Бадаеў быў якраз у гэткіх парадных сініх штанах з чырвонымі лампасамі і ў зелянковай лёгкай кашулі з генеральскімі палікамі.[6] Зразу было бачна, што гэта сапраўдны генерал, і Бахановіча нібыта крыху непакоіла думка, што паколькі яму не выдалі гэткіх штаноў, то ён генерал «не настаяшчы».
Генерал-маёр успрыняў словы брыгаднага генерала сурёзна, выклікаў свайго афіцэра па даручэннях і жорстка запытаў яго:
Дзе генеральскія штаны з лампасамі?
Той, зарослы чорнай шчэццю мажны рослы вайсковец у палявой форме з капітанскімі пагонамі, на поўным сурёзе зманіў:
Гэта палявая форма, лампасы бываюць толькі на параднай. Зараз у нас патрэбнага памеру парадных штаноў няма.
Які ж генерал без штаноў? Сурёзна, з прыхаваным гумарам, развёў рукамі Бахановіч, і ўсе тутэйшыя аксакалы і кунакі, што сядзелі за доўгім генеральскім сталом, застаўленым рознымі прысмакамі, раптам зразумелі ўсю шчырую праўду ягоных слоў. Выпраўляючы становішча, генерал Бадаеў пагоршыў сваю памылку:
Не хвалюйся, кунак, можаш сам замовіць у краўца ці купіць.
І зрабіцца самазванцам? лагодна запытаўся, азіраючы тутэйшую тусоўку, Стах Бахановіч. І барадачы, аксакалы і кунакі заківалі чорнымі, рыжымі і сівымі бародамі. Так, так, нетутэйшы брыгадны генерал мае рацыю, бо на Каўказе не любяць самазванцаў і прыхадняў.
Такім чынам, брыгадны генерал атрымаў першую тактычную перамогу над непасрэдным сваім кіраўніком. Ён заклаў глыбока ў падсвядомасьць Бадаева няўпэўненасьць перад дамінуючым інтэлектам Стаха.
Аднойчы, калі брыгадны генерал прывёз чарговы грашовы падатак Бадаеву, той пад добры настрой запрасіў яго на кубачак зялёнай гарбаты, а потым нечакана запытаў:
Вось ты, кунак, рускі чалавек. Скажы, як пойдуць далей падзеі?
Кунак, я ліцвін! Калі чытаў уважліва «Хаджы-Мурата» Ільва Талстога, то мог звярнуць увагу, што і 150 год назад, калі маскавіты ваявалі на Каўказе, Стах азірнуў стол, дзе тутэйшыя аўтарытэты і аксакалы пільна слухалі і ўважліва пазіралі, зазначыў: у іх быў яшчэ адзін галаўны боль: чарговае паўстанне ліцвінаў на тэрыторыіі Вялікага Княства Літоўскага. Дарэчы, яны павесілі тады нашага правадыра, а мы ў адказ падарвалі іхняга імператара.[7]
Бадаеў і ягоныя аксакалы з павагай зірнулі на брыгаднага генерала. Той глынуў з кубачка зялёнай гарбаты і змрочна дадаў:
А падзеі? Падзеі пойдуць, як ішлі 150 год назад
Узняўшыся на новую камандную вышыню, Стах пачаў трымацца адпаведна, як генерал. Той-сёй з блізкіх сяброў выказаў яму сваю крыўду, нібыта ён адрываецца ад грамады. На што ён цьвёрда запярэчыў амбітнаму суразмоўцу, нетутэйшаму Руслану з Тамбова:
Калі я стаў генералам, то і павінен трымацца як генерал. Інакш суседзі, тутэйшыя аксакалы і кунакі, не зразумеюць. Страціць генеральскі аўтарытэт азначае страціць усё: будоўлі, заробкі, нафтавыя свідравіны
Патлумачыўшы свае паводзіны, ён зразумеў, што трэба мацаваць шляхі адыходу, бо шараговыя кацапы не любяць узвышэння сваіх нядаўніх дружбакоў
Калі б Стах Бахановіч быў сапраўдным ваяром ад нараджэння ці ня меў уласнага розуму, то, напэўна, ён паклаў бы сваю галаву ў паўднёвай правінцыі імперыіі, як паклалі ўсе чабаны-генералы. Але ён быў досыць памяркоўным ліцвінам, які іншы раз выдаваў сябе за хітруна, будучы на самай справе проста разумным чалавекам. Таму калі ў паўднёвым рэгіёне быў мір, ён будаваў дамы, катэджы, лёхі, а ў вольны ад працы час, па даручэнні Бадаева, ездзіў па селішчах, казаў грозныя прамовы, хітаў пальцам на поўнач, іншы раз даваў чаргу з аўтамата ў спякотнае неба і, гаркнуўшы на развітанне «Но пасаран![8]» адязджаў з сваімі барадачамі ў новае селішча.
Але ледзь загулі рухавікі магутных вайсковых злучэнняў пад кіраўніцтвам тады знакамітага Пашкі-мерсэдэса,[9] і дасведчаны брыгадны генерал зразумеў: прыйшоў час «Х». Літаральна адразу ён імітаваў кіпучую дзейнасьць, накіраваў усіх тутэйшых наглядчыкаў, віжоў у розныя кірункі, нібыта для атрымання загадаў мясцовых чабаноў-генералаў, а потым сам таемна сабраў нетутэйшых брыгадзіраў, сяброў і ўсіх тых, з кім даўно працаваў, і абвесціў:
Мабыць, шаноўнае спадарства, прыйшоў час нам рухацца да родных хат. Пашка-мерсэдэс перайшоў мяжу. Як двое распачынаюць бойку, трэці павінен даваць цягу. Кожны з вас няхай сам выбера свой шлях!
Праз дзесяць хвілін ягонае будаўнічае войска, пакідаўшы ў кодабы самаходаў даўно падрыхтаваныя заплечнікі, хатулі і валізы з назапашаным дабром, і пахаваўшы замежныя грошы ў патаемныя кішэні, калготкі і барсеткі, пасела на камазы, арбоны і паімчалі спачатку ў бок Каспія, а потым нечакана павярнулі на поўдзень, да грузінскай ці то азербайджанскай мяжы.
Праз дзесяць хвілін ягонае будаўнічае войска, пакідаўшы ў кодабы самаходаў даўно падрыхтаваныя заплечнікі, хатулі і валізы з назапашаным дабром, і пахаваўшы замежныя грошы ў патаемныя кішэні, калготкі і барсеткі, пасела на камазы, арбоны і паімчалі спачатку ў бок Каспія, а потым нечакана павярнулі на поўдзень, да грузінскай ці то азербайджанскай мяжы.
Справа была ноччу і халера яго ведае, чыя там была мяжа дзе, склаўшы зброю ў кучу, ужо як мірныя грамадзяне і вандроўнікі, зьбіраліся ехаць у тамтэйшы аэрапорт, каб выкупіць забраніраваныя квіткі і чакаць загрузкі на замежныя летакі і боінгі.
Ледзь толькі сонца знізу дакранулася да небакраю, прынёсшы людзям новы дзень, як генерал-маёр Бадаеў даведаўся, што брыгадны генерал Бахановіч зліняў з сваёй хеўрай, і спачатку вельмі ўзлаваўся, злосна крычаў на сваіх віжоў і шпегаў:
Шайтан!Ох, блін, шайтан! Потым, астудзіўшы свой палкі каўказскі тэмперамент, у скрусе, але з павагай і здзіўленнем зазначыў: Но какой блестяшчий манёвр! Настояшчий был бы генерал! Шайтан его заберы!
Тут яму перадалі тэлеграму з борта летака «Тбілісі Львоў» ад генерала Бахановіча. «Як я кумекаю. Зпт. Нам трэба дадому. Тчк. Так будзе лепш усім! Тчк. Прараб Бахановіч. Тчк.»
Бадаеў ізноў хацеў узлавацца і разжалаваць брыгаднага генерала, але потым перадумаў. Прараб шкоды яму не нарабіў, трымаў сваё будаўнічае войска за ўласны кошт, напоўніцу дзяліўся прыбыткам ад нафтавых свідравін, браў ад яго толькі камандыровачныя на мітынгі пры выездах у селішчы. Таму хітрун-генерал прадыктаваў на борт боінга нібыта шчырую і разам з тым небяспечную тэлеграму ў адказ, дадаўшы клопату дэшыфравальшчыкам расейскай контрвыведкі: «Брыгадному генералу Бахановічу. Тчк. Вы ўзнагароджаны высокім дзяржаўным ордэнам суверэннай рэспублікі. Тчк. Жадаю поспеху. Тчк. Щаслівага путі. Тчк. Генерал Бадаев. Тчк.»
І хітра ўсміхнуўся сваім думкам, як спрытна ён замуціў падзеі для стратэгаў з расейскага генштаба. «Няхай цяпер думаюць, мяркуюць, аналізуюць, прыдумляюць Хаця страціць такога кемлівага і разваротлівага прараба шкада. Зарабіў ён на будоўлі і нафтавых свідравінах някепска, але цяпер, шайтан, палічыў за лепшае зліняць»
Тут генерал Бадаеў моцна задумаўся, ўспомніўшы словы брыгаднага генерала, некалі, прамоўленыя яму: «Падзеі? Падзеі пойдуць, як ішлі 150 год назад.»
На пытанне Бадаева: «Што ж рабіць?» Бахановіч змрочна шапнуў яму на вуха: «Схавацца сярод мёртвых!»
Ужо тады ў глыбіні душы Стах адчуваў, што лепш за ўсё не ўдзельнічаць у чужых войнах, быць генералам мірнага часу, і таму навастрыў свой розум дадому, у сваю суверэнную краіну.
ІV
Між тым ягоны начны манеўр да грузінскай ці то азербайджанскай мяжы ўжо вывучалі ў замежных генеральных штабах. Расейскія генералы генштаба з раніцы тоўпіліся каля галоўнай мапы Каўказскага рэгіёну, рухавыя палкоўнікі сінімі алоўкамі крэслілі гострыя стрэлы адыходу брыгады Бахановіча.
Блестяшчий маневр бригадного генерала! увесь час чулася з натоўпу генштабістаў.
Пройдуць гады, і ўжо іншыя гераічныя манёўры будуць параўноўваць з гэтым іхнім уцёкам ад вайны:
Кстати, бросок наших десантников к аэродрому в Приштине[10] в чём-то очень похож на рейд бригадного генерала Бахановича на Кавказе, будуць прамаўляць праз некалькі гадоў высокія чыны ў расейскім генштабе, і штабісты, стратэгі і маніпулятары глыбокадумна заківаюць сваімі мудрагелістымі галовамі.
Цяпер генералы былі задаволены, і кожны ўжо прыкідваў, як лепш прысабечыць сваю асобу да гэтай станоўчай падзеі пры дакладзе Вярхоўнаму Галоўнакамандуючаму. ФСБ рыхтавала свой разгляд манёўра, Генштаб свой, але абедзьве службы дамовіліся не супярэчыць і рыхтавалі агульны спіс тых, каго трэба было ўзнагародзіць высокім дзяржаўным медалём ці ордэнам. Дэшыфравальшчыкі з пакутай ламалі глузды над патаемным сэнсам тэлеграмы Бадаева. Па меркаванні прафесіяналаў і аналітыкаў сэнс мелі некалькі версій
За акіянам, у знакамітым Пентагоне, таксама разглядалі гэты «бліскучы манёўр», але адзнакі былі больш стрыманыя і прагматычныя. « як і чакалася, брыгада генерала Бахановіча не прыме ўдзелу ў баявых дзеяннях. Генерал Бадаеў не здолеў раззброіць вайсковае злучэнне».
Вось гэтак, нібыта дробны чалавек, яшчэ нядаўна брыгадзір шабашнікаў, трапіў у базу звестак расейскага генштаба, Пентагона, ЦРУ, ФСБ і нават у даклад Вярхоўнаму Галоўнакамандуючаму. Звычайны памяркоўны ліцвін, ён нават і не ведаў, што пра яго знаюць так высока і вывучаюць так глыбока. Глыбока, бо спецслужбы супрацьлеглых краін ужо збіралі звесткі пра жыццёвы шлях брыгаднага генерала