Дзень Святого Патрыка - Ганна Канстанцінаўна Севярынец 7 стр.


За кожнай выміраючай і мёртвай мовай замацоўваўся эксперт, які вёў працэс кансервацыі, кантактаваў з дзяржавамі і дзяржаўнымі органамі, з адукацыйнымі ўстановамі, штучнымі носьбітамі і навукоўцамі, а далей на што хопіць ініцыятывы і энтузіязму эксперта. Вунь пры зале палабскай мовы на тым тыдні адчыніліся курсы перакладчыкаў. І што вы думаеце дзесяць слухачоў. Вялікія грошы плоцяць. Нейкія нашчадкі палабаў, продкі якіх апынуліся на беразе акіяна пасля Першай сусветнай.

«Зусім хутка тут будзе і мая мова»,  раптам падумала тады Дамейка.

Памятаю: прасторная, амаль без мэблі, зала, стосы кніг на падлозе ўздоўж сцяны (гэта таму, што бабуля яшчэ не прадала карову, і бацькі не купілі секцыю, але ж кніг назапасілі на жыццё), у акно залятае тапалёвы пух, я сяджу ў куточку і праглынаю курчавыя радкі «Узаранай цаліны». Я пераскокваю розныя нецікавыя падзеі, дыялогі і разважанні, каб хутчэй зноўку спаткацца са Шчукаром і тут пачынаю дробна трэсціся ад рогату і выціраць слезы.

Мне сем гадкоў. Я чытач.

Чытала я колькі сябе памятаю. Маці з бацькам філолагі, раскошы ў хаце няма, але ж кніжак!

Вершы мне не падабаліся: навошта гэтыя ненатуральныя словы, зацятыя ў цесныя чатырохкутныя клеткі і надрукаваныя пасярод пустой старонкі, ды яшчэ і без малюнкаў? Мама час ад часу падсоўвала Пушкіна. Гэта было невыносна. Нудота.

Незразумелы, але прыцягальны Шолахаў, зразумелы і таксама прыцягальны Біянкі, Леанід Панцялееў з яго шыкоўнымі абарванцамі рэспублікі ШКІД, натуральна, Карней Іванавіч з Майдадырамі і Кракадзіламі, якія карміліся Месяцам,  гэта цікавіла. Часам са стосаў ля сцяны вымаліся і беларускія кніжкі, але ж адразу адкладваліся. Нейкія кропачкі і хвосцікі па-над радкамі не разумею.

Памятаю, як першы раз пачула беларускае слова. Гэта быў урок беларускай мовы. Званок. Настаўніца ўваходзіць. Клас стаіць, як заўсёды на пачатку ўрока. Настаўніца такая зразумелая і знаёмая ад прычоскі да банціка на туфлях раптам ківае галавой і кажа: «Сядайце!»

І гэта так незвычайна і смешна, што мы пачынаем рагатаць.

Так рагочам мы ўсю першую чвэрць. «Сядайце!» «Га-гага-га!» і потым чытаем па складах дзіўныя, незразумелыя словы пра незразумелых людзей, пра нейкіх чарнавусых мужыкоў і галодных дзяцей, якія сёрбаюць зацірку. Мне шкада, што сярод гэтых засмучаных і кволых герояў няма Шчукара той быў значна весялейшы.

Становішча выратоўвае бацька. Раз-пораз ен выкарыстоўвае ў сямейных размовах ці то трапнае слоўца, якое не адшукаеш у рускай кніжцы, ці то развясёлую прымаўку, а то і вершаваны радок. Памятаю, як ён, каментуючы нейкую маю школьную адзнаку, прачытаў: «Мы ўсе вучыліся патроху, таму-сяму, абы адбыць». «Хто гэта?» здзівілася я, зачапіўшыся філалагічным слыхам за цудоўнае «абы адбыць». «Пушкін»,  хітра прыплюшчыў вочы тата. «Пушкін?!» тое, што гэта «Анегін» у куляшоўскім перакладзе, бацька, зразумела, таксама сказаў, але я запомніла без непатрэбных падрабязнасцяў: Пушкін нешта ж можа. Потым аказалася: яшчэ як.

Літаратура пачынаецца з рускай. Доўгі час падаецца, што ўсе на свеце пісалі па-руску, і калі раптам прыходзіць усведамленне, што, напрыклад, «Карлсан» насамрэч напісаны па-шведску, а «Шчаўкунок» па-нямецку, некалькі дзён сусвет навокал выглядае выніцаваным.

Па-беларуску чытаю, але без ахвоты. Чамусьці ўсе беларускія кніжкі, якія выцягваюцца з бацькоўскіх стосаў ці бяруцца ў школьнай бібліятэцы,  гэта сумныя апавяданні з аднолькавымі, каліўца ў каліўца, героямі: сялянскімі дзецьмі ў чунях, сівымі дзядамі ў кашулях, суворымі партызанамі, якія чамусьці кідаюць сваіх дзяцей на пагібель, з рушнікамі і гладышамі. Сярод гэтага састарэлага побыту і чужых дэкарацый час ад часу ўзнікае нешта незвычайнае, цудоўнае, як Маўравыя «Палескія рабінзоны», узнікае і патанае ў віры жабрацкіх вёсак і ваеннага ліхалецця.

А потым здараецца Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім». Задалі прачытаць, але ж пайшла пагалоска: кніжка таўсценная. «Э-э-э,  думаю,  зноўку нешта сельскагаспадарчае, беллітнае, невясёлае. Але ж трэба значыцца, трэба». З другой старонкі таўсценнай кніжкі я забываюся пра час і прастору. Чытаю ўдзень, чытаю ўвечар, чытаю ўночы, чытаю на ўроках і нават на хаду, калі вяртаюся па вывучанай на памяць за сем гадоў дарожцы са школы. Я з імі.

Я герой.

Я не заўважаю мовы. Кропкі па-над радкамі дапамагаюць вачам не саскокваць з думак, бо саскочыць хочацца далей, далей, ну, што там, як яны, ці перамогуць? Хвосцікі над «ў» чапляюцца за самае сэрца, і я ведаю, што з аднаго боку на гэтым гапліку я, а з другога Загорскі, і нас не расчапіць нікому і ніколі. З гэтае пары ўсе хлопцы мераюцца Алесем. Выпрабаванне праходзяць не ўсе. А калі па праўдзе ніхто. Але ж я ўжо навастрылася жыць у кніжках, таму мне несумна. Алесь Загорскі існуе. І нідзе больш ні ў адной іншай кніжцы, ні ў адной кампаніі па-за кніжкаю такога няма.

А потым здараецца Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім». Задалі прачытаць, але ж пайшла пагалоска: кніжка таўсценная. «Э-э-э,  думаю,  зноўку нешта сельскагаспадарчае, беллітнае, невясёлае. Але ж трэба значыцца, трэба». З другой старонкі таўсценнай кніжкі я забываюся пра час і прастору. Чытаю ўдзень, чытаю ўвечар, чытаю ўночы, чытаю на ўроках і нават на хаду, калі вяртаюся па вывучанай на памяць за сем гадоў дарожцы са школы. Я з імі.

Я герой.

Я не заўважаю мовы. Кропкі па-над радкамі дапамагаюць вачам не саскокваць з думак, бо саскочыць хочацца далей, далей, ну, што там, як яны, ці перамогуць? Хвосцікі над «ў» чапляюцца за самае сэрца, і я ведаю, што з аднаго боку на гэтым гапліку я, а з другога Загорскі, і нас не расчапіць нікому і ніколі. З гэтае пары ўсе хлопцы мераюцца Алесем. Выпрабаванне праходзяць не ўсе. А калі па праўдзе ніхто. Але ж я ўжо навастрылася жыць у кніжках, таму мне несумна. Алесь Загорскі існуе. І нідзе больш ні ў адной іншай кніжцы, ні ў адной кампаніі па-за кніжкаю такога няма.

З гэтага часу я пачынаю раз-пораз пераглядаць тую паліцу ў новенькай секцыі, дзе бацькі паставілі беларускія кніжкі. Увесь Караткевіч, Брыль, Быкаў, Адамовіч, Мележ, Маўр Чамусьці ўяўляць сябе на месцы закаханай у Васіля Ганны значна прасцей, чым зразумець адносіны Анегіна і Таццяны, хаця Таццяніна дзяцінства («она влюблялася в обманы и Ричардсона, и Руссо») мне больш зразумелае, чым дзяцінства «здаецца, учора яшчэ гарэзы, падлетка». Я прымяраю на сябе шынялі Рыбака і Сотнікава і, па-дзявочы супраціўляючыся сувораму рэалізму Быкава, перапісваю ў галаве гісторыю Джуліі.

Але сапраўднае адчуванне вайны прыходзіць не з Быкавым. З Быкавым адчуванне чалавека. А вайны крыху пазней. Абрыньваецца, як снег: холадам, непазбежнасцю, злосцю и той мужнасцю, якая толькі завецца гераізмам, а насамрэч ёсць суворая мужчынская праца. Гэта Панчанка. Першы верш, які нібыта ламае косці.

Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!
Мы не на пляжы, а на вайне».
І лёг на змяіныя скруткі дроту.
І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў
Прайшлі па яго спіне.

З таго часу пра вайну і пра чалавека больш зразумела пабеларуску. Падаецца: рускія кніжкі пра вайну наогул, і пра чалавека наогул. Там я ўсё яшчэ чытач, зачараваны і пакорлівы, а тут герой, менавіта пра якога якраз і напісана.

Аднойчы бацькі ўзялі нас з сабой на канцэрт. Віцебскі тэатр. Народу процьма. Усюды бел-чырвона-белыя сцягі. Выглядае гераічна. Першы раз бачу гэты сцяг, першы раз чую, каб па-беларуску размаўлялі так, што не хочацца рагатаць, як тады, на ўроках. Беларуская мова з кніжнае мовы раптам становіцца мовай гутаркі. Дзіўна.

Мы праціскаемся ў залу. Чамусьці аказваемся ў першым шэрагу. На сцэне стул, мікрафон, гітара і нейкі хлопец у вышыванцы. «Ну,  думаю,  зараз пачнецца цячэ вада ў ярок».

Але пачынаецца Данчык.

Слоў для таго, каб выказаць свае пачуцці, у мяне няма. А пачуццяў столькі, што яны распіраюць горла і ломяць у скронях. Першы раз за жыццё адчуваю сябе нямой. Аказваецца: пра гэта нельга па-руску. А як па-іншаму не ведаю. Напісаць бы напісала, а вымавіць не магу.

І праз некалькі тыдняў здараецца галоўнае.

На беларускай паліцы адшукваецца Багдановіч. Не той, хрэстаматыйны, з засмучанымі ткаллямі і абавязковым «радзімым васільком» (падавалася, зараз яны даткуць і пойдуць сёрбаць зацірку), а мой, родны, чаканы, у якога закахацца імгненне і назаўсёды.

З Багдановіча я пачынаю збіраць сваю беларускую палічку. Ротапрынт «Вянка», трохтомнік з прозай і крытыкай, біяграфія, успаміны Лёгкай, шпаркай хадою ўваходжу ў Багдановічава жыццё: як жывога, бачу жвавага, неабыякавага Адама Рыгоравіча, прыгажуню Марыю Афанасьеўну, Максіма спачатку мамчын сынок, а пасля бацькаў сябра Высачэзны, чорнавалосы, шыракаплечы як было не закахацца паэзіі ў такога паэта.

На адной са старонак нечакана адшукваецца знаёмае:

Мне доўгае расстанне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстанне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх слёз
I трыялет пачаў славамі:
Мне доўгае расстанне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.

Успамінаецца: калі я прамаўляла на бацькоўскай кухні палымяныя словы супраць паэзіі, якая нібыта забівае жывую чалавечую гаворку, бацька, усміхаючыся, чытаў пра чорныя косы і запытваў: «А? Ну як? А гэта ж клетка самая цесная не проста вершык, а трыялет! Але ж жывое слова? Жывое?» Скарацца не хацелася, але адчувалася: сапраўды жывое.

Назад Дальше