Шал (зборнік) - Юры Станкевіч 6 стр.


Ён збольшага ведаў псіхалогію тых «удальцоў», якія згрупаваліся ў адну з тутэйшых банд і беспакарана гуляюць цяпер тут, у зоне адчужэння. Гэта яны, заражоныя вірусам 90-х гадоў, у істэрычным, на мяжы тупой маніякальнасці, жаданні ўзбагацець любым шляхам, не спыняцца зараз ні перад чым. І ўвогуле, меркаваў ён, увесь гэты край, дзе ў вёсках не ведалі замкоў, раптоўна можа апынуцца цалкам безабаронным перад нашэсцямі новых прыхадняў, якіх будзе гнаць сюды жаданне паразітаваць, ці пагоняць наступствы чарговай праблемы глабальнага пацяплення, напрыклад; альбо звычайнай неўладкаванасці ў сябе дома, дзе становіцца не так лёгка жыць падманам, і шмат яшчэ чаго іншага.

Урэшце ён вырашыў, што праз пэўны час усё-такі пераправіць дзяўчыну менавіта ў горад, і ўспомніў, дарэчы, што ў яго там ёсць добры знаёмы, таксама былы вайсковец, які здолеў уладкавацца камендантам у інтэрнаце, і той быццам не павінен яму адмовіць, а ў любога каменданта заўсёды знойдзецца заначка ў выглядзе якога невялічкага пакойчыка. На пачатак ёй трэба будзе пажыць там і не вельмі высоўвацца, ні ў якім разе не зяўляцца паблізу сваёй былой кватэры, пакуль не пракансультуецца з юрыстам і ўсё-такі заявіць у міліцыю.

Да цемнаты ён зноў праверыў сваю дротавую сігналізацыю і прыстасаваў вакол хаты яшчэ адну. Калі хто сюды завітае ноччу, то ён абавязкова пачуе.

Назаўтра дзяўчына, якая назвала сябе Лідкай, актыўна дапамагала яму ў хаце, прыбрала, нарыхтавала нешта з ежы, але ён адразу папярэдзіў яе, што яна будзе есці з асобнага посуду, а не з таго, якім карыстаўся ён, і забараніў ёй днём выходзіць на падворак, між іншым пацікавіўшыся ў яе, ці не бачыла яна ў сваіх былых крыўдзіцеляў бінокля. І дзяўчына ўспомніла, што так, сапраўды бачыла.

Спакваля ён назіраў за ёй: як яна завіхаецца ля печы, а распальваць яна не ўмела, ён рабіў гэта сам; мые бялізну непадалёку быў калодзеж, таму раней ён і выбраў гэтае месца і гэтую хату; як аднойчы, нагрэўшы вядро вады, мылася на падворку голая, амаль не саромеючыся яго; ён тады думаў пра тое, што яго самота будзе яшчэ большай, калі дзяўчына сыдзе, а так ён быццам пачаў ужо з ёй, адзінотай, звыкацца.

Ён заўважыў, што ўцякачка, якая назвала сябе Лідкай,  па-свойму прыгожая. Рослая, светлавалосая, вузкая ў клубах, з невялікімі грудзямі. Праз сваю даверлівасць, думаў ён, нашыя жанчыны часта дастаюцца ўсялякай хітрай навалачы. Была яна разумнай? Вядома, так, але ў звычайных межах, ва ўсякім разе ён ніколі не пачуў ад яе чагосьці незвычайнага ці дасціпнага: урэшце, у яе становішчы не да такіх тонкасцяў. Да таго ж, меркаваў ён, паміж імі два дзесяцігоддзі розніцы.

Тым не менш, паміж сабой яны гаварылі мала, перакідваліся словам-двума, больш маўчалі, але ён адчуваў у гэтыя хвіліны, што ім абодвум спакойна.

Ён падрабязна распытаў яе, як далёка адсюль і дзе перавалачная хата тых наркакурераў. Бандытаў было трое: двух ён ужо бачыў, а трэці пакуль не зяўляўся, але, як ён высветліў, гэта быў той самы, хто непасрэдна «кінуў» яе, выкраў, завёз у зону і прымусіў стаць іхняй паслугачкай. Той, каго яна даверліва калісьці пакахала.

Тут ён пацікавіўся пра тое, аб чым ужо даўно хацеў спытаць, але пакуль усё не вырашаўся:

 Цябе там гвалцілі?

І яна знерухомела на імгненне не чакала а потым адказала абыякава:

 Не сумнявайся.

І ў той жа дзень спытала пра тое, ці ёсць у яго сямя, і чаму ён жыве тут, у зоне, можа, калі ён сапраўды хворы, яму варта было заставацца ў горадзе, пад наглядам лекараў.

Ён цярпліва адказаў, што сямя ёсць, жонка і дачка, але ён сышоў з дому, каб не заразіць іх,  яго хвароба выключна заразная і, дарэчы, невылечная, але бывае і так, што звычайна для заражэння патрабуецца працяглае сямейнае сужыццё, ёсць нават пра яе такі тэрмін: «хвароба сямейнага ўжытку», і не толькі гэта, а і павышаная імунагенная ўспрымальнасць. Можна заразіцца і адразу тут шмат цёмнага. І жонку, і дачку праверылі, дадаў ён,  на шчасце, аналізы былі добрыя.

 Вось бачыш,  усміхнулася яна,  ты столькі пражыў з імі і ніхто не пацярпеў.

Ён нічога не адказаў на гэта, але заўважыў, што яна дэманстратыўна пачала есці з яго посуду, піць ваду з агульнай конаўкі, хоць ён даў ёй на гэта паўлітровы слоік, знойдзены на верандзе, часам апранаць яго штармоўку ці ватоўку, і ўвогуле ўсутыч завіхалася каля яго.

7

Восеньскі дзень быў цёплы, з неба ярка свяціла рэдкае ў гэты час года сонца, і быццам нічога ў іх жыцці не змянілася: Лідка па-ранейшаму адмоўчвалася на яго прапановы вярнуцца ў горад, хоць, як ён заўважаў, і тут адчувала сябе няўтульна і пастаянна трывожна азіралася і нервова ўздрыгвала ад кожнага незнаёмага ёй гуку ці шолаху. Урэшце, як аказалася, нездарма. Харчовыя прадукты хлеб і кансервы у іх заканчваліся, і ён пачаў ставіць сілкі на зайцоў, бачыў вандроўных дзікоў, але пакуль што не паляваў на іх. Часта даволі далёка адыходзіў ад хаты, а ружжо браў з сабой, строга наказаўшы дзяўчыне нікуды не адыходзіць, а лепш быць з ім разам. Але яна не любіла лес і кожны раз ішла туды з ім з вялікай неахвотай.

7

Восеньскі дзень быў цёплы, з неба ярка свяціла рэдкае ў гэты час года сонца, і быццам нічога ў іх жыцці не змянілася: Лідка па-ранейшаму адмоўчвалася на яго прапановы вярнуцца ў горад, хоць, як ён заўважаў, і тут адчувала сябе няўтульна і пастаянна трывожна азіралася і нервова ўздрыгвала ад кожнага незнаёмага ёй гуку ці шолаху. Урэшце, як аказалася, нездарма. Харчовыя прадукты хлеб і кансервы у іх заканчваліся, і ён пачаў ставіць сілкі на зайцоў, бачыў вандроўных дзікоў, але пакуль што не паляваў на іх. Часта даволі далёка адыходзіў ад хаты, а ружжо браў з сабой, строга наказаўшы дзяўчыне нікуды не адыходзіць, а лепш быць з ім разам. Але яна не любіла лес і кожны раз ішла туды з ім з вялікай неахвотай.

У гэты дзень ён з раніцы пайшоў праверыць сілкі, якія прыстасаваў зусім недалёка, і таму, а можа проста з прычыны розных неадчэпных думак, якія затлумілі голаў, не ўзяў з сабой «тулку». Праз якія паўгадзіны ён праверыў сілкі, але ў іх ніхто на гэты раз не трапіў, і ў душы ён быў нават такім раскладам падзей задаволены, бо не любіў забіваць жывёл. Раса прамачыла яму ногі ў чаравіках, а ногі ад часу заражэння заўсёды былі яго слабым месцам, і ён адразу вырашыў павярнуць назад.

Якраз у гэты момант яму нагадаўся нібы нейкі далёкі і адразу прыглушаны крык, і ён моцна ўстрывожыўся. Ён на хвіліну знерухомеў, прыслухоўваючыся, але больш нічога не пачуў. У зоне былі людзі, і Антон Лашкевіч ужо добра ведаў і тое, што тут іх не так і мала: бадзягі, бамжы, дробныя зладзеі, злачынцы, якія-небудзь старыя, што ўпарта вярталіся да сваіх хатаў, хоць іх калі-нікалі зноў вывозілі за дротавую мяжу. Урэшце, апошнім часам на іх проста махнулі рукой.

Ён адразу заспяшаўся назад, нават перайшоў на бег, думка пра дзяўчыну ўжо не выходзіла ў яго з галавы.

На двары яе не было, ён паклікаў, але безвынікова, і, плюнуўшы ў думках на перасцярогу, убег у хату і адразу спыніўся, сціснуўшы зубы. Бандыты.

За сталом сядзеў стары знаёмы, Захар, побач з ім, збоку, жукаваты, чорнавалосы прыгажун з нядобрым тварам як ён здагадаўся, гэта быў славуты Разак, пра якога казала яму Лідка, сама дзяўчына ўкленчыла ў куце. З вачэй яе цяклі слёзы. Ружжо, якое ён так неабдумана пакінуў у хаце, цяпер ляжала на стале, пад рукой у Захара.

 Вось,  усміхаючыся пачаў той,  ты за каго нас трымаў, дурань? Засумаваў тут без бабы, дык удумаў нашу прыкішэніць? А мы ж цябе яшчэ ў той раз папярэдзілі: за драйф заплаціш.

 Чаму ж вы тады яго не абшманалі?  спытаў жукаваты.  Яна ў хаце, пэўна, і хавалася. Я дык бабу па паху ўчую за кіламетр.

 Ён жа нам бярданай сваёй пагражаў, так, пейзан? Ты з якога калгаса ўцёк, ёлуп?

 Э-э, не,  сказаў Захар,  ты памыляешся. Ну, які ён селянін?

 А хто ён, па-твойму?

 Аблічча ў яго не сялянскае. Ты хто? Скажаш праўду лёгка цябе закапаем. Не будзеш доўга пакутаваць.

 Ды не чапайце вы яго!  крыкнула ў роспачы Лідка.  Ён проста хворы! Паміраць сюды прыехаў. З горада.

 Гэта праўда?  спытаў жукаваты па мянушцы Разак.  А на што ты хворы, ёлуп калгасны? З выгляду не скажаш, быццам вось-вось возьмеш адразу і зажмурышся.

Чалавек па імені Антон Лашкевіч расцяў асмяглыя вочы.

 Ад гэтага ніхто не ўратуецца. А я сваё адбаяўся.

 А ведаеш, татуля, што мы са Смолам па тваёй віне па лесе да ночы парыліся?  сказаў Захар.  А ты дзеўку нашу тым часам у хаце схаваў. Гэта як табе дараваць, дурык?

 Гавару вам, ён хворы!  зноў выкрыкнула Лідка.

 Змоўкні, з табой яшчэ разбірацца будзем,  вышчарыўся на Лідку Разак.  Не падобна, што ён хворы ці нямоглы, і не бачна, што з бальшака зехаў. Можа, ён мент паганы, змяніў афарбоўку і нешта тут вышуквае?

 Ды годзе,  сказаў Захар.  Які ён, на хрэн, мент? Я мянтоў нюхам чую.

 Ён былы вайсковец,  зноў уступілася Лідка.

 Ты праўда вайсковец? Дык ты «швейк»?

 Вам якая розніца?

 А ў зоне навошта?

 Адпачываю.

 А такое ты бачыў?  Разак выцягнуў з нагруднай кішэні дазіметр і тыцнуў у яго бок,  Колькі тут намалявана зараз рэнтген, ведаеш? У гэтых месцах больш месяца заставацца сабе на згубу. А ты, пэўна, вырашыў вось з ёй,  ён кіўнуў на Лідку,  пладзіцца і размнажацца

 Карацей. Што з ім рабіць будзем?  спытаў Захар.

 Падумаем. Намыліцца ўцякаць страляй.

 Адказаць жа за тое, што нас у мінулы раз дурыў, павінен. Хіба што на правёж яго.

 Ну, а калі ён пасля ў горад? А там у мянтарню?

 Мянты ў цёплых кабінетах сядзець любяць, а сюды ў зону адразу адказняк.

Назад Дальше