Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля 11 стр.


Сённяшні вечар Саша правёў на кватэры Віктора і Веры ў сямейнай атмасферы. Павячэраў, выпіў піва. У дзіцячым пакоі паразмаўляў з Верынай дачкой Насцяй, паглядзеў яе малюнкі, пахваліў і нават пагладзіў па галаве.

 Дзядзя Саша, я вам зараз казку пачытаю, зазвінеў дзіцячы голас, і Насця пацягнула з паліцы кнігу казак у маляўнічай вокладцы.

«О, фігня якая атрымалася, мусіць перастараўся. Гладзь пасля гэтага дзяцей па галоўцы зараз пачнецца Жылі-былі дзед і баба ці яшчэ горш У некатарым царстве, у некатарым гаспадарстве Я гэта наўрад ці вытрымаю. Не саспеў я яшчэ», захваляваўся Саша.

 Другім разам, Насцёна, другім разам пачытаем абавязкова, хутка адстраляў словы і рэціраваўся з дзіцячага пакоя.

Сямя разбеглася па кутках. Віктор глядзеў у зале тэлевізар. Вера корпалася на кухні: было чуваць, як струменіць вада з кухоннага крана, ляпаюць талеркі. Саша зайшоў у залу.

 Санёк, сядай, целек паглядзім, прызыўна матнуў рукой Віктор.

Саша прыладзіўся на мяккай канапе. Пачуваўся ён няўтульна. Дома б цяпер спакойна разлёгся ў цішы, пачытаў дэтэктыў. Сядзі тут як цвік у адным месцы. Нейкі час Саша з салідарнасці з Вікторам прыгнечана глядзеў неверагодную эканамічную муру па целеку. Марудна цягнуліся хвіліны. Напрыканцы вечара, прытомлены назіраннямі шчаслівага сямейнага жыцця, Саша з палёгкай паехаў у звыклую эгаістычную самоту халасцяцкай кватэры.

Перад сном Вера наважылася абмеркаваць з Вікторам Сашава асабістае жыццё. Яна сядзела на вялікім двухспальным ложку, прыкрыўшы калені лёгкай летняй коўдрай. Начная сарочка з карункавым выразам спаўзла з пляча. Вера заклапочана ўздыхала:

 Трэба абавязкова Сашу з кім-небудзь пазнаёміць. Яму так самотна У мяне ёсць сяброўкі незамужнія. Трэба прыдумаць нагоду і звесці іх з Сашам. Напрыклад, зладзіць шашлыкі на прыродзе Як ты думаеш, Віктор, гэта можна зрабіць? Табе падабаецца мая ідэя?

Віктор у адных трусах рыхтаваўся заскочыць пад коўдру. У яго галаве саспела іншая ідэя. Карункі, што ледзь прыкрывалі Верыны грудзі, натхнялі і будзілі фантазію.

 Што ты сказала? Прабач, я не ўсё пачуў. Сашу пазнаёміць? Можна і пазнаёміць.

Віктор залез пад коўдру, з прыціскам, пажадліва правёў далонню па Верыным калене і вышэй, праваркатаў:

 Сонейка, давай спаць.

Быццам бы ён менавіта спаць і збіраўся

7

Вера верыла, што можа дапамагчы ўладкаваць Сашава сямейнае жыццё. І што ён менавіта сямейнага жыцця і прагне. У яе на прыкмеце былі дзве сяброўкі, абедзве мінчанкі. Мінчанкі сябруюць з мінчанкамі, правінцыялкі з правінцыялкамі. Іну яна ведала са школы. Тупаватая асоба. У матэматыцы наогул нічога не секла. Старанна спісвала рашэнні задач у суседкі па парце, выцягнуўшы шыю, зазірала праз плячо ў чужы сшытак. З гуманітарнымі навукамі ішло не нашмат лепш. Атэстат Іны за дзесяць класаў стройным шэрагам упрыгожвалі трайбаны Нейкім дзівам пасля школы Іна паступіла ў сельскагаспадарчы інстытут. Як і дзеля чаго яна там апынулася і пачала знаёміцца з сельскай гаспадаркай, будучы дачкой мінскіх інжынераў, заставалася для Веры загадкай. Хадзілі чуткі, што ў Інінага таты ў той адукацыйнай установе былі падвязкі. Пасля сканчэння сельскагаспадарчага інстытута ў сяло Іна, канечне, не паехала, а засталася ў Мінску у нейкай канторы «Рогі і капыты». Па размеркаванні на працу Іна значылася ў спісе адной з апошніх і павінна была ехаць туды, куды Макар цялят не ганяў, але адбыліся дзіўныя метамарфозы: апошнія са спісу засталіся ў Мінску, а выдатнікі-правінцыялы паехалі ў сяло падымаць пахіснуўшуюся сельскую гаспадарку. Інтэлект якраз у палях ім і спатрэбіцца. Мінчане з Мінска не выязджаюць, яны тут прысмоктваюцца, прымагнічваюцца. Іна наконт інтэлекту не пераймалася, яна дабірала іншым: доўгія ногі, пекныя формы і гуллівы характар. Яна лёгка выскачыла замуж і гэтак жа лёгка разышлася, падарыўшы бацькам унука. Хацелі атрымайце, можаце цяпер нянькацца. Пасля ўступлення ў шлюб Іна адразу пераехала ад бацькоў у асабістую двухпакаёвую кватэру. Хадзілі чуткі, што ў Інінага таты былі падвязкі, прапісалі ў бацькоўскую кватэру Ініну бабулю з сяла, нешта падхімічылі і оп-ля: дачка атрымала асобную кватэру. Пасля гэтага Ініны бацькі бабулю за непатрэбнасцю адправілі назад у сяло, што ёй тут у горадзе рабіць, няхай дажывае свой век на свежым паветры. Зяця таксама з кватэры вытурылі і сталі Іначцы дапамагаць, бо адной ёй цяжка гадаваць дзіця. Веры жыццё сяброўкі бачылася інакшым. Нацярпеўшыся нястачы ў няўдалым шлюбе з Лёнчыкам, яна і сяброўку шкадавала. Веры здавалася, што Іне не шанцуе ў асабістым жыцці. Што ёй самотна і цяжка.

Другая сяброўка была калега-мадэльерка, маўклівая і цягамотная мастачка Аня. Аня жыла з мамай. Мужчыны у іх кватэры не вадзіліся. У Ані быў асобны пакой, дзе яна стварала свой асаблівы свет. Дрэнна прыклееныя шпалеры на сценах месцамі пузырыліся і неахайна зацёрліся ля канапы. Аню не бянтэжыла гэтая дробная акалічнасць занураная ў эстэтычныя вынаходніцтвы, яна гадзінамі праседжвала, корпаючыся ў аплікацыях з тканіны, падразала, падшывала, распорвала і зноў падшывала. Скончыўшы з аплікацыямі, Аня, нястомная ў творчых пошуках, бралася за фарбу. Варыла на кухні каляровае смуроднае варыва ў рондалі і запускала туды белую тканіну, закручаную ніткамі ў пучкі, кіпяціла яе ў фарбаванай вадзе, і на свет зяўлялася ануча ў павуцінныя плямы-разводы вынік творчых пошукаў. Вера захаплялася Анінымі мастацкімі талентамі. Як і належыць таленавітаму чалавеку, Аня амаль заўсёды хадзіла ў расцягнутых штанах і гэткіх жа майках.

Вось гэтыя дзве незамужнія мамзелі, Верыны сяброўкі, былі прызначаны ў патэнцыйныя нявесты для Сашы. Любая на выбар. Вера абзваніла іх, запрасіла ў наступную суботу зездзіць разам кампаніяй на рэчку, зладзіць шашлыкі на прыродзе і між іншым з гуллівай стоенасцю паведаміла, што ў Віктора ёсць халасты кампаньён, намякнула: Саша будзе на шашлыках, не ўпускайце момант. Вера карцела як мага хутчэй зладзіць злучэнне адзінокіх сэрцаў.

З пятніцы Вера рыхтавалася да сватоў, замаскіраваных пад шашлыкі. Для шашлыку патрэбна было купіць свіное мяса. Яна рызыкнула схадзіць на закуп у краму. Здаралася, туды прывозілі свініну. Мясны аддзел сціпла хаваўся ў самым канцы ўніверсама. Вера прайшла паўз старых паліц, застаўленых трохлітровымі слоікамі кансерваваных памідораў і агуркоў, паўлітрушкамі салянкі з кіслай капусты, стосамі бляшанак кількі ў тамаце і кансервамі «Завтрак туриста». Сняданак турыста складала пярловая каша з сімвалічным, чыста ўмоўным дадаткам мяса: любімая закусь для сіняносых заўсёднікаў віна-гарэлачнака аддзела. Кірнуўшы на траіх паўлітроўку, закусвалі яны «Завтраком туриста» і плаўленым сырком «Дружба». Дзея адбывалася за бліжэйшым вуглом. Далікатна зняўшы з сырка тонкую фольгавую абгортку, упіваліся жоўтымі зубамі ў сырковую мякаць і па-сяброўску перадавалі куснуць сабутэльніку.

Вера падышла да прылаўка ў мясным аддзеле. Прылавак наганяў тугу. За пашарпаным, запэцканым шклом на бляшаных падносах ляжалі супавыя наборы з абгрызеных костак, пара невялікіх кавалкаў пацямнелай абветранай тлустай свініны, побач стосам грувасціліся свіныя ногі с капытамі, тырчалі лычамі ўверх дзве вялізныя свінячыя галавы з дрэнна абсмаленымі вушамі.

 Х-м з гэтага прадукту шашлыку не зробіш, сказала Вера, разглядаючы тоўсты свінячы лыч. Вось дзіўна, куды знікае свіное мяса?.. Мабыць, свіней падрываюць Пасля падрыву застаюцца адны галовы ды капыты.

З падсобкі зявіўся чырванатвары рубшчык мяса ў брудным халаце з закасанымі рукавамі. Халат, пакрыты спераду засохлымі барвова-карычневымі плямамі, зашпіляўся двума гузікамі на пузе.

 Скажыце, калі ласка, а мяса падвязуць? безнадзейна спытала ў мясніка Вера.

 Не ведаю. Можа, падвязуць, а мо і не. Мне дырэктарка крамы не дакладае. Бярыце, што ёсць, абыякава прашмякаў тоўстымі вуснамі мяснік і хутка сышоў у падсобку.

Вера пастаяла крыху ля прылаўка, вывучала свінячыя лычы.

 Бярыце што ёсць. А што тут ёсць?.. Трэба цягнуцца па мяса на Камароўку, уздыхнула яна.

На Камароўскім рынку заўсёды можна было купіць добрай свініны, хоць і каштавала яна не танна. У мясных шэрагах гандлявалі перакупшчыкі. Яны скуплівалі за невялікія грошы свініну ў вяскоўцаў і перапрадавалі ўтрыдарага ў ненажэрнай мільённай сталіцы. Сярод перакупшчыкаў зрэдку трапляліся вяскоўцы з мясам ад уласнай гадоўлі. Іх адрознівалі абветраныя твары і заскарузлыя ад працы рукі. Веры ж усе гандляры здаваліся аднолькавымі. Мяса выбіраць яна не ўмела, ніякавата тапталася ля мясных прылаўкаў, спадзявалася на вопыт гандляроў, верыла ім і купляла, што прапаноўвалі. Раз на раз не прыходзіўся: бывала, купляла добрае мяса, а здаралася, падсоўвалі з жыламі і масламі прывітанне для дамачкі з водарам парфуму.

Вера пасоўвалася ўздоўж мяснога шэрагу. Рынак пад высокім купалам гулка гудзеў, поўніўся галасамі. Зазывалі гандляркі:

 Бярыце свінінку. Паглядзіце які кавалак кумпяка пекны. Нядорага.

 Скабачкі нятлустыя.

Вера завярнула ў другі шэраг. Яна наканавана цягнулася ля прылаўка, гружанага свежыной. Спытала пару разоў кошт выразкі. Прыцанілася. Погляд слізгаў па мясе, па гандлярках у белых хвартухах з каўпакамі на галаве. Раптам Вера адчула, што нехта за ёй назірае, спакваля, незаўважна. Яна ўтаропілася на гандлярак, што белафартушна чаргаваліся за мяснымі кавалкамі, раскладзенымі на доўгім суцэльным стале. Адна з гандлярак нахіліла галаву ўніз і ўбок, хаваючы твар, прысела і знікла пад сталом. Белы каўпак па-здрадніцку тырчаў зверху. Другая, паўнагрудая мажная матрона, праводзіла яе пад стол недаўменным разгубленым позіркам.

Назад Дальше