Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень 3 стр.


 Якія асновы, Стах?  Чэпкі Зміцер апошнім часам мякка пярэчыў суразмоўцам, выпрабоўваючы новы для сябе падыход дзеля атрымання чужых шчырых меркаванняў. Вось Міша, на сваім біялагічным факультэце, што спазнае філасофска карыснае ўласна для сваёй асобы?

 Хо! Ён вывучае дарвінізм, дзе прамым тэкстам гаворыцца аб унутрывідавой барацьбе. Самае галоўнае прамоўлена, астатняе павінны самі дадумаць распрацаваць.

 Але не патлумачана, сыстэмна не выкладзена  А гэта, Зміцер, для разумных, яны самі павінны дадумаць. Не хапала, каб яшчэ ў дзяржаўнай установе навучалі тэорыі барацьбы між людзьмі.. Ну, а ты з сваім матаналізам, што вас ужо ўсіх дастаў?  Зміцер быццам абыякава і нібыта перакана пытаўся ў Стаха: Якая карысьць ад яго табе асабіста?  Матэматычны аналіз альфа і амега ўсяго навучання, Зміцер! От бярэш любое тваё, альбо тваіх знаёмых, ці нават дзяржаўных дзеячоў: дзейства, словы, меркаванні і занатоўваеш на табліцу каардынат. Па гарызанталі ідзе час, а па вертыкалі дзеянні, прамовы і іншыя рухі. Згодна кадыфікацыі некаторыя дзеянні абазначаюцца знакам мінус, іншыя знакам плюс. От ты моцна падпіў гэта (-1), не падрыхтаваўся да семінарскіх (-2), прамінуў лекцыю (-2). Ходзіш на лекцыі (+1), прыстойна апранаешся (+1), вучышся на выдатна (+2), маеш каханку (+1 ці -1). Такім чынам ты за кароткі час можаш прааналізаваць той прыхаваны накірунак твайго жыцця, аб якім табе ніхто толкам нічога не скажа.  А чаму каханку ты абазначаеш плюс-мінус-1. З сучаснымі жанчынамі ніколі не ведаеш, чым стасункі скончацца: ці кароткім шчасьцем, ці імунадэфіцытам, ці хамутом на кволую юнацкую шыю Дзецюкі засмяяліся на ўсю моц, як могуць смяяца яшчэ не тручаныя жыццём юнакі. А вазьмі дзяржаву? У 1985 годзе на партканферэнцыі ці зездзе партыі генсек Гарбачоў агучыў меркаванне ўладных колаў, што ўлада будзе будаваць грамадства з складнікамі прыватнай маёмасьці. Гэта (-10), бо азначала разбурэнне Ідэі тамтэйшай дзяржавы і грамадства. Потым паступова і паслядоўна на працягу некалькіх гадоў ідзе інфармацыйны наступ на існуючую грамадскую ідэялогію. Гэта (-2, 3, 4, 5, 7-15.) Потым праз кааператывы ў фінансавы кровазварот краіны ўкідываюцца вялізарная колькасьць пустых грошай (-70), знікаюць тавары народнага ўжытку (-80) Калі б мой бацька тады карыстаўся матэматычным аналізам, то ён своечасова зняў бы свае двацаць тысяч у ашчаднай кассе і ў дзевяностым годзе купіў бы сабе кватэру ў Менску, можа нават і дом. А так усе грошыкі ляснулі. Прапалі ягоныя трыцаць год напружанай працы

Уражаны Зміцер і нават Паддубскі, што маўкліва сядзеў за сталом з падручнікам па педагогіцы, з здзіўленнем і павагай зірнулі на Стаха.

 Прабач, Стах, тут галоўная не лічба, а знак. Плюс ці мінус? Адкуль ты бярэш гэты знак? Ты ж ведаеш, што некаторыя разглядаюць дзейства Гарбачова па разбурэнні таталітарнай дзяржавы як (+180)?  Запытаўся зацікаўлены і пільны Зміцер.  Гэта зусім проста: 80 адсоткаў насельніцтва было супраць развалу Саюзу, па-іншых крыніцах 75 адсоткаў Доказ рэзкі спад нараджальнасьці на постпрасторы! Людзі не хочуць нараджаць дзяцей, бо не бачаць пазітыву ў будучыні.

 А што ты скажаш, Стах, пра сёнішні час? Што нас чакае?

 Зараз усё больш складана. Інфармацыя ўзята элітай пад кантроль. Але па некаторых чынніках можна зрабіць выснову, што магчымы лакальныя вайсковыя канфлікты, а нас, ліцвінаў,[2] мабыць чакае паўзучы аншлюс. Фактычна, поўным ходам ідзе этнацыд.[3] Русіфікацыя гэта тыя самыя (-180)  От блін!  не вытрымаў імпульсіўны Зміцер.  Навошта гэта нам? Жылі б ў сваім невялікім і ўтульным дзяржаўным доме, ездзілі б у Парыж на вакацыі, на працу ў Прагу ды Ірландыю Назіралі б чужыя войны і канфлікты па тэлескрынцы!  З нашымі, як заходнімі так і паўночнымі, суседзямі ціха не пажывеш!  зазначыў Стах і, задумліва зірнуўшы на хлопцаў пільным вокам, нібы ўзважваў іхні інтэлект, дадаў: Паўночны сусед сам падвергся інфармацыйна-ідэялагічнай экспансіі. Але ўсё яшчэ некага хоча вызваліць ад суверэнітэту і маёмасьці Пасля гэтай размовы Зміцер узяў на ўзбраенне матэматычны аналіз і праз некаторы час з здзіўленнем заўважыў, як шмат чаго, што здавалася яму дагэтуль выпадковым, пачало паўставаць перад ім у сталёвай і пэўнай паслядоўнасьці. Гэта датычыла не толькі грамадскіх падзей, але і рэальных людзей. Іншы раз яму пачынала здавацца, што гэта асноўны закон жыццясвету. Хаос стваралі неразумныя, чым разумней быў чалавек ці грамадства, тым больш у ім было сыстэмнасьці і мэтазгоднасьці.

IV

Аднойчы лістападаўскім хмарным днём Зміцер, магчыма, ад нейкай восеньскай маркоты ці, мабыць, ад перапоўненасці разумовымі канцэптамі, а таксама пэўна ад уласцівай яму пасіянарнасці, утварыў сваё ўжо ўлюбёнае дзейства. Дзейства, якое было першым звяном ланцуга падзей, што выклікалі цэлы шэраг ператрусаў на сталічных абшарах і памянялі лёс уплывовых асобаў.

Удзень, да пачатку лекцый другой змены, без дзесяці хвілінаў да дзвюх гадзін, Зміцер напорыста, нават ваяўніча, з пыхай вядомага і знакамітага барда і паэта імкліва крочыў у атачэнні паплечнікаў у фае універсітэта ад дзвярэй да прыступак. Уперадзе ягоныя сябры Міхась і Стах пракладалі шлях «знакамітасці» і адначасова дзейна махалі махаламі, адганяючы ўяўных матылькоў і кузурак, як робяць гэта будысты перад сваім ламай. Зміцер прыпыніўся на верхняй прыступцы. Апрануты ў белую свежую кашулю і чорныя адпрасаваныя штаны, з прыгожай капой кучаравых русых валасоў, ён узнёсла кінуў руку наперад і з натхненнем пачаў чытаць верш: «Без веры, без імкненняў сэрца пусціня, адцвілая, зрудзелая, сухая, дзе уздыхае адно бясплодны сухавей, дзе цішыня і то, здаецца, не такая. Нічым ты гэтай пусціні не наліеш, ні радасцяй пустою, ні уцехай, не ўспеніш рэха па імклівых песнях, што былі калісь мае, а сёння непатрэбны, сцерты вехаць...[4]»

Дэкламаваў Зміцер з вялізарнай палкасцю і лірызмам; вестыбюль, поўны студэнтаў, заціх, і былі чуваць толькі выразныя словы верша. У гэты міг у дзверы прасунулася постаць дацэнта Арсена Аляксеевіча Пятакова, што спяшаўся на лекцыю. Зміцер, не заўважыўшы выкладчыка, якраз хітаў рукой у бок дацэнта і прамаўляў поўныя маркоты словы: «а сёння непатрэбны, сцерты вехаць».

Грымнуў смех, рагаталі ўсе, хто быў у вестыбюлі, нават выкладчыкі. Пяцідзесяцігадовы, зношаны жыццём дацэнт быў вядомы курвель-халасцяк, які ўсё яшчэ не цураўся карыстацца інтымнымі паслугамі маладзенькіх студэнтак, што не мелі цвёрдых ведаў па гісторыі, таму яго не любілі ні выкладчыкі, ні навучэнцы.

Насцярожаны дацэнт, пачуўшы апошнія словы па-за кантэкстам верша і таму зняважлівыя ў дачыненні да ягонай асобы, злосна зыркнуў вачыма ў бок Змітра і хутка рушыў у аўдыторыю. Студэнты і выкладчыкі, смеючыся, у добрым настроі падаліся на заняткі. «Таварыш Маўзер» ізноў стаў знакаміты на ўвесь універсітэт.

Яшчэ з тыдзень Зміцер на пачатку другой вучэбнай змены чытаў у вестыбюлі кожны раз новы верш. Калі ён імкліва праходзіў у атачэнні сяброў, што рупліва махалі махаламі, да прыступак і потым узнёсла, з магутнай экспрэсіяй, казаў: «я пішу пра род мой нязводны, што вядзе адлік ад плуга. Бачу ўсё: як улазяць у скуру, як аж плішчуцца вон з яе, з польскім акцэнтам кажучы курвы, а па-нашаму блядаўё. Што ж вы, сукі, на целе Краю выкабельваеце кубло? У спадзеве, што вашу зграю абароняць сіла й бабло? Не, шасцёркі пятай калоны, сыты сьмех ваш то пяны сон»,[5] у студэнцкім асяроддзі міжволі пачыналі ўзнікаць нейкія пачуцці, ад якіх у сваю чаргу нараджаліся нязвыклыя думкі.

Нарэшце кіраўніцтва не вытрымала ягоных рэвалюцыйных паводзін, і Змітра выклікалі ў дэканат. Дэкан Раман Сяргеевіч Цвік сучасны, малады, ветлівы, стрыманы і ўважлівы адказаў на прывітанне на роднай мове і потым увесь час трымаўся мовы.

 На вас, шаноўны спадар Зміцер, прыйшла скарга ад выкладчыка кафедры гісторыі і філасофіі дацэнта Пятакова. Патлумачце мне, калі ласка, як гэта ў вас атрымалася прылюдна абразіць выкладчыка універсітэта.

Зміцер патлумачыў, што гэта быў недарэчны збег абставін. Дэкан паглядзеў на яго ўдумлівым заклапочаным позіркам і цярпліва зазначыў: Я вас разумею, але папрашу прыпыніць свае дэкламацыі. Праз месяц пачнуцца выступы калектываў мастацкай самадзейнасці. Там і ўдзельнічайце, калі ласка. А так не трэба ствараць лішні клопат для нашага ўніверсітэта. Вы мяне разумееце?

 Не вельмі разумею, Раман Сяргеевіч. Гэта ж не курваграфія, а вершы класікаў.

 Навошта вам гэта, малады чалавек? Славы хочацца?  дэкан са спачуваннем зірнуў на Змітра.

Студэнт насцярожана вывучаў выкладчыка.

 Узнёсласць хачу пасеяць ва універсітэце, неабыякавасць і непаўторнасць бягучых імгненняў. Вы ж самі сейбіт, педагог, садоўнік, павінны разумець. Ці не так?

Дэкан Раман Сяргеевіч не быў ні педагогам, ні тым больш садоўнікам. Ён быў неблагім адміністратарам, за што яго, тутэйшага па паходжанні, якраз і трымалі на гэтай перспэктыўнай для далейшай кареры пасадзе.

Назад Дальше