1813 (зборнік) - Уладзімір Садоўскі 4 стр.

Брат Крыштоф змоўк. Ён узяў келіх з віном і напалову асушыў яго. Некалькі хвілін у гасцёўні замкавага палаца панавала мёртвая цішыня.

 Прывід маскоўскага цара! Я ў гэтыя казкі не веру,  парушыў маўчанне бадзёры дзядзькаў голас.  Сёлета такая сцюдзёная зіма, што ніякіх праклёнаў не трэба. Перамарозіліся гэтыя французы, адступаючы, вось і сканалі.

 Пэўна, так яно і было,  прамовіў плябан.

Далей гаворка пайшла пра больш паўсядзённыя рэчы. Дзядзька скардзіўся на суровае надворе і турбаваўся, ці стане яму запасаў да канца маразоў. Брат Крыштоф распавядаў пра асаблівасці кляшторнай гаспадаркі. Міхал расказваў байкі са сталічнага жыцця. Так незаўважна для ўсіх надышла ноч. Госці пачалі пазяхаць, і гаспадар загадаў Шыдлоўскаму правесці манахаў у пакоі, дзе яны змогуць пераначаваць. Міхал таксама падняўся з-за стала, развітаўся і пайшоў у свой кабінет.

Ідучы калідорам, Міхал спаткаў кашталяна, які размаўляў з манахам братам Валянцінам. Усёй гутаркі Агінскі не заспеў, але краем вуха пачуў, што адказваў Шыдлоўскаму брат-трынітарый: Я не знайшоў там ніводнага кавалка цела. Пуста. Яны зніклі без следу.

* * *

Зіма імкліва губляла пазіцыі. Халады змяніліся доўгачаканай адлігай. Штодня станавілася цяплей, і сонца, што раней толькі свяціла, цяпер добра прыпякала. З палёў паступова пачаў сыходзіць снег, ад чаго ўсе навакольныя дарогі ператварыліся ў брудныя ручаі. Лясы, вызваліўшыся ад марознай скаванасці, сустракалі першыя павевы цёплых заходніх вятроў ветлівым шапаценнем галінак. У паветры лунаў дух вясновага адраджэння.

Міхал Клеафас Агінскі гасцяваў у дзядзькі трэці тыдзень. У хуткім часе граф збіраўся пакінуць замак і выправіцца дадому. Пра гэта ён напісаў у Санкт-Пецярбург жонцы. Міхал не губляў сувязі са сталіцай амаль штодзень ён пісаў лісты і адсылаў іх з пасыльным на найбліжэйшую паштовую станцыю ў Будслаў. Конюх на старым Бакасе спраўляўся з гэтай задачай за светлавы дзень, і да заходу сонца ў руках графа зяўлялася новая карэспандэнцыя з Пецярбурга.

Міхал сядзеў за бюро ў сваім пакоі і завяршаў чарговае пасланне да жонкі. Граф любаваўся заходам сонца праз вузкае акно, калі пачуў гоман, што даносіўся з унутранага дворыка замка. «Пэўне, Ерамей са станцыі вярнуўся»,  падумаў Агінскі. Ён падняўся, накінуў на плечы жупан і спусціўся ўніз. На двары Міхал убачыў вершніка на кані, якога шчыльна абступілі людзі. Агінскі пазнаў старога Бакаса. Конь быў неспакойны, ён гучна чмыхаў і часта пераступаў нагамі. Мужчыны з дваровых дапамагалі конніку спусціцца, а жанчыны жаласліва галасілі. Граф падышоў бліжэй.

 Нясіце яго ў палац!  загадаў Шыдлоўскі.

Двое з Ерамеем на руках прайшлі міма Міхала. Конюх быў цяжка паранены. Ягоная правая калашына ўся набрыняла крывёй. Чырвоная вадкасць вялікімі кроплямі падала на дваровы брук. Хлопец стагнаў і нешта мармытаў сабе пад нос.

 Ён цапнуў мяне. Цапнуў. За нагу. Цапнуў, данеслася да графа.

 Ды хто ён? Адкажы ты,  гучна спытаў кашталян.

 Француз! Цапнуў мяне. Шалёны француз,  енчыў Ерамей.

 Які такі француз? Сабака французскі?

 Француз! Ён мяне цапнуў!  працягваў лапатаць конюх.

Ерамея прыцягнулі на кухню, дзе паклалі на лаву каля цэбара з вадой. Шыдлоўскі, які ўзяў на сабе абавязкі лекара, загадаў слугам набраць кіпню, падаць медавухі і прынесці які-колечы чысты інструмент. Загад быў выкананы адразу ж. Спачатку кашталян уліў чарку ў перасохлыя вусны Ерамея, потым узяў нажніцы і адрэзаў набрынялую крывёй калашыну, каб агледзець рану. На сцягне конюха барвавеў глыбокі след ад укусу. Нечыя зубы пракусілі скуру і адарвалі шматок мяса. Уся нага конюха была чорнай ад крыві, і крывацёк яшчэ не прыпыніўся. Шыдлоўскі вяроўкай туга перацягнуў сцягно над ранай, узяў змочаную анучу і пачаў абмываць месца ўкусу.

 Гэта не сабачая хватка,  здзіўлена прагаварыў кашталян. Конюх усхліпваў і якатаў.

Калі ўдалося спыніць кроў, рану перавязалі, а пацярпелага перанеслі на ложак. Ерамею стала лепш, ён супакоіўся і змог нарэшце расказаць, што здарылася: Французскі салдат. Ён выйшаў з лесу. Адзін. У драным мундзіры, без шапкі. Я не паспеў ачомацца, як ён кінуўся да мяне і ўхапіўся за нагу. Ён цапнуў мяне зубамі. Проста як сабака. Зусім ашалеў. Я закрычаў. Бакас спудзіўся і даў драпака. Француз застаўся там на дарозе. Я не глядзеў, можа, ён зноў у лесе схаваўся,  голас хлопца зрываўся і дрыжаў.

Конюха пакінулі адпачываць аднаго. Неўзабаве стан хлопца пагоршыўся. Пакаёўка, якая прыносіла яму вады, паведаміла, што ў таго гарачка. Бліжэй да ночы Ерамея пачало ліхаманіць. Ён увесь час пакутліва варочаўся і трызніў. Гаспадар, які не адыходзіў ад ложка конюха, вырашыў з раніцы паслаць некага да манахаў-трынітарыяў па дапамогу. Міхал, якому таксама было не абыякава здароўе Ерамея, выклікаўся паехаць у мястэчка.

Назад Дальше