На заснежаны востраў - Анка Упала 7 стр.


Таксама Тунтэматон расказала мне, як у дзень прыезду ў Яблычны горад прыцемкамі выцягнулася разам з усімі торбамі з электрычкі, калі на табло ў вагоне загарэўся надпіс На Эмчопінг, дзе Эмчопінг назва патрэбнай ёй канцавой станцыі. Надпіс загараецца на кожным прыпынку. Тунтэматон, запрыкмеціўшы толькі ў сярэдзіне шляху, як высвечваецца назва патрэбнай станцыі, неадкладна выйшла. У газетным шапіку на станцыі яна пыталася, Эмчопінг гэта ці не, і таксама пачувалася дурніцай з іншай планеты, у цемры чакаючы наступную электрычку.


Смешна думаць, што такім чынам мы можам выходзіць на кожнай станцыі, як толькі загараецца надпіс На Эмчопінг.

 Напэўна, гэта экзістэнцыйнае пытанне,  кажу я.  Часам ніякая станцыя не Эмчопінг, а часам Эмчопінгам ёсць любая.

Тунтэматон мае фобію, занадта характэрную, каб яе апісваць, таму замест гэтага я буду казаць, што для Тунтэматон невыносна, калі прылятае вогненны цмок.

25

Замест заняткаў для ўсяго курса сёння прайшла лекцыя рэпарцёра, які падчас журналісцкага даследвання быў затрыманы разам з калегам-фатографам і правёў чатырыста трыццаць восем дзён у эфіёпскай турме. Рэшту дня я валялася ў ложку праз кволасць, што напала на мяне. Мацільда бегала туды-сюды. Часам дзверы адчыняліся, зяўлялася Мацільдзіна рука, што-небудзь клала на стол ці, наадварот, брала са стала і дзверы зачыняліся. Мацільда прыйшла спаць пасля адзінаццатай і перад сном абвясціла:

 Заўтра я падымуся на заняткі своечасова!

 Добра, а то я вагаюся, будзіць цябе ці не,  адказваю.

Вучымся мы абедзве ў тым жа корпусе, дзе і жывем, дайсці да вучэбных кабінетаў тры хвіліны. Але Мацільда ўжо часта спазнялася на заняткі, бо прасыпала.

Я думаю пра сённяшнюю лекцыю. Перад палонам партызаны падстрэлілі журналіста ў плячо, а фатографа у руку. Нам паказвалі на фота рану апошняга: у ёй была бачная костка, пачалося запаленне і гніенне.

 Спадабалася табе лекцыя?  пытаю ў Мацільды.

 Было цікава.

 Прыкра, што я разумела не ўсё. Вось як яны маглі трываць боль ад такіх страшных ран?

 Ён казаў, што яны былі настолькі радыя, што іх не застрэлілі, ажно боль ад ран адыходзіў на другі план.

 Мне так шкада мясцовую журналістку, якая так і засталася ў той турме, адкуль іх вызвалілі, і астатніх вязняў таксама шкада, там жа ўсе палітычныя.

 І мне. Гэта так важна, што яны пра гэта расказваюць

Мацільда калісьці сказала, што мае намер вучыцца ва ўніверсітэце на журналістку.

 А ты калі-небудзь спрабавала пісаць артыкулы?  пацікавілася я тады.

 Не-а.

Не ведаю, ці дабярэцца Мацільда да журналістыкі, але мяркую, што да сарака яна можа вырасці ў крутую цётку, нейкае зерне ў ёй ёсць.

26

Павячэрала на кухні разам з Касперам. Ён вучыцца на выхавацеля і кажа, што яму даспадобы працаваць не з малымі, а з падлеткамі. Ягоныя прыёмныя бацькі з Фінляндыі, таму Каспер разумее фінскую мову, хоць гаворыць на ёй не вельмі добра. Часам я перакідаюся з ім простымі фінскімі фразамі. Касперу дваццаць два, і ён ужо паспеў адслужыць у фінскім войску ў шведскамоўнай часці. Яго садзіць на каня тое, што на нашым паверсе пастаянна не прыбрана на кухні: у ракавіне ляжыць нямыты посуд, стол брудны, падлога заляпаная, дзяжурныя не пільнуюцца чысціні і ўсе сметніцы стаяць паўнюткія.

 Учора я рабіў гэта двойчы! Збіраў брудны посуд і ўключаў пасудамыйку. Яны нават гэтага не робяць! Не разумею, як так. Я ж хлопец, але прыбіраю за сабой. Дзяўчаты мусяць быць ахайнейшыя!

Ну, прыехалі, думаю я.  Каспера, значыцца, трэба хваліць за прыбіранне, а маё прыняць за норму.

Я таксама часам даю рады з чужым брудным посудам і расстаўляю чыстае ў шафы. Смецце выносіла не ў сваё дзяжурства. Але Каспер мне не дзякуе.


У Тунтэматон у Нургордэне наагул разгортваецца кухонная вайна. Іх маленькая кухня вельмі хутка стала бруднай, і там завяліся мурашы. Карыстаюцца ёй нават тыя, хто жыве паверхам ніжэй, бо побач пакой адпачынку, а прыбірае мала хто. На агульны збор па прыборцы прыйшлі толькі адзін хлопец і Тунтэматон, хаця астатнія запэўнівалі клятвенна, што прыйдуць, у тым ліку і Фартун. Тунтэматон і раззлаваны хлопец адмылі кухню, але на наступны дзень нехта паразліваў там ваду, і гармідар аднавіўся.

Далей болей: кампанія сяброў захацела, каб гэтая кухня была толькі іхняя, а іншыя каб хадзілі на кухню паверхам ніжэй. З гэтай мэтай таксама прызначылі агульны збор. Але, калі паглядзелі персанальныя дамовы арэнды, высветлілася, што кухняй пры пакоі адпачынку могуць карыстацца толькі тры чалавекі, двое з іх Тунтэматон і Фартун.

Далей болей: кампанія сяброў захацела, каб гэтая кухня была толькі іхняя, а іншыя каб хадзілі на кухню паверхам ніжэй. З гэтай мэтай таксама прызначылі агульны збор. Але, калі паглядзелі персанальныя дамовы арэнды, высветлілася, што кухняй пры пакоі адпачынку могуць карыстацца толькі тры чалавекі, двое з іх Тунтэматон і Фартун.


 Цікавыя паводзіны: яны карыстаюцца нашай кухняй, смецяць, не прыбіраюць і хочуць яшчэ нас павыкідаць з яе! Я высветлю, хто смеціць, і выкіну іх адсюль. Такога стаўлення я не пацярплю!  кажа Тунтэматон.

27

Нас зноў падзялілі на малыя групы: па серадах і чацвяргах цягам месяца мы будзем самастойна працаваць над дакладамі. Ніну размеркавалі ў іншую групу. Я ў адной групе з Тунтэматон, мы будзем рыхтаваць прэзентацыю пра мясцовы кінатэатр.


У другой палове дня ў дзверы нашага пакоя пагрукалася дзяўчына.

 Не ведаеш, дзе Мацільда? Мы з ёй мусім разам рыхтаваць заданне.

Чым магла дапамагла, напісала ёй нумар Мацільдзінага тэлефона даганяй ветра ў полі.


Калі я гатавала сабе вячэру, на кухню зайшоў Каспер, павітаўся са мной па-фінску. Я для падтрымання размовы таксама па-фінску пытаюся:

 Як жыццё?

А ён нечакана для мяне адказвае:

 Нядобра.

 Чаму?  пытаю, але далей маіх ведаў не хапае, каб зразумець, што ён з прыкрасцю адказвае. Для практыкі фінскай момант, здаецца, не прыдатны

 Што здарылася?  перапытваю па-англійску.

 Я пакідаю школу.

 Ненадоўга? Потым жа вернешся?

 Не, назусім.

 Але з якой прычыны?

 З прыватных прычын. Бывае, што ўсякае здараецца ў жыцці.


Позна ўвечары Мацільда некалькімі рухамі рашуча скідае сваю вопратку з кніжнай шафы на падлогу. Раніцай яна ледзь сама не скінулася з гэтай шафы, калі палезла на яе, каб дастаць рэчы з верхняй паліцы, і шафа пачала марудна падаць разам з Мацільдай.

 Будзеш праць?

 Ага.

 Слухай, ты ведаеш, што Каспер зязджае?

Мацільда ведае.

 А ведаеш, чаму?

Мацільда ведае чаму. Каспер ужывае наркотыкі. Ён не вельмі пільнаваўся быць незаўважаным, і нехта паведаміў пра яго рэктарцы.

 Ён вучыцца на выхавацеля і збіраецца працаваць з дзецьмі.

 З падлеткамі, успамінаю я.

 Так не пойдзе,  кажа Мацільда, гледзячы на мяне вельмі сурёзна.  Добра, што яго адлічылі. А яшчэ,  дадае яна,  ён сустракаецца з дзяўчынкай пятнаццаці гадоў. Яна дзіця, а ён дарослы. І яны пачалі сустракацца, калі ёй было трынаццаць. Яна была тут на выходных на мінулым тыдні, сама абмовілася пра свой узрост.


 Э-э, думаеш, у іх быў сэкс?

 Сто працэнтаў.

 Хіба гэта не караецца па законе ў Швецыі?

 Караецца. Узрост згоды пятнаццаць. Але ўлічваючы, што яны сустракаюцца ўжо два гады Ён не мусіць працаваць з дзецьмі.

28

Верасень залаты, неба блакітнае, паветра крыштальнае, дубовыя галіны над намі ў вышыню імкнуцца. Ад фікі да абеду прасядзелі з Тунтэматон за кавай і размовамі на тэрасе Стурагордэна. Мяркуецца, што мы працуем над дакладам.

 Ведаеш, напэўна, тое, што Мацільда не прыбіраецца, для мяне не настолькі важна, колькі тое, што яна ўсё ж харошы чалавек. Чым больш я з ёй размаўляю, тым больш пераконваюся, што яна маральнейшая і разумнейшая за многіх.

 Таму мне і падабаюцца шведы. Яны могуць выглядаць адвязнымі ў юнацтве, але, як правіла, у іх ёсць прынцыпы.


 Вы гаворыце паміж сабой па-шведску!  задаволена ўсплёсквае рукамі нашая куратарка Марта, прамінаючы нас. Мяркую, не ў апошнюю чаргу з гэтай прычыны мяне і Тунтэматон размеркавалі ў адну групу для самастойнай працы. Бо Марта шчыра прызналася, што нас з Нінай адмыслова выправілі ў розныя, каб мы не балбаталі па-руску.

Адразу пасля заняткаў мы і праўда па інерцыі размаўляем на шведскай. Я і з Мацільдай пасля заняткаў троху гавару па-шведску. Але ўсё адно потым маладушна пераходжу на англійскую. У Мацільды яна бездакорная. Зрэшты, усе мае замежныя мовы, апроч шведскай, церпяць заняпад, па-англійску мне пачынае не хапаць словаў. Адна замежная выціскае другую. Калі быць дакладнай, то Тунтэматон і я гутарым адна з адной на англа-шведскай мяшанцы.

Толькі па-шведску, апроч тых, хто працуе ў школе, я гавару з Ясмін, Сулаф і Эміко, чыя шведская лепшая за англійскую.

На фіцы Эміко пачаставала нас джэмам з яблыкаў, якія назбірала побач са школай. Пазней я даведаюся, што Эміко наагул майстрыха гатаваць японскія і шведскія прысмакі бадай, магла б адчыніць сваю кавярню. Паводле адукацыі яна музыка і кампазітарка. Астрыд расказвала, што летась на выпускным Эміко грала на піяніна. Я хацела б паслухаць яе музыку, але не патрапіла выпрасіць у Эміко нават інтэрнэт-спасылкі. Эміко бескампрамісны інтраверт, робіць толькі тое, што лічыць патрэбным.

Назад Дальше