Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень 5 стр.


Пераехаўшы грузінскую мяжу, брыгада прыпынілася на кароткі адпачынак, каб пераапрануцца, памыцца, паснедаць і спаліць сваю вайсковую вопратку, здаць зброю памежнай ахове.

Стах Бахановіч стаяў перад зыркім вогнішчам, трымаў у руках зялёны генеральскі мундзір з пагонамі і пасведчаннем брыгаднага генерала

Сонца яшчэ не выкацілася з-за высачэзных гор, і ўся цясніна была запоўнена таемным сутоннем зімовага світанку Гэты каўказскі ранак быў такі самы, як у яго дзяцінстве, якое ён пражыў пад зорным небам Бацькаўшчыны, там, дзе былі рэчка і сенажаць, таямнічы лес, дзівосныя вечары, калі сонца хавалася за небакрай і на захадзе палова небасхілу палымнела чырванню

І было першае і, магчыма, адзінае ў ягоным жыцці каханне, жывыя і сінія вочы чароўнай дзяўчыны, якая потым стала яго жонкай, а потым, дзесяць год назад, Бог забраў ягоную Наталі да сябе. Стах праглынуў горкі камяк і выцер насавічком вочы

Гэты чароўны ранак стварыў Бог, і Бахановіч разумеў тых ваяўнічых каўказцаў, што са зброяй у руках баранілі свой жыццясвет.

Вось цяпер ён быў павінен кінуць сваю генеральскую вопратку ў агонь, каб потым на радзіме не мець лішніх клопатаў. Яму было шкада сваёй шыкоўнай вопраткі, асабліва штаноў з лампасамі. Штаны з лампасамі ўздымалі асобу над натоўпам, рабілі валадарным, надавалі моц і стваралі ў вачах прыгожых жанчын асаблівую прыцягальнасьць.

І гэта разумелі ўсе прысутныя, бо яны былі таксама мужчынамі, і таму яны маўчалі Вось зараз яны пакідаюць у агонь сваю вайсковую апратку і імгненна ператворацца ў шараговых шабашнікаў

У рэшце-рэшт грошы канчаткова нічога не вырашалі. Яны не давалі статусу, не ўздымалі асобу над шараговымі людзьмі, урэшце, не былі сэнсам, а толькі сродкам для дасягнення нечага І вось зараз гэты мундзір, штаны з лампасамі былі якраз гэтым «нечым» нейкім дасягнутым станам сапраўднага мужчыны Імідж брыгады не прыніжала нават адмова ад удзелу ў вайне, наадварот, у вачах тутэйшых мачо гэта быў учынак, які тыя разумелі, і паважалі іх выбар. Яны адмовіліся ад удзелу ў чужой вайне гэта патрабавала мужнасьці, і таму выклікала павагу

Урэшце, кінуць сепаратысцкі генеральскі мундзір і штаны з лампасамі ў вогнішча было данінай, ахвярападнашэннем той імперскай моцы, што працягвала жорстка дзейнічаць на постсавецкай тэрыторыіі

Нечакана Стах Бахановіч зразумеў усю хібу свайго яшчэ не зробленага кроку Ён паварушыў плячамі, нібы азябнуў ад свежага халаднаватага горнага ранку, і павольна апрануў генеральскі мундзір.

Ён азірнуў роўныя шэрагі брыгады і зычна абвесціў:

 Схілім галовы і памолімся за нашых братоў, што праліваюць сваю кроў за хрыбтамі Паўночнага Каўказа.

І брыгадны генерал Бахановіч, а за ім ўся брыгада, укленчылі на адно калена і схілілі галовы перад мужнасцю тых, хто зараз, там, за каўказскімі хрыбтамі, клалі свае жыцці.

Пасля гэтага стыхійна ўзніклага памінальнага мітынгу, калі брыгада маўкліва пачала загружацца ў камазы і арбоны, Бахановіч стрымана сказаў даўно знаёмаму афіцэру грузінскай памежнай аховы:

 Прабач, Вахтанг, мы складзем зброю ў Тбілісі, да якога нам яшчэ трэба дабрацца. А вайсковую вопратку пакінем сабе на памяць.

Бахановіч забраў у грузінскага афіцэра Вахтанга шчодра праплочаны глейт[11] і, развітваючыся, прыклаў далонь да генеральскай пілоткі. Камандзір памежнага атрада, задаволены, з павагай паціснуў працягнутую яму руку. Ён разумеў генерала: каўказскія мачо маглі пераняць раззброеную брыгаду па дарозе і абрабаваць да ніткі. Каўказ прызнаваў сілу і паважаў мужнасьць.

V

Вясной, адпачыўшы ў Трускаўцы на Львоўшчыне і распіхаўшы па розных украінскіх і замежных банках заробленыя на поўдні сціплыя па цяперашнім часе капіталы, Стах Бахановіч на радаўніцу нарэшце прыехаў у родны горад на Дняпры з сваімі падначаленымі: людзьмі ветлівымі, але з надзвычай мужнымі і рашучымі тварамі, прыстойна апранутых у цывільную вопратку.

Вестка аб тым, што ўчора ў горад прыехаў Стах Бахановіч з Каўказа, дзе грукоча вайна і дзе ён «нібыта стаў генералам», з раніцы абегла горад, і месцічы нецярпліва чакалі, калі зямляк выйдзе з дому. Шматлікія мінакі ўжо ў першай палове дня тусаваліся каля хаты бацькоў Бахановіча на Пралетарскай.

У гэты дзень зранку ён паехаў да будынку тутэйшай улады і перш пайшоў да старшыні райвыканкама Івана Раманавіча Мандрыка. Той, убачыўшы загарэлага Стаха ў светлым касцюме з фіялетавым гальштукам на блакітнай кашулі, густоўна пастрыжанага, з пахам замежнай парфумы, з прысутным яму мужным аблічам, узняўся з-за стала насустрач.

У гэты дзень зранку ён паехаў да будынку тутэйшай улады і перш пайшоў да старшыні райвыканкама Івана Раманавіча Мандрыка. Той, убачыўшы загарэлага Стаха ў светлым касцюме з фіялетавым гальштукам на блакітнай кашулі, густоўна пастрыжанага, з пахам замежнай парфумы, з прысутным яму мужным аблічам, узняўся з-за стала насустрач.

 Прывітанне табе, шаноўны гаспадар раёна! Паважаны Ян Раманавіч!  на каўказскі манер ветліва і разам з тым цвёрда загаварыў Бахановіч.  Прыемна цябе бачыць у крэсле галавы горада і раёна! Добрыя ў нас з табой былі настаўнікі.

 У сваю чаргу, вітаю цябе, Стах! Шчыра вітаю!  Гаспадар раёна звыкла азначыў на сваім твары узнёсласьць, нават радасьць, і стрымана выказваў павагу госцю. Іван Раманавіч быў, як кожны беларус асцярожным, недаверлівым, і ведаў, што трэба кожны свой крок узважваць і даводзіць, тым, хто сядзіць вышэй. Ён адчуваў няўпэўненасьць, бо не разумеў, як сябе паводзіць.

«Хто ён такі? Адкуль узяўся гэты амбітны чалавек у такі складаны і небяспечны гістарычны час? Хто ён цяпер? Адкуль набыў гэткую самаўпэўненасьць і валадарнасьць? Зрабіць Стаху самую найлепшую сустрэчу з працаўнікамі горада і раёна, а потым частаваць ў тутэйшым рэстаране «Днепр»? Ці даць загад, каб гэтага каўказскага бандзюка тэрмінова арыштавалі разам з ягонай хеўрай?»

Таму Іван Раманавіч Мандрык схітрыў:

 Прабач, дружа, тэрмінова выклікаюць на селектарнае паседжанне. Давай сустрэнемся пазьней.

 Пазьней, дык пазьней, Ян. Запрашаю цябе на 18.00 на вечарыну ў вузкім коле сваіх людзей. А покуль прымі ад мяне невялікі прэзент, ад сяброў-будаўнікоў, што мацавалі мір на перадавых межах далёкіх краёў.

І ўручыў старшыні райвыканкама Мандрыку літы залаты рог і паглядную кардонную скрынку з паўтузінам пляшак дагестанскага каньяку.

Бахановіч адкланяўся і нетаропка пайшоў па горадзе пехам: яму было цікава паглядзець на горад, у якім ён нарадзіўся, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Насустрач па зялёнай, квітучай каштанамі вуліцы імя канцлера Сапегі ішлі месцічы, іншы раз сустракаліся знаёмыя, яны віталіся з ім, але некалькі добра вядомых яму людзей, здалёк убачыўшы яго, хутка перайшлі на другі бок, каб не здароўкацца. У думках ён падзякаваў ім за гэта, бо тым самым яны папярэдзілі яго, як ставіцца тутэйшая ўлада да яго асобы. Бахановіч зразумеў, што Ян Мандрык на вечарыну не прыедзе, і, мабыць, да яго прышлюць нейкага наглядальніка з былых сяброў ці знаёмых. Значыць, пэўныя колы ведаюць пра яго і цяпер зьбіраюць звесткі, каб потым там, на версе, вызначыць, што з ім рабіць.

Ён адагнаў ад сябе гэтыя не вельмі прыемныя думкі, каб вярнуцца ў шчаслівыя і трагічныя ўспаміны сваёй маладосьці.

Некалі, тут, ён сустрэў сваю каханую, калісьці яны гулялі па гэтых вечаровых вуліцах, тут прайшло юнацтва і шчаслівая маладосьць, нарадзіліся іхнія дзеці

Купіўшы кветак на рынку, Стах паехаў на Белагорскія могілкі, і там на высокім беразе доўга сядзеў каля магілы Наталі, выціраючы слёзы і ўглядаючыся ў бязмежную зеляніну дняпроўскіх паплавоў, дзе-нідзе прасечаную дзівоснаю сінню разліва

У абед нарэшце ён падехаў да бацькоўскай хаты. Каля дому яго чакала святочная сустрэча, арганізаваная ягоным увішным памочнікам па даручэннях Піткевічам. Каля блакітных веснічак бацька Пятрок і маці Алёна, па святочнаму апранутыя, стаялі з запрошанымі суседзямі, сваякамі, выпадковыя мінакі тоўпіліся ля плоту.

Памочнік адчыніў дзверцы легкавіка, з іх вылез загарэлы, святочны Стах Бахановіч. Музыкі грымнулі прывітальны марш, тутэйшы кіраўнік аркестра Барыс Зарэцкі ўзнёсла махаў дырыжорскай палачкай. Ад урачыстай музыкі і нечаканай сустрэчы захваляваліся і заплакалі прысутныя.

Нават выпадковы мінак Міша Злацін, з некаторага часу прынцыпова непітушчы абарыген з Вільні,[12] што крочыў з рынку па Пралетарскай дадому і, убачыўшы натоўп, падумаў, што некага будуць хаваць,  нават гэты артадокс савецкага ладу жыцця расчулена зашморгаў носам.

 Родныя мае бацька і маці, вось я праз дзесяць год вярнуўся дадому, жывы і здаровы! Дайце я вас пацалую.

Стах Бахановіч пацалаваў маці, потым бацьку, а затым пайшоў па колу ціснуць рукі суседзям, суседкам, маладзіцам. Маладзіц ён пяшчотна гладзіў па плячах і шчыра цалаваў у абедзьве шчакі, а некаторых ў самыя пякучыя і трапяткія вусны. Расцалаваўшы ўсіх і моцна ўсхваляваўшы маладых кабет, ён узважана загаманіў:

 Помню, помню! Усіх помню! У цяжкія моманты, у далёкіх краёх заўсёды помніў усіх сваіх землякоў-быхаўцаў.

Назад Дальше