Пакахай мяне, калі ласка (зборнік) - Коллектив авторов 10 стр.

Мая Іра, таксама выдатны майстра кахаць рознага кшталту прывіды, ледзь не малілася: «Хачу ў Крыме пабачыць Пашу!» Трэба было чуць яе істэрычны смех, калі яна на пляжы глядзела на Пашаву фотавыяву, прывезеную супольнай знаёмай.

Чаго чакалі, тое і атрымалі.

Пакуль ходзіш ды чакаеш, заўважаеш, што нехта ўжо дачакаўся: уласнага вяселля, дзіцяці З асаблівай цікаўнасцю ды нейкім няўцямным здзіўленнем падлічваеш адсотак вяселляў колішніх бойфрэндаў.

Зяўляецца іншае пытанне: «А калі ж я, менавіта Я, выйду замуж?»

Ужо адчуўшы безвыніковасць ды бессэнсоўнасць чакання, хаваю яго далёка ў падсвядомасць, спавіваю, нібы даўкімі ватнымі коўдрамі, каб не лезла навонкі!  новымі жыццёвымі ўражаннямі. Жывеш, працуеш, складаеш планы ўласнага вольнага жыцця, пераплываеш улетку рэчку, ляжыш на пяску, чытаеш, чытаеш, чытаеш І раптам трапляеш на вяселле да колішніх універсітэцкіх сяброў.

Я зяўляюся, як чорт з табакеркі, сукенка чорная, пазногці чырвоныя, на галаве твор мастацтва ананімнага цырульніка. Кідаюся ў абдымкі, прамаўляю ўрачыстыя тосты, жартую з «маладымі»: «Мае спачуванні!» А бліжэй да ночы выпаўзаю на рэстарацыйны ганак з цыгарэтай ды звяртаюся да колішняга аднагрупніка з маналогам.

 Ты патлумачыш мне, што з імі адбылося? Ты, увогуле, можаш мне патлумачыць, што адбываецца ў гэтым свеце? Гэта што, абавязкова, так? Гэта ж, пэўна, кожны павінен калі-небудзь пабрацца шлюбам, стварыць сямю, нарадзіць дзяцей, чакаць унукаў? Жывеш, жывеш сама сабе, і раптам разумееш, што на працы цябе шкадуюць! Бо я, бачыце вы, «адзінокая»! Нібыта я непаўнавартасны чалавек «адзінокая»! Дык можа праўда, прыспеў час неяк вырашацца з мужам і дзецьмі?

А аднагрупнік смяецца:

 А ты ім адкажы: якая ж я адзінокая? Вунь, у мяне каханкаў як багата!

Вяртаюся ўранку дахаты ды працягваю чакаць, чакаць, чакаць

Улучаючы тэлевізар дзеля прагляду апошніх навінаў, чакаю глабальных пераменаў. Чакаю, калі ж да нас прыляцяць госці з іншых планетаў. Вось тады адразу ўсё пераменіцца! Нецярпліва чакаю свайго ўласнага палёту хаця б на які-небудзь суседні Марс

Штоночы напружана чакаю натхнення: а раптам не зявіцца ўжо ніколі? Чакаю натхнення, бо толькі яно надае маёй жыццёвай валтузні нейкі сэнс. Бо толькі мая крывабокая творчасць вызначае пэўны кошт, а можа нават і каштоўнасць працэсаў маёй нервовай сістэмы. Ці, можа, гэта чарговы самападман: цалкам верагодна. Які кошт, якую каштоўнасць мае выдыхнутае чалавекам паветра? Творчасць усяго толькі прадукт, адкіды функцыянавання няіснага органа душы. Тым не менш занураюся ў гэтую «творчасць» з галавою, і, хоць лічу, што ўцякаю ад людзей, нясцерпна хочацца стварыць нешта маштабнае, глабальнае, эпахальнае Напісаць нейкія «Зялёныя соплі» або «Ружовую сліну» каб пабачыць, як калоціцца скандалізаванае грамадства Нестае натхнення, бракуе таленту. Адны толькі ідэі, якія ніяк не хочуць прымаць прыстойнае формы.

Вельмі хацелася не так даўно напісаць нешта кшталту філасафічнае казкі цэлага рамана з процьмаю герояў кожны са сваім характарам, ды складаным сюжэтам. Нібыта пэўная колькасць чалавек (пятнаццаці мне было б досыць)  а ў якасці прататыпаў узяла б сваю былую кампанію вырашыла вырачыся сучасных рэаліяў ды ператварылася ў казачных персанажаў. І вось яны набылі вялізны стары дом не, лепей замак. Ну так, набылі старажытны гатычны замак на выспе, і вада блізка-блізка падступала б да замкавых муроў.

І вось яны пераправіліся ў Замак ды пачалі там жыць без усялякай сувязі з іншым светам. І кожны гуляў адведзеную ролю, выконваў сваю функцыю, развіваў уласную сюжэтную лінію.

Быў там Харон жахліва прыгожы высокі хлопчык, які ў шапцы-вушанцы, ватоўцы ды валёнках плаваў увесь час у чоўне вакол Замка, кіруючы човен даўжэзным бусаком. І ён нібыта мусіў перавозіць жыхароў Замка ў Вялікі Свет ды сачыць, каб не ўзнікла небяспека звонку. Але насамрэч ён плавае ў чоўне, таму што мае невыносны характар, заўжды змрочны выраз твару ды сцвярджае, што яго раздражняюць насельнікі Замка. Раз-пораз ён, пад сховам ночы, прабіраецца ў Замак ды спусташае замкавыя сутарэнні, цягаючы французскія віны васемнаццатага стагоддзя ды выпіваючы іх у чоўне з рыльца.

Таксама ў Замку жыве Трыстана валадарка Невядомага Каралеўства. У яе доўгія залатыя валасы, і ўвасабляе яна Нешчаслівае Каханне. Яна па чарзе кахае ўсіх выяўленых на старажытных партрэтах каралёў, князёў ды прынцаў, ды вельмі пакутуе праз тое, што яны не адказваюць ёй узаемнасцю. На Трыстану не ўплываюць ніякія перакананні іншых жыхароў Замка, што гэтыя людзі даўно памерлі, што гэты, напрыклад, быў тыранам і па чарзе забіў дваццаць пяць сваіх жонак, а той увогуле быў дурнаваты, дарма што прыгожы, і так і не навучыўся чытаць. Апафеозам яе пачуццёвых вышукаў становіцца каханне без узаемнасці да рыцарскіх латаў, якія, трымаючы дзіду, стаяць ля ўваходу ў тронную залу. Трыстана пераконвае ўсіх іншых, што з гэтым прыгожым рыцарам яе яднае жахлівая пустэча ўсярэдзіне. Урэшце яна пачынае бавіць гадзіны, седзячы перад ім на халоднай падлозе ды чытаючы яму ўголас вершы пра каханне.

Яшчэ адзін з насельнікаў Замка кухар-вядзьмак Акварыус. Пад ягоным загадам знаходзіцца велізарная замкавая кухня, а ягоны абавязак забяспечваць стравамі ўсіх насельнікаў Замка. Акварыус маленькі, тлусценькі, якім і мае быць кухар, патлаты ды барадаты. Уся рэч у тым, што ён не ўмее гатаваць нічога, апрача сваіх вядзьмацкіх страваў, таму пакрыёма, пад сховам ночы, пільнуе ў сутарэннях Харона ды запрашае яго выпіць з ім бутэлечку на кухні. А на кухні ён напускае на Харона свае чары, ды той паслухмяна гатуе выдатную найсмачнейшую ежу, якой усёй кампаніі стае на тыдзень. Але Акварыусу не заўсёды шчасціць злавіць у сутарэннях Харона, і таму яму даводзіцца неяк выкручвацца перад грамадствам, у выніку чаго на стале зяўляюцца то нагаворнае, то адгаворнае зелле, то яшчэ якія вядзьмацкія прыбабахі, таму з паспалітым людам здараюцца дзіўныя невытлумачальныя гісторыі. Напрыклад, Трыстану аднаго разу ледзь не пачало ванітаваць ад кожнае чалавечае выявы на сцяне, і таму ўсім давялося хаваць ад яе люстры. Але аднаго люстра ўсё ж не схавалі, таму давялося ратаваць Трыстану, якая збіралася тапіцца, папярэдне зрабіўшы спробу згаліць свае залатыя валасы. Трыстану выратаваў Харон: ён, змрочны ды вельмі незадаволены парушаным спакоем, выцягнуў яе з вады сваім даўжэзным багром. Яшчэ аднаго разу насельнікі Замка, паснедаўшы, адчулі надзвычайную лёгкасць ды раптоўна ўзляцелі да замкавае столі. Так яны там і віселі, заклікаючы Акварыуса да літасці, але той толькі пасміхаўся. Скарыстаўшы са свае раптоўнае недатыкальнасці, Акварыус выцягнуў з замкавых патаемных пакояў свае барабаны ды пачаў у сваю асалоду па іх лупіць, называючы гэтыя гукі «маёй цудоўнай музыкай»! Тады лётаючыя людзі паабяцалі Акварыусу лятальны канец; з вялікімі намаганнямі разабралі частку даху ды закідалі Акварыуса камянямі. Той, пакрыўджаны, уцёк ды схаваўся на кухні, у сваю чаргу паабяцаўшы народу зладзіць у шматлікіх кухонных духоўках ды печках маленькі хатні канцлагер.

Сярод насельнікаў Замка вылучаецца лялечніца Фата-Мантана. Яна маленькая, ссохлая, з кучаравымі чорнымі валасамі, якія выкручвае ў фантастычныя ўчасанні. Штодня яна сядзіць у сваіх замкнёных пакоях ды вырабляе лялек, якіх потым ажыўляе ды дае з імі тэатральныя паказы ў загадзя падрыхтаваных дэкарацыях. Прыкладна раз на тыдзень яна пераносіць гэтыя тэатральныя дзеі ў тронны пакой, дзе вечарамі збіраюцца ўсе жыхары Замка, апрача Харона. Пасля такіх публічных праглядаў лялькі, якіх Фата-Мантана не паспявае забраць, разбягаюцца па ўсім Замку ды пачынаюць жыць прыватным лялечным жыццём і міжсобку ладзяць уласныя тэатральныя паказы. Лялькі ўвогуле ўвесь час уцякаюць ад Фата-Мантаны, больш за тое: яны адстойваюць свае правы на самастойнасць ды заўжды спрачаюцца з Фата-Мантанай. А яна сама нагэтулькі прызвычаілася да сваіх лялек, што ўрэшце пачала лічыць іх такімі самымі рэальнымі, якімі ёсць усе іншыя людзі. Некаторыя лялькі ўцякаюць ад яе, некаторыя яе шкадуюць, любяць, засцілаюць ёй ложак, прыбіраюць пакой ды рамантуюць абутак.

Назад Дальше