Пантофля Мнемазіны - Людміла Іванаўна Рублеўская 7 стр.


Рэм дайшоў да канца калідора, калі пачуўся глухі ўскрык і грукат. Ці не ў кабінеце Самуся? Заазіраўся, мо вярнуцца, але службовец, які ішоў следам, строга кінуў:

 Ідзіце, ідзіце, таварыш старшына. Тут нельга затрымлівацца. Чакаць можна толькі ўнізе. Спатрэбіцеся выклічуць.

І Рэм цярпліва чакаў на першым паверсе, ля бюро прапускоў. Пакуль не прыбегла Малгося. З такім тварам, быццам зноў пачалася вайна.

 Рыгор мне ў шпіталь патэлефанаваў. Здаецца, бяда

Яны доўга стукаліся, пакуль Самусь не адчыніў дзверы. А Бо-жа Увесь у крыві, каўнер гімнасцёркі расшпілены Далоньмі выцірае твар, размазваючы чырвоныя пісягі

А Малгося кінулася на калені ля стала Люцыян Станіслававіч Корвус, які гадзіну таму прыйшоў сюды ў дыяганалевым касцюмчыку пры гальштуку, у белай кашулі, з акуратным партфельчыкам, з засяроджана-важнай інтэлігенцкай фізіяноміяй, і чалавек, які ляжаў у лужыне крыві на падлозе кабінета начальніка аддзела барацьбы з сабатажам, былі падобныя, як кошык яблыкаў і звараны з іх кампот.

 Я ж казала Табе трэба пралячыцца  у адчаі мармытала Малгося, аглядаючы непрытомнага Магістра, але звяртаючыся да гаспадара кабінета. Ды яшчэ страшней было глядзець на гэтага гаспадара. Той стаяў, шырока расставіўшы ногі, сціснуў кулакі, напружыўся, ажно жылы набухлі на шыі, нібыта ў смяротнай сутычцы з нябачным дужым супернікам. Прасіпеў:

 Неадкладна забірайце Корвуса А то зноў у мяне пачнецца. Не стрымаюся. Забю Аформяць арышт заднім чыслом, і ўсё На яго ж справы заведзеныя вагон можна паперамі загрузіць.

Матлянуў галавою, зарычэў. Рэму здавалася, ён бачыць, як штосьці цёмнае, бязлітаснае бецца знутры ў грудную клетку маёра. Яны дзецьмі назіралі, як з яшчэ жывога вусеня вылупляюцца маленькія лічынкі асы-наезніка, прагрызаюць знутры млявую зялёную плоць Ненатуральнае, агіднае да ванітаў відовішча як цяпер

 Забірайце Магістра!  зноў рыкнуў Рыгор.  Вось прапускі Паперка з паўнамоцтвамі Можаце машыну ўзяць Галоўнае, не гаварыце мне, дзе яго схаваеце! Бо пасля  голас Самуся знізіўся да шэпту.  Пасля я буду яго шукаць, каб арыштаваць і дабіць. Гада Падлюку

Апошнія словы гаварыў ужо не Рыгор, а той звер, які ў ім узгадаваўся. І Рэм, ужо не саромеючыся свайго страху перад найлепшым сябрам, схапіў Магістра пад пахі

Вось так яны і апынуліся ў гэтым грузавіку. Які відавочна зведаў франтавыя дарогі, вунь на дошках сляды асколкаў. Цямнее. Туман згушчаецца, дробныя кроплі вісяць у паветры, ліпнуць на твар вільготным павуціннем. Сосны змяніліся чорнымі ў прыцемку елкамі. Быццам сцяна крэпасці, з-за якой паказваюцца шаломы, дзіды, мячы абаронцаў.

Куды яны едуць? Малгося не сказала.

Святло фар яшчэ больш насыціла чарнатой цені. Здавалася, дрэвы з абодвух бакоў дарогі прысоўваюцца бліжэй, каб раздушыць іншародную металічную істоту, якая парушае цішу і раніць цемру. Ды лес Рэма даўно не палохаў некалькі год знаходзілі ў ім ратунак. І нярэдка малілі ўсёй душой, чуючы далёкі брэх сабак, стрэлы, чужыя галасы, каб сталася яшчэ цямней, яшчэ гусцей было кустоўе ды вецце, яшчэ далей апынуцца ў нетрах

Між тым грузавік збочыў, марудна, перавальваючыся ў калюжынах, на вузкую дарогу. Цяпер голле ледзь не біла па твары, Малгося перастала гнаць машыну. Падалося ці не наперадзе засвяціўся слабы агеньчык. Цвічок прыўзняўся, угледзеўся: сапраўды, набліжаюцца да нейкага будынка. Дрэвы расступіліся. Забраны ў жалезныя краты ліхтар паўжывая зняволеная жарынка паказваў жалезныя вароты, высокі пабелены плот, паўзверх некалькі радоў калючага дроту.

І шыльда: «Інфекцыйная спецбальніца. Уваход строга забаронены».

Малгося выскачыла з кабіны, загрукала кулаком у жалезныя дзверы Яе каротка стрыжаныя русявыя валасы зліпліся ў неахайныя пасмы. У жалезным палотнішчы ўтварыўся чорны прагал з агідным рыпам адчынілася акенца. Малгося ціха перамовілася з нябачным ахоўнікам, падала дакументы

Вароты разехаліся па сталёвых пазах. Іх ахоўвалі двое ўзброеных салдат, але, што палохала больш за зброю у белых марлевых павязках на тварах. Што за праклятае месца?

Наколькі можна было разгледзець у святле рэдкіх ліхтароў, за варотамі цэлае паселішча. Аднапавярховыя будынкі. Некаторыя са светлай сучаснай цэглы, а былі цёмныя, з вялікімі аркамі-ўваходамі, магчыма, былыя панскія стайні. Малгося спыніла машыну перад адзіным двухпавярховым будынкам нецікавы светлы простакутнік з закратаванымі вокнамі, два вакны на першым паверсе свяціліся мёртвым цьмяным святлом. У тым доме яна прабыла хвілін пяць. Вярнулася не адна. Двое ў белых халатах, з насілкамі, прычым адзін кульгавы, другі гарбаты як у нейкай прыпеўцы. І жанчына, танклявая, з укладзенай на галаве цяжкой касой, з ганарыстай паставай і ўладнымі рухамі:

 Бярыце хворага і ў аперацыйную.

Рэм саскочыў з грузавіка на вільготную зямлю, якая незадаволена чмякнула пад ягонымі ботамі.

 Жэнька! Ты?

Жанчына ў белым халаце азірнулася, вусны трошкі-трошкі кранула былая шчырая ўсмешка:

 Прывітанне, Рэм! Давай усе пытанні пасля, а?

Калі Корвуса занеслі ў дом, Рэм агледзеўся вакол і, як ні дзіўна, нават памятаючы пра бетонную агароджу і калючы дрот, марлевыя павязкі і невядомыя страшныя хваробы, адчуў сябе незвычайна свабодным.

Раздзел трэці

Гняздо крумкача

Я дачытала фанфік Grjaznogo ubludka і, не адрываючы вачэй ад манітора, паспрабавала адпіць з пустога кубка каву. Прычым не адразу зразумела, што ён пусты. Вось жа, супакоіла сябе пасля сузірання на станцыі метро ўваскрэслага мужа.

Тое, што чарговы дасланы мне як адміну тэкст апавядаў пра нейкага Корвуса, падавалася дурной містыкай. Нашэсце крумкачоў

Я неслухмянай рукой паставіла на стол кубак з лагатыпам метрапалітэна, падобным да чырвонага нязграбнага птаха з квадратнымі крыламі. Шкада, што, выходзячы з сеціва, нельга ляснуць дзвярыма.

З чаго б гэты Ублюдак даслаў раптам не фанфік пра якогась Тора альбо джэдая Люка Скайуокера, а арыджынал, гэта значыць, цалкам самастойны твор? Чаму на гэты задрыпаны сайт, запаведнік няпужаных графаманаў, а не на якую Прозу. Ру? І што мне з тым аповедам рабіць, выстаўляць ці не на агульнае прачытанне? Я, вядома, не літаратурны крытык, але магу адрозніць опус пра палкае каханне Мэры Сью і Арагорна, усе гэтыя «Трепеща, как птичка на проводах высокого напряжения, я приблизилась к предмету своего вожделения», ад сапраўднага мастацкага твора, а «Ордэн захавальнікаў» ім быў. А можа, Ублюдак сплагіяціў?

Вы спытаеце чаму гэта я такая спакойная пасля зяўлення нябожчыка і рэфлексую пра фанфікі

Напэўна, мне належала загарлаць, тыцкаючы пальцам у манітор, кінуцца даганяць Каго? Чалавек, якога я бачыла, мог быць Корвусам. А мог быць страшэнна да яго падобным. Кажуць жа, што ў кожнага з нас ёсць двайнік. Допельгангер. Гі дэ Мапасан аднойчы бачыў яго вярнуўся дадому, а двайнік у фатэлі ля каміна сядзіць. Гётэ таксама допеля сустрэў, калі ехаў у карэце на Страсбург. Той стаяў на ўзбочыне, апрануты ў шэры сурдут з залатой вышыўкай, які ў стваральніка Фаўста зявіцца праз восем гадоў. Імануіл Кант, Персі Бішы Шэлі, лорд Кавендзіш, Сяргей Ясенін Ведаюць пасланцы Аіда, каму зяўляцца. Часам мы бачым двайніка як цёмны сілуэт альбо празрыстую смугу

Але ніякай містыкі я не адчула. Віталь быў цалкам рэальны. Нават куточак вуснаў прыўзняў, як заўсёды рабіў, калі ў галаву прыходзілі невясёлыя думкі гэткая саркастычная паўусмешка

Лагічнае апраўданне майго бяздзеяння пабаялася, каб у дурку не забралі. Але нічога такога я не думала. Мазгі завіслі, як кампутар на пірацкім сайце. У мяне ў стрэсавых сітуацыях такая вось рэакцыя: замерці, і няхай усё само рассмокчацца, развеецца, выпарыцца.

Перажываць пачынаю пасля. Як боль вяртаецца ў сцерхлую руку, калі пачынаеш ёю варушыць.

Галоўная прычына маёй стрыманасці: раптам Віталь хаваецца? Выглядаў ён цалкам здаровым. Знешнасць змяніў да непазнавальнага: заміж доўгіх валасоў пад нуль, бараду адгадаваў, дый рудым раней не быў. Каб не характэрны жэст паціраць пальцам лоб, не пазнала б. Калі раптам я папрашу сваіх мянтоў знайсці патрэбны кадр, прасачыць, дзе пасажыр сеў Ці не падстаўлю Корвуса? Што б ні сачыніла тыпу «падобны да аднаго чувака, які мне пазыку не вярнуў», прагоняць жа па базе дадзеных, запомняць, зацікавяцца Гэта ж сістэма, Вялікі Брат, які глядзіць на ўсіх нас!

Мент Паша зноў уключыў «Любэ», і я сыходзіла пад «Не валяй дурака, Америка».

Ехаць давялося ў вагоне, абклееным шпалерамі з кніжнымі паліцамі рэклама электроннай бібліятэкі. Якраз патрапіла ў «аддзел класікі». Тамы на фоташпалерах здаваліся сапраўднымі, хацелася правесці пальцамі па карэньчыках з залатымі паскамі і адчуць іх выпукласць Вось толькі ні на водным карэньчыку не было назвы. Кніжкі без імёнаў, са сцёртым мінулым. Быццам Корвус. Як можа апынуцца жывым чалавек, які сем год таму загінуў у аўтакатастрофе? Як мае аўтары гэта б вырашылі?

Галоўныя спецыялісты тыя, што ажыўляюць прафесара Снэйпа з фандома паводле «Гары Потэра». Іх галоўны аргумент цела не знайшлі. Вісклівы Дамок, дзе супершпіён прыняў смерць ад жудаснай змяюкі Цёмнага Лорда, згарэў. Зусім як «Жыгуль» майго Віталя. Таму верагодна, што прафесар споўз. Інсцэнаваў сваю смерць, сціскаючы ў кішэні супрацьяддзе і кроваспыняльнае зелле, і падпаліў дэкарацыі. Альбо яго непрытомнае цела забралі змоўшчыкі. Ён ачуняў, змяніў імя і знешнасць Жыве як іншы чалавек, бо не хоча ў турму за старыя грахі. Альбо не памятае, хто ён, страціў магію. Альбо хаваецца ад няшчаснага кахання (да Гары Потэра, вядома).

Назад Дальше