надзя абавязкова прачнецца. Кінамеханік пад назвай «Жыццё» можа абарваць прагляд гэтага захапляльнага каляровага шматсерыйнага фільма, і крыўдзіцца не будзе на каго.

Надзя бачыць ягоны твар зусім блізка. Вядома, багі могуць час ад часу спускацца на зямлю. Але каб ідэал і кумір знаходзіўся побач? Каб можна было дакрануцца да ягонага твару, кончыкам пальца паўтарыць лінію броваў ці вуснаў?.. Але ў багоў аказваюцца не нябесныя, а зусім зямныя жаданні. Надзі здаецца, што іхнія душы ўздымаюцца ўсё вышэй і вышэй над верхавінамі сосен, над выгінам ракі, над лугам з копамі сена і губляюцца ў бязмежнай сінечы летняга неба.

Потым яны доўга ляжаць у траве, слухаючы, як недалёка ценькае невядомая лясная пічужка, як стомлена, не змаўкаючы, гудуць над палянай пчолы і здаля, ад рэчкі даносяцца радасныя крыкі вясковых дзяцей. Сонечны ліпеньскі дзень здаецца доўгім, як жыццё. І бясконцым, як шчасце.

Частка восьмая

Без сонца

Так прабегла, адгаманіла, адшчыравала лета. Адшчыравала сонцам, ветрам, яркімі фарбамі кветак. На пачатку сухога, гарачага жніўня, калі ў кронах ліп зявіліся, нібы першыя сівыя валасы, пасмы жоўтага лісця, Маэстра мусіў ехаць у камандзіроўку. За мяжу, амаль на цэлы месяц. Вандроўка была запланавана даўно, калі яны яшчэ і не пачыналі сустракацца, адмовіцца ці адмяніць яе не было магчымасці. Надзі вельмі не хацелася, каб ён зязджаў, нібы прадчувала: тое, што іх яднала, ужо не вернецца. Разам з летняй шчодрасцю і буяннем кветак штосьці непапраўна знікне.

Маэстра паехаў. Праз некалькі дзён пачаліся праліўныя дажджы. Надворе сапсавалася, пахаладнела, і бабуля з унукам, счакаўшы некалькі дзён на лецішчы, вярнуліся ў горад.

Час ад часу Маэстра тэлефанаваў. Радзей, як таго хацела Надзя, але як толькі ўдавалася. Нечакана ў яе аказалася шмат вольнага часу. Заняткі ў вучэльні яшчэ не пачыналіся, філарманічны сезон павінен быў адкрыцца толькі ў сярэдзіне верасня. Знаёмыя зехалі з горада хто ў вёску, хто на лецішча. Каб неяк заняць час, Надзя прымусіла сябе заняцца празаічнай, але неабходнай справай, закатваннем слоікаў з гуркамі, памідорамі, кабачкамі і тым, што прывозіла з лецішча маці.

Наступны раз, калі цікаўныя журналісты спытаюць пра хобі, яна адкажа: «Закатваць слоікі ў разгар сезона. Не канцэртнага, а дачнага» Калі спытаюць, пра што яна марыць як спявачка, якія ў яе творчыя планы, адказ таксама напрошваецца сам: «Закатаць як мага больш слоікаў, каб сямі хапіла ўсяго на ўсю зіму». Што зробіш, калі спевамі немагчыма зарабіць на жыццё. «Зялёныя» з апошняй замежнай вандроўкі даўно скончыліся, прынесеныя Алегам у чэрвені беларускія грошы таксама.

Надзя ўключыла на кухні плэер, каб сумясціць прыемнае з карысным, начапіла навушнікі і пачала наразаць гародніну. Каляндар знаходзіўся якраз перад вачыма. Па некалькі разоў на дзень Надзя падлічвала па ім, колькі ж засталося да вяртання Маэстра. I штораз дзівілася, што час рушыў так марудна. Жыццё ішло па звыклым раскладзе. Але з дня ў дзень прыходзіла і рабілася ўсё мацнейшым перакананне, што рэчаіснасць вакол прывідная, ілюзорная. I абсалютна бессэнсоўная.

* * *

Надышоў верасень. У Алесіка ў школе пачаўся навучальны год, калі Маэстра нарэшце вярнуўся. Надзінай радасці не было мяжы. Ізноў яна не хадзіла па зямлі, а лётала ў прасторы. Але штосьці незразумелым чынам змянілася ў іх адносінах. Ці то доўгі перапынак у сустрэчах адыграў ролю, ці галава Маэстра была занятая іншым, але яго званкі рабіліся ўсё радзейшымі, а пра спатканні Надзя наогул забылася. Яна разумела, што гэта зусім не той выпадак, калі слёзы, папрокі ці сцэны могуць даць вынік. Тое, што іх абядноўвала, аказалася надта крохкім і далікатным, і яна баялася неасцярожным словам усё разбурыць.

Назад Дальше