Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 19171929 гг. - Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі 6 стр.


Гутарка ў артыкуле ідзе пра неабходнасць змены ментальнасці людзей і як вынік гэтага пабудовы новых адносін паміж мужчынам і жанчынай у выглядзе разнастайных любоўных саюзаў вольных і раўнапраўных членаў працоўнага калектыву. У прыватнасці, яна піша: «Каханне стала шматгранным, шматструнным Усё цяжэй пры такой складанасці адценняў кахання ўсталяваць непасрэдную сувязь паміж Эрасам бяскрылым (цялеснай цягай) і Эрасам крылатым (цялеснай цягай, змяшанай з душэўнымі эмоцыямі)»[40]. Далей Калантай наступным чынам развівае ўласную думку пра шматграннасць кахання: «Аднаго жанчына кахае вярхамі душы, з ім сугучны яе думкі, імкненні, жаданні; да другога яе цягне цялесная моц. У адносінах да адной жанчыны мужчына саспытвае пачуццё ашчаднай пяшчоты, у іншай ён знаходзіць падтрымку і разуменне ўласнага Я. Якой жа з дзвюх ён павінен аддаць паўнату Эраса? І чаму ён павінен ірваць, нявечыць сваю душу, калі паўнату быцця дае толькі наяўнасць першай і другой духоўнай повязі?» Такім чынам, на яе думку, «ключ да вырашэння праблемы загадкавага кахання да двух і да трох, якая была не па зубах прадстаўнікам буржуазнага грамадства, цяпер апынуўся ў руках пралетарыяту»[41].

Папярэджваючы моладзь ад захаплення выключна «бяскрылым Эрасам», аўтарка ў той жа час тлумачыла ёй: «Мараль рабочага класа адкідае знешнюю форму любоўных адносін палоў. Для класавых задач рабочага класа зусім абыякава, набывае каханне форму працяглага і аформленага саюзу альбо выражаецца ў форме сувязі, якая мінае. Ідэалогія рабочага класа не ставіць аніякіх фармальных межаў для кахання»[42]. Падкрэслім, што, паводле Калантай, якая ўпершыню абяднала марксізм і сэксуальнасць, падставай для адмовы ад «фармальных межаў» было менавіта каханне, а не лёгкія спарванні, сэнс якіх улада над іншым. Яна выступала супраць буржуазнага вольнага кахання гэтак жа зацята, як і супраць буржуазнага шлюбу. Такім чынам, тэорыя кахання Калантай, збудаваная на марксісцкім сацыяльна-эканамічным падмурку, уключала новыя этычныя катэгорыі і паняцці.

Увасабленню ў сэксуальных адносінах шчырасці, асабістай незалежнасці і эратычнай радасці былі павінны спадарожнічаць новыя формы агульнага жыцця і выхавання дзяцей. У 1920 г. Калантай падтрымала заканадаўчую легалізацыю абортаў у РСФСР (і адпаведна ў БССР), якую лічыла часовай зявай. Яна выступала за перадачу дзяцей, са згоды маці, на выхаванне ў дзяржаўныя ўстановы, дзеля чаго насельніцтва трэба было абкласці спецыяльным падаткам. Важнай умовай пабудовы новага быту зяўлялася супольнае пражыванне ў звязаных з вытворчымі калектывамі дамах-камунах, дзе вядзенне гаспадаркі ўскладалася на спецыялістак.

Брытанскі гісторык-марксіст Э. Хобсбаўм адзначаў, што яму «невядомы ніводны рэвалюцыйны рух альбо рэжым, які б не развіваў пурытанскую тэндэнцыю; не выключэнне і марксісцкі рух, дактрына заснавальнікаў якога была далёка не пурытанская»[43]. Нямала прыхільнікаў падобнай пурытанскай тэндэнцыі апанентаў А. М. Калантай было ў савецкай дзяржаўнай і партыйнай эліце. Сярод апошніх мы знаходзім наркама асветы А. В. Луначарскага, члена Палітбюро ЦК УКП(б) М. І. Бухарына, наркама аховы здароўя РСФСР М. А. Сямашку, сакратара Цэнтральнай кантрольнай камісіі УКП(б) Е. М. Яраслаўскага, сакратара Выканкама Камінтэрна Д. З. Мануільскага, загадчыка жанаддзела ЦК УКП(б) С. М. Смідовіч і інш. Усе яны, адкрыта альбо схавана палемізуючы з А. М. Калантай, выступалі супраць нястрыманасці ў зносінах паміж паламі, тлумачачы сваю пазіцыю тым, што непераборлівасць у сэксе ўласціва буржуазнаму грамадству, яна вядзе да шкодных грамадскіх наступстваў і да т. п. Разам з тым усе яны будавалі ўласныя развагі па праблемах выхавання палавой маралі вакол тэорыі новага кахання А. М. Калантай, якая набыла вялікую папулярнасць у грамадстве, асабліва сярод моладзі.

Так, Д. З. Мануільскі, не прапануючы ніякіх новых мадэляў сэксуальных паводзін, заклікаў моладзь звярнуцца да аскетычнай маралі старых бальшавікоў-падпольшчыкаў, а таксама больш вучыцца, чытаць, працаваць. Е. М. Яраслаўскі разглядаў развагі пра крылаты і бяскрылы Эрас у адным шэрагу з буржуазнымі тэорыямі кахання.

У маі 1925 г. чытачы гомельскай «Палескай праўды» маглі азнаёміцца з артыкулам М. І. Бухарына, прысвечаным упарадкаванню быту моладзі. Абмеркаванне праблемы на падобным высокім узроўні сведчыла пра яе сурёзны характар. Бухарын заклікаў савецкую моладзь спыніць сэксуальную рэвалюцыю, тлумачачы ёй, што ад баявой, разбуральнай працы дзяржава перайшла да мірнага будаўніцтва. Ён, у прыватнасці, засцерагаў маладых чытачоў: «Чулі, напрыклад, некаторыя нашы юнакі і дзяўчаты, што вельмі рэвалюцыйным лічылася пляваць на ўсялякія сарамлівасці ў галіне палавых адносін. Тады гэта быў рэзкі пратэст супраць сляпых забабонаў грамадства, супраць агідных законаў так званага сямейнага права, супраць прыніжэння жанчыны. Але людзі не разумеюць гэтага і па-ранейшаму лічаць, што максімум неўрэгуляванасці самы святы закон»[44].

У 1926 г. рэдакцыя віцебскай «Зары Захаду» змясціла вытрымку з лекцыі А. В. Луначарскага «Якім будзе сацыялістычны быт». З яе вынікала, што шлюб пры сацыялізме павінен быць парным, дзяцей павінны выхоўваць іх бацькі. Наркам асветы пагаджаўся з Калантай у пытанні аб неабходнасці вызвалення жанчын ад быту і ўцягнення іх у будаўніцтва сацыялізму, але палемізаваў з ёй адносна вольных адносін паміж паламі і ўвядзення 5-рублёвага падатку на калектыўнае выхаванне дзяцей[45]. У наступныя гады пазіцыя Луначарскага ў палавым пытанні стала яшчэ больш кансерватыўнай. Ён прапанаваў глядзець на асобу, якая мае 56 разводаў, як на злодзея, што мае за плячыма 56 крадзяжоў са ўзломам. Гэтыя думкі, выкладзеныя ў спецыяльнай брашуры, прысвечанай пытанням быту[46], Луначарскі агучыў на сваёй публічнай лекцыі ў Мінску 18 лістапада 1928 г. У прыватнасці, народны камісар асветы заклікаў адмовіцца ад погляду на жанчыну як на прадмет асалоды, а таксама выступаў супраць тых «новых» адносін, якімі «хванабэряцца многія маладыя шчалкапёры». «Які ж рецэпт мы можам даць моладзі ў адказ на яе пытанне аб тым, як ёй наладзіць свае палавое жыццё?» рытарычна пытаў А. В. Луначарскі сваю аўдыторыю. І адразу ж даваў адназначны адказ: «Устрыманне. Устрыманне для моладзі зусім не шкодна»[47].

Але галоўным апанентам А. М. Калантай стаў псіханеўролаг-марксіст А. Б. Залкінд, які ў сярэдзіне 1920-х гг. у шэрагу артыкулаў паспрабаваў сфармуляваць новую савецкую мадэль сэксуальных паводзін моладзі. Адпаведна ёй, клас пралетарыяў у мэтах рэвалюцыйнай мэтазгоднасці меў права ўмешвацца ў палавое жыццё яго асобных прадстаўнікоў. Палавое прыцягненне пралетарыя да тых, хто паходзіў з эксплуататарскіх класаў, Залкінд прапанаваў разглядаць у якасці аднаго з відаў палавых вычварэнняў, як прыцягненне «да кракадзіла, да арангутанга». У адносінах паміж мужчынам і жанчынай не павінна было быць флірту, заляцанняў, какецтва і іншых форм «палавога заваявання». Сэксуальная прыцягальнасць чалавека вызначаецца яго класавай прыналежнасцю.

У 1924 г. выйшла папулярная праца А. Б. Залкінда з ашаламляльнай назвай «Дванаццаць палавых запаведзяў рэвалюцыйнага пралетарыяту», якая выклікала абмеркаванні, спрэчкі, водгукі ў друку. Яе пафас быў накіраваны на ўпарадкаванне сэксуальнага жыцця савецкіх мужчын і жанчын на аснове класавай, пралетарскай этыкі. У рэчышчы фрэйдысцкай тэорыі сублімацыі псіханеўролаг-марксіст прапанаваў маладым будаўнікам сацыялізму не спяшацца брацца шлюбам, устрымлівацца ад выпадковых сувязей, эканоміць сэксуальную энергію для грамадскіх спраў, шукаць сэксуальных партнёраў па класавай прыкмеце, пазбавіцца ад рэўнасці і, нарэшце, дазволіць класу карэктаваць палавое жыццё сваіх індывідаў[48].

Характарызуючы розныя погляды прыхільнікаў пурытанскага спосабу вырашэння палавога пытання, трэба адзначыць, што іх абядноўваў агульны погляд на сэкс як на нешта другаснае, на тое, што пасля пабудовы базісу сацыялізму вырашыцца само сабою. Аднак толькі асуджэнне апалагетыкі сэксуальнай разняволенасці не давала адказаў на важныя жыццёвыя пытанні, якія абмяркоўваліся на шматлікіх камсамольска-моладзевых сходах. Напрыклад, як ставіцца да кахання паміж мужчынам і жанчынай па-за межамі новага грамадзянскага шлюбу?

Тэарэтычныя пошукі ў Савецкай Беларусі

Адным з найбольш дасведчаных спецыялістаў у БССР у галіне марксісцкага вырашэння «жаночага пытання» была С. С. Шамардзіна. Яна ўзначальвала жаночы аддзел ЦК КП(б)Б у час, калі пасаду загадчыка аналагічнай структуры ў ЦК УКП(б) у Маскве займала А. М. Калантай. Як і яе старэйшая па пасадзе і па ўзросце калега, Шамардзіна была гарачай прыхільніцай бытавой роўнасці, грамадзянскага шлюбу, лёгкіх разводаў, а таксама абортаў. У сваіх шматлікіх тагачасных выступах яна канструюе вобраз «новай жанчыны», вольнай ад маральных абмежаванняў і старой маралі. Гэтая «новая жанчына» сваёй галоўнай задачай лічыць служэнне грамадству, а таксама самаўдасканальванне, у тым ліку ў галіне адносін з процілеглым полам. Адвечныя сацыяльныя ролі жонкі і маці для яе зяўляюцца другаснымі.

Напрыклад, 5 кастрычніка 1921 г., выступаючы на дэлегацкім сходзе работніц Мінска з дакладам «Аб шлюбна-палавой маралі», Шамардзіна тлумачыла жаночым актывісткам: «Цяпер, падчас пераходнага перыяду, адбываецца ломка старой сямі. Жанчыны ўжо маюць роўныя правы. Эканамічная залежнасць жанчыны ад мужчыны адпадае. Выхаванне дзяцей робіцца грамадскім. Цяпер цяжка вызначыць, якія формы набудуць сямейна-шлюбныя адносіны, але дваістасці маралі буржуазнай сямі больш не будзе. Мужчына і жанчына будуць адрознівацца толькі паламі»[49]. Падобную рыторыку, накіраваную на разбурэнне традыцыйнай сямі, мы знаходзім і ў наступніц С. С. Шамардзіной на пасадзе загадчыцы жанаддзела. М. Ф. Муратава, выступаючы 2 мая 1923 г. на сходзе дэлегатак з дакладам «Аб новых формах быту работніц», наўпрост заявіла: «Жанчына павінна вызваліцца ад цяжару сямейнага жыцця. Неабходна ўцягнуць у жанаддзел жонак рабочых, якія дапамогуць разбурыць стары быт, сямю рабочага»[50].

Назад Дальше