Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 19171929 гг. - Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі 10 стр.

29 мая 1925 г. ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову «Да парадку разгляду спраў па скасаваньні шлюбаў і па выдачы ўтрыманьня незабясьпечанаму супругу і дзецям», мэтай якой было ўпарадкаванне працэдуры разводу, а таксама ўмацаванне матэрыяльнага становішча жанчыны пасля разводу. Пастанова змяшчала наступныя восем пунктаў:

«1. Развод робіцца як па згодзе абодвух супругаў, гэтак і па жаданьні аднаго зь іх разьвесьціся.

2. Заявы аб скасаваньні шлюбаў падаюцца па месцы пражываньня аднаго з супругаў у пісьмовай ці вуснай форме.

3. Калі заяўшчык ня мае дакумэнтаў, засьведчаючых запіс касуемага шлюбу, ён падае ў ЗАГС заяву аб гэтым, азначыўшы месца і час утварэньня шлюбу, і прымае на сябе адказнасьць за праўдзівасьць гэтых вестак.

4. Калі заява ў органы ЗАГС падаецца адным з супругаў, то другому супругу паведамляецца аб пададзенай заяве, таксама высылаецца копія запісу аб скасаваньні шлюбу па адрасе, азначаным заяўшчыкам. УВАГА: Калі адрас другой стараны невядомы, то ў памяшканьні ЗАГС вывешваецца апавяшчэньне аб тым, што справа будзе разгледжана празь месяц. Няяўка не прыпыняе разгляду справы. Такое самае апавяшчэньне зьмяшчаецца ў мясцовай або цэнтральнай афіцыйнай газэце.

5. Незабясьпечаны і непрацаздольны супруг у выпадку разводу мае права на палучэньне ўтрыманьня ад другога супруга, калі толькі апошні, паводле прызнаньня суда, можа даваць яго.

6. Права на ўтрыманьне мае ня толькі няпрацаздольны разьведзены супруг, але і працаздольны ў часе яго безпрацоўя, аднак у працязе ня больш году з дню разводу. Увага: у выпадку наўмыснага ўхіленьня ад працы разьведзенага супруга другі бок можа падаць іск аб вызваленьні яго ад гэтага абавязку.

7. Права на ўтрыманьне маюць таксама асобы, якія знаходзіліся ў фактычным, не запісаным шлюбе, як гэта пазначана ў артыкулах 5 і 6.

8. Умаўленьне паміж развадных супругаў аб тым, пры кім зь іх і хто зь дзяцей застаецца на выхаваньне, хто зь іх і якую долю расходаў на іх утрыманьне і выхаваньне возьме на сябе і разьмер утрыманьня незабясьпечанаму супругу запісваецца органам ЗАГС у асобы пратакол. Выдаецца яго асобнік кожнаму з супругаў. Рашэньне ЗАГС можна дамагацца зьмяніць у працэсуальным парадку праз суд.

Старшыня ЦВК А. Хацкевіч. За старшыню ЦВК З. Чарнушэвіч.

Старшыня СНК Я. Адамовіч»[95].

15 лістапада 1928 г. выйшаў сумесны цыркуляр Наркамюста і НКУС «Пра парадак уручэньня павестак аб разводзе асобам, якія пражываюць за межамі Саюзу ССР», адпаведна якому шлюб паміж грамадзянінам СССР і замежнікам скасоўвалі па жаданні аднаго з бакоў пры адсутнасці замежнага сужэнца на агульных падставах. Судовае рашэнне высылалася за мяжу праз савецкае консульства[96].

Сумеснай пастановай наркаматаў юстыцыі і аховы здароўя РСФСР, прынятай 18 лістапада 1920 г., было дазволена штучнае перапыненне цяжарнасці ў медыцынскіх установах незалежна ад таго, пагражае ці не здароўю жанчыны далейшае выношванне плода. Такім чынам, Савецкая Расія (а разам з ёю і Савецкая Беларусь) стала першай краінай свету, якая дазволіла ўласным грамадзянкам рабіць аборты без абмежаванняў. Гэты дазвол разглядаўся ўладай хутчэй як часовы захад, непазбежнае сацыяльнае зло, чым медыка-юрыдычная норма, якая дазваляла жанчынам самастойна прымаць рашэнні рэпрадукцыйнага характару.

Першы Крымінальны кодэкс РСФСР 1922 г. (які дзейнічаў таксама на тэрыторыі БССР) прадугледжваў досыць мяккае пакаранне за такія віды сэксуальных злачынстваў, як згвалтаванне (не менш 3 гадоў) і разбэшчванне непаўналетніх (да 5 гадоў). Артыкул 170 Кодэкса прадугледжваў за прымушэнне да заняткаў прастытуцыяй не менш 3 гадоў зняволення са строгай ізаляцыяй. Артыкул 171 за зводніцтва, утрыманне прытонаў распусты, а таксама вярбоўку жанчын для заняткаў прастытуцыяй таксама не менш 3 гадоў са строгай ізаляцыяй. У выпадку ўцягвання ў заняткі прастытуцыяй непаўналетніх тэрмін зняволення павялічваўся да 5 гадоў. Са старога, імперскага Укладання аб пакараннях у савецкі Крымінальны кодэкс не перайшлі артыкулы, якія прадугледжвалі ссылку ў Сібір за мужаложства і скаталожства[97].

Усе пазначаныя артыкулы перайшлі ў Крымінальны кодэкс БССР, прыняты ў 1928 г. Васьмігадовая судовая практыка прымусіла беларускіх заканатворцаў змяніць пакаранні за сэксуальныя злачынствы ў бок іх узмацнення. Так, артыкул 233 «Палавыя зносіны з асобамі, якія не дарасьлі да палавой сьпеласьці» цяпер выклікаў пазбаўленне волі без строгай ізаляцыі да 3 гадоў, артыкул 235 «Палавыя зносіны з фізычным гвалтам» да 5 гадоў, артыкул 236 у частцы А «Прымушэньне займацца прастытуцыяю, зводніцтва, утрыманьне прытонаў распусты, а таксама ўцягваньне жанчын у прастытуцыю» да 5 гадоў са строгай альбо без строгай ізаляцыі, у частцы Б «Такія самыя дзеяньні, калі ўцягнутыя ў прастытуцыю былі непаўналетнімі» са строгай ізаляцый да 8 гадоў. Акрамя таго, у беларускую судовую практыку ўводзілася пакаранне да 3 гадоў без строгай ізаляцыі за наўмыснае заражэнне цяжкой венерычнай хваробай (за неданясенне асоб, да таго абавязаных, уладам аб выпадках венерычных захворванняў быў прадугледжаны штраф да 300 рублёў альбо прымусовыя працы)[98]. Сацыяльна-эканамічныя рэаліі эпохі НЭПу вымагалі рэфармавання савецкага шлюбнага заканадаўства. Для яго рэфарматараў асноўная праблема хавалася ў няпэўным і ўразлівым статусе жонак, якія знаходзіліся ў незарэгістраваным, так званым фактычным шлюбе. Падобныя шлюбы былі пашыраны сярод расійскай рэвалюцыйнай інтэлігенцыі, прадстаўнікі якой не жадалі брацца царкоўным шлюбам па ідэалагічных альбо канспіратыўных матывах. Нягледзячы на тое, што фактычныя шлюбы не згадваліся ў Кодэксе 1918 г., яны атрымалі шырокае пашырэнне, пераважна ў гарадах. Фактычныя шлюбы былі выгодныя для мужчын. Адпаведна, іх ахвярамі ў большасці выпадкаў рабіліся жанчыны з дзецьмі, бо факт бацькоўства ў судзе даказаць было вельмі цяжка. Праз падзел маёмасці падчас разводу ахвярамі рабіліся і тыя жанчыны, якія знаходзіліся ў зарэгістраваным шлюбе.

Праект уласнага беларускага Кодэкса законаў аб шлюбе, сямі і апецы быў вынесены на спецыяльнае абмеркаванне на жнівеньскай (1926 г.) сесіі ЦВК БССР. Падчас абмеркавання, якое праходзіла пад старшынствам А. Р. Чарвякова, высветліліся два супрацьлеглыя падыходы да галоўнага пытання фактычнага шлюбу. Думкі тых, хто падтрымліваў яго заканадаўчае афармленне, агучыла ў сваім выступе загадчыца жанаддзела ЦК КП(б)Б, рэдактар часопіса «Беларуская работніца і сялянка» М. Ф. Муратава. Яна нагадала, што фактычны шлюб на заканадаўчым узроўні ўжо існуе ў РСФСР і з пэўнымі абмежаваннямі[99] ва Украінскай ССР. Назваўшы зарэгістраваны шлюб «перажыткам буржуазнага мінулага», прыхільніца тэорыі «крылатага Эраса» паведаміла, што ў БССР ужо каля 100 тыс. чалавек жывуць фактычным шлюбам. Сведчаннем дэградацыі зарэгістраванага шлюбу, на яе думку, была яго хуткабежнасць нядаўна «адзін чалавек быў зарэгістраваны 13 разоў». Муратава мела моцнага саюзніка ў асобе намесніка старшыні СНК БССР М. М. Каркліна, які адначасова зяўляўся старшынёй Камісіі заканадаўчых прапаноў пры СНК. Ён падтрымліваў прынцып неабавязковасці рэгістрацыі шлюбу, лічыў, што фактычны шлюб нараджае тыя ж маёмасныя правы і абавязкі сужэнцаў, што і шлюб зарэгістраваны[100].

Пазіцыю праціўнікаў фактычнага шлюбу на абмеркаванні выказаў наркам юстыцыі М. А. Сегаль, які выступаў за моцны, зарэгістраваны ў дзяржаўных органах шлюб. Яго галоўным аргументам быў неаспрэчны факт, што ў выніку распаду фактычнага шлюбу абараняць уласныя правы даводзіцца слабому боку жанчыне і дзецям. Былі ў наркама і іншыя аргументы: «Калі прыраўнаем фактычны шлюб да зарэгістраванага, то можна сутыкнуцца з такой акалічнасцю: уявеце сабе, што калі хто-небудзь мае 34 фактычныя жонкі і гэты шлюб прыроўніваецца да зарэгістраванага юрыдычнага шлюбу з усімі вынікамі гэта вядзе да мнагажонства. Па такім шляху мы йсці ня можам», «суды завалены справамі аб аліментах».

У якасці альтэрнатывы легалізацыі фактычнага шлюбу Сегаль прапанаваў дэталёвую працэдуру ўсталявання бацькоўства: цяжарная жанчына ці маці нованароджанага на працягу месяца пасля нараджэння падае заяву ў ЗАГС з указаннем імя таго, хто зяўляецца бацькам. ЗАГС на працягу 7 дзён паведамляе пра гэта бацьку і дае яму месяц на роздум і афіцыйны адказ. Калі меркаваны бацька адмаўляецца прызнаць дзіця, ён павінен падаць заяву ў суд і аспрэчваць заяву ў судовым парадку. Калі падобнай заявы няма ён аўтаматычна лічыцца бацькам. У гэтым выпадку аспрэчваць бацькоўства давядзецца ў агульнапозыўным парадку[101].

Назад Дальше