Пантофля Мнемазіны - Людміла Іванаўна Рублеўская 5 стр.

Праўда, рэдка прарывалася ў настаўніка такая ўзрушаная гаворка. Вось распавядае натхнёна пра лёс папа Лявонція Карповіча, як той у Вільні беларускія кнігі друкаваў у пачатку сямнаццатага стагоддзя ды як яго езуіты катавалі, раптам кране рукой шнар на шчацэ і быццам абсячэ штось ягоны голас. Зробіцца гаворка зноў сухаватай, роўнай, як на ўроку.

Дзіва што, з іх чацвярых Рэм Цвічок, Жэнька Равіновіч, Малгажата Ракуцкая, Рыгор Самусь, рыцараў Ордэна захавальнікаў, любы мог закласці Магістра. Са шчырай душой праявіць пільнасць, паведаміць хоць каму са школьнага камітэта, што настаўнік вядзе рэлігійную ды нацдэмаўскую прапаганду. Але ж не заклалі. У галаву не прыйшло.

Ды аднойчы раскопкі давялося перапыніць самім За рачулкай Наўкай, там, дзе раней шумеў пракаветны лес, з якога даўно выстругалі шафы альбо труны, Ордэнцы знайшлі сляды дзіўнага паселішча. Агароджы няма, па ўсім перыметры праз роўныя прамежкі каменныя крыжы. Уласна кажучы, дзякуючы гэтым крыжам, якіх яшчэ не паглынула зямля, і адбылася знаходка. Папрацавалі на пробу рыдлёўкамі, адкапалі некалькі дзіўных званочкаў, незразумелай формы жалязякі Люцыян Станіслававіч доўга маўчаў, змрочна разглядаў знаходкі.

 Параюся са знаўцамі, але думаецца мне, што мы, таварышы, дарэмна тут капаемся. З такімі бразготкамі і званочкамі перасоўваліся пракажоныя, каб людзі да іх не набліжаліся. Мне паказвалі рыхтык такія ў Менску, у музеі.

Больш яны туды не хадзілі. Рэм нават рыдлёўку, апаганеную заразнай зямлёю, выкінуў.

Корвус пасля распавёў вынікі сваіх роспытаў. Туды, у гіблае месца за рэчкай, сапраўды адсялялі са Старавежска і ваколіц смяротна хворых. І не толькі. Здаралася, падчас чумы захварэлы ацаляўся. Яго маглі палічыць вечным увасабленнем пошасці, і ацалеламу небараку даводзілася сыходзіць да такіх жа ізгояў. Варятаў таксама адпраўлялі ў страшнае паселішча Таму і агароджы няма: хто ж пойдзе да заразных і шаленцаў? Хіба якісь Францыск Асізскі. Італійскі святы адмыслова жыў у такіх вось суполках, каб сцвердзіць міласэрнасць Божую.

Затое тут усе былі роўныя. І князь, і жабрак. Прыгонны больш не належаў пану. Жонка не належала мужу. Злачынца мог не баяцца пераследу за былыя грахі. Ніхто, акрамя Смерці, не меў улады над жыхарамі праклятага паселішча.

Грузавік тузануўся, кола ледзь не загразла ў глыбокай калюжыне. Матор зарычэў, як звер, што рвецца з пасткі Дзякуй лёсу, выехалі. Галава Корвуса зноў стукнулася аб дно кузава. Рэм, трымаючыся адной рукой за борт, падсунуў настаўніку пад патыліцу ўласную шапку і пастараўся галаву непрытомнага трохі павярнуць набок, як Малгося вучыла. А то столькі высілкаў, а яшчэ і жывым не давязем. У Люцыяна нос пераламаны, ён можа ў крыві захлынуцца. Н-да Вочы запухлі. Ілбом як мур таўклі Вусны разбітыя. Якія там яшчэ пашкоджанні, лепш не гадаць, Люцыян прыкрыты да падбароддзя выпэцканым у крыві шынялём.

А ўсё ж так добра пачыналася Не трэба было слухацца Малгосю. Трэба было паслаць упартага Корвуса на сухі лес з ягонай навуковай апантанасцю. Але Малгося ўпёрлася: мусім дапамагчы. Урэшце, жыццём Корвусу абавязаныя. А ён за праўду змагаецца, за развіццё савецкай навукі, супраць сабатажнікаў і фальсіфікатараў.

Вось і арганізавалі Магістру сустрэчу з самім начальнікам аддзела па барацьбе з сабатажам, таварышам Рыгорам Піліпавічам Самусем. Былым рыцарам Ордэна захавальнікаў. Які здабыў у сістэме дзяржбяспекі мянушку Касталом і рэпутацыю чалавека непадкупнага, вернага сталінца і непераўзыдзенага дазнавальніка.

Праўда, Малгося, якая працавала ўрачом у вайсковым шпіталі, сцвярджала, што Рыгору ні ў якім разе не варта было займаць пасаду, дзе ёсць нервовая напруга і дзе ён мае ўладу над людзьмі. Яму пралячыцца добра трэба. Атрыманыя на вайне пашкоджанні прагрэсуюць. Рэм і бачыў падчас усё радзейшых сустрэч, што сябрук раптам робіцца сам не свой, вочы пустыя, як гільзы, праз сціснутыя сківіцы толькі адно: «Сволачы. Ворагі. Недабіткі праклятыя». А яшчэ чуў Рэм ад таго-сяго з саслужыўцаў, што гэткі стан нічога, яшчэ нармальна для Касталома. Вось калі ў яго сапраўды штось перакліньвае ў галаве, асабліва падчас допытаў

Але Цвічок адмахваўся. У ягонай натуры, на шчасце ці няшчасце, такое было: прапускаць міма вушэй непрыемнае, тое, што разбурае звыклую карціну свету. Ну які Рыгор Касталом? Ён герой, які можа захінуць сабою сябра ад кулі, з адным пісталетам бяжыць на ўзвод фашыстаў Добры, верны Рыгорка Як шкадаваў, што ім не васямнаццаць, не бяруць на фронт! Калі сямю сакратара гаркама эвакуявалі сярод першых, збег, застаўся са сваім Ордэнам захавальнікаў, каб усім разам далучыцца да чырвонаармейцаў. Хто ж ведаў, што апынуцца ў акупацыі І Корвуса выратаваў, пасля вайны ўжо, калі таго хацелі арыштаваць як фашыстоўскага паслугача. Усім сумнеўным даў перцу з імберцам, даказваючы, што Люцыян працаваў у немцаў перакладнікам па заданні партызан. Сведкаў прывёў, дабраўся ў маскоўскі шпіталь да камандзіра партызанскай брыгады, які з Магістрам справы вёў. Урэшце Корвуса нават узнагародзілі медалём «За адвагу» але тут нічога не скажаш, заслужыў. Калі сышоў у атрад, колькі жыццяў выратаваў, як доктар, і колькі адняў, як жаўнер Рэм таксама мае на сабе дзве латкі Корвуса той зашываў яму раны на правым баку і на левай лытцы.

Цяпер жыццё лёгка падзяліць на серыі, як кінастужку. Да вайны. Ад пачатку вайны да вызвалення Старавежска. Ад прыходу нашых да Перамогі.

Старавежск Дымяцца руіны Танкі з чырвонымі зоркамі Корвуса ўзялі на працу ў палявы шпіталь. Малгося і Жэнька запісаліся на курсы санінструктараў. Рэм на фронт. Рыгор на камандзірскія курсы. Шляхі рыцараў Ордэна захавальнікаў нібыта разышліся назаўсёды. Але пасля Перамогі Рэма знайшла ў вайсковай частцы паштоўка: Рыгор і Жэнька запрашалі на вяселле ў Менск!

Якой файнай яны былі парай, маладыя героі! Таненькая, яснавокая Жэнька з тоўстай касою, якую яна ўмудрылася захаваць праз усю вайну, прыгожая, як артыстка, і плячысты, упэўнены Рыгор з буйным цёмным чубам, з ордэнамі на афіцэрскім кіцелі Маладая сямя атрымала службовую кватэру ў сталіцы, у ацалелым ад бамбёжак доме ў Траецкім прадмесці. Рэм некалькі разоў у іх начаваў нішто сабе харомы, нават з паркетам і ляпнінай на столі, у лазенцы цэлы басейн, а не ванна. Праўда, пляткарылі, што недарэмна ў тым доме ўваход у падвал цэглай закладзены. Напачатку вайны тут жылі семі камандзіраў. Пачаліся бамбёжкі. Дзеці з маткамі, чалавек паўсотні, мусіць, пахаваліся ў бамбасховішчы ў падвале. Усчаўся пажар, а дзверы заваліла нейкай бэлькай Так усе там і задыхнуліся, згарэлі і засталіся да канца вайны А пасля вызвалення вырашана было на страшную гісторыю забыцца Тым больш, ніхто з бацькоў з фронту не вярнуўся. Усе дзверы ў сутарэнні заварылі, замуравалі Вядома, забабонныя людцы, асабліва прыслуга, распавядалі пра прывідаў, плач ды крыкі, якія даносяцца часам з падвалаў

Цвічка ўзялі працаваць на вайсковы склад, не без дапамогі Самуся. Далі месца ў інтэрнаце Рэм прыкідваў, што калі Малгося нарэшце згодзіцца стаць ягонай жонкай, то вылучаць ім асобны пакой. Але Малгажата аднеквалася: вось закончыць інстытут Хаця Жэньцы той жа інстытут не перашкодзіў пабрацца з Рыгорам!

Рэм лічыў кавалкі мыла, боты і гімнасцёркі. У Малгосі пачалася доктарская практыка. Раз на месяц хіба ўдавалася ў кіно сяброўку выцягнуць.

А год таму Жэнька знікла. Кінула Рыгора і зехала. Самусь сціскаў зубы, сіпеў: «Так трэба». Ці ў Казахстане працуе, ці на Алтаі. Прынамсі, са слоў Малгосі.

Прызнацца, у Рэма мільгала думка, што нястрыманую на язык Жэньку, якая не зносіла найменшай несправядлівасці, маглі вядома, па памылцы арыштаваць Урэшце, зараз столькі ўрачоў-шкоднікаў выкрываюць, атручвальнікаў! Яшчэ з сорак восьмага года пачалі казаць пра страшную змову наймітаў сусветнага сіянізму, якія забілі таварыша Жданава. У Малгосі на працы двух загадчыкаў аддзяленняў забралі. Але Жэнька ну ніяк не магла аказацца ворагам! Яны ж разам былі ў партызанах, яе ж фашысты катавалі Але нават Жэньчына маці, якая адна засталася з сямі, сухенькая, рана пасівелая бібліятэкарка, пра лёс дачкі маўчала, як камень, а пры згадцы пра зяця бялела і адварочвалася.

Назад Дальше