Пантофля Мнемазіны - Людміла Іванаўна Рублеўская 9 стр.


Мой расповед пра сённяшнія падзеі развесяліў Мацея прыкладна як Гамлета зяўленне прывіду ягонага бацькі.

 Д-дык т-ты збіраешся яго шукаць? Т-таго каламутнага Корвуса?

Ажно сківіцы сціскае і заікаецца І не падумаў запэўніваць «Падалося табе, Ірынка, папі валярянкі». Адчуў, што Адысей падплывае да Ітакі і трэба вызваляць нагрэтае месца на ложку Пенелопы дзеля законнага сужэнца.

 Паслухай, Салома, я табе нічога не абяцала,  я адсунула талерку з недаедзенай рыбай.  Мы ж дамаўляліся Не будзем ускладняць.

Мацей глыбока ўздыхнуў, бы апошнім паветрам, і з сілай правёў абедзвюма далонямі па твары, нібыта спадзяваўся сцерці рысы, якія не выклікалі ў мяне палкага пачуцця, і набыць іншае, больш прывабнае ў маіх вачах аблічча.

 П-прабач, забыўся пра нашу канвенцыю. Мір, дружба, сэкс. І ўсё ч-часова, як нумар у гатэлі.

На імгненне зрабілася сорамна ад горычы, што гучала ў ягоным голасе. Але ў наступнае імгненне я раззлавалася. Дакараць, што цябе не кахаюць,  усё роўна што сцябаць вецер. Хопіць, што мне маці мазгі вынесла, калі ж мілы Мацейка са мной ажэніцца, нібыта ўсё залежала ад яго жадання. Але Салома, відаць, і сам зразумеў недарэчнасць прэтэнзій і іранічна ўсміхнуўся найлепшы сродак хаваць крыўду.

 Ну што, Холмс, паехалі лавіць сабаку Баскервіляў ля Грымпенскай пардон, Марінагорскай дрыгвы? Цябе пакінь зноў наламаеш трыснягу.

Гэта ён намякаў на маю першую спробу забыцца на Корвуса раман з адным байкерам. Раман скончыўся тым, што я ўцякла ад з выгляду брутальнага (гара цягліцаў, татухі, касухі), а на справе страшэнна зануднага меланхалічнага каханка на ягоным жа байку. Які праз дзесяць хвіль уцёкаў па няўменні загнала ў балота, зарослае сухім трыснягом. Патлумачыць тое, што байкер мяне не прыбіў, калі дабег да таго балота, магу толькі ягоным захапленнем будызмам і філасофскім раманам Роберта Пірсінга «Дзэн і мастацтва догляду за матацыклам».

 Мушу канстатаваць, Ірына Максімаўна, што ў нашых адносінах прасочваецца глабальная дысгармонія,  толькі і змог прасіпець небарака, шалёнымі вачыма ўтаропіўшыся на жалезнага дрыкганта, які адчайна задзіраў руль угару з твані.

Байкер нават моўчкі давёз мяне, зарумзаную, у панцыры з падсохлай гразі, да горада на выратаваным з дрыгвы байку.

Харошы быў чалавек у прынцыпе. Толькі надта павучаць любіў ды аналізаваць чужую карму.

Тады я змагла сабе прызнацца. Мне патрэбны толькі Корвус. Крумкач, чорны птах смерці.

Добра, што заўтра субота і можна не адкладаць росшукі. Тут жа патэлефанавала цётачцы Віталя шчасце, што стары нататнік з нумарамі не згубіўся, дамовілася на візіт. Цётачка гаварыла праз зубы, але прыехаць заахвоціла. Маўляў, даўно трэба было спраўдзіць волю зніклага. Салома ўгаворваў пачакаць, пакуль машыну з рамонту забярэ, але я толькі паціснула плячыма: не хочаш не едзь, мне і грамадскі транспарт падыдзе. І ўвогуле, гэтай ноччу хачу адна пабыць.

Калі Мацей пасунуўся дахаты, я залезла на свой сайт. Ага, падазроны аўтар у сеціве. Я папрасіла Ублюдка ўдакладніць біяграфічныя звесткі. Запоўніць урэшце анкету, а то не выстаўлю ягоны тэкст.

Вядома, нараніцу менавіта Салома пабудзіў мяне, каб выправіцца, як запланавалі. Зявіўся хвіля ў хвілечку, бы піянер на ранішнюю лінейку. Праўда, не ў чырвоным гальштуку і шортах, а ў байцы з чорным капюшонам, падобным да манаскага клабука. Змрочны, нявыспаны, нібыта схуднелы за адну ноч. Ледзь плячом усе малюнкі ў вітальні са сцяны не змахнуў, хоць раней такой няўклюднасці за ім не заўважалася. У мяне ж усе сцены завешаныя акварэлькамі, керамічнымі пано, батыкамі, фотаздымкамі іншага багацця ў хрушчоўцы няма. Затое атмасферненька. А што? Кажуць, Ігар Севяранін завешваў сцены сваёй жабрацкай кватэры букецікамі і паштоўкамі, атрыманымі калісь ад прыхільніц. Уявіце сабе Рэвалюцыя. Усім начхаць на ягоныя «ананасы ў шампанскім» і славу выкшталцонага дэндзі. І сам ён пастарэлы, у пацёртым аксамітным пінжаку і ні разу не арыстакрат. Букецікі пажоўклі, асыпаюцца, але дапамагаюць захаваць Пачуццё Уласнай Значнасці. Вось і я гляджу на псіхадэлічныя малюначкі, што натхнёна малявала па начах у студэнцкім юнацтве, і забываюся на кабінет над станцыяй метро і транспартную газетку з чыноўніцкімі пысамі. І здаецца, усё яшчэ будзе. Персанальныя выставы, вялікія карціны, гучныя перформансы. Белы Трактарыст прыедзе і забярэ мяне з саркафагу

А ў галаве круцілася пытанне, якое Мацей умудрыўся задаць, як нож загнаць: «А ты ўпэўнена, што Віталь хоча, каб ты яго знайшла?»

А ў галаве круцілася пытанне, якое Мацей умудрыўся задаць, як нож загнаць: «А ты ўпэўнена, што Віталь хоча, каб ты яго знайшла?»

Сюжэтаў, як закаханая дзяўчына ідзе па слядах свайго зніклага прынца, хапае. Старажытныя немцы верылі, што віхура няшчасная жонка, якая шукае мужа, нават і цяпер называюць тую зяву Windsbraut, «нявеста ветру». Пяшчотная прыгажуня Псіхея, каб вярнуць свайго Амура, аж у царства мёртвых датупала па ваду са Стыкса. Наша Вужыная Каралева, дарэчы, таксама мужа страціла і жаласна клікала яго з дрыгвы. О, а вось згадаўся эксклюзіў! Сука Фініст Ясны Сокал з расейскай казкі. Калі ад жонкі сыходзіў, заявіў: бывай, маўляў, красунька, калі надумаеш шукаць мяне за трыдзевяць земляў, стопчаш тры пары жалезных чаравікаў, тры жалезныя кавенькі зломіш, тры прасвіры каменныя згрызеш, тады і знойдзеш мяне, добрага малойца. Красунька, вядома, стоптвае, згрызае і знаходзіць Потым, у палацы сукі Фініста, лечыць раматус і харчуецца кашкамі. Суставы застуджаныя, зубоў няма

Каму сокал, каму крумкач.

Кажуць, каб даведацца, па якім сцэнарыі жывеш, трэба ўспомніць улюбёную казку з дзяцінства. Але ж у мяне гэта дакладна не той навалачны Фініст. А не можа быць!  «Снежная каралева». Герда ў пошуках Кая. Збяры слова «вечнасць» з падручных матэрыялаў і прамяняй палову свету на канькі.

У электрычцы на Асіповічы я купіла ў дзядзечкі-карабейніка сінюю накідку ад дажджу. І каб Салому пазлаваць, які прыхапіў для мяне, бездапаможнай, парасон з чорнымі катамі на гарчычным фоне. І шкада зрабілася дзядзечку, які відавочна зусім нядаўна, мусіць, пасля вылету на пенсію, паспрабаваў гандлярскай долі. Рэкламаваць тавар свой толкам не навучыўся, ажно голас зрываўся і ад сораму, і ад страху, што ні капейкі не заробіць.

І як адчувала Толькі выйшлі ў той Марінай Горцы, дождж абрынуўся, нібы спазняўся на спатканне з зямнымі нетрамі. Так што мне ў сінім шаргатлівым «доміку» было куды выгодней, чым Мацею хай бы і з двума парасонамі. Корвусава цётка-пашпартыстка, сурёзная кабета з па-мужчынску буйнымі рысамі твару ў карэ фарбаваных пад каштан валасоў, злосна зыркнула на наш мокры абутак, які пакінуў абуральныя сляды на ламінаце пад мораны дуб у вітальні ейнай кватэры, хоць мы адразу разуліся да шкарпэтак (пантофляў нам не прапанавалі). Алена Рыгораўна ёй бы іграць улюбёную дачку злой мачыхі беднай сіроткі, тую, дзеля якой у сіроткі адбіраюць усё, ад напрадзеных нітак да багатага жаніха, буркатнула: «Праходзьце». Тоўсты кацяра на канапе скрывіў пляскатую пысу і адвярнуўся. У серванце бялеў падораны нам з Корвусам на вяселле сервіз, з кучаравымі пастушкамі і кветкавымі гірляндамі. Пахла таннай пудрай і карвалолам. Фотаздымка зніклага пляменніка не відаць нідзе.

Алена Рыгораўна так і не спытала, што за фацэт прыйшоў з жонкай пляменніка, нават не кінула на Мацея ніводнага цікаўнага позірку. Раздражнёна дастала з шуфляды пакет, загорнуты ў цэлафан:

 Зрабіла ласку завітаць, дык бяры. Віталь перад адездам свае рэчы спакаваў, каб у Мінск перавезці, так і стаялі валізы ў кладоўцы. Перад новым годам вырашыла перабраць, падалося, што моль там развялася. А ў валізе зверху вось гэта Табе адрасавана. Вырашыла, варта перадаць, хоць табе, даражэнькая, відаць, усё роўна.

Пляскатвары кацяра лена саскочыў з канапы і ці сослепу, ці ад шкоднасці зрабіў спробу патачыць кіпці аб Мацееву лытку. Камуфляжная тканіна нагавіцаў разышлася з агідным трэскам.

 Б-брысь, жыв-вёла!

Алена Рыгораўна падхапіла на рукі раскормленага хатняга бажка:

 Не бойся, Магнацік!

Баяцца відавочна належала непачцівым гасцям, пра што сведчыў разятраны выраз твару гаспадыні. Мы паспешліва развіталіся, нават шнуркі не сталі завязваць на красоўках. На развітанне Магнат падарыў нам здзеклівае «Мрмяў».

Пакет я разадрала проста на ганку, пад стрэшкай перад непрыветным падездам (я так і не змагла ўявіць, што Корвус сюды заходзіў, падымаўся па вышчарбленых прыступках, вячэраў на цётчынай кухні).

Канверт Почырк Віталя Там перадсмяротная цыдулка?

Мацей рашуча забраў спадчыну з маіх рук, што трэсліся, як у алкаголіка са стажам. У канверце аказаўся ключ пляскаты, з дзіркай, падобнай да выскаленай усмешкі, з бліскучымі зубчыкамі. І папера. Якая ва ўсёй юрыдычнай красе сведчыла, што ласкай Корвуса мне ўжо сем год як належыць дом у маленькім гарадку Старавежск. Вуліца Энгельса, 24.

Каб жа я хоць раз чула ад зніклага мужа пра той Старавежск! І пра тое, што ў яго ёсць там маёмасць!

Назад Дальше