На заснежаны востраў - Анка Упала 3 стр.


Пафарбаваныя ў яркі блонд валасы Мацільда прыбірае з ілба назад і зашпільвае. Той яе абутак, што не красоўкі, увесь на высокіх абцасах. Часта Мацільда накіне на плечы скуранку і стаіць на двары з прыяцелькамі, папыхквае цыгарэткай. Ці там жа, за сталом пад паветкай, курыць, насунуўшы кепарык на вочы, на стале бляшанка піва ці энергетыку. Побач яе светлавалосы і вечна разгублены сябрук Лінус з мяккім выразам твару, далікатнай скурай і падрапанай шчакой. Не курыць, але складае кампанію.

Мацільда заўжды пры макіяжы і фарбуе вусны ў ружовы. Я ж, наадварот, гэтым летам, калі павыйшлі касметычныя запасы, амаль перастала фарбавацца і знаходжу гэта вельмі зручным.

Я храпу і загадзя выбачылася за гэта перад суседкай. Але, на шчасце, Мацільда моцна спіць і нічога ўначы не чуе. Раніцай яна не можа прачнуцца, не чуе будзільніка ў тэлефоне. Ён звоніць доўга і гучна, але прачынаюся па ім толькі я. За гэта Мацільда, у сваю чаргу, прыносіла мне свае выбачэнні. Мы збольшага датрымліваемся палітэсу.

Але ўсё адно нам няёмка разам у адным пакоі, мы выцягнутыя з розных пластоў жыцця, як грыбы ці ягады. Пасля заняткаў Мацільда тусіць з дзяўчынкамі і хлопчыкамі свайго ўзросту Лілі, Франк, хто там яшчэ

Увечары мне няма з кім словам перакінуцца, і я не ведаю чым сябе заняць.

10

Ніколі ў жыцці я не пісала хайку, а тут нам задалі напісаць некалькі па-шведску. У мяне атрымалася так:

Бляск асляпляльны.
Птаства бавіцца ў вецці.
Ляжу на траве.

Восень дыхае.
Дождж у барабаны бе.
Ложак бяссонны.

Асабліва я ўпадабала тыя, што склалі Ніна, Зэйн і Ванг Вэй. У Зэйна хлапчукова-сярдзітае:

Вецер дзьме моцна.
Мора і бераг бюцца.
Шафёр злуецца.

Маўклівы дзевятнаццацігадовы Ванг Вэй з Шанхая згуба дзявочых сэрцаў. У інтэрнат часам наведваецца яго дзяўчына. На ягонай шыі след ад пацалункаў.

Большае стома.
Ты на мяне палюеш.
Холад па целе.

Ніне яшчэ не пацвердзілі яе ўніверсітэцкі дыплом. Яна працуе прыбіральшчыцай у вечаровую і начную змены. Цяжкая фізічна і нізкааплатная работа для колішняй галоўнай бухгалтаркі радасці мала.

Яркае сонца.
Людзі ляжаць на пляжы.
А мне на працу.

Другое хайку Ніна склала пра бялюткі пакой, белата якога робіцца асабліва заўважнай, бо ў ім ляжыць чырвоны яблык.

11

Жыць у інтэрнаце мне нудна і самотна, я ўвесь час чакаю заняткаў, засмучаюся, калі яны заканчваюцца. Праводжу Ніну да прыпынку, зядаючы яблык, які зрываю па дарозе, і мы гутарым, пакуль не прыходзіць аўтобус. Я ўжо ведаю, на якім дрэве з тых, што растуць ля школы, яблыкі найсмачнейшыя.

Сулаф і Ясмін з Сірыі, а таксама Эміко з Японіі ездзяць на заняткі з мястэчак паблізу, як і Ніна. Мы з імі прыкладна аднолькавага ўзросту. Да свайго сораму, я раней не ведала, што ў Сірыі шмат хрысціян, даведалася ад аднагрупніц. Сулаф, Ясмін і Зэйн хрысціяне. Адзіная ў нашай групе, хто насіла мусульманскую хустку,  гарэзлівая дваццаціаднагадовая Хадзіжа з Афганістана. Яна вучылася ў нашай школе і летась разам з нашымі сірыйскімі дзяўчатамі. Яны яе дужа любілі. То Ясмін яе жартам па ілбе плясне за памылку так, па-сяброўску, то падчас самапрэзентацыі даўно знаёмая з ёй Сулаф скажа: Прыемна пазнаёміцца, хабібі.

Раптам на самым пачатку семестра Хадзіжа сабралася замуж, чамусьці ў Індыю, за хлопца, з якім пазнаёмілася праз інтэрнэт. Ясмін за яе турбуецца.

 Яна яго ніколі жыўцом не бачыла!

Калі Хадзіжа зязджала плакала, ёй падабалася ў школе. На развітанне абнялася з Мартай і Ясмін. Цяпер Марта хвалюецца за яе і спадзяецца, што Хадзіжа дасць пра сябе ведаць, але ад той няма вестак

У інтэрнаце, таксама ў Старым Вэстэргордэне, толькі на другім паверсе, жывуць у адным пакоі Зэйн і Ванг Вэй. Мае знаёмцы Эвеліна і Фіруз жывуць у іншым інтэрнаце, за два аўтобусныя прыпынкі ад школы.

Я думала, толькі мне цяжкавата наладжваць кантакт са шведскімі суседзямі па інтэрнаце, але Эвеліна кажа, што ёй таксама складана сябраваць з мясцовымі аднагодкамі, хоць яна з дзявятага класа вучылася ў звычайнай шведскай школе. Яны паводзяцца ветліва, размаўляюць, але трымаюць дыстанцыю.

12

Бывае такое дзіва, што некаторыя людзі падобныя як блізняты не толькі з твару, але і па характары, хоць і жывуць у розных краінах.

12

Бывае такое дзіва, што некаторыя людзі падобныя як блізняты не толькі з твару, але і па характары, хоць і жывуць у розных краінах.

Для рэктаркі школы Лінэі я незнаёмы чалавек. А яна для мяне, у іншай бурбалцы жыцця, добра знаёмая. Яе светлую грыўку, што падае на вочы, я даўно ведаю, як і тое, што Лінэя добрая і валявая натура.

З Лінэяй мне трэба абгаварыць атрыманне маёй стыпендыі. Пакуль я думала, калі гэта лепш зрабіць, яна сама падышла да мяне ў абедзеннай залі і запрасіла зайсці да яе пасля фíкі піцця кавы ці гарбаты з прысмакамі. Нашая школьная фіка а дзясятай раніцы, да яе падаюць сухія хлябцы.

 Вы разумееце мяне? Разумееце тое, што я кажу?  вымаўляючы словы марудна і выразна, удакладняе Лінэя па-шведску, крыху нахіліўшыся над столікам, за якім мы сядзім з аднагрупніцамі.

Я разумею, хоць і бянтэжуся. Збянтэжанасць мой звычайны стан тут. Шведская мова ставіць мяне ў нязвыклую сітуацыю: каб данесці да мяне інфармацыю, людзі мусяць рабіць намаганні, быццам я кепска чую ці цямлю. Раней я заўжды гаварыла ў Швецыі па-англійску, і таму мне не даводзілася выглядаць тормазам, гэта цалкам новы для мяне досвед.

Кабінет Лінэі з боку калідора мае шкляную сцяну. Усе могуць бачыць, калі кіраўніца школы на працы.

Для нарад з калегамі ў кабінеце рэктаркі ёсць круглы столік з крэсламі, але дарагога начальніцкага крэсла, седзячы ў якім было б зручна дамінаваць над падначаленымі, няма. Лінэя працуе, стоячы за канторкай.

Размова пра стыпендыю занадта важная, каб тупіць, таму я прашу Лінэю перайсці са мной на англійскую і на час размовы ператвараюся ў разумную.

13

Раніцай суседка па калідоры паставіла свой сняданак разагравацца ў мікрахвалёўку і пайшла. Пакуль я налівала сабе кефір, за маёй спінай пачуўся грукат. Гляджу мікрахвалёўка, што мацавалася да сцяны, абвалілася і павісла толькі на адным куце над шафай для сартыроўкі смецця.

Вяртаюся ў пакой.

 Мацільда, уяўляеш, мікрахвалёўка абвалілася.

 Гэта я абваліла. Я ўчора адчыніла яе, і печка абрынулася. Гэтая кухня літаральна развальваецца!

Стары Вэстэргордэн напраўду стары. Учора адвалілася сценка маёй шуфлядкі, давялося прыладжваць яе назад. У дзвярах у нашым пакоі ручка адламаная напалову. У Новым Вэстэргордэне нібыта ўсё новае, і пакоі з уласнымі, а не агульнымі на паверх душавымі кабінкамі і прыбіральнямі. Мацільда паўсюль гасцюе, таму ведае.

Яна ходзіць у душ раніцай і, відаць, знаходзіць яго прыкручаным для сябе завысока, я забываю яго апускаць. А я наведваю душ увечары, і ён штораз прыкручаны нізенька.

Я туды хаджу ў шортах і кашулі, а Мацільда проста загортваецца ў ручнік. Ну, добра, думаю, схаджу і я гэтак. Але калі ручніком пэўнай плошчы абкруціцца Мацільда гэта адно, а калі даўгалыгая я гэта іншае. Ёсць нюансы.

Выходжу з душа як на заказ: нейкі дарослы мужчына стаіць побач, адкуль толькі ўзяўся.  Даруйце!  выгукнуў і тут жа схаваўся за дзвярыма, што вядуць на другі паверх і да выхаду з інтэрната. Аднак. Мо які бацька ў інтэрнат дзіця прывёз. Але наагул жывем тут, быццам у якой камуне. За часам маёй вучобы ва ўніверсітэце ў родным гораде я жыла з бацькамі. Ніколі дагэтуль не ведала, што такое жыццё ў інтэрнаце.

 Нічога страшнага,  сказала мне неяк пазней Мацільда ў іншай падобнай сітуацыі. Не варта заганяцца.

Я таксама спрабую так разважаць. Усе мы блізкія людзі, абяднаныя агульнымі кухняй, прыбіральняй і душам. Не заганяцца адзінае, што застаецца.


Увечары Мацільда напілася пяненькая, доўга выбірала паміж торбачкамі і туфлікамі, прыбралася і паехала з хлопчыкамі ў начны клуб у суседняе мястэчка Эмчопінг. Я пацікавілася, з кім Мацільда едзе. Аднаго хлопца яна нават імя не ведае, хоць ён разам з ёй у наш пакой заходзіў. А я, што характэрна, ведаю, хоць мала з кім словам перамовілася. О экстраверты, о лёгкасць быцця! Сказала Мацільдзе take care. Але наагул гэта Эмчопінг мусіць берагчыся.

 Ніколі-ніколі не хадзі ў той клуб!  будзе засцерагаць неяк пазней сваю сястру Нінін брат.

А Мацільда дык назаўтра мне той клуб вельмі рэкамендавала і нават зычліва пацікавілася, ці не хачу я наступным разам таксама з імі паехаць.

Я паліваю кветку, якую мама падарыла Мацільдзе для інтэрнацкага пакоя, бо пасля суседчынага заезду сюды кветка трымалася два дні, а потым ледзь не сканала. Усё гэта, напэўна, у нейкім сэнсе і лішняе. Ва ўсіх тут свая адказнасць.

Назад Дальше