На беразе загаралі адпачываючыя. Да машыны імкліва кінуўся маленькі лялечны сабачка з вузкім ашыйнікам, пагрозліва зацяўкаў, прабег некалькі крокаў, спыніўся, вякнуў услед машыне для парадку і, віхляючы хвастом, вярнуўся да гаспадыні. Сабачая гаспадыня ў позе ёгі, скруціўшы ногі і выставіўшы разгорнутыя ўверх далоні, адкрыўшы чакры, убірала ў сябе сонечную энергію з нябёсаў. З пясчанага, парослага рэдкай стаптанай травой спадзістага берага ў ваду заходзілі купальшчыкі. Апасліва і дрыготка ставілі белыя ногі ў слаба прагрэтую ваду, асвойтаўшыся, клаліся на водную гладзь і плавалі ля берага, плюхалі рукамі па каламутнай вадзе. Шырокая рака выгінала цёмнае ціхае рэчышча ўздоўж парослых лесам берагоў. Удалечыні, узняўшы нос, віхляла па вадзе маторная лодка, пакідала за сабой распырсканую, пеністую сцежку. На мелкаводдзі пры беразе краталася пад лёгкім ветрам высокая асака.
«Пежо» заехала ў прыбярэжны лес і спынілася. Тут было бязлюдна і зацішна. Абапал ракі раслі дрэвы, падступалі да самага берага і кронамі, нахіліўшыся, глядзелі ў ваду. Крыху воддаль ад ракі шырокая прагаліна між дрэў утварала невялікую сонечную паляну. Кампанія выйшла з машыны.
Цудоўнае месца і выхад да вады ёсць. Вунь, глядзіце, вытаптана зямля ля берага, сказала Вера.
Міленька, мне падабаецца, падтрымала Інэса, пацягнулася, размяла плечы і страсянула назад валасамі.
Зняўшы плоскія палатняныя пантофлі, яна гарэзліва паскакала да вады, пальцамі босай нагі пакратала водную гладзь. Услед за Інай, аглядаючы прыбярэжны лес, пацягнулася Аня. Яны недарэчна глядзеліся побач. Адна ў какетлівых шортах, ледзь прыкрываўшых пятую кропку. Другая у трыкатажных спартовых штанах унісекс.
Віктор расчыніў багажнік і выгружаў пакункі. На траву прызямлілася сумка з посцілкай і ручнікамі, пакет з прадуктамі, шампуры, мангал. Вера пачала дапамагаць. Вазілася з посудам, разбірала прадуктовы пакет. Сяброўкі Веры, абыякавыя да гаспадарчых клопатаў, шпацыравалі па беразе ракі і дзяліліся ўражаннямі аб прыродзе.
Саша рыхтаваў мангал.
Санёк, не хочаш скласці дамам кампанію? заўзята падміргнуў вокам Віктор.
Да ну іх не потым, пазней, упарціўся Саша. Шашлыкі лепш збацаю. Трэба Веры дапамагчы, прачнулася ў Сашу схільнасць да гаспадарчых спраў.
Віктор цішком зірнуў у бок ракі, чапляючыся паглядам за голыя ногі Інэсы.
Тым часам Саша натапыраны вазіўся з мангалам. Ён разгадаў Верыну задумку. Гэтыя сяброўкі на беразе ракі зявіліся па яго душу. Не, няправільна Правільна казаць зявіліся па руку і сэрца Гэтак ён і аддасць, трымайце шырэй кішэню!
Вера паднесла посцілку бліжэй да мангала і разаслала на траве. Зазвінелі шампуры, лязгаючы адзін аб адзін, ляглі на край посцілкі. Побач паставіла рондаль з замочанымі ў кефіры шашлыкамі. Віктор разгрузіў машыну і ў нацяжку моцна пляснуў багажнікам.
Пайду сплаваю. Праверу, як вадзіца.
Хутка паскідаў з сябе адзенне, расправіў неспартыўны ссутулены торс, асцярожна ступаючы нязвыклымі да босай хады нагамі, пакрочыў да ракі і сходу нырнуў у ваду.
Інэса з берага чыркнула вачамі ўслед Віктору і, томна пацягнуўшыся, сказала:
Трэба і мне асвяжыцца.
На ўскрайку берага, ля высокай шапатлівай асакі яна сцягнула з клубоў вузкія шорты, адным махам праз галаву зняла з сябе тонкую майку і, бліскануўшы жоўтымі бляхамі аздобы на белым купальніку, пайшла ў ваду. Валасы струменілі па гладкай скуры плячэй. Аня, кратаючы пальцамі кішэні расцягнутых спартыўных штаноў, шчымліва глядзела ёй услед.
Вера наторквала на шампуры кавалкі мяса і назірала, як Віктор з Інай, пераўвасобленай раптам у Інэсу, плаваюць адно ля аднаго. Загледзеўшыся, наторкала мяса пад самы заточаны верх шампура.
Куды ты столькі наляпіла, здымай апошнія кавалкі, загадаў Саша і дакорліва пакруціў галавой, Вера, аб чым ты думаеш? Мне ж трэба, каб краі шампураў былі свабодныя.
Вера апусціла шампур пікай уніз, сцягнула некалькі кавалкаў мяса і размашыста плюхнула назад у рондаль. Між пальцаў сцякаў кефір з шашлычнай замочкі. Яна яшчэ раз мелькам зірнула на раку.
Дэльфін і русалка выйшлі з цёмных вод на травяністы бераг. Віктор узяў з пакета шырокі ручнік, абціраючыся стаў ля машыны. Выцерся закруціў ручнік вакол вузкіх клубоў, заткнуўшы рог на таліі. Туды ж да машыны падышла і Інэса, рукой адціскаючы вільгаць з намоклых доўгіх валасоў. З пляжнай сумкі дастала невялікі паласаты махровы ручнік, абцёрла рукі і грудзі, мяккай махрой прайшлася па доўгіх моцных нагах, развярнуўшыся да Віктора, прамовіла:
Вера наторквала на шампуры кавалкі мяса і назірала, як Віктор з Інай, пераўвасобленай раптам у Інэсу, плаваюць адно ля аднаго. Загледзеўшыся, наторкала мяса пад самы заточаны верх шампура.
Куды ты столькі наляпіла, здымай апошнія кавалкі, загадаў Саша і дакорліва пакруціў галавой, Вера, аб чым ты думаеш? Мне ж трэба, каб краі шампураў былі свабодныя.
Вера апусціла шампур пікай уніз, сцягнула некалькі кавалкаў мяса і размашыста плюхнула назад у рондаль. Між пальцаў сцякаў кефір з шашлычнай замочкі. Яна яшчэ раз мелькам зірнула на раку.
Дэльфін і русалка выйшлі з цёмных вод на травяністы бераг. Віктор узяў з пакета шырокі ручнік, абціраючыся стаў ля машыны. Выцерся закруціў ручнік вакол вузкіх клубоў, заткнуўшы рог на таліі. Туды ж да машыны падышла і Інэса, рукой адціскаючы вільгаць з намоклых доўгіх валасоў. З пляжнай сумкі дастала невялікі паласаты махровы ручнік, абцёрла рукі і грудзі, мяккай махрой прайшлася па доўгіх моцных нагах, развярнуўшыся да Віктора, прамовіла:
Вытры мне спіну, калі ласка, я не дастаю.
Віктор з ідыёцкай усмешачкай прайшоўся ручніком па мокрых Інэсіных плячах. Вера перастала торкаць мяса на шампур, атрутным позіркам упілася ў Інэсу.
«Гадаўка! Ты ж ведаеш, гэта мой мужчына!.. Я чаму цябе на шашлыкі запрасіла? Я цябе запрасіла, каб з Сашам пазнаёміць падлюка ты!» віравала ў Веры ў галаве.
Інэса падзякавала Віктору, зірнуўшы яму ў вочы паглядам шалавы, раскінула на пляжную сумку мокры ручнік і як ні ў чым не бывала пайшла да Веры.
Веруня, давай дапамагу. Што мне рабіць, можа агуркі парэзаць?
Вера натужна ўсміхнулася і падсунула Інэсе шампур.
Шашлыкі нанізвай. Вось так, рукой бяры, Вера запусціла руку ў рондаль з кавалкамі абмазанага кефірам шашлыку і наторкнула на шампур прыгаворваючы: Оп-ля.
Інэса неахвотна ўзяла ў руку кавалак мяса і няёмка торкала яго на шампур. Доўгія валасы звісалі мокрымі пасмамі над шампурам.
І цыбульку бяры ў рукі, нанізвай да мяса, давала ўказанні Вера.
Інэса неахвотна пакошкалася зверху ў рондалі пальцамі.
Глыбей рукой, глыбей залазь. Цыбуля на дне рондаля.
Пальцы Інэсы, адшукаўшы на дне кавалак цыбулі, пакрыліся ліпучай тлустай шашлычнай замочкай.
Пайду сплаваю, сказала Вера і пакінула Інэсу сам-насам з шашлычным мясам.
Яна пайшла да ракі, а Інэса няўклюдна нанізвала мяса, крывілася, ліпкая тлустая замочка сцякала па руках.
Саша рыхтаваў распалку мангала. Ад чацвярцінкі кароткага палена адшчоўкваў нажом дробныя шчэпкі і скрыжоўваў іх над сціснутай у камяк газетай. Праз хвіліну над мангалам зыбкай стужкай узняўся дымок, пад шчэпкамі разгаралася газетная папера. Саша, абыякавы да прапанаваных на выбар дзвюх кабет, зацята аддаўся здабычы агню. Вочы ўзрушана блішчэлі насустрач нясмелым языкам полымя. Цягамотная Аня прысела на посцілку і, падціснуўшы да сябе ногі ў спартыўных штанах, пачала стругаць на талерку скрылькі агуркоў. Сухія, ломкія, падрэзаныя да плячэй валасы спадалі на доўгі вузкі твар. Яна прыбрала іх рукой, заклала за вуха. Мільгнуўшы бясколернымі вейкамі, незаўважна зірнула на Сашу.
Сонца залівала паляну раскошным шчодрым святлом, ціха краталася асака ля берага. У мангале разгарэўся агонь, ахопліваючы полымем чацвярцінкі паленцаў. Едкі дым узлятаў у паветра. Сухое дрэва хутка гарэла, ператваралася ў пякучае, дыхаючае жарам барвова-чырвонае вуголле.
Вера накупалася і, падбадзёраная прахалоднай вадой, вярнулася да кампаніі. Аня падсунула на сярэдзіну посцілкі нарэзаныя і прыгожа з эстэтычным густам выкладзеныя ў талерцы агуркі з памідорамі, паклала на сурвэтку кавалкі хлеба. Вера пагаспадарыла ў прывезеных з дому пакетах, паставіла на посцілку пластыкавую бутэльку газіроўкі, пакет соку, расклала талеркі, відэльцы і рознакаляровыя кубкі з харчовай пластмасы, памяранцавыя і салатавыя. Паходныя кубкі пад любую патрэбу: і пад гарбату, і пад віно з гарэлкай. Было б што наліваць. Інэса паднесла да імправізаванага стала прызапашаную ў пляжнай сумцы бутэльку малдаўскага віна, незвычайна аформленага, агорнутага мешкавінай і абвязанага ля горла матузом з сургучнай пячаткай. Віно яна ўрачыста паставіла ля сябе на посцілку.
Мой членскі ўзнос, са значнасцю сказала Інэса і ў далейшым за шашлычнымі пасядзелкамі сама і высмактала свой членскі ўзнос.
Аня праставіла бутэльку шампанскага, Саша каньячок. Неўзабаве смачна запахла шашлыком. Мяса на шампурах пакрывалася румянай, месцамі прыпаленай корачкай, распускаючы ў паветры апетытны водар.