На заснежаны востраў - Анка Упала 5 стр.


 Добра.

Вечарынка сыходзіць. Але я паспяваю узяць Мацільдзін тэлефонны нумар на ўсялякі выпадак. Суседка набірае яго на маім тэлефоне і просіць:

 Дашлі мне смску, што гэта ты, а то мой тэлефон не са мной, а ў сябра зараджаецца, бо я ж забыла зарадку ў Стакгольме.

Вось так, тэлефон у сябра, зарадка ў Стакгольме, дзяжурства, у якое я не надта веру, заўтра.

Але я чамусьці не магу злавацца на Мацільду.

Нядаўна мы ўсім курсам хадзілі ў бібліятэку Стыфтэльсена, тую, дзе я пабывала двума днямі раней. Скажам, той жа Лілі ці яе суседкі Габрыэлы я не заўважыла на экскурсіі, а сонная Мацільда з бляшанкай энергетыку сумленна адсядзела доўгую лекцыю загадчыка бібліятэкі. А потым вечарам расказвала маме па тэлефоне, што ў той бібліятэцы прыгожа, як у Хогвартсе.

20

 Калі ты едзеш у Стакгольм?  запыталася ў мяне Мацільда ў пятніцу пасля заняткаў.

 Праз гадзіну. А ты?

 Я збіраюся прыбрацца і адразу пасля гэтага паехаць.

Увесь час, пакуль я збіралася, Мацільда ляжала на ложку, а потым пашыбавала на двор. Выглядае на тое, што яна проста чакала, калі я паеду, каб не рабіць нічога.

Тунтэматон, з якой мы дамовіліся ехаць разам, каб запісацца ў стакгольмскую бібліятэку і наведаць выставу ў фатаграфічным музеі, спазнялася, і я чакала яе каля Нургордэна. Мацільда тусавалася з сяброўкамі каля Старога Вэстэргордэна, адкуль мяне не відаць, і не думала ўдаваць занятую. Аўтобус па раскладзе сышоў у нас з Тунтэматон з-пад носа, і нам давялося выправіцца пешкі на той, што адыходзіць з іншага канца горада. Услед за аўтобусам, на які мы не паспелі, стартанула машына з засяроджанай Мацільдай за стырном. Убачыўшы нас з Тунтэматон, яна, здаецца, здзівілася, сказала пакуль! і паехала далей.

Прадуманы план, як падмануць суседку, для мяне гучыць горш за «напілася і таму не змагла прыбрацца».

 Эх, Мацільда,  наракаю я.  Я думала, ты лепей.

21

Дзіўна, але суседка прыехала гэтак, як і абяцала, у суботу вечарам. Калі я вярнулася з прагулянкі а палове на дванаццатую, Мацільды ў пакоі не было, але на стале ў нас зявілася вялікае люстэрка ў срэбнай раме з завітушкамі. Мацільдзіна вялікая дарожная торба стаяла на ложку.

Мацільда любіць рэчы: вопратку, абутак і розныя інтэрерныя штукі, у яе куча ўсяго. Як па мне, хай сабе, але бацькі яе гэтым троляць. Мацільда бурчыць:

 Мая мама дык абураецца, што я шмотачніца. Яна ненавідзіць мяне!

Не прыбраўшы торбы і кампютара з ложка, Мацільда так і ўклалася спаць, калі прыйшла дахаты а трэцяй ночы заснула як была, у джынсах.

Нядзельнай раніцай без дваццаці дзесяць яна прачнулася кудлатая, як Кузя, паднялася, задаволена паказала мне падаўжальнік для разеткі, які прывезла з дому,  і залегла назад у ложак.

Іду на кухню смажыць сабе тосты з белага хлеба, які, мне падарыла Ніна. Ёй яго ў вялікай колькасці прывозіць сябар, эмігрант з Сірыі, які працуе кіроўцам. Сурёзных страў я не гатую, бо на агульнай кухні не пачуваюся нязмушана.

Калі рабіла сняданак, зайшоў Каспер мажны, але рухавы хлопец з вусікамі, бародкай і выстрыжанымі скронямі. Напрыканцы нашага першага тыдня ў інтэрнаце, калі адна вясёлая кампанія (не будзем паказваць пальцам, чыя менавіта) пакінула кухню бруднай, а падлогу такой ліпкай ад віна, што пры хадзе па ёй чамкалі пантофлі, Каспер прыбраўся і вымыў падлогу, нягледзячы на тое, што было не ягонае дзяжурства. Я тады яму падзякавала. Сёння ён паказаў мне пачак кавы і сказаў, што гэта ён купіў, але яе шмат, і я магу браць, калі захачу.

Каспер пацікавіўся, як я баўлю выходныя, прынёс фільтры для кававаркі, уключыў яе і пайшоў. Кава зварылася, але яго не было. Ягоную шведскую я кепска разумею: гаворыць ён хутка і адрывіста, быццам булькоча чайнік, і забывае пераходзіць на англійскую, калі я прашу, а можа, кепска яе ведае. Так што я не ўцяміла, ці ён мне прапаноўваў зварыць той кавы. Пайшла з кухні ў разгубленасці, папіўшы гарбаты з лімонам.

Мацільда зноў заснула. Я апусціла жалюзі і зачыніла дзверы звонку. Спі, дзіцёнак з начным ладам жыцця, што з табой зробіш. Першы раз такога сустракаю.

Шведскія падлеткі і моладзь размаўляюць на сваёй шведскай мове. Я нават чула аднойчы, як старэйшыя дарослыя абураліся: Гэта здзек з мовы, бо яна робіцца падобнай да мыкання! Дзяўчына па-шведску шэй. Але калі ты хочаш гучаць крута, як учора вяшчала мне Мацільда, валяючыся на ложку, трэба казаць, напрыклад, гэ́ры. Некаторыя гутарковыя выразы я ўжо ведаю і тут жа зляпіла прыклад, як я цяпер буду размаўляць: Ё мэ, гэ́ры, што можна перакласці як Я тэж, чувіха. Мацільда рагоча так і трэба гаварыць!

Дала ёй тады ж сто дадэнамінацыйных беларускіх рублёў і адну новую капейку.

 Што я магу на іх купіць?  пытаецца.

 Нічога,  адказваю.

 Oh, Im a rich bitch!


Па дарозе з крамы я назбірала смачных яблыкаў каля бібліятэкі. З яблынь ля школы таксама яблыкі годныя, але бібліятэчныя найсмачнейшыя. Школьныя круглыя бела-ружовыя ў крэсачкі, скурка на іх бліскучая і тоўстая. Чым драбнейшыя тым смачнейшыя. Бібліятэчныя дзіўнай кубічнай формы, з матавай далікатнай скуркай і роўнай зеленаватай афарбоўкай.

Яблыневыя сады гнуцца пад ураджаем. Нейкія добрыя людзі выставілі пры дарозе два папяровыя пакеты, поўныя чырвоных яблыкаў, для пачастунку. Шкадую, што не пакаштавала.

Падыходжу да школы, гляджу на прыпынку тусуецца Мацільдзін прыяцель Франк і сама Мацільда сядзіць аўтобуса чакае. Эх, думаю, зноў кудысьці суседка навастрылася, давядзецца мне ўсё ж самой смецце выносіць, бо неяк несумленна пакідаць яго тым, хто за намі дзяжурыць.

Пасля абеду выходжу са смеццевымі пакетамі з інтэрната і нос у нос сутыкаюся з Мацільдай. Яна сумелася. Я кажу:

 Там яшчэ адзін мех смецця ляжыць. І ты ж яшчэ можаш у калідоры прыбрацца.

Як Мацільда прыбіралася, я не сачыла, пайшла зададзены назаўтра раздзел рамана дачытваць. Але паспела заўважыць, што яна пыласосіла ў калідоры. Меха са смеццем таксама няма, і туалетную паперу, якая скончылася, нехта невядомы зуб не дам, што Мацільда заправіў. З горам папалам падзяжурылі. Наступнае дзяжурства толькі праз тры тыдні.

Увечары я насалоджваюся спакоем і ляжу ў ложку, а Мацільда паскакала ў Стакгольм у кіно.

Дарэчы, калі Увэ ласкава зрабіў для мяне кароткую экскурсію па Яблычным горадзе і звазіў да крамы, больш за ўсё хваліў ён мясцовы кінатэатр, лепей за які няма ва ўсёй Швецыі. А праграма там якая цудоўная! казаў Увэ. На тым жа тыдні Ніна схадзіла ў той кінатэатр з дачкой на мульцік і потым смяялася з майго пераказу водгукаў Увэ, бо кінатэатр зусім маленькі, амаль цацачны, а больш нічога ў ім незвычайнага няма. Потым высветлілася, што Увэ нехта накшталт прэс-сакратара гэтай кіношкі. Як-небудзь трэба і мне наведаць гэты найлепшы ў Швецыі кінатэатр.

22

На геаграфіі Зэйн распавядаў, што вада бярэцца з неба, а, каб зявілася вада на Марсе, там трэба ўзарваць бомбу ці ракету. Усе рагаталі. Зэйн мала ведае пра свет і кепска адукаваны, хоць выхваляецца, нібыта ў свае дваццаць ведае ўсё і спрабаваў усё. То ён расказвае, што багаты і купляў новыя машыны ў Сірыі, то ўсплывае, што яму даводзілася працаваць на зусім простых працах. Тунтэматон ён пахваляўся, нібы жыў з прэзідэнцкай сямёй. Але яна кажа, што калі людзі багатыя, то і ў Сірыі аддаюць дзяцей вучыцца ў прыстойныя школы, і не можа быць, каб дзіця з багатай сямі мела такую кепскую адукацыю.

Ясмін і Сулаф толькі падзіўляюцца яго выказванням. Неяк Зэйн сказаў, што калі ў Сірыі дзецям спаўняецца пяць, то яны ўжо дастаткова самастойныя, і ў іх мацерак вызваляецца процьма часу, каб займацца чым заўгодна: хоць забаўляцца, хоць вучыцца, хоць прысвячаць сябе кареры. А Ясмін і Сулаф і ёсць тыя сірыйскія маці, у адной чацвёра, у другой трое дзяцей.

 Што ты мянціш? Ты ж ні халеры не ведаеш, пра тое, як быць маткай у Сірыі!

Неяк мы мусілі адказваць на пытанні, раздадзеныя выпадковым чынам. Зэйну выпала: Калі б вы сустрэлі вядомую асобу, хто б гэта быў і што б вы ёй сказалі? Зэйн адказаў, што гэта быў бы прэзідэнт Сірыі і што ён бы таму сказаў дзякуй.

 За што б ты яму дзякаваў?  спытала нашая куратарка Марта.

 За ўсё, што ён робіць.

Марта не стала ўдакладняць.

Зэйну падабаецца дыктатура. Таксама ён лічыць, што біць дзяцей правільна, паколькі яго мама лупцавала і гэта навучыла яго выбіраць правільны шлях і быць мужчынам. Зэйну кажуць, што ў Швецыі нельга лупцаваць дзяцей, ён здзіўляецца і не пагаджаецца.

 Гэта ж мае дзеці, я сам вырашаю, біць іх ці не!

 Калі ты будзеш біць сваіх дзяцей тут, то сядзеш у турму.

Ніна даўно кажа, што Зэйн яе бесіць і ёй хочацца прыбіць яго за пустамельства.

 Сулаф і Ясмін мне дапамогуць!  перакананая яна.

Мы з Тунтэматон таксама прыйшлі да высновы, што, мусіць, мамінага біцця Зэйну было не дастаткова і нам усім варта пабіць яго разам, каб давесці ягоную сапраўдную мужчынскасць да ідэалу.

У Тунтэматон Зэйн узяў нумар тэлефона, цікавіўся, чым яна занятая ўвечары, і казаў, што яны могуць што-небудзь спланаваць разам.

Назад Дальше