Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень 2 стр.


 Ты, Зміцер, не будзь дурнем, а карыстайся жыццём, пакуль малады,  казала яна падчас праходжання «курсу маладога байца»

З ёй, гэтай юрвабнай і вясёлай каханкай, Зміцер спазнаў свой першы неадшаляваны дзікунскі юр. Іншы раз, назіраючы ідэалізм маладзёна, Рыта ўдакладняла свае жыццёвыя назіранні трапнымі і жорсткімі цверджаннямі.

 Гэта паміж «адукаванымі» і «пралетарамі» амаль няма ніякай канкурэнцыі. А між адукаванымі кабялямі і дыпламаванымі сучкамі змаганне ідзе самае што ні ёсць сурёзнае,  тутака яна зрабіла невялікую прамаўчанку, задумліва пазіраючы ў бліжэйшую будучыню, твар яе набыў журботны, непрыгожы выраз, на імгненне здалося, што яна зараз заплача. Потым, перавёўшы позірк на Змітра, які ў гэты момант заліваў кіпень у філіжанкі з распушчальнай кавай, яна з скрухай закончыла думку: барацьба за пасады За прыгожых баб За сінекуры. За месца ў жыцці.

Выхаваны ў асяродку савецкіх людзей, дзе валадарыла свядомасць пэўнасці і лагоднасці, Кулеш доўга не мог вызваліцца ад сваёй местачковасці. Тую прагматычную канкрэтыку існавання, на якую іншыя патрацілі ўсю маладосць, ён, дзякуючы Рыце, угледзеў і засвоіў за год. Астатнія гады навучання Зміцер потым успамінаў Сінчанку як падарунак лёсу.

Між тым, нягледзячы на ягоныя памяркоўныя паводзіны, пасля таго недарэчнага здарэння да Змітра прыліпла мянушка «Таварыш Маўзер».

ІІІ

Жыў ён у гуртажытку па вуліцы Гарматнай, у пакоі з студэнтамі другога курса Міхасём і Стахам, а таксама Алесем Паддубскім, рослым дзецюком з Ліпнішак Івейскага раёна, які вучыўся на пятым курсе гістфака.

Неяк суботнім вечарам Міхась і Стах прыйшлі з футбола мокрыя, стомленыя і расчараваныя: іхная каманда «ВКЛ» прайграла «Пагоні».

Зміцер якраз перачытваў зробленыя за тыдзень занатоўкі разумовых напрацовак. Робячы падлік пражытых з сэнсам гадзін за дзень, ён заўважыў, што час прасаваўся ці марнаваўся ў залежнасці ад падзей і мноства нейкіх незразумелых абставін. Цяперака ён вывучаў гэтыя неасэнсаваныя стасункі.

Ён адклаў агульны сшытак убок і, насцярожана пазіраючы на хлопцаў, некалькі хвілін слухаў іхныя гняўлівыя філіпікі, потым удумліва запытаў: Якая вам карысць, што нехта там загнаў ва ўмоўную прастору, абмежаваную двума слупамі і бэлькай, так званы гол. Што вы асабіста будзеце ад гэтага мець? Вы марнуеце ўнікальны час уласнага юнацкага жыцця! Супержыцця!

 Гэта ўжо голас не хлопчыка,  здзіўлена прамовіў Паддубскі, зірнуўшы на Змітра.  Маладосць супержыццё! Ma olej w glowie.[1] Паддубскі быў самым выбітным і сыстэмным сярод навучэнцаў. Падымаўся Алесь а сёмай гадзіне раніцы, трымаўся ўласных дзеяводаў, ніколі не сердаваў на маладзёнаў і, самае галоўнае, не строіў кепікаў, іншы раз цярпліва тлумачыў сучасныя складанасці існавання. Акрамя вучобы і палкай увагі да сталых кабет, ён больш не марнаваў часу на другасныя захапленні.

У гэты вечар ён упершыню звярнуў увагу на асобу Змітра.

Аднойчы восеньскім вечарам Зміцер упарта ўчытваўся ў гістарычныя першакрыніцы ў пошуках праўды мінулых стагоддзяў. Нарэшце, стомлена адарваўшыся ад кніжак Ермаловіча і Карамзіна ён перачытваў гістарычныя падзеі ў выкладанні розных навукоўцаў, каб папіць гарбаты, неяк задумліва зазначыў у пакаёваю прастору: Ніхто ж ні халеры не ведае: што было, як было і чаму было. Палякі пішуць сваё, жамойты тлумачаць па-іншаму, маскоўцы ім падпяваюць. А якія дзеі былі на самай справе?

Гэта быў ягоны момант ісціны, юнак заўважыў супярэчнасць паміж гістарычнымі версіямі і абазначыў словам, быццам паставіў тычку.

Паддубскі, выціраючы стрыжаную галаву пасля толькі што прынятага душу, уважліва зірнуў на яго і напаўголасу важка прамовіў: Някепска. Пачатак другога курса і ўжо ўласная думка. А наконт дзей, то дзея гэта соль жыцця. Нават маленькая дзея рухае гісторыю ўперад. Дзейства, якое дае вынік.

 А што, ёсць дзействы, якія не даюць вынікаў?

 Колькі хочаш. Вялізнае мноства дзействаў не дае выніку, бо не мае натуральнага заканчэння ці дае адмоўныя вынікі, бо не дадумваецца да канца і зяўляецца звычайнаю маною.

Алесь прысеў на свой ложак і, узяўшы люстэрка, пачаў разглядаць свой ружовы, малады і крыху сялянскі твар.

 Акрамя таго, «дзея-падзея» мае два бакі: так, чалавек, які робіць ход, атрымлівае ход апанента ў адказ. Гэта дзейства можна абазначыць як «аднахадоўку». Чым больш асоба можа прадугледзець рэальных хадоў, тым большым валодае інтэлектам, тым больш мае шанцаў адваяваць сабе якаснае жыццёвае месца.

Алесь прысеў на свой ложак і, узяўшы люстэрка, пачаў разглядаць свой ружовы, малады і крыху сялянскі твар.

 Акрамя таго, «дзея-падзея» мае два бакі: так, чалавек, які робіць ход, атрымлівае ход апанента ў адказ. Гэта дзейства можна абазначыць як «аднахадоўку». Чым больш асоба можа прадугледзець рэальных хадоў, тым большым валодае інтэлектам, тым больш мае шанцаў адваяваць сабе якаснае жыццёвае месца.

Зміцер напружана асэнсоўваў пачутае. Якраз над пытаннямі эфектыўнасці жыцця ён апошнім часам шмат і ўпарта думаў. Паддубскі між тым роўна і педантычна разважаў далей: У гістарычным кантэксце падзею трэба разглядаць там, дзе яна адбылася. На нашай тэрыторыі былі нашыя падзеі.

 А калі з нашым удзелам, але на чужых абшарах?  запытаў чэпкі Зміцер.

Алесь стрымана ягоны дзень ладкаваўся заўсёды шчыльна і быў напружаны дадаў: Да прыкладу, у Грунвальдскай сечы нашыя продкі-ліцвіны не пабеглі, бо ўцекачы ніколі не вяртаюцца на поле бітвы. Адсюль робім выснову, што ліцвіны зрабілі хітры вайсковы манеўр, які дазволіў атрымаць перамогу. Вось просты і яскравы прыклад сыстэмнага мыслення. Аналіз гістарычнай падзеі-аднахадоўкі, што адбылася амаль 600 гадоў таму. Калі ўявіць, што ліцвіны кінуліся ўцякаць, ратуючы свае жыцці, то чаму яны потым вярнуліся? Адсюль выснова, што плётка пра панічнае адступленне нашых продкаў на Грунвальдскім полі ідэалагічная дыверсія нашых хаўруснікаў. Навошта ім гэта было патрэбна? Пэўна таму, што ў бітве фактычна галоўную ролю палкаводца адыграў вялікі князь Вітаўт. І міжнародны аўтарытэт вялікага князя адразу пасля Грунвальдскай бітвы моцна ўзрос. Усе далейшыя палітычныя падзеі пра гэта сведчаць. Але да сённяшняга часу імідж Вялікага Княства суседнія палітолагі і гісторыкі моцна прыніжаюць і замоўчваюць. Гэта ўжо іншыя адна-двухі шматхадоўкі

Зміцер уважліва слухаў, што было ягонай адметнай рысай. Потым, карыстаючыся чужой думкай, як пунктам адліку, ён імкнуўся дадумаць яе да канца, што дазваляла яму іншы раз атрымліваць разумовы набытак.

 Дарэчы, нават сучаснасць тлумачаць па-рознаму. Пытанне на засыпку: якая падзея адбылася ў Савецкім Саюзе ў 9193 гадох рэвалюцыя ці контррэвалюцыя? Паразважай, потым патлумачыш сваю думку наконт сучасных падзей.

 То ў чым выйсце для нас?  пацікавіўся Зміцер, які не дарос да складаных абагульненняў, яшчэ верыў друкаванаму слову і не меў цвёрдага адказу на замоўленае пытанне.

 У тым, мой шчыры дружа, каб знаходзіцца ў пэўным месцы ў пэўны час! Там, дзе адбудуцца падзеі, зацвердзіў Алесь збянтэжанаму Змітру і пачаў запіхваць у сваё левае вуха ватную турундачку, потым дадаў: Трэба адчуваць хаду часу. А накручана і свядома наблытана нават у сучаснасці чорт ведама чаго. Што тады казаць пра гісторыю Дарэчы, не абавязкова ўдзельнічаць у падзеях, іншы раз дастаткова далучыцца да плыні падзей у патрэбную хвіліну. У рэвалюцыях заўсёды ўдзельнічае меншасць. А карыстаюцца вынікамі перамог тыя, хто своечасова далучыўся да пераможцаў.

 Прыстасаванцы?  Так, няхай сабе і прыстасаванцы, але не бедакі. Бо бедакі такі стан свядомасці лухтаватых істот, якіх рэчаіснасць заўсёды будзе валачы па розных засцаных пустках. Алесь са смакам зяхнуў, уставіў у правае вуха другую ватную турундачку, надзеў на вочы цёмную повязь і, лёгшы ў ложак, накрыўся коўдрай. Жыццё ў гуртажытку віравала і не давала спаць да самай глыбокай ночы. Паддубскі клаўся спаць кожны дзень прыкладна а 10-й гадзіне вечара.

Зміцер прысеў на ложак і, дастаўшы агульны сшытак, занатаваў разумовы набытак. Потым доўга думаў і зноўку пісаў. З самага пачатку свайго навучання Зміцер Кулеш будаваў уласную сыстэму атрымання ведаў. Адным з ягоных прыярытэтаў у вучобе было педантычнае наведванне лекцый і семінарскіх. На лекцыях ён упарта, як той вол, пісаў канспекты, не звяртаючы ўвагі, цікавыя яны ці не. Гэта дазваляла атрымліваць 30 % ведаў, затым, перачытаўшы канспекты, іншы раз нават едучы ў трамваі, ён атрымліваў яшчэ 30 %, астатнія 40 адсоткаў ён дабіраў на семінарскіх і пад час падрыхтоўкі да залікаў ці іспытаў. Лекцыі выкладчыкаў звычайна былі кампіляцыямі некалькіх падручнікаў, і Зміцер пралічыў, што прачытаць канспект значна лягчэй, чым цэлую гару падручнікаў. Пасля першай ці другой пары лекцый, ён на перапынку вымаў невялікі тэрмас і з асалодай піў каву ці гарбату з лусценем. Увесь час ён выбудоўваў найбольш эфектыўную сыстэму самаўдасканальвання, узяўшы за аснову расклад дня, якім карыстаўся Паддубскі. Неяк пад самы вечар у суботу Стах, студэнт другога курса фізмата, распачаў гаворку з Зміцерам, які ў рэдкія вольныя часы ўсіх уважліва слухаў, вёў дзённік, занатоўваў разумныя думкі людзей, дасягнуўшых поспеху.  Быць разумным, Зміцер, не так і складана, ва ўсялякім выпадку, нас вучаць асновам. Іншая справа, што большасьць не заўсёды ўмее карыстацца атрыманымі ведамі, прамаўляў Стах, седзячы каля вакна на стуліку.

Назад Дальше