Райскія кветкі
У Раіны на васьмі лысагорскіх сотках гадуюцца блізу сотні відаў і гатункаў кветак!
Сказаў пра гэта Уладзя Леаніду Дранько-Майсюку падчас аднаго з сумесных выездаў на літаратурную імпрэзу ў Слуцак. Да некаранаванай сталіцы беларускіх кветкаводаў покуль што не даехалі, але ураджэнец Давыд-Гарадка адрэагаваў імгненна. Параіў калегу напісаць празаічны цыкл Раініны кветкі са ста замалёвак. У кожнай празрыста і далікатна апісаць з натуры адну з кветак, адзначыць, якія вобразы і асацыяцыі яна выклікае, якія алюзіі і карціны зяўляюцца ад гучаньня назваў па-беларуску і па латыні, адзначыць схільнасці, звычкі і ўпадабанні
Засумняваўся Уладзя, што вазьмецца калі-небудзь за падобны праект, бо, да сораму свайго, нават найменняў некаторых кветак ня ведаў.
Але быў вельмі ўдзячны Леаніду за падобныя падказкі-папіханні, бо той адзін з нямногіх калег-літаратараў, хто няраз казаў, калі чуў цікавую на яго погляд гісторыю: Валодзя, а ты пра гэта напісаў?! Не? Чаму?! Напішы абавязкова!
17 ліпеня 2007 года.Нацыянальная страва
Грузінская або, шырэй, каўказская нацыянальная страва шашлык, назва якой паходзіць ад слова шашы, што на фарсі азначае шэсць (мелася на ўвазе шэсць кавалкаў на шампуры), сталася ўжо і нацыянальнай беларускай страваю.
У гэтым лёгла пераканацца дастаткова прайсьціся ўвечары па лецішчах: на кожнае вуліцы або завулку цягне апетытным дымком ад мангала.
4 жніўня 2007 года.Прыкрасць
Мабыць, кожны памятае яшчэ ад школьнае лавы, як рагаталі аднакласнікі, калі новы настаўнік знаёміўся па класным журнале з вучнямі і няправільна прачытваў прозвішчы, рабіў памылкі ў націсках.
Але зусім ня смешна было чытаць адну з абяваў новага праўлення садовага таварыства Узгоре-, у якой фігуравалі і прозвішчы лысагорцаў. Прыкра і роспачна было пры прынтарнай раздрукоўцы на вартоўні, што часам служыць за прытылак і праўленцам.
Клышку перайменавалі яны ў Кмышку, Барадуліна у Барадуліка, Законнікава у Заньнікава, а Ніну Загорскую пашкадавалі адно толькі не пазначылі ініцыялы
19 жніўня 2007 года.Гендэрны дзембель
Былы франтавік, літаратурны кансультант Саюза пісьменнікаў напрыканцы васьмідзесятых гадоў мінулага ўжо стагоддзя Мікола Г. вызначаўся своеасаблівым відам крадзяжу зносіў з бібліятэк пад крысом пінжака кнігі са сваімі творамі. Аднаго разу ён нават выказаў прэтэнзію бібліятэкарцы Дома літаратара Ніне Уладзіміраўне Г.: Чаму гэта няма на паліцы маёй аповесці-хронікі Девушка шла по войне?!
Хацела была бібліятэкарка адпрэчыць нахабнага клептамана (ад гр. klepto = краду + ман), але яе муж, празаік Вячаслаў А., які гартаў падшыўкі газет і прычэкваў, покуль у жонкі скончыцца працоўны дзень, каб разам пайсці дахаты, апярэдзіў: Ды дэмабілізавалася ўжо твая дзяўчына, Мікола! Узяла шынэль, пайшла дамоў!
Дзень ранняе восені 2007 года.Кансіліум
Мужчыны на Лысае гары ўспрымаюць захапленне жанок кветкамі крыху паблажліва, маўляў, сурёзная, мужчынская справа глядзець дом і сад.
Экстрэмум гэткага падыходу ў наступнае праяве.
Аднаго вечара даўжэй чым звычайна затрымалася кагорта аматарак кветак Зіна Белякова, Жэня Бярэйшык ды Зіна Дайнека пры Раіне Ш. і яе альпійскае горцы, у якую дагэтуль так і не ўмураваныя камяні, адмыслова прывезеныя сваякамі-музыкамі ажно з айстрыйскіх Альпаў.
Гаспадар суседняй сядзібы Іван Бярэйшык праходзіў поруч і не ўстрымаўся: Што гэта ў вас, жанкі, за чарговая нарада? У нас кансіліум па ландшафтным дызайне! з гонарам адгукнулася адна з кветкаводак.
У вас тут не кансіліум, а канвульсіум! іранічна ўдакладніў Іван.
20 верасня 2007 года.Нашы даты
Выступаў Уладзя разам з бардам Зьмітром Бартосікам і ягоным малодшым калегам Паўлам Кузічам на літаратурна-мастацкай імпрэзе ў Смалявіцкай школе 3.
Колькі гадоў, спытаўся ў старшакласнікаў, вашым родным Смалявічам? І пачуў у адказ нясмелыя выгукі: Сорак, Шэсцьдзесят!
Прыкра і балюча было, бо насамрэч вядомыя Смалявічы больш за пяць з паловаю стагоддзяў. Прынамсі, першая пісьмовая згадка пра іх датуецца ажно 1448 годам! Вядомы быў горад спачатку як уласнасьць крэўскага намесніка Алёхны Даргіевіча. Пазней належаў ён выдатнаму ваяру Канстанціну Астрожскаму, славутым магнатам Радзівілам, імперскім графам Вітгенштэйнам і князям Гагэнлоэ
Мімаволі згадаліся культуртрэгерскія словы ўраджэнца Яраслаўшчыны, колішняга дырэктара БелАЗа Паўла Марыева пра князя Багуслава Радзівіла: Навошта нам гэты паляк?! Гісторыю Жодзіна трэба весьці з канца пяцідзесятых гадоў, ад таго часу, як сюды прыехалі мы і пачалі будаваць аўтазавод!
Колісь бальшавікі былі больш шчодрыя і дазвалялі беларусам лічыць сваю гісторыю ад іхняга дзяржаўнага перавароту, ад так званай Кастрычніцкай рэвалюцыі
7 лістапада 2007 года.Душа і страўнік
Філалагіня-беларусістка Ірына Дубянецкая атрымала яшчэ адну найвышэйшую адукацыю ў Лондане, бліскуча абаранілася, і сёння ёсць доктарам багаслоўя.
Падчас вучобы ў англійскае сталіцы адна яе калежанка вырашыла зездзіць на годзік як місіянерка ў былую брытанскую калонію у далёкую і загадкавую Індыю.
Сумнавата і цяжкавата даводзілася ёй там па першым часе, а таму вырашыла яна набыць сабе ў жытло якую-небудзь жывёліну-сябра.
Пайшла на базар і прыгледзела ў тамтэйшых гандляроў вельмі сімпатычнае і, як ёй падалося, ласкавае кацянятка.
Вось, падумала яна, будзе мяне гэтае божае стварэнне сустракаць у доме, будзе церціся каля ног, будзе вуркатаць, як лягу адпачываць. А я буду даглядаць яго, карміць малаком святых кароў
Але як толькі гандляр атрымаў ад яе належныя рупіі, дык тут жа хрусь! і скруціў таму кацянятку галаву.
Хрысціянка-місіянерка ледзь не страціла прытомнасць, а гандляр-індус вельмі дзівіўся таму, бо быў упэўнены, што кацянятка набывалі, каб згатаваць і зесці яго!
20 красавіка 2007 года.Начны дырэктар
Жэня М. паспяхова скончыў Інстытут замежных моў. Прычым скончыў не педагагічнае, а вельмі прэстыжнае, элітнае перакладчыцкае аддзяленне са спецыялізацыяй Англійская і французская мовы.
Праз гэта атрымаў выпускнік размеркаванне ў Міністэрства энергетыкі Савецкага Саюза і чакаў адтуль выкліку. З Масквы яго паабяцалі накіраваць у доўгатэрміновую і выгодную замежную камандзіроўку.
Прычэкваць факса ці тэлеграмы было нялёгка, але і прыйсьці яны маглі ў любы момант. Таму Жэня ня мог уладкавацца ў Менску на сурёзную пасаду: паводле заканадаўства там маглі б затрымаць, не аддаць працоўную кніжку, покуль ня знойдуць яму замену, і прымусіць адбываць, адпрацоўваць два месяцы. А тым часам і вакансія ў Маскве напэўна прапала б.
З тае прычыны і пайшоў Жэня, каб мець хоць які заробак, працаваць вартаўніком на вытворчае абяднанне Інтэграл.
Аднае раніцы прыехала да электроншчыкаў дэлегацыя замежных калег ажно з-за акіяна, з амерыканскай Сіліконавай, або Крэмніевай даліны.
Сустрэлі яе мінчукі на найвышэйшым узроўні: быў і генеральны дырэктар, і галоўны інжынер, і вядучы канструктар Але атрымалася нечаканая загваздка на няпэўны час пазніўся перакладчык з ангельскае мовы. Званілі яму, шукалі, як маглі, але ўсё марна. Госці нецярпліва пазіралі на гадзіннікі, і відавочна наспяваў скандал.
Раптам на галоўнага інжынера як святы дух сышоў: А давайце паклічам за перакладчыка новенькага начнога дырэктара!
Каго-каго?! не зразумеў генеральны дырэктар.
Ды нашага маладога вартаўніка! Ён, напэўна ж, выручыць!
Дзякаваць Богу, Жэня яшчэ ня здаў свае змены, не паспеў зехаць дадому, а таму госці-каліфарнійцы і гаспадары-інтэгралаўцы ўрэшце рушылі па бюро і цэхах.
Начны дырэктар дзве гадзіны бездакорна адпрацаваў сінхронным перакладчыкам з ангельскай і на ангельскую, за што кіраўніцтва было яму бязмерна ўдзячнае.
Затое каліфарнійцы бязмежна дзівіліся: Што за дзіўная краіна?! Электроншчыкі найвышэйшага звяна двух слоў звязаць ня могуць па-ангельску, а вартаўнік у іх валодае дзвюма замежнымі мовамі!
7 сакавіка 2008 года.Тамада
На святкаванні Уладзевай круглай даты, якую зазвычай не прынята лічыць за юбілей, за маршалка на лысагорскім лецішчы быў знаны празаік Генрых Д. і, трэба прызнаць, са сваімі пачэснымі абавязкамі спраўляўся бліскуча. Перш, чым даць мажлівасць ахвотніку прамовіць тост ці прывітальнае слова, ён напаўжартам, але тактоўна і артыстычна прадстаўляў яго.
Імяніннік дый госці таксама былі спрытныя на язык, а праз тое ўсе проста бакі пападрывалі.
Найчасцей абыгрываліся, варіраваліся дзве тэмы на мяжы фола.
Першая. Шаноўнае спадарства Д. прыпазнілася на свята, бо задоўга і імпэтна раўняла спіны пасля таго, як пасадзіла на дадатковым участку на былым калгасным полі гарох і бабы.