Корвуса Рэм за гэтыя гады хіба пару разоў бачыў. Гэта Малгося з былым настаўнікам па іхніх медыцынскіх справах сутыкалася, хваліла за кансультацыі па складаных выпадках з усялякімі неўротыкамі. А так ён быццам ад іхняй кампаніі хаваўся. Што зразумела. Як кажуць, срэбныя лыжкі знайшліся, а асадачак застаўся.
Абараніўшы сваю доктарскую, Люцыян Станіслававіч узначаліў нейкую сумнеўную лабараторыю Вось пра яе лёс і прыйшоў гаварыць. У іх там ажно трох шкоднікаў арыштавалі. А Магістр заступацца лезе!
Пачатак размовы паміж Магістрам і маёрам быў цалкам добразычлівы. Паціснулі адзін аднаму рукі. Корвус усеўся, як на імянінах, у крэсла, у якім столькі ворагаў народу пераседзела, ператрэслася. Паперкі расклаў І давай алей ліць. Пра тое, якімі важнымі справамі ў іхняй лабараторыі займаюцца. Пасля вайны надта шмат людзей з пашкоджанай псіхікай, з нервовымі захворваннямі. Таму даследаванні нервовай сістэмы, эксперыменты з жывёламі і лекавымі раслінамі, аднаўленне старажытных забытых рэцэптаў такія важныя! Толькі невукі могуць назваць гэта шарлатанствам
Бяда ў мірную лабараторыю, дзе навукоўцы мучылі няшчасных пацукоў, прыйшла нечакана. Корвуса паслалі ў Маскву на якуюсь там канферэнцыю, і ён пазнаёміўся са знакамітай Вольгай Барысаўнай Лепяшынскай, паплечніцай самога Леніна і Крупскай, старой бальшавічкай і выбітной навукоўкай. Лепяшынская абвяргала клетачную тэорыю і лічыла, што жыццё спараджае нейкае «жывое рэчыва». Узнікае яно само па сабе, а з яго ўзнікаюць клеткі.
Што гэта было за рэчыва, удзельніца дзвюх рэвалюцый так і не растлумачыла, але атрымала за свае даследаванні Сталінскую прэмію.
Дэлегацыю навукоўцаў з усіх рэспублік павялі ў лабараторыю васьмідзесяцігадовай рэвалюцыянеркі. Экскурсія нагадвала блёкат. Дзве маладыя лабаранткі таўклі ў парцалянавых ступках насенне буракоў. Для чаго? А каб атрыманы пыл пасеяць. А калі ён узыдзе, гэта будзе доказ, што прарастаць можа і найменшая часцінка семя дзякуючы ўтрыманню «жывога рэчыва». Дачка Лепяшынскай, Вольга Панцеляймонаўна, з захапленнем распавяла гасцям, як яны даследуюць чарназём, узяты з-пад пазногцяў яе маці. Там жа таксама цуд-рэчыва ёсць! А яшчэ яно можа праявіцца, калі расцерці перламутравыя гузікі і ўвесці іх у арганізм жывёл
Гэта быў нават не дылетантызм, а суворае сярэднявечча, калі трактат Picatrix раіў для выклікання сардэчнай схільнасці ўзяць дзве драхмы крыві белага сабакі і столькі ж яго мозгу, а таксама па чатыры драхмы мозгу аль-газелі і чалавечай крыві, а эпілептыка лячыць парашком з чалавечага чэрапа з сіропам марской цыбулі.
Беларускі дэлегат Люцыян Корвус якраз пра такія асацыяцыі і распавёў. Сівенькая Вольга Барысаўна міла ўсміхнулася, ад чаго астатнія госці збялелі і пачалі азірацца ў пошуку дзвярэй. І запыталася, якой навуковай тэмай і дзе займаецца шаноўны крытык. Ён, дарэчы, упэўнены, што ў ягоных занятках нічога няма ад прафанацыі і сярэднявечча? А як у яго з партыйнай лініяй? Яна асабіста гэта ўдакладніць.
Начальнік дэлегацыі, мажны дзядзька з Міністэрства аховы здароўя, выштурхнуў Корвуса за дзверы, як вадавоза з губернатарскага балю, і ў калідоры параіў шэптам сушыць сухары.
А па вяртанні ў Мінск пачалося. Якія-такія нервы, таварышы? Якія псіхозы? Савецкі чалавек, загартаваны ў пераможных бойках, вам не істэрычная паненка! А ці не прытулак тут шкоднікаў-касмапалітаў? Ды вы дакладна «антыпаўлаўцы»!
У выніку лепшых спецыялістаў арыштавалі ні за што. Лабараторыю расфармоўваюць. Корвуса адпраўляюць на Палессе, таксама ў лабараторыю, але ўжо не навуковую, а тую, куды савецкія грамадзяне па накіраванні ўрача свае «жывыя рэчывы» здаюць у бутэлечках ды карабках ад запалак. Нічога, што ён спецыялізуецца ў іншай галіне. Таварыш кандыдат медыцынскіх навук сам увесь час гаварыў пра сумежжа спецыяльнасцей, шырокі профіль, сінтэз псіхіятрыі і неўралогіі, біялогіі ды медыцыны. Вось хай і папрацуе сярод народа са сваім шырокім профілем.
Бачыць ганарысты нос Корвуса вечна схіленым над чужым гном гэта хтось з выдумкай падышоў да помсты. Рэм не адмовіўся б паназіраць.
Рыгор спачувальна ківаў Пакуль Корвус, пільна ўгледзеўшыся сваімі светлымі, як лядзяш, вачыма ў ягоныя, пачырванелыя ад стомы, не прамовіў:
Вам таксама патрэбная дапамога спецыяліста, таварыш Самусь. Я якраз працую над метадам, як купіраваць наступствы кантузіі Наткнуўся на адзін яшчэ сярэднявечны рэцэпт, удасканаліў. У вас праблемы з памяццю, ці не так? Галава баліць? Нематываваныя прыступы агрэсіі бываюць?
Вам таксама патрэбная дапамога спецыяліста, таварыш Самусь. Я якраз працую над метадам, як купіраваць наступствы кантузіі Наткнуўся на адзін яшчэ сярэднявечны рэцэпт, удасканаліў. У вас праблемы з памяццю, ці не так? Галава баліць? Нематываваныя прыступы агрэсіі бываюць?
Твар Самуся пачырванеў. Рыгор абедзвюма рукамі ўпёрся ў край стала, набычыўся.
З памяццю ў мяне ўсё добра. Вось ты стаіш і глядзіш, як мне па галаве далі. Жэньку вывалак на пакуты. Моцна трымаеш. Каб не ўцякла.
Магістр уздрыгнуў і апусціў галаву з рана пасівелымі скронямі, яго плечы вінавата абсунуліся. Самусь перавёў позірк на Рэма:
Старшына Цвічок, выйсці з кабінета!
Голас глухі, з нейкім змяіным прысвістам Быццам і не Рыгорка гаворыць.
Рэм паслухмяна ўзяў пад казырок. Камандзір з былога камсорга атрымаўся добры, не аслухаешся.
Цвічок ведаў, што зараз успомнілася Рыгору. Такое не забудзеш.
Іх трое, маладых падрыўнікоў, з лесу. Стаяць на каленях у снезе, абяззброеныя, са звязанымі рукамі. Нарваліся на засаду ў хаце на ўскрайку Старавежска, дзе мусіў быць надзейны прытулак і чакаў сувязны. Нямецкі афіцэр аддае загад, і здраднік у чорным паліто і фацэтным капелюшы прыводзіць танклявую дзяўчыну ў адной падранай, заляпанай сукенцы, з доўгай рудой касою І таксама змушае стаць на калені! Проста ў брудны снег! Учэпістыя пальцы нягодніка моцна сціскаюць дзявочы плячук Нянавісць падымаецца хваляй А Рыгор побач рвецца, штось крычыць Яго бюць па галаве прыкладам вінтоўкі, цячэ кроў, але Самусь працягвае, лежачы, лаяцца А здраднік, які прывёў дзяўчыну, пра нешта гергеча з афіцэрам і па-ранейшаму не адпускае плячо дзяўчыны нібыта крумкач ухапіў кволае птушаня Чамусь менавіта гэта запамінаецца уладныя пальцы, як кіпцюры крумкача, пад імі змінаецца тканіна такой знаёмай сукенкі ў сінія кветачкі, у якой уладальніца кружылася ў вальсе на школьных танцах
Потым Жэнька яна, сувязная, чакала іх у хаце патлумачыць, афіцэр западозрыў у ёй габрэйку. Як толькі ўгледзеў, нелюдзь? Хадзілі чуткі, што бацька Жэнькі, якога ніхто ў Старавежску не бачыў яны з Жэньчынай маці нібыта разам вучыліся на педфаку, і праўда меў габрэйскую кроў. Але дачка ў любым выпадку да яго зусім не падобная, бо ўся ў маці. Таму Корвусу ўдалося пераканаць пачварын, што дзеўка беларуска, вучыў яе ў школе, можа пацвердзіць.
На месцы палонніцу не прыстрэлілі, але афіцэр прыдумаў выдатны сродак разгаварыць савецкіх фанатычных недарасцей. І Корвус атрымаў загад: распрануць партызанку да сподняга І пакуль яе змоўшчыкі-партызаны не скажуць, якое мелі заданне, дзе іх атрад фройлейн давядзецца памерзнуць.
Корвус паспрачаўся, але потым загад выканаў. Абыякава, як аўтамат.
Гэта было невыносна: бачыць, як яна, прыгожая, быццам фея, дрыжыць у адной белай сподняй кашульцы, абдымаючы сябе тонкімі рукамі, як пераступае скалелымі нагамі ў бруднай калатушы Як ворагі юрліва аглядаюць яе постаць, захоплена прыцмокваюць, груба жартуюць А Корвус стаіць спакойна і глядзіць. Толькі пра нешта гергеча з фашысцкай навалаччу Гергеча незадаволена. Неахвотнае «яволь» А потым ён, Магістр, прывязвае былую вучаніцу да слупа агароджы. Старанна, моцна У адной кашульцы на марозе. Навалач. А насупраць сядзяць, навязаныя, як шчанюкі да плота, яны
Тады першы раз Рэм пабачыў, як Рыгор плача. Злымі, адчайнымі слязьмі, што вымывалі няроўныя дарожкі на твары, спрэс залітым крывёй. Не, гэта была не слабасць. Яны ўсе гатовыя былі памерці, але не здрадзіць.
Але памерці ім не далі. Той жа Корвус. Які напляваў на інструкцыі, што мусіць да апошняга, цаной любых ахвяраў падтрымліваць легенду, заставацца перакладнікам пры фашыстоўскім штабе. Прайсці любыя выпрабаванні кшталту таго, што яму ўчынілі, узяўшы на карную аперацыю.
Ноч Здрадлівае святло поўні Мёртвыя ахоўнікі на снезе Магістр мые, мые, выцірае снегам акрываўленыя рукі, а рукі трасуцца чыстаплюй Вяроўкі перарэзаныя, у руках зброя
Жэньку Корвус амаль усю дарогу да лагера нёс на руках. На хаду расціраў, захутваў, нечым паіў з маленькіх бутэлечак Цуд, але рукі-ногі не адмарозіла, толькі два пальцы на левай назе давялося потым адняць. Затое пнеўманія надарылася. Люцыян лячыў, стараўся, але поглядам сустракацца з вучаніцай пазбягаў.
Яны ўсе, і Жэнька таксама, разумелі, ён не мог паводзіць сябе іначай. Каб выявіў спачуванне да палонных, не меў бы магчымасці ім пасля дапамагчы. Але зараз Рыгор успамінаў менавіта той момант, які засеў у галаве. Здраднік Корвус ставіць на калені ў снег іх сяброўку