Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 19171929 гг. - Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі 7 стр.


Напрыклад, 5 кастрычніка 1921 г., выступаючы на дэлегацкім сходзе работніц Мінска з дакладам «Аб шлюбна-палавой маралі», Шамардзіна тлумачыла жаночым актывісткам: «Цяпер, падчас пераходнага перыяду, адбываецца ломка старой сямі. Жанчыны ўжо маюць роўныя правы. Эканамічная залежнасць жанчыны ад мужчыны адпадае. Выхаванне дзяцей робіцца грамадскім. Цяпер цяжка вызначыць, якія формы набудуць сямейна-шлюбныя адносіны, але дваістасці маралі буржуазнай сямі больш не будзе. Мужчына і жанчына будуць адрознівацца толькі паламі»[49]. Падобную рыторыку, накіраваную на разбурэнне традыцыйнай сямі, мы знаходзім і ў наступніц С. С. Шамардзіной на пасадзе загадчыцы жанаддзела. М. Ф. Муратава, выступаючы 2 мая 1923 г. на сходзе дэлегатак з дакладам «Аб новых формах быту работніц», наўпрост заявіла: «Жанчына павінна вызваліцца ад цяжару сямейнага жыцця. Неабходна ўцягнуць у жанаддзел жонак рабочых, якія дапамогуць разбурыць стары быт, сямю рабочага»[50].

Новыя ідэі, накіраваныя на разбурэнне традыцыйнай сямі, актыўна абмяркоўваліся на старонках тагачаснага савецкага друку, у тым ліку беларускага. Галоўная газета рэспублікі «Звязда» змяшчала артыкулы ў падтрымку жанчын, якія наважыліся кінуць выклік старой маралі, пакінуць нялюбага мужа і рушыць насустрач новаму, вольнаму каханню[51]. Абмяркоўваліся на старонках «Звязды» таксама практычныя пытанні ўладкавання новага быту. Напрыклад, напрыканцы 1925 г. газета змясціла артыкул жаночай актывісткі Ц. Камінскай у падтрымку ідэі А. М. Калантай аб неабходнасці ўвядзення невялікага падатку на халастых і бяздзетных, які пойдзе на калектыўнае выхаванне дзяцей[52].

Прыхільнікам новых, вольных адносін паміж паламі давалі слова таксама рэдактары беларускіх рэгіянальных газет. У 1923 г. гомельскі спецыяліст па ахове мацярынства і маленства Г. Серман у спецыяльным артыкуле, прысвечаным барацьбе за падобныя адносіны, пісаў: «Можа быць, гэтыя новыя формы сямі ўжо знойдзены. Можна меркаваць, што арганізацыя грамадскага харчавання, дзяржаўнага выхавання дзяцей адыграе пэўную разбуральную ролю. Нам трэба падобныя зявы ўзмацняць і паглыбляць. І гэтую ролю павінны ўзяць на сябе Саветы»[53]. У тым самым годзе карэспандэнт газеты «Палеская праўда» выступіў з рэзкай крытыкай класічных і эстрадных танцаў. Крытыкаваў ён танцы з зусім нечаканага боку, а менавіта як пошлую, мяшчанскую прэлюдыю да кахання. На яго думку, новая савецкая моладзь, у адрозненне ад мяшчанскай, не была павінна «хаваць сваё каханне, сваё здаровае імкненне адно да аднаго ад цэлай арміі дурных і дробных забабонаў»[54].

У 1925 г. рэдакцыя віцебскай газеты «Зара Захаду» паведаміла чытачам пра гурток быту, які дзейнічаў пры ёй. На яго паседжаннях абмяркоўваліся пераважна пытанні барацьбы са спадчынай мінулага ў выглядзе ненармальных адносін паміж мужчынамі і жанчынамі прастытуцыі, абортаў, венерычных захворванняў, палавых вычварэнняў. Разам з тым сябры гуртка быту не маглі ўстрымацца ад таго, каб зазірнуць у будучыню. Так, на паседжанні гуртка 8 лютага 1925 г. было вырашана ўвесці «прастату, нармальную, натуральную неабходнасць у палавыя зносіны якія працягваюць заставацца сакрэтна-забароненым, таямнічым, пра што гавораць шэптам, чаго дамагаюцца хітрыкамі»[55]. У студзені 1925 г. сябры гуртка ў поўным складзе наведалі лекцыю-дыспут «Як і навошта мы бярэмся шлюбам», што адбылася ў Віцебскім гарадскім тэатры[56]. У снежні таго ж года Віцебскі тэатр не ўмясціў усіх, хто жадаў праслухаць лекцыю «Палавое рабства», прачытаную вядомым дзеячам расійскага рэвалюцыйнага руху У. А. Пасэ, падчас якой ён «сакавіта і вобразна» распавядаў пра паэтыку палавога акта[57].

Дыскусія аб узаемаадносінах палоў у сацыялістычным грамадстве выходзіла на вышэйшую партыйную трыбуну рэспублікі. Так, на адным з паседжанняў Х зезда КП(б)Б, якое адбылося 8 студзеня 1927 г., прыбылы з Масквы начальнік Усходняга аддзела АДПУ, па сумяшчальніцтве член Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) Я. Х. Петэрс ухіліўся ад прамога адказу на пытанне аб стандартах сэксуальных паводзін камуністаў. Прадстаўнік «партыйнай інквізіцыі», праз чые рукі прайшлі сотні спраў членаў УКП(б), якія адмовіліся ад уласных жонак і дзяцей, сказаў, што яму цяжка дакладна высветліць характар адносін жанатых камуністаў з іншымі жанчынамі і як гэтыя адносіны стасуюцца са знаходжаннем у партыі. І дадаў: «Жыццё ў нас надзвычай ненармальнае. Я не ведаю, як камуністы будуць жыць пры камунізме»[58].

Новы тэарэтычны складнік у дыскусію аб адносінах палоў пры сацыялізме прапанавала маладая беларуская сацыялогія. Прафесар БДУ С. Я. Вальфсон прысвяціў гэтаму пытанню асобную манаграфію пад назвай «Сацыялогія шлюбу і сямі». Пачынаючы з 1926 г. малады сацыёлаг змяшчаў фрагменты з яе ў перыядычным друку. Ужо ў першай падобнай публікацыі ён праводзіць думку пра ўмоўнасць, часовы характар маральных норм у чалавечым грамадстве, пачынаючы ад сораму дэманстраваць уласнае аголенае цела і сканчаючы сорамам імкнення да палігамных сэксуальных зносін. На яго думку, у адрозненне ад жывёл, якія спрадвеку падзяляліся і будуць падзяляцца на манагамных і палігамных, чалавечае грамадства «ня знае адвечных і якія раз на заўсёды вызначаюцца маральных прынцыпаў Сягоньня маральны прынцып моногамія, учора і пазаўчора полігамія, поліандрыя, дзясяткі іншых шлюбных форм, якія асьвечвала для свае эпохі сучасная мараль пад ціскам экономічнай патрэбы»[59].

У іншай публікацыі, прысвечанай такой форме палавой забароны, як экзагамія, Вальфсон моцна крытыкуе З. Фрэйда за яго спробы вытлумачыць сэксуальныя паводзіны людзей з дапамогаю «механістычных заалагічных прыпадабненняў». Прычым робіць ён гэта з дапамогаю цытаты з працы Ф. Энгельса «Паходжанне сямі, уласнасці і дзяржавы»[60], якая дапамагла аўтару зразумець вытокі поглядаў бальшавікоў на сэксуальна-шлюбную сферу: «Узаемная ж цярпімасць дарослых самцоў, адсутнасць рэўнасці была першаю ўмоваю для ўтварэння такіх буйных і моцных груп, у асяроддзі якіх толькі і магло адбыцца пераўтварэнне жывёлы ў чалавека»[61].

У 1929 г. у выдавецтве БДУ выйшла «Сацыялогія шлюбу і сямі», у якой С. Я. Вальфсон абяднаў усе свае папярэднія напрацоўкі па вызначаным пытанні. Коратка галоўную думку гэтай кнігі можна выкласці наступным чынам. Падзенне капіталізму вядзе да трансфармацыі сямі. Пабудова сацыялізму нясе з сабою адміранне сямі і сацыялізацыю выхавання дзяцей. Пасля пабудовы сацыялістычнага грамадства дэзінтэграцыя сямі дасягне свайго поўнага завяршэння. Кажучы пра правядзенне сэксуальнай рэвалюцыі на Беларусі, дзе ў той час сяляне ўтваралі больш за 80 % насельніцтва, Вальфсон з задавальненнем адзначае, што «пасля рэвалюцыі пазашлюбная палавая сувязь зрабілася ў вёсцы даволі звычайнай зявай нарадзіўшая ў дзявоцтве не закляймёная, як гэта было раней развод стаў у савецкай вёсцы звычайнай зявай»[62]. Свае словы пра крызіс сямейных адносін («развесціся ў нас у пэўных выпадках лягчэй, чым адзначыцца выбылым у дамовай кнізе») ён ілюструе наступнымі лічбамі: з 1924 па 1927 г. колькасць шлюбаў на 100 тыс. насельніцтва ў БССР скарацілася з 1120 да 850, а разводаў наадварот, павялічылася з 60 да 180[63].

На старонках кнігі С. Я. Вальфсона мы знаходзім водгукі дыскусіі, што адбывалася на гэты конт па ўсёй краіне на працягу 1920-х гг.

Ён уступае ў завочную палеміку з праціўнікамі сэксуальнай рэвалюцыі. Так, выступаючы супраць вульгарна-матэрыялістычнага звядзення адносін паміж паламі да голай фізіялагічнай сувязі, супраць тэорыі «шклянкі вады», ён рэзка крытыкуе «Дванаццаць палавых запаведзяў рэвалюцыйнага пралетарыяту» А. Б. Залкінда, якія называе «дабрачынна-пастырскімі пропаведзямі»[64]. Аўтар таксама звяртае ўвагу чытача на небяспечную зяву, што пачала набіраць моц сярод праціўнікаў новай палавой маралі, а менавіта на ўваскрашэнне царкоўнага шлюбу. У заключэнне Вальфсон прызнаецца, што не ведае, якімі будуць новыя формы палавых адносін у сацыялістычным грамадстве. На яго думку, можна толькі меркаваць, што ў іх не будзе ні эканамічнага разліку, ні прымусу, яны не будуць абавязкова звязаныя са шлюбам і сямёй, для іх будзе неабавязковым сумеснае пражыванне партнёраў. А адзіная праява дзяржаўнага кантролю палавых адносін грамадзян сацыялістычнага свету будзе мець еўгенічны характар у выглядзе забароны рэпрадукцыі па медыцынскіх паказчыках[65].

Не абмежаваўшыся публікатарскай дзейнасцю, С. Я. Вальфсон прасоўваў ідэі новай маралі ў жывой аўдыторыі. У лютым 1929 г. ён выступіў на камсамольскім дыспуце «Ці патрэбна нам сяброўства?», які адбыўся ў Мінску з удзелам прэзідэнта Беларускай Акадэміі навук У. М. Ігнатоўскага. У сваім уступным слове дакладчык заклікаў зал распрацоўваць новыя формы сяброўства[66], «падпарадкаваныя клясе і рэволюцыі»[67]. У кастрычніку 1929 г. на запрашэнне рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» ён рыхтаваўся да ўдзелу ў дыскусіі «Якой павінна быць камсамольская сямя». Але па загадзе зверху яна была спынена, так і не распачаўшыся[68].

Назад Дальше