Шал (зборнік) - Юры Станкевіч 9 стр.


Ён стаяў амаль нерухома, потым выцягнуў пісталет «магілы» і праверыў засцерагальнік, а «тулку» закінуў за спіну. У яго была перавага над імі: калі яны ў цемры могуць пераблытаць і падстрэліць свайго, то любы, на каго ён натрапіць,  вораг.

З боку хаты-падманкі пачуліся прыглушаныя галасы, ён ведаў, што там запанікавалі, а таму не здзівіўся, калі на яго пасунуўся цень і проста перад ім узнікла постаць чалавек рухаўся асцярожна, а ён сачыў, як той спыніўся амаль за крок ад яго і пачаў азірацца. Чалавек быў у бейсболцы і з рэспіратарам на твары той бялеў у цемры. Антон Лашкевіч счакаў, калі чалавек павернецца спінай, а потым зрабіў крок насустрач і з размаху апусціў дзяржанне пісталета таму на галаву. Чалавек рохкнуў і заваліўся на яго, і ён ударыў знізу каленам у падбародак і адчуў, як галава таго адкінулася назад і хруснулі шыйныя пазванкі, выкруціў з аслабелай яго рукі ствол навобмацак гэта быў наган і сунуў яго за пояс.

Ён счакаў, нахіліўся над беспрытомным целам і, вядома, пазнаў яго, пазнаў яшчэ раней, калі ляжаў на дарозе: гэта быў бандыт па мянушцы Захар. Чалавек па імені Антон Лашкевіч прыслухаўся, потым сцягнуў у таго з твару рэспіратар, з галавы бейсболку і надзеў іх на сябе.

Ноч ахінала ўсё навокал. Месяц жухла заблішчаў, выпаўз з-за хмары, і ён убачыў зарослыя вуліцу і парканы, уніклыя ў зямлю хаты, цемень кустоў і тую хату-падманку. А потым месяц схаваўся зноў.

Між тым ледзь-ледзь, але пачынала ўжо світаць. Ад зямлі цягнула холадам, і паветра было золкае. Пальцы на руках амаль не адчувалі прыклада «тулкі», якую ён зноў асцярожна перакінуў на грудзі.

Пэўна, сабака па сваёй звычцы напаў моўчкі, зусім побач грымнула кароткая аўтаматная чарга, а потым пачуліся віск і екатанне.

Але дзякуючы гэтай неспадзяванай паслузе ён адразу ўведаў, дзе зараз затаіўся апошні з яго пераследнікаў, засёк тое месца і асцярожна рушыў насустрач. Інтуітыўна ён адчуваў, што толькі дзёрзкая рашучасць дапаможа яму, бо са святлом супраць «калаша» ён са сваёй «тулкай» ператворыцца ў звычайную мішэнь.

 Смол  ледзь чутна прашаптаў ён яго мянушку, зноў пасунуўся наперад і паўтарыў шэптам: Смол, Смол

 Ты, Захар?  постаць Смола нечакана паднялася з зямлі проста перад ім, і ён, ужо націскаючы на курок, зразумеў, што яго хітрасць удалася: бандыт, пабачыўшы ў цемры бейсболку і рэспіратар, прыняў яго за свайго і цяпер цалкам расплачваўся за гэта.

«Тулка» грымнула, Смола адкінула назад, падаючы, ён нешта няўцямна выкрыкнуў і паспеў усё-такі скарыстаць аўтамат. У паветры загрукатала. Кулі віскнулі з левага боку, плячо апякло, потым наступіла цішыня, і Антон Лашкевіч раптам зразумеў, што ўсё скончана.

Смол, між тым, у агоніі яшчэ соўгаў нагамі, аўтамат быў дзесьці побач з ім, і Антон Лашкевіч знайшоў яго навобмацак, а потым зайшоў у хату, кінуў ужо непатрэбную зброю ў кут і сцягнуў з сябе куртку і кашулю. Левая рука была прастрэлена ў плячы навылет, але амаль па датычнай, і як ён адразу вызначыў, рана была несурёзная. Так, яму, можна сказаць, добра пашанцавала. Бінты заўсёды былі ў яго кішэні (ён часта перавязваў абгарэлы палец на назе), і эластычны бінт таксама ён спыніў кроў і збольшага зрабіў сабе перавязку.

 Я жывы, Госпадзі сказаў ён у цішыні, і ворагі мае пасаромлены і абняслаўлены

Нябожчык, адзіны яго маўклівы слухач, паранейшаму сядзеў за сталом, схіліўшы галаву на рукі. Гарэла, міргаючы, газніца, ад чаго на сценах варушыліся прывідныя цені.

Ліхаманка падступала да яго, але ён ведаў, што гэта звычайная зява пасля нервовага напружання, якое, вядома ж, звязана са смяротнай небяспекай. Калісьці ён ужо праходзіў праз такое, і не раз.

Чалавек па імені Антон Лашкевіч вярнуўся ў «сваю» хату, выцягнуў запасеную раней і схаваную на які выключны выпадак бутэльку гарэлкі, адкаркаваў, выпіў з рыльца палавіну, лёг на ложак і праз нейкі час забыўся кароткім, трывожным сном.

Апоўдні ён з цяжкасцю адцягнуў трупы падалей, не зважаючы на боль у плячы, закапаў іх у кінутай меліярацыйнай канаве і паволі агледзеўся навокал: на зарослыя кустоўем палеткі і выган, у парыжэлыя вершаліны лесу на даляглядзе і ў шэрую бездань неба, па якім бязгучна рухаліся такія ж бясколерныя, шэрыя аблокі, пасля чаго, стомлены, знерухомеў і сказаў у пустэчу ўжо звыклае:

 Вось я і зноў адзін, Госпадзі.

2007 г.

Шал

«партабачку расчыні

Шал

«партабачку расчыні

і на чорціка зірні.

ён зусім маленкі, ціхі.

ад яго не будзе ліха»

«вясёлы пікнічок».

вершаскладанкі.

1

адзін адносна малады чалавек на прозвішча андруш валовіч апоўдні зявіўся на плошчы правінцыйнага горада сярэдніх памераў. ён зверыўся з гадзіннікам. і з пачуццём узрастаючага дыскамфорту агледзеўся навокал. да сустрэчы з заказчыкам заставалася каля дзесяці хвілін. валовіч не збіраўся чакаць яго больш за дамоўлены час. а пакуль тое «прабіў» людзей вакол сябе. і нядобра задумаўся.

чалавек на прозвішча андруш валовіч адчувальна пацярпеў к сярэдзіне свайго жыцця. трэцеразрадная пасрэдніцкая фірма па транспарціроўцы лесу, у якой ён працаваў за адсутнасцю ў раённым цэнтры лепшага, узнялася на немалыя грошы. але, як часта бывае ў такіх выпадках, камусьці варта чакаць горшага. што і адбылося з валовічам. успомнілі раптам, быццам ужо колькі год ён зяўляўся чальцом незарэгістраванай суполкі, якая нейкім чынам зшыхтоўвалася з «зялёнымі». а «зялёныя» калісьці выступілі супраць масавай высечкі лесу. магчыма, гэта паўплывала на падзеі. а магчыма, камусьці спатрэбілася яго сціплая пасада. валовіч колькі год таму скончыў тэхналагічны інстытут. але вартага месца ў жыцці яму не знаходзілася.

дык вось. некалькі тыдняў назад яго з падкрэсленай ветлівасцю папрасілі напісаць заяву аб звальненні. па асабістым жаданні. як з ім няшчыра падзяліўся інфармацыяй дырэктар даволі малады, паспяховы бізнесовец, але падлаваты па натуры маўляў, перадусім да яго завіталі двое «адтуль». быццам яны зрабілі «прадяву»: альбо працаваць далей без нядобранадзейнага ў поглядах валовіча, альбо ў фірме пачнуцца праблемы.

гэта магло быць праўдай. а магло і не. валовіч уважліва тады выслухаў. і папрасіў чысты аркуш. упарціцца не было сэнсу. бо калі ў доме заводзяцца гніль і клапы з тараканамі яго варта спаліць. ці ўзарваць. але такая тэорыя не праходзіла. а ў занядбанай кватэры чакала яго штодня жонка аня з дзесяцігадовай дачкой. сямю трэба было карміць. так здарылася, што валовіч пасля некалькіх беспаспяховых спробаў знайсці працу стаў «выканаўцам». і справа, як лічыў валовіч, тут была не ў сусветным эканамічным крызісе. яна гнездзілася, напухала гноем глыбей. «выканаўца», між тым, азначала чалавека, які згодны быў брацца амаль за любую працу. у тым ліку і разавую. ехаць на заробкі далёка не выпадала. часам людзі за межамі ціха знікалі. быццам іх і не было. і ніхто іх не шукаў. і валовіч пра тое ведаў.

дык вось. валовіч меў далёка за трыццаць год. гэта быў даволі моцнага целаскладу, але хударлявы мужчына. з еўрапейскімі рысамі твару. светлыя, колеру саломы, валасы на галаве пачыналі ўжо сівець. але лоб удала гарманіраваў з падбародкам. і толькі шэрыя, празрыстыя вочы раз-пораз цямнелі, калі ён быў чымсьці незадаволены. альбо проста злаваў.

вось і цяпер, калі б у яго спыталі, а ён шчыра адказаў, то пэўна, здзівіліся. бо пачулі б, што ён, як ніхто мабыць іншы, ненавідзеў свой родны горад. і, за рэдкім выключэннем, амаль усё, што ў ім існавала. рухалася і жыло. валовіч меркаваў іншым разам, быццам мае на тое своеасаблівую рацыю. і права. але пра свае пачуцці лічыў за лепшае маўчаць.

гарадская плошча ў старой частцы горада была невялікая, бо ў новай частцы існавала яшчэ адна плошча. з гіганцкім бронзавым помнікам. на ёй праводзіліся парады і маніфестацыі. валовіч у думках неяк здзівіўся: зяўляецца маральна здаровым суседні народ, ці не? бо ў цэнтры краіны якога амаль дзевяноста гадоў ляжыць насычаны бальзамам і антыгнілевымі растворамі, даўно спруцянелы правадыр. які пры жыцці знішчыў мільёны сваіх жа суграмадзянаў. пытанне заставалася без адказу.

дык вось на плошчы, куды прыйшоў валовіч, было ў гэты час амаль бязлюдна. пасярэдзіне яе цяжка грувасціўся храм. які належаў праваслаўнай царкве. колькі год таму храм нечакана трэснуў на некалькі частак. і цяпер вакол яго вяла завіхаліся рамонтнікі. перад храмам бязглузда месціўся помнік князю. быццам заснавальніку горада. павеў, так бы мовіць, новага часу. ліцвінскі князь з XI стагоддзя быў чамусьці выяўлены ці то знарок, ці то па неадукаванасці, у выглядзе маскавіцкага ваяра. ХVII стагоддзя. у загнутых угору ардынскіх чаравіках. падперазаным хламідай. і з сімвалічным мячом-крыжом у руцэ. ззаду яго постаці выглядаў анёл з тварам трансвестыта. і крыжаваў плошчу трыма пальцамі. наўпрост намякаючы на пасляраскольнае хрысціянства. хоць у свой час, меркаваў валовіч, сапраўдны князь быў паганцам. і, пэўна, насіў еўрапейскія боты. галава псеўдакнязя выглядала занадта малой. а рукі значна большых за яе памераў. насупраць ад помніка стаяў былы заезны дом, альбо карчма. цагляны будынак зроблены на стагоддзі яе былым уладальнікам шаем мазо. які даўно пакінуў гэты свет. але ахвяраваў новай уладзе цяперашні гарадскі вузел сувязі. ззаду ад князя плошчу аблямоўваў прастакутнік кінатэатра. у ім цяпер знайшлі прытулак дробныя прыхаднідзялкі. аднекуль здалёк. тут, у былым кінатэатры, яны ўсталявалі гульнявыя аўтаматы. на большае ў іх, пэўна, не хапала вынаходлівасці. пажадлівыя іх тварыкі раз-пораз зяўляліся ў дзвярах кінабудынка. і нешта ліхаманкава нагаворвалі ў мабільныя тэлефоны. на тварыках гэтых увішных гаспадаркоў лёгка чытаўся непрыхаваны намер. узбагацець за адну ноч.

Назад Дальше