Нічога сабе «супольнасць» праз прыніжэнне нацыянальнай годнасці, разюшаную прапаганду і неахайна прыхаванае злачынства, то бок анексію чужой тэрыторыі
Уся гэтая «падтрымка Прэзідэнта» зявілася пасля запісу згаданай «Размовы». Але як прадчувалася пытанне пра расійскую інтэлігенцыю ўзнікла зусім натуральна. У тым сэнсе, што, у адрозненне ад недасведчанага электарату, ачмурыць яе лепшых прадстаўнікоў Вялікай Хлуснёй амаль немагчыма
Так, немагчыма.
Што, Алег Табакоў не здольны адрозніць прапагандысцкую лухту, якая памыямі ліецца з дзяржаўных тэлеканалаў, ад таго, што адбываецца насамрэч?
Што, Уладзімер Співакоў так аглух, што ўжо не чуе фальшывасці пуцінскага, так бы мовіць, аркестра?!
Што, Павел Лунгін, які фільмам «Цар» вынес ці не самы суворы прысуд апрычніне і яе венцаносным завадатарам, не бачыць, як штодня адраджаецца сталіншчына?!
Між тым, што праўда лепшыя прадстаўнікі, эліта, краса нацыі
Якое ж, па словах Аляксандра Сакурава, найшло на іх «страшэннае зацьменне»?
Здагадак, тлумачэнняў шмат ад «імперскага мыслення» да страху згубіць дзяржаўнае фінансаванне сваіх тэатраў, аркестраў, музеяў Заўважана, што амаль кожны з падпісантаў той ці іншы начальнік
Але зацьменне таму і зацьменне, што не падлягае спектраграфічнаму аналізу. Яно цалкам чорнае. І гэты колер мае генетычнае паходжанне ад часоў, калі адных дзеячаў культуры ставілі да сценкі, а іншыя пляскалі ў далоні
Вось такая «ўласная пазіцыя», якая нават і зместам і формай нагадвае пратаколы допытаў, пад якімі следчыя НКУС вымагалі калісь подпісы Ліхачова і Мейерхольда
Сёння, дзякуй Богу, за адмову ставіць подпіс у падтрымку ўлады не расстрэльваюць, а за подпісы даюць грошы і вешаюць ордэны. Але кары, сапраўднай кары, усё адно не пазбегнуць.
Свой першы журналісцкі досвед я набываў з нататкі пра сельскага настаўніка. Памятаю, як трымцеў, калі на дрыжачых нагах нёс яе да першага намесніка галоўнага рэдактара першай у маім жыцці газеты. Праз некалькі хвілін нататка вярнулася да мяне з разадранай чырвоным алоўкам старонкай. Я не ведаў яшчэ, што слова «інтэлігент» было ў таго газетнага ваўкадава пад забаронай.
Што ж, гісторыя пацвердзіла рацыю чырвонага алоўка, які раздзірае яе старонкі і выкрэслівае з рускай мовы слова «інтэлігент».
P. S. Пакуль я з адчаем намагаўся зразумець учынак адных дзеячаў культуры, зявіліся іншыя, не менш знакамітыя. І звярнуліся з заклікам правесці Кангрэс інтэлігенцыі «Супраць вайны, супраць самаізаляцыі Расіі, супраць рэстаўрацыі таталітарызму».
Нарэшце.
Грош цана
Прамільгнула і зноў пахавалася пад абвалам больш важкіх падзей абвестка пра тое, што за падём на шырока вядомы Курган Славы пад Мінскам трэба будзе плаціць грошы: школьнікам 1500 рублёў, дарослым аж 3 тысячы.
Зведаўшы пра гэта, я кінуўся шукаць старую фотку, хаця і без пошукаў яна адразу ўзнікла перад вачыма: 1967 год, слізкая пад першай лістападаўскай шэранню гліністая зямля, недзе ззаду ўзвышаецца ўжо даволі высокі капец, па якім коўзаецца бульдозер, а паперадзе мы, некалькі маладых журналістаў «Знамёнкі». Толькі што кожны з нас высыпаў на той капец па вядру прывезенага пяску. Трохі пазней мы даведаліся, што дзеля гэтага пяску, перамешанага з глінай і дробнымі каменьчыкамі, быў зрыты натуральны курган пад Смалявічамі, на якім узвышаліся рэшткі ці то старажытнай крэпасці, ці то царквы
Старэйшы з нас Ігар Садоўскі, вядомы на той час спартовы аглядальнік газеты. Ну, як старэйшы? Гадоў на 89. Яму, бадай, столькі і было, калі ён разам з маці здолеў збегчы з Мінскага гета ў Налібоцкую пушчу, да партызанаў Калі яго хавалі напачатку 70-х, наперадзе неслі на чырвонай падушачцы партызанскі медаль. На пахаванні і памінках гаварылі, што яго дагнала вайна. Было неверагодна шчымліва
Чаму ж сёння я не магу намацаць тую шчымлівую чалавечую сувязь паміж вайной, што дагнала Ігара, і тым вядром пяску, якое ён высыпаў разам з намі на патрыятычны курган?
Ці не таму, што з таго вядра пачало набіраць сваю фальшывую моц услаўленне быццам бы гераізму і мужнасці народа, а насамрэч услаўленне ўлады, якая скарысталася пачуццямі людзей, іх памяццю дзеля свайго манументальнага ўсталявання, здавалася, на вякі
Чаму ж сёння я не магу намацаць простую чалавечую сувязь паміж тым першым вядром і вайной, што даганяе апошніх яе ахвяр?
Ці не таму, што і сённяшняя ўлада, учапіўшыся, як ёй здаецца, у вечнасць, аж заходзіцца ў сутаргах афіцыйнага патрыятызму, які раве танкамі на парадах, танчыць пад рытмы гімна на плошчах і бе галовамі цэглу ў дні немаведама якіх святаў, лезе ў вочы псеўдапатрыятычнымі лозунгамі на дахах дамоў, фальшывымі выявамі звышзадаволеных жыццём, усмешлівых ветэранаў на так званых білбордах
Ці не таму, што і сённяшняя ўлада, учапіўшыся, як ёй здаецца, у вечнасць, аж заходзіцца ў сутаргах афіцыйнага патрыятызму, які раве танкамі на парадах, танчыць пад рытмы гімна на плошчах і бе галовамі цэглу ў дні немаведама якіх святаў, лезе ў вочы псеўдапатрыятычнымі лозунгамі на дахах дамоў, фальшывымі выявамі звышзадаволеных жыццём, усмешлівых ветэранаў на так званых білбордах
З дэманстрацыяй такога кшталту патрыятызму мы працягваем сутыкацца на кожным кроку. Нават Хатынь няўлоўным пераводам маральных стрэлак становіцца падставай для нейкай мазахісцкай фанабэрыі у каго яшчэ было такое! Не гавару ўжо пра «лінію Сталіна», мілітарысцкую прапаганду і бясконцую страляніну з тэлеэкранаў
Наперадзе, безумоўна, Расія з яе нястрымным уздымам «патрыятычнага духу». Але ж і лукашэнкаўская ўлада са сваімі прыхільнікамі працягвае лічыць усё расійска-патрыятычнае родным, надзімаецца, як быццам і сёння распасціраецца «ад Буга да Курыл».
Гістарычная напышлівасць у той ці іншай меры ўласціва любой дзяржаве, вялікай асабліва. Але для дэмакратычнай дзяржавы і яе грамадзян вайна заўжды зло. Нават калі палітыкі лічаць вайну непазбежнай, адносіны да яе і ў палітыкаў, і ў грамадзян як да непазбежнага зла.
Мне здарылася наведаць у Вашынгтоне Музей амерыканскай гісторыі. Дарэчы, бясплатны. Там поўна школьнікаў без усялякіх экскурсіяў і ідэалагічнага прымусу яны вольна гуляюць па залах, пазнаюць гісторыю Амерыкі, ваенную ў тым ліку. Уявіць іх у якасці субектаў «ваенна-патрыятычнага выхавання» немагчыма. Упэўнены, што такога словазлучэння няма нідзе ў цывілізаваным свеце настолькі відавочна варяцтва намаганняў выхоўваць патрыётаў на вайне.
Я не лічу сябе спецыялістам па выхаванню патрыётаў, але ўпэўнены: рабіць з вайны, з яе крывавых параз і, тым больш, крывавых перамог выток патрыятычных пачуццяў амаральная справа
Нехта абураўся: як можна браць грошы, нават такія мізэрныя, за патрыятычны ўздым на вышыню «ўсенароднай славы»?!
Гістарычна курганамі пазначаюцца месцы старажытных пахаванняў.
Цяжка сказаць, калі пад «Курганам Славы» будзе назаўжды пахаваны так званы савецкі патрыятызм. Вельмі танны патрыятызм, якому, як раптам высветлілася, грош цана.
У адрозненне ад таго вядзерца жоўтага, уперамешку з глінай і дробнымі каменьчыкамі пяску, што падсыпаў некалі ў падмурак памяці Ігар Садоўскі, якога так хутка дагнала вайна
Вядзерца, якому няма цаны.
Дзіцячыя гульні дарослых
Даўно цягне выказацца пра так званыя ваенна-гістарычныя рэканструкцыі.
Лічыцца, што яны паглыбляюць гістарычныя веды, стымулююць цікавасць да гісторыі і выхоўваюць патрыятызм.
Так, мусіць, паглыбляюць, стымулююць ды выхоўваюць. Але вось жа нешта стрымлівае ад захаплення, калі чытаеш, як сёлета святкуецца 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, якая адбылася ў 1410-м, ці як «парламентарии машут белыми платками» падчас рэканструкцыі падзей 1-й сусветнай вайны пад Смаргонню.
Усё гэта, зразумела, дробязі, памылкі ў датах ці ў словах лёгка папраўляюцца. Тое, дарэчы, і зрабіла на сваім сайце газета «Вечерний Гродно», памяняла «парламентариев» на «парламентеров». Што праўда, «белые платки» засталіся
Але ж я пра іншае.
Пра тое, як «За полчаса зрители прожили четыре года: увидели наступление войск, закрепление линии обороны, газовую атаку, момент братания и окончание войны» Дарослыя пры тым «плакали», а «дети просили больше не стрелять» То бок так было ўсё праўдзіва.
Чаму ж не пакідае адчуванне нейкай фальшывасці? І ад гульні ў Грунвальд, што адбываецца ў Дудутках, і ад ігрышч на «Лініі Сталіна», і ад згаданай страляніны пад Смаргонню
Я доўга не знаходзіў адказу на гэтае пытанне, пакуль у чарговых жахлівых «карцінках» з Данбасу не ўбачыў двух хлопчыкаў, гадоў, мо, дзевяць-дзесяць, з драўлянымі «калашамі»
Я не ведаю, хто з іх быў «бандэраўцам», а хто «апалчэнцам». Адзін хутка прамільгнуў, мусіць, недзе па-за кадрам абраў зручную пазіцыю. Камера засяродзілася на другім. І вось тут я знайшоў адказ: ён так натуральна, так прафесійна то хаваўся за выступам паўразваленай сцяны, то высоўваўся на хвіліну, каб хуценька выпусціць у «ворага» смяротную кулю, што стала зразумела: на сапраўднай вайне дзеці не просяць, каб дарослыя больш не стралялі.
Шмат аб чым дзеці просяць дарослых на сапраўднай вайне піць есці не даць памерці не паміраць Але аб тым, каб не стралялі, не просяць. Бо якая ж гэта вайна, калі не страляць?!