Арсен Аляксеевіч ззяў шчаслівай усмешкай чалавека, які здзейсніў сваю адвечную мару. Ён гасцінна гнуўся праваруч і хітаў галавой леваруч, ціскаў працягнутыя далоні, раздаваў візітоўкі, сам атрымоўваў запрашэнні і заверы ў сяброўстве і любові. Непрыкметны дагэтуль дацэнт імкліва падымаўся па стромкіх прыступках рэйтынгу, на вачох вырастаючы ў асобу дзяржаўнага і нават міждзяржаўнага ўзроўню.
Лідэр дэмакратычна-ліберальнай партыі, сам выдатны папуліст, актор і красамоўца, заможны і ўпэўнены Леў Сафаравіч Задулаў пранікліва і сурёзна трымаў руку наваспечанага прафесара ў сваёй нечакана моцнай далоні, уважліва слухаў, кідаючы позіркі вакол, потым рашуча, пераблытаўшы імя, сказаў: Паможам, Руслан Аляксеевіч, і матэрыяльна, і фінансава. Чаму ж не памагчы
Задулаў разбагацеў дзякуючы партыйнай дзейнасці, на перапрадажы іракскай нафты, пасля чаго адразу набыў грамадзкую і палітычную вагу ў краіне.
Спрытна і прафесійна пачаў прафесар Пятакоў вечаровае паседжанне.
Господа прамовіў ён у прыціхлую залу, запоўненую гасцьмі, студэнтамі, дыпламатамі, прадстаўнікамі ўрадавых структур, бізнэсоўцамі.
Затым красамоўна выказваўся амбасадар Расіі, нехта з тутэйшых дыпламатаў, важка гаварыў Леў Сафаравіч, воплескі лёгкім шумам падтрымлівалі ўзнёслую аўру свята. Усё было як заўсёды, некаторыя з калег прафесара, пабачыўшы нечакана высокі ўзровень атрыманага дзейства, зайздросна казалі між сабой, што Пятакоў можа свідраваць дзюрку ў пільчаку для дзяржаўнай узнагароды І канечне насурочылі, змяюгі падкалодныя, гэнаму ўдала працякаўшаму мерапрыемству
Уважаемые друзья, сейчас перед вами У дынаміку ў гэты момант нешта трэснула і зашыпела, і далей зноў загучаў голас Арсена Аляксеевіча, несколько неожиданнаяличность лидер опозиции Зиновий Позьний, Арсен Аляксеевіч вымавіў гэтыя страшныя словы на ўсю залу ўрачыста, і чамусьці са здзіўленнем паглядзеў на мікрафон. Зала насцярожана маўчала. Воплескі гучалі, але не набіралі патрэбнай сілы.
Між тым па дывановай сцежцы ходка, упэўнена, цвёрда і непахісна ўжо ішоў знакаміты на ўсю Беларусь Зіновій Позьні, у цёмна-сінім строі пры гальштуку, чамусьці ў файнай чорнай падводніцкай пілотцы з кукардай «Пагоня», з добра вядомай усёй краіне мужнай харызмай важака і лідэра. У зале ўсталявалася цішыня, толькі расійскія госці, адчуўшы незвычайнасць імгнення, перапытвалі тубыльцаў:
Кто это? Он масон? Сколько он имеет миллионов?
Зіновій Позьні ўзышоў на трыбуну і, нахіліўшы галаву да мікрафона, сказаў: Шаноўнае спадарства! У гэты святочны дзень я віншую грамадзян незалежнай Беларусі з Днём Перамогі, за якую тры мільёны нашых суайчыннікаў паклалі свае жыцці.
Моладзь, што прысутнічала ў зале, нібы ачуняўшы, нечакана так грымнула вадаспадам воплескаў, што ажно галубы, якія сядзелі на франтоне універсітэта, спужанай снегавой гурбой рынуліся ў сіняе неба, а напалоханыя нечаканым і невядомым гулам кіроўцы легкавікоў рэзка гамавалі пасярод Грунвальдскай плошчы, нарабіўшы з паўтузіна ДТЗ.
Зіновій Позьні, дачакаўшыся, калі воплескі заціхлі, рашуча кідаў у залу рэвалюцыйныя думкі аб злавесным хаўрусе імперыялістычных дзяржаваў. Усталявалася мёртвая цішыня, у якой было добра чуваць, як у сярэдзіне залы, у восьмым радзе, пахропваў ветэран адзінай на ўсіх перамогі, стомлены за дзень беганіны, экскурсій і франтавых ста грамаў, лысы, у абвешаным медалямі і значкамі палкоўніцкім мундуры.
Зіновій Позьні ўладарна падняў руку і сказаў словы, якіх ніхто ад яго не чакаў і якія імкліва пранесліся па ўсёй зямной кулі, выклікаўшы радасць у прыгнечаных і бедных і ледзяное здзіўленне ў элітаў панавальных нацый: Сябры, сёння сярод нас тыя ўжо нешматлікія людзі самаадданага пакалення, што выратавала цывілізацыю ад карычневай чумы. Прэзідэнт Штатаў Франклін Рузвельт некалі зазначыў, што калі б не гераічны Савецкі Саюз, то гітлераўская Германія існавала б яшчэ чатырыста гадоў. Не было ў той гістарычны час сілы, акрамя савецкіх людзей, што магла перамагчы фашызм. Сёння сярод нас франтавікі! Тыя, хто некалі падымаўся ў наступ пад смертаносным шквалам нямецкіх кулямётаў! Хто стаяў дзень і ноч ля станкоў і мартэнаў, плавіў сталь, вырабляў патроны і снарады, танкі і самалёты для фронту. Яны сучаснікі герояў, што ляглі мёртвымі пад Ржэвам у страшных 4142 гадох! Яны помняць тых, хто камандаваў ротамі і паклаў жыццё ў ледзяных траншэях Ленінграда і Сталінграда!
У іх памяці высечаны словы, выказаныя ў трагічным, бязлітасным 41 годзе: «Братья и сёстры!.. К вам обращаюсь я, друзья мои Нас постигла большая беда Коварный враг обрушился на мирную жизнь советских людей». Гісторыя гэта не стрункі і прамы праспект Скарыны. Ветэраны ведаюць, што Вярхоўны Галоўнакамандуючы неаднойчы казаў у вузкім коле дзяржаўных асобаў: «Нам не хапіла для падрыхтоўкі да вайны паўтара два гады»Пасля бліскучай і трагічнай перамогі як цудоўна застацца жыць і пражыць яшчэ пяцьдзесят ці шэсцьдзесят гадоў, нарадзіць дзяцей, дачакацца ўнукаў і праўнукаў, жыць у спакоі і міры, з забяспечанай старасцю. Але шмат хто з уцалелых франтавікоў і ветэранаў зараз употай думае, што лепш было гераічна загінуць разам са сваімі аднапалчанамі, калі не ў 41-м, дык у 45 годзе, чым дачакацца цяперашніх часоў, калі мінулае падвяргаецца адмаўленню і ганьбе. Сёння марнее памяць пра велічныя гады, калі савецкі чалавек быў далучаны да вялікіх перамог: Днепрагэс і сталінскія пяцігодкі, Перамога і надзейная абарона дзяржавы, палёт у космас і харчовая бяспека краіны, народная адукацыя і народная ахова здароўя, тысячы вялікіх і маленькіх перамог, і кожны сумленны чалавек быў не толькі ўдзельнікам, але і пераможцам. Ніводнае жыццё не прайшло марна, кожнае мела сэнс. Франтавікі і ветэраны, яны маўкліва пытаюцца ў нас: ці можна сёння святкаваць нашую Перамогу ўзнёсла і эйфарычна, калі нашая Краіна разбураная? Калі іхных рабочых і сялянскіх унукаў і праўнукаў навучаюць варожым звычкам і адчуванням?Сёння мы ўжо «господа»?! Якія мы «господа»? Мы таварышы, супольныя гаспадары Айчыны дзеці, унукі і праўнукі рабочых і сялян!
Падчас вайны Вярхоўны сказаў наркому Шахурыну, і ягоныя словы сучасныя сёння, як ніколі: «Які я вам таварыш!? Я вам не таварыш, я што абяцаю, тое і выконваю, а вы мяне ашукваеце, значыць, вы не таварыш! Давайце хутчэй маторы, тады будзем таварышамі!» Як мы сёння радуемся, калі нас хваляць заходнія СМІ, і ўкідваемся ў маркоту, калі замежныя масмэдыя нас хаюць і ганьбяць У пачатку лістапада 1945 года цэнтральны савецкі друк змясціў вытрымкі з хвалебнай прамовы У. Чэрчыля аб СССР. Ужо 10 лістапада 1945 года правадыр накіраваў з адпачынку (у той момант ён цяжка хварэў пасля інсульту) тэлеграму Молатаву, Маленкову, Берыі і Мікаяну. Вось тэкст гэтай тэлеграмы: «Лічу памылкай надрукаванне прамовы Чэрчыля з ухваленнем Расіі і Сталіна. Ухваленне гэтае патрэбнае Чэрчылю, каб утаймаваць сваё нячыстае сумленне і прыхаваць сваё варожае стаўленне да СССР Друкуючы такія прамовы, мы памагаем гэтым господам. У нас маецца цяпер нямала адказных работнікаў, якія прыходзяць у цялячае захапленне ад пахвалаў з боку чэрчыляў, трумэнаў, бірнсаў і, наадварот, укідваюцца ў скруху ад кепскіх выказванняў з боку гэтых гаспод. Такія адчуванні я лічу небяспечнымі...»
Шмат у каго з нацдэмаў існуе мроя, што буржуазія дазволіць нам пабудаваць незалежную і сувэрэнную нацыянальную дзяржаву. Дарэмныя спадзяванні! Буржуазію заўсёды цікавіў уласны капітал, прыбытак і яшчэ раз прыбытак. «Няма тых злачынстваў, на якія не пайшла б буржуазія дзеля прыбытку», некалі казаў класік марксізму. На ХІХ зездзе КПСС у кастрычніку 1952 года Правадыр зазначыў: «Раней буржуазія лічылася галавой нацыі, яна змагалася за правы і незалежнасць нацыі, падымаючы яе вышэй за ўсё. Цяпер не засталося і следу ад нацыянальнага прынцыпу. Цяпер буржуазія прадае права і незалежнасць за даляры. Сцяг нацыянальнай незалежнасці і нацыянальнага суверэнітэту выкінуты за борт».
Мы, людзі першай у свеце рабоча-сялянскай краіны, атрымалі страшную паразу ў «халоднай вайне», ператварыліся ў пралетараў бяз будучыні. Хцівыя «вшывыя блохі» і ворагі народа разбурылі Радзіму савецкіх людзей. Сябры! Таварышы! Грамадзяне! Браты і сёстры! Мы даверліва дазволілі прафукаць Перамогу нашых бацькоў і дзядоў! І таму трэба ўзьдзець у гэты дзень чорныя жалобныя повязі! Па тых, хто лёг у зямлю за Айчыну Вялікі паэт некалі прамовіў за палеглых трагічныя словы: Нам свои боевые не носить ордена. Вам всё это, живые. Нам отрада одна: Что недаром боролись мы за Родину-мать. Пусть не слышен наш голас, вы должны его знать. Вы должны былі, братья, устоять, как стена, ибо мёртвых проклятье это кара страшна.[8] У зале ўсталявалася жудасная цішыня. Нават састарэлы ветэран у палкоўніцкім мундзіры перастаў храпці і прачнуўся. Зіновій Позьні зняў чорную пілотку, вызваліўшы лысы чэрап з бліскучай загарэлай скурай. Трагічна схіліўшы галаву долу, ён казаў далей пранікнёныя словы людзям, што знаходзіліся ў зале, надзвычай ціхім голасам, нават злавесным гіпнатычным шэптам: Нашыя мёртвыя яны як нашыя вартавыя! Да іх не дакранаецца наша ганьба. Мы, жывыя, дазволілі лапаць іхняю перамогу тым, хто не мае на гэта права. Наш Дом разбураны, і хцівыя чубайсы рабуюць багацце народу. Незалежная Беларусь зараз адна захоўвае памяць і дух тых узнёслых і велічных гадоў. Шчыра помніць гераічнае жыццё савецкіх людзей, той суворы час, што зрабіўся незразумелым для сучаснікаў