Шал (зборнік) - Юры Станкевіч 5 стр.


Такога сведку, як ён, не пакінуць без вынікаў. І Лідку, дарэчы. Дык лепш пачакаць іх тут, нават ёсць шанц, бо ў таго, хто шукае, адна дарога, а ў таго, каго шукаюць,  дзесяць. Дык няхай хутчэй прыходзяць, бо ён стаміўся чакаць з нябожчыкам у хаце насупраць. Быццам нейкая напаўтуганапаўзлосць авалодала ім. Калі жывеш у адзіноце, у галаву ўвогуле прыходзяць дзіўныя думкі, але ж ад нуды і смутку карысць невялікая.

Чым растлумачыць яго становішча побач з трупам праз вуліцу, які ўжо другія суткі не пахаваны і пачне неўзабаве смярдзець? Не прагнуў жа ён забіваць, калі зрабіў выбар, і пакуль да яго не дабраўся той «магіла»? Але ж, пэўна, у гэтым свеце нікуды не падзенешся ад праблем, і жыццё будзе біць і біць ды высмоктваць сілы, нават у самых паспяховых і забяспечаных, пакуль у адзін момант не паставіць на ўсім кропку.

Ён успомніў, пра што яшчэ даведаўся з інтэрнэту наконт сваёй хваробы ў апошнія дні пасля выхаду з бальніцы. Узбуджальнік лепры блізкі да ўзбуджальніка туберкулёзу, але ён сама таямніца, бо яго дагэтуль не ўдалося культываваць у лабараторных харчавальных асяродках. Бактэрыя пры спрыяльных умовах можа гадамі захоўваць жыццяздольнасць па-за арганізмам гаспадара. Захварэць можна хутка, калі існуе генетычная ўспрымальнасць, і праз гады сямейнага сужэнства. Па апошніх дадзеных, лепру могуць распаўсюдзіць нават рыбы, пацукі, каты, буйвалы, некаторыя віды малпаў, а таксама крывасмокчучыя. Хвароба развіваецца павольна. У некаторых можа павышацца тэмпература, адзначаецца слабасць, санлівасць, на скуры зяўляюцца плямкі гіпапігментацыі, у іншых назіраецца атрафія мышцаў рук, язвы на нагах, страты фалангаў і згасанне зроку. Хвароба, якая так нечакана прывяла і яго да асабістай катастрофы, мае некалькі клінічных формаў, найбольш небяспечная з якіх лепраматозная, потым больш дабраякаснай лічыцца туберкулоідная, і нявызначаная, якая ў асноўным сустракаецца ў дзяцей. Твар пры ёй становіцца падобным на маску, развіваецца параліч.

Ён не спытаў у доктара пра «сваю» форму захворвання, але лічыў, што гэта ўсё ж туберкулоідная: сіла яшчэ пры ім, зрок не сапсаваны, зявіліся, праўда, там-сям бляшкі і бугаркі чырвонага колеру на скуры, сушыць у роце, хіліць у сон, ён не адчувае болю, але некаторыя сімптомы можа выклікаць і радыяцыя.

Ён спадзяецца,  меркаваў чалавек па імені Антон Лашкевіч,  што сапраўдная інваліднасць яшчэ далёка, да таго ж ён прымае рэкамендаваныя яму лепролагам лекі: дапсон у камбінацыі з рыфампіцынам і лампрэнам. Праўда, лекі калінебудзь заканчваюцца, як, дарэчы, грошы і запасы ежы, і яму давядзецца аднаўляць гэта ў горадзе.

Раптам транзістар абудзіўся, і ён пачуў урывак з нейкай перадачы, пра сэнс жыцця, пра тое, што ніхто дагэтуль не ведае і, цалкам верагодна, наўрад ці калі даведаецца, як яно ўзнікла на самай справе, дзеля якой мэты, чаму менавіта такое хуткаплыннае, крохкае і недасканалае, і, што вось напрыклад згодна з уяўленнем індзейцаў племені аджыбееў, жыццё гэта ўсяго толькі хуткі цень, што імкліва бяжыць па траве і губляецца на захадзе сонца

Яго хвароба рэдкая для гэтых месцаў, але ён ужо не задаваў сабе пытання, чаму яна прыйшла менавіта да яго: навокал дзясяткі, сотні людзей раптам пачынаюць хварэць, многія з іх паміраюць, і трэба быць ёлупам, каб не зразумець, што ў рэшце рэшт гэта чакае кожнага. Раней ён не звяртаў увагі, калі раз-пораз сустракаючы дзе-небудзь чарговага знаёмага ці знаёмую, машынальна адзначаў для сябе, што чалавек неяк састарэў, пэўна, даўно хворы, і сам не ведае гэтага, а то і наіўна верыць, быццам будзе жыць заўсёды, але вось, нябачны бізун ужо занесены над ім, і вынік прадказальны. Што можа быць важней за тое, што кожны з нас і ўсе мы калі-небудзь памром? То-та ж

Так, думаў ён. І хіба важна, дзе ты правядзеш Пераход, яго самую вырашальную і адказную частку у якім-небудзь далёкім Амстэрдаме ці вось як ён, тут, у зоне, у адзіноце, атакаваны смяротнай хваробай? Фініш аднолькавы. Хіба не так?

Урэшце, думаў ён, тыя вылюдкі яны не толькі абявілі яму вайну на знішчэнне, а і нанеслі кроўную знявагу. Кожны вырашае сам. Яму можна і выйсці з гульні, ніхто нават не заўважыць, але ж чалавек, які не дасягнуў мэты і працягвае жыць нікчэмнасць і варты жалю, ды мэты не дасягнеш, калі не будзеш жорсткім. Калі б ён не быў такім, ён бы проста не выжыў у гэтым свеце, хоць, з іншага боку, калі б ён не быў памяркоўны да людзей, ён бы не заслугоўваў жыцця. Застаецца мэта і абавязак. Бывай, Лідка, і не крыўдуй калі што цяпер ці ён ці яны, але гэта ўжо не так важна, бо калі чалавек нават не дасягае мэты і расплачваецца за гэта смерцю усё роўна смерць не кранае яго вартасці, яго гонару.

Любы з тых вылюдкаў, думаў ён, пасмяяўся б з мяне, бо сапраўды, чаму паміраць, калі гэта нявыгадна? Але чаму я павінен жыць, згубіўшы твар, нават калі гэта зручна? Тым больш, пра якую зручнасць можна гаварыць у яго становішчы?

Нездарма, думаў ён, пасыпаліся ўжо з усіх бакоў свету ад нешматлікіх прасунутых навукоўцаў, людзей мастацтва і культуры папярэджанні пра паступовае выраджэнне не толькі асобных этнасаў, а і ўсяго чалавецтва. Наркотыкі? Хіба ж так цяжка даць рады нешматлікім адкідам сярод людзей? Пабываць колькі разоў на Месяцы і не здолець навесці парадак у сваім доме? Гэта як зразумець? Хто адкажа?

Ведаў ён тых наркадылераў, анягож. У гарадах і пасёлках іх становіцца ўсё больш. Гэта да іх можна з лёгкасцю знайсці дарогу па вуліцах, засмечаных выкарыстанымі шпрыцамі з рэшткамі крыві. Але дарог тых чамусьці не бачаць. Не бачаць ва ўпор і мільённых асабнякоў-палацаў з усімі атрыбутамі халопскай раскошы ўнутры, басейнамі, асабнякоў, адкуль выязджаюць дарагія іншамаркі, і зусім не на працу выходзяць нахабныя, жоўтаскурыя трутні, прыхадні, што напоўніцу карыстаюцца дурасцю людзей вакол іх і так званай дэмакратыяй. Хоць іншым разам падкія на сенсацыю папарацы паказваюць на якім-небудзь тэлеканале чарговых даведзеных да адчаю баб, што збіраюцца разам і, лямантуючы, са слоікамі з бензінам у руках ідуць падпальваць гэтыя асабнякі, бо іншага выйсця ўжо няма.

6

 Ну вось, калі ты мне ўсе карты выклала, то паслухай і маю праўду,  сказаў чалавек па імені Антон Лашкевіч.  Але, можа ты хочаш спачатку паесці, цябе там хоць кармілі?

 Я вады выпю.

 Добра, потым паясі, ён прынёс ёй вады ў бутэльцы і дадаў: Пі з рыльца.

 Чаму? Вось жа конаўка.

 Не. Скажу табе адразу: мая праўда ў тым, што я небяспечна хворы. Можаш заразіцца.

 Дзіўна,  яна няўцямна глядзела на яго,  вы такі здаровы на выгляд дзядзька.

 Мяне завуць Антон,  сказаў ён,  і давай на «ты».

 Як скажаце як скажаш. І на што ты хворы, калі не сакрэт?

 На хваробу. Лепш табе не ведаць.

 Ды я ўжо амаль і здагадалася. СНІД? Дык зараз тысячы «вічнікаў» ходзяць па вуліцах. Я і то некалькіх ведаю.

 Не,  сказаў ён,  цёпла, але яшчэ далёка да гарачага. Ты пакуль адпачні там у другім пакоі канапа ёсць, а потым будзем вырашаць, што рабіць далей: прыйдзецца адвезці цябе ў горад і, не марудзячы, у райаддзел міліцыі. Там усё ім раскажаш, як і што.

 У горадзе мяне ніхто не чакае,  пасля роздуму пачала яна разважаць.  Кватэра ўжо даўно не мая, дык куды мне ісці? На вакзал? А ў мянтарню я не пайду. І зліваць ім нічога не стану, аніякай інфармацыі.

 Гэта яшчэ чаму?  спытаў ён незадаволены.

 Няўпэўнена, што мне дапамогуць.

 Але ж трэба нешта рабіць.

 Пажыву крыху тут, калі вы ты не супраць. У хаце прыбяру, суп які звару, вось толькі баюся, што яны сюды вернуцца. Праверыць, як і што.

 Зброя ў іх ёсць?

 Так. Пісталет, наган і аўтамат.

 Аўтамат? «Калашнікава»?

 Але. Так і называлі «калаш».

Калі ён пачуў пра аўтамат, то міжволі моцна ўстрывожыўся. Супраць аўтамата ён са сваёй стрэльбай нуль, патэнцыйны нябожчык. Заваляць, і на вялікай адлегласці, як жывёлу. Уся надзея толькі на тое, што яны зоймуцца сваім і не прыйдуць. А то ўвогуле сыдуць адсюль, сцерагуцца ж яны ад радыяцыі, ці іх накрые дзе-небудзь міліцэйскі патруль, альбо затрымаюць памежнікі.

Дзяўчыну, якая назвала сябе Лідкай, часам усё яшчэ нервова калаціла, і ён выйшаў на падворак, сарваў сцябло пустырніка тут яго было шмат і, распаліўшы ў печы, заварыў чай, даў ёй выпіць, сам прыгатаваў ёй спаць. Яна паслухмяна пайшла ў суседні пакой і неўзабаве сапраўды заснула.

Праблема, якую нечакана ён нажыў, між тым не давала яму спакою. Што рабіць з гэтай маладой і даверлівай істотай, якая так нечакана прыбілася да яго? А даверлівых ён ніколі не крыўдзіў, бо лічыў гэта за вялікі грэх. Тут доўга быць ёй не выпадае з-за яго хваробы, у горадзе ж яна загіне без жытла і падтрымкі, а хутчэй за ўсё зноў апынецца рабыняй, ці яе проста знішчаць як небяспечную сведку, што найбольш верагодна.

Ён збольшага ведаў псіхалогію тых «удальцоў», якія згрупаваліся ў адну з тутэйшых банд і беспакарана гуляюць цяпер тут, у зоне адчужэння. Гэта яны, заражоныя вірусам 90-х гадоў, у істэрычным, на мяжы тупой маніякальнасці, жаданні ўзбагацець любым шляхам, не спыняцца зараз ні перад чым. І ўвогуле, меркаваў ён, увесь гэты край, дзе ў вёсках не ведалі замкоў, раптоўна можа апынуцца цалкам безабаронным перад нашэсцямі новых прыхадняў, якіх будзе гнаць сюды жаданне паразітаваць, ці пагоняць наступствы чарговай праблемы глабальнага пацяплення, напрыклад; альбо звычайнай неўладкаванасці ў сябе дома, дзе становіцца не так лёгка жыць падманам, і шмат яшчэ чаго іншага.

Назад Дальше