Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка 6 стр.


Але адначасова Шаўчэнка вельмі спецыфічны ў характары і амаль недасяжны ў энергіі бічавання «ўласнага» панства, псеўдапатрыятызму, рабства, лакейства, халуйства, заспанасці, ленасці, страты традыцый гераічнай барацьбы за свабоду. Тут у яго ёсць моманты глыбокай унутранай супольнасці з вялікімі паэтамі нацыянальных адраджэнняў шэрагу іншых народаў Расійскай імперыі.

Паэзія Шаўчэнкі спараджала нацыянальны сорам няўтольным бічаваннем перабежніцтва і маўклівага рабства, будзіла нацыянальны гонар слаўнымі гістарычнымі ўспамінамі і адкрыццямі любові, а гэты гонар, кожны раз падвяргаючыся смяротным крыўдам зневажальнай рэчаіснасці, зноў вярэдзіў сорам. Так пастаянна жывілі адно аднаго, адно ў іншае пералівалася і адно другое памнажалі сорам і гонар, любоў і нянавісць, вера і безнадзейнасць. Гэтае цяжкае змаганне і пакутлівае ўзаемаапладатварэнне супярэчных пачуццяў, гэтыя жывыя згусткі болю і пакуты з малавядомай у сусветнай паэзіі сілай выліваліся ў пасланні «І мертвим, і живим», вершах «Чигрине, Чигрине», «Юродивий», «Осія. Глава XІV. Подражаніє» і многіх іншых.

Паэт нібы свядома развярэджваў нацыянальны сорам: ім, як і нацыянальным гонарам, нацыянальнымі ўспамінамі, ён быццам бы хацеў перарадзіць цэлую нацыю, змяніць яе гістарычны лёс. Як вялікі падзвіжнік, ён прымае на самога сябе яе грахі і нягоднасці, заклікае сябе за іх да адказнасці, караецца за тое, у чым не вінаваты, кажа «мы» там, дзе мог і павінен быў бы сказаць «вы»!

Зразумела, па-рознаму гаварыў Шаўчэнка пра рабоў несвабодных, рабоў па слепаце, «рабоў рабоў» (яго вобраз) і пра рабоў самаахвярных, рабоў шчырых, рабоў старанных і пільнуючых у сваім рабстве, рабоў па прывілеяванаму становішчу, рабоў па панству. Першым ён то спачуваў, то папракаў, а на другіх наклікаў лютыя пакаранні.

З непамернага сораму і болю за ўсіх нараджалася і «вялізнае» (Франко) слова за ўсіх. Яно было ў рост з той гістарычнай місіяй, якую Шаўчэнка свядома на яго ўсклаў: выкаваць да «старога плуга» «новы нарог і разец», «распароць дрэннае, гнілое сэрца, цяжкае» сваёй нацыі «выцадзіць сукравіцу» і наліць «жывой казацкай той крыві, чыстае, святое!». Менавіта такі нацыянальна-ратаўнічы сэнс маюць бясконцыя бічаванні «няверных дзяцей» Украіны, іх «крывадушнасці і здрады», часта перарастаюць у апантаныя праклёны цэлай нацыі, «грахоўнай вантробы» Украіны.

У Шаўчэнкі было дзве Украіны: Украіна як вечны пачатак і Украіна як гістарычны момант. Украіна-маці і Украіна-прыблуда. Украіна бязгрэшная і Украіна «разбэшчаная». Украіна «рыцараў» і Украіна «рабоў, падножак». Гэтую другую, гістарычна знявечаную і гістарычна недаўгавечную Украіну яму даводзілася лаяць і праклінаць дзеля першай, Украіны гістарычна вечнай.

Ці мог Шаўчэнка дакараць акрамя ўкраінскага пана яшчэ й украінскага казака, ці мог пабіваць і праклінаць проста ўкраінца як рэпрэзентанта нацыі? Прачытайма містэрыю «Великий льох» ці верш «П. С.»:

Людзі, людзі!
За скрыль гнілое каўбасы
У вас хоць маці папрасі,
Дык аддасце. Яно б нічога,
Калі пра пяніцу якога
Балюча, крыўдна за людзей,
За тых юродзівых дзяцей!

Прачытайма яго палымяныя сатыры пра «цароў», цэлы цыкл высокага ідэйнага напружання твораў, галоўны матыў якіх: людзі самі сваім рабствам «заслужылі» сабе «цароў» і церпяць іх праз сваю подласць:

О людзі! Людзі-небаракі!
Нашто здаліся вам цары?
Нашто здаліся вам псары?
Усё ж вы людзі, не сабакі!

Тут ужо нацыянальная «самакрытыка» вырастае ў «крытыку» чалавецтва, а «нацыянальны сорам» уваходзіць у «агульначалавечы сорам».

Бязлітасны крытычны перагляд нацыянальнай гісторыі адзін з галоўных матываў паэзіі Шаўчэнкі. Але адначасова Шаўчэнка падносіў сапраўды гераічныя старонкі ўкраінскай гісторыі і абараняў іх ад фальсіфікацыі, прэтэнзій і замахаў ворагаў, асабліва царызму, які спрадвечна ўкраінскае абяўляў сваім.

Любоў да айчыны ў Шаўчэнкі не сляпая і фанатычна дагодлівая, а відушчая і няўмольная; гэтая любоў не зацалоўвала раны і язвы, а выпальвала іх. Гэтая любоў была вольная ад часта ўласцівага рэпрэзентантам прыгнечаных, пакрыўджаных нацый кепскага тону прыліпчывасці, паддобрывання, клянчання і спецыфічнай занудлівасці беднага сваяка або «непрызнанага генія». Не, гэта была тая любоў, якая замацоўвала тон і пачуццё ўласнай годнасці. А чым вышэйшай і змястоўнейшай станавілася гэтая годнасць, тым больш драматычныя перажыванні адкрывала яна, бо ўсюды натыкалася на абразы і сустракала прыніжэнні; тым больш гнеўна абуралася яна сваімі супляменнікамі, бо бачыла іх неадчувальнасць да гонару, іх прыцярпеласць да знявагі; тым больш ненармальным і неверагодным, ганебна варяцкім выяўляўся агульнапрыняты «нармальны» парадак рэчаў, бо здаровы сэнс абывацеля-раба Шаўчэнка ўспрымаў як найподлую бязглуздзіцу,  і тым больш востра пякла яго туга па «варяцтву» высакароднасці, годнасці і гонару, «варяцтву» подзвігу, гэтая вечна надзённая туга («Юродивий»).

Любоў да айчыны ў Шаўчэнкі не сляпая і фанатычна дагодлівая, а відушчая і няўмольная; гэтая любоў не зацалоўвала раны і язвы, а выпальвала іх. Гэтая любоў была вольная ад часта ўласцівага рэпрэзентантам прыгнечаных, пакрыўджаных нацый кепскага тону прыліпчывасці, паддобрывання, клянчання і спецыфічнай занудлівасці беднага сваяка або «непрызнанага генія». Не, гэта была тая любоў, якая замацоўвала тон і пачуццё ўласнай годнасці. А чым вышэйшай і змястоўнейшай станавілася гэтая годнасць, тым больш драматычныя перажыванні адкрывала яна, бо ўсюды натыкалася на абразы і сустракала прыніжэнні; тым больш гнеўна абуралася яна сваімі супляменнікамі, бо бачыла іх неадчувальнасць да гонару, іх прыцярпеласць да знявагі; тым больш ненармальным і неверагодным, ганебна варяцкім выяўляўся агульнапрыняты «нармальны» парадак рэчаў, бо здаровы сэнс абывацеля-раба Шаўчэнка ўспрымаў як найподлую бязглуздзіцу,  і тым больш востра пякла яго туга па «варяцтву» высакароднасці, годнасці і гонару, «варяцтву» подзвігу, гэтая вечна надзённая туга («Юродивий»).

Вось чаму Шаўчэнка ў гісторыі свайго народа знаходзіў і ўслаўляў святое «варяцтва» подзвігу і сам ім быў. І сам увасабляў у сабе невыкараняльную творчую сілу свайго народа, само існаванне якога насуперак усім прароцтвам і прадпісанням і было тым «варяцтвам» гістарычнага подзвігу.

Вось чаму вера ва Украіну «аднаўлялася», як «аднаўлялася» ў простым людзе і сама не раз пахаваная, пакінутая панска-інтэлігенцкай «красою нацыі» Украіна.

Вось чаму, пры надзвычайнай драматычнай складанасці вобраза айчыны ў Шаўчэнкі, у якім супрацьборнічаюць такія палярныя і цяжкія эмоцыі і рэфлексіі, гэты вобраз зяўляецца адназначным, святым.

Пра Шаўчэнку не раз гаварылася, што ён адзін выратаваў цэлую нацыю. Тут трэба перасцерагчы ад занадта літаральнага і прамалінейнага разумення гэтай формулы. Шаўчэнка спарадзіў і высунуў для справы свайго вызвалення сам украінскі народ; такім чынам, ім ён сам сябе ратаваў, уласнымі сіламі, не за кошт чыёйсьці ласкі або збегу гістарычных абставін. Вядома ж, ва Украіне і да Шаўчэнкі была жывая палітычная думка, захоўвалася і заваёўвалася гістарычная традыцыя, тлеў, а часам і ўспыхваў ярка і грозна бунтарскі дух народа, адраджалася новая нацыянальная літаратура усё гэта і стварыла самога Шаўчэнку; але менавіта ён скандэнсаваў у сабе гэтыя разрозненыя элементы гістарычнай самасвядомасці народа, праявы яго душы, шматразова памножыў іх моц і праметэеўскім факелам напісаў агнявыя скрыжалі свайму народу. Вялі ж яго не ганарыстасць і не фанабэрыстае месіянства, а справядлівасць і любоў:

Я Украіну так люблю,
Люблю я так яе, нябогу,
Што пракляну святога Бога,
Душу за родную згублю!

Вось што тут самае галоўнае, вось у чым разгадка і болю, і любові, і багаборніцтва: «люблю я так яе [Украіну], нябогу». Тут, наогул, грань паміж любоўю да народа і самаўзвялічаннем у народзе, паміж патрыятызмам і вялікадзяржаўніцкімі або баганоснымі прэтэнзіямі, для якіх народ зяўляецца толькі прыладай, а не мэтай.

Гэтая любоў давала Шаўчэнку права не верыць панскай любові да народа, давала натхненне бязлітасна выкрываць панскую красамоўнасць. Адзін з найашаламляльных матываў усёй паэзіі Шаўчэнкі пастаяннае і неадступнае выкрыццё фальшу панскага народалюбства, «браталюбнай» фразеалогіі вялікіх і малых паноў, не падмацаванай рэальнасцю іх жыцця, іхняй сацыяльнай практыкі:

Вы любіце на брату
Не душу, а шкуру!
Дый лупіце па законе

Вельмі «недалікатныя», вельмі «грубыя» словы казаў Шаўчэнка лагодным красамоўцам браталюбства Але, відаць жа, нездарма казаў. Відаць, вялікае пашырэнне атрымалі спробы падмануць народ той самай «любоўю», спробы схавацца за ёй ад сумленнага сацыяльнага разліку; відаць, па меры наспявання і абвастрэння крызісу прыгону многія з «высакародна думаючых» уладальнікаў жывых душ спадзяваліся патапіць у рыторыцы пытанне аб рэальным вызваленні сялян. І сапраўды, нават самы агульны погляд на сацыяльна-палітычную барацьбу вакол прыгонніцтва і яго адмены паказвае, наколькі празорліва бачыў Шаўчэнка вялікую небяспеку ў кручкатворстве і словаблудстве ліберальнага дваранства, у яго палітычных манеўрах, накіраваных на тое, каб сумясціць высакароднасць поглядаў з добрымі даходамі ад маёнткаў, а пазней «вызваленне» сялян з захаванасцю даходаў і сваіх класавых пазіцый і прывілеяў

Назад Дальше