Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень 4 стр.


 Не вельмі разумею, Раман Сяргеевіч. Гэта ж не курваграфія, а вершы класікаў.

 Навошта вам гэта, малады чалавек? Славы хочацца?  дэкан са спачуваннем зірнуў на Змітра.

Студэнт насцярожана вывучаў выкладчыка.

 Узнёсласць хачу пасеяць ва універсітэце, неабыякавасць і непаўторнасць бягучых імгненняў. Вы ж самі сейбіт, педагог, садоўнік, павінны разумець. Ці не так?

Дэкан Раман Сяргеевіч не быў ні педагогам, ні тым больш садоўнікам. Ён быў неблагім адміністратарам, за што яго, тутэйшага па паходжанні, якраз і трымалі на гэтай перспэктыўнай для далейшай кареры пасадзе.

Пасля выказанага студэнтам сталага і дасведчанага меркавання дамінанта размовы перайшла да ягонай асобы. Дэмакратычны Зміцер не звярнуў на гэтую акалічнасць аніякай увагі. Затое цёрты дэкан адразу ўбачыў ненатуральны стан рэчаў: Трэба заўсёды ведаць месца і час нават для самых узнёслых рэчаў, зацвердзіў дэкан, на вачох ператварыўшыся з выхаванага, талерантнага і ліберальнага інтэлігента ў ледзянога, са сталёвай воляй, чалавека, які ні на мікрон не будзе падвяргаць свой уладны імідж нейкай нават эфемернай пагрозе.

Зміцер паглядзеў, падумаў і зразумеў. Паспяховы і сучасны дэкан Раман Сяргеевіч Цвік жадаў спакою і як мага менш турбот і клопату.

Пасля зімовых вакацыяў Зміцер неяк увечары запытаўся ў Паддубскага: Скажы, брат, хто такі Пятакоў Арсен Аляксеевіч? Сёння на лекцыі ён затрымаў на маёй асобе свой позірк і трымаў яго настойліва і доўга.

Алесь адарваўся ад падручніка сучаснай гісторыі ён напружана рыхтаваўся да семінарскіх заняткаў і, паціраючы пераноссе, адказаў: Пятак вілаводная істота і помслівы чалавек. Будзе чакаць усе пяць гадоў, падловіць жыг і ўсё роўна чалавеку аддзячыць. Ты яму наступіў на самы мазоль. Шараговы чалавек ці навучэнец для яго існуе як якая-небудзь рэч, шруб ці ніт.

Ён узняўся з стуліка і, размінаючы занямелыя ногі, рушыў па пакоі.

 Як смала прыскяпаўся да мяне Пятак. Незразумела, адкуль ён нечакана ўзнік на нашым факультэце? «Говорите нормальным языком» Адказаў я на пытанні, а ён наблытаў розных супярэчнасцяў. Я кажу, што руска-ліцвінская вайна 16541665 гадоў з боку Расіі была захопніцкай, а ён заяўляе, што вызваленчая, і не руска-літоўская, а руска-польская, потым дадае: «Больш чым здавальняюча паставіць не магу».

Алесь, усхваляваны мінулымі падзеямі, прайшоў па пакоі сцішаным крокам, робячы аналіз бягучых падзей, і засяроджана дадаў: Але справа не толькі ў гэтым. Пятак можа памяняць мой жыццёвы лёс. Нашыя шляхі ўжо перасякаліся аднойчы на адной імпрэзе. Тады я ў яго з-пад носа звёў пані Гражыну. Ох, брат, і бабенцыя спадарыня Гражына.

Ён загарэўся дзіўным агнём маладосці, абцяжаранай уласнай гіперсексуальнасцю, і ў захапленні развёў рукамі, паказваючы ўсю моц і прыцягальнасць пані Гражыны, потым, ужо згасаючы, змрочна дадаў: Так вось, брат. А цяпер гэты твой верш. Ён і ўсе астатнія будуць думаць, што мы гэта знарок падстроілі. А я ж хацеў у аспірантуру рушыць. З «траяком» па аснове і не совайся.

 Прабач, а хто гэта «усе астатнія»?  Тыя, хто ўваходзіць у кодла. Хто жыве над ватэрлініяй. Ведаеш, любяць яны ці не любяць Пятака, але карпаратыўныя інтарэсы будуць абараняць будзь здароў. Нават калі ты прылюдна папросіш прабачэння ў Пятака, то і гэта табе не дапаможа. Лепш за ўсё пераводзься на завочнае навучанне. Алесь ні то жартаваў, ні то хацеў напалохаць Зміцера, але казаў сурёзна, без усмешкі, нават змрочна..

 Ты што, здурнеў? Я толькі самы смак пачаў атрымліваць ад вучобы і жыцця. Толькі пачаў думаць

Але Алесь паглыбіўся ў віры сваіх стратэгічных одумаў і не чуў ягоных апошніх слоў. Зміцер між тым узрушана бегаў па пакоі: Калі цераз перашкоду нельга перайсці, то тады яе трэба нейкім чынам выдаліць са свайго шляху.

 Выдаліць? Нерэальнае трызненне. Простае сатрасенне паветра.  Алесь не любіў пустых гукаў.

 Тады ўзамен рэальны твой шараговы лёс вясковага настаўніка.

 І тваё завочнае навучанне.

Абодва змоўклі. Перспэктыва бліжэйшай будучыні паўставала нецікавай і нават змрочнай.

V

Неўзабаве, ужо на веснавой сесіі, Змітру надыходзіў час здаваць іспыт па сучаснай гісторыі дацэнту Пятакову. У недалёкім мінулым камуністычны артадокс, псеўдамарксіст і дагматык, ён спрытна перакаваўся на новую ідэалогію расійскага патрыятызму, на іспытах рэзаў тутэйшых нацдэмаў без усялякага жалю і літасці. Тым, хто адказваў яму на семінарах на трасянцы, Пятак чытаў мараль, якую пачынаў з словаў: «молодой человек. Любите русский язык. Культура начинается с языка» І далей далдоніў так, што ў тутэйшых слухачоў вушы пухлі.

Калі гэта адбывалася на лекцыі, у аўдыторыі, ён звяртаўся да прысутных: «Господа». Ад гэтага слова ў асобных пралетарскіх і сялянскіх дзецюкоў пачыналася алергія, яны толькі зубамі скрыгіталі. Самае дзіўнае, што яшчэ нядаўна, да рэвалюцыі, Пятак быў «партайгеноссе», «партыйны таварыш», і казаў зусім іншыя рэчы: «Товарищи! Мы все советские люди. Партия нас учит все силы отдавать святому делу строительства светлого будушчего. Народы мира смотрят на нас с восхищэнием»

І вось да гэтага артадокса праз некалькі месяцаў і павінен быў прыйсці здаваць сучасную гісторыю «Таварыш Маўзер».

Кандыдат навук ён нядаўна абараніў кандыдацкую на модную цяпер тэму «Сталінскія рэпрэсіі падчас калектывізацыі» Арсен Аляксеевіч быў першай сурёзнай перашкодай на пераможным дагэтуль жыццёвым шляху Змітра. Упершыню сустрэўшыся на семінары, яны адразу неўзлюбілі адзін аднаго. Тады ён, адказваючы на пытанне, як заўсёды, пачаў гаворку на роднай мове.

 Что вы сказали?  раптам жвава і зацікаўлена перапытаў дацэнт у Змітра.

 Чалавечым языком  сказаў нехта са студэнтаў за спінай выкладчыка.

 Jeder kann fur sich etwas Passendes finden,[6] дадаў нечакана Зміцер.

Арсен Аляксеевіч уважліва зірнуў на яго і валадарна прамовіў: Студэнты, што не валодаюць рускім языком, не могуць разлічваць на станоўчую адзнаку на маім экзамене, на дзяржэкзамене ці абароне дыпломнай.

Пятак паглядзеў у вочы Змітру і ў адказ атрымаў нязломны позірк. Позірк быў не толькі цвёрдым і мужным ён быў разумны. І гэты разумны позірк стрымана вывучаў дацэнта з цвёрдай ураўнаважанасцю перакананага ў сабе чалавека. Пэўна, гэтак маладая і дзёрзкая анаконда сыта глядзіць на самаўпэўненага пацука, што страціў рэальнае ўспрыманне сучаснасці. Цяпер у глыбіні гэтага позірку дацэнт убачыў сваё пацучынае адлюстраванне.

Арсен Аляксеевіч перасмыкнуў плячыма, быццам афіцэрскія пагоны ўсё яшчэ ціснулі на ягоныя плечы, і, павярнуўшыся, пайшоў да кафедры, помсліва разважаючы, што праз пяць месяцаў ён аддзячыць на іспытах гэтаму маладзёну-выдатніку за ягоныя паводзіны і ягоны позірк. Перакананасць юнака не збянтэжыла выкладчыка. Апошнія гады карера дацэнта шпарка рухалася ўверх.

Асэнсаваўшы словы Алеся, Зміцер напоўніцу адчуў будучую небяспеку. Ён уважліва, вельмі спрасавана ўзважыў тую цяжкасць, што нечакана вымалявалася перад ім.

На лекцыях і семінарах дацэнт трымаўся ветліва і не чапаў Змітра, які не верыў усталяванаму зацішшу. Асэнсаваўшы псіхалогію помслівых людзей, ён зразумеў, што крыніца помслівых паводзін асобы знаходзіцца ў межах звычайнай барацьбы за выжыванне. Помста не рыса характару, а сродак выжывання. На ўсялякі выпадак Зміцер пачаў цярпліва адсочваць усе галіны дзейнасці дацэнта Пятакова.

Акрамя выкладчыцкай працы, дацэнт удзельнічаў у шматлікіх камісіях і нават узначальваў міждзяржаўны звяз універсітэтаў двух братніх народаў. На травеньскія святы мелася адбыцца ўрачыстае паседжанне чальцоў гэтага хаўрусу, і ва універсітэце разгортвалася вялікая праца па падрыхтоўцы сумеснага святкавання. Злыя языкі казалі, што пры ўдалым ажыццяўленні гэтага мерапрыемства Пятакоў, пэўна, ужо прафесар, узначаліць адзін са сталічных універсітэтаў.

Будучы старшынёй руска-беларускага звязу гісторыкаў, філосафаў і філолагаў, Арсен Аляксеевіч доўга і ўпарта рыхтаваў якраз да Дня Перамогі святочнае паседжанне ў межах сцен універсітэта.

Была атрымана патрэбная матэрыяльна-фінансавая дапамога, набыты падарункі, запрошана безліч гасцей, падрыхтаваны святочныя канцэрты, імпрэзы, вечарыны, нумары ў гатэлях. Хадзілі таемныя чуткі, што магчымы нечаканасці, пра якія пакуль не казалася, але дасведчаныя людзі ў гэты момант шматзначна падымалі вочы да столі і рабілі загадкавы выгляд на твары: з пэўных крыніц .[7]

Надышоў святочны дзень, якога больш за ўсіх чакаў ужо прафесар Пятакоў. Яму гэтае ўдала праведзенае дзейства адчыняла шлях да далейшай кареры. Добра распрацаванае і падрыхтаванае святкаванне кацілася па рэйках, госці ўсклалі кветкі да вечнага агню, наведалі Хатынь і Курган Славы, сустрэліся з гарадскімі патрыятычнымі моладзевымі арганізацыямі. Урэшце, набыўшы моцнае жаданне падсілкавацца, запрошаныя доўга і ўзнёсла палуднавалі ў сталоўцы універсітэта. Пасля святочнага абеду, гадзіны ў чатыры, пачалі збірацца ў актавай зале на ганаровае паседжанне. Пасля меўся адбыцца традыцыйны святочны канцэрт і ўжо познім вечарам святочная вячэра.

Назад Дальше