Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень 6 стр.


Тэлеаператары расійскіх тэлепраграм нечакана, як па камандзе, прыпынілі тэлездымку выступу Зіновія Позьняга. На тэлеэкранах Масквы і Санкт-Пецярбурга, Варонежа і Смаленска, тысячаў вялікіх і маленькіх расійскіх гарадоў змяніліся тытры праграм і вядоўцы прапанавалі гледачам амерыканскую кінастужку «Пёрл-Харбар».

 Няхай франтавікі сёння падымуць першую чарку за свайго Вярхоўнага Глаўнакамандуючага! Віват пераможцам фашызму франтавікам і ветэранам, грамадзянам Савецкага Саюзу! Слава палеглым за Айчыну! Слава тым, чыё жыццё не прайшло марна! Жыве незалежная і суверэнная Беларусь!  палымяна закончыў прамову Зіновій Позьні. Палова залы, зноў палохаючы галубоў, грымнула з месцаў: Жыве!

Другая палова, у выглядзе некаторых расійскіх гасцей, разгублена соўгала разяўленымі ратамі, бы той тлусты лінь, выкінуты на бераг спрытнай рукой вудаля. Зіновій Позьні прыклаў руку да чорнай падводніцкай пілоткі і скамянеў у трагічным маўчанні. З дынаміка лілася музыка знакамітага і ўзнёслага паланэза «Развітанне з Радзімай»: «...Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар і паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой на мужны бой»[9]

Збянтэжаныя, разгубленыя ветэраны і госці, перашкаджаючы адзін аднаму, узняліся з месцаў і застылі ў суровым маўчанні, шмат у каго з іх на вачох стаялі слёзы. Адбылася дзіўная зява разам з ветэранамі пад узнёслую музыку Агінскага са слязьмі на вачох узнялася моладзь. З вялізарным натхненнем моладзь урачыста падхапіла словы гімна: «Зноў воі прагнуць волі, воля свет і доля, броні звон ды коні, коні кліч «Пагоні». Крочым з багны ночы, з ночы шлях прарочы»

Пасля заканчэння хвіліны маўчання Зіновій Позьні вертануўся каля трыбуны і шпарка пайшоў за кулісы, дзе і знік. Частка знакамітых гасцей у генеральскіх і палкоўніцкіх пагонах, адтапырыўшы вусны, незадаволена пасунуліся з залы.

Старшыня прэзідыума, кандыдат і прафесар Арсен Аляксеевіч Пятакоў, збянтэжана стаяў ля мікрафона і спрабаваў супакоіць тых раззлаваных расійскіх дэпутатаў і бізнэсоўцаў, што рушылі з залы.

 Провокация мы это так не оставим А этот Зиновий Позьний типичный провокатор... чуліся галасы з іхнага натоўпу. Ветэраны і франтавікі са слязьмі на вачох шукалі Зіновія Позьняга, каб паціснуць ягоную мужную руку за словы праўды.

Пажоўклы і ўзмоклы ад халоднага поту Пятакоў разгублена таптаўся ля мікрафона, знямела пазіраючы на ўзрушаных людзей. Ім валадарыла жудаснае пачуццё выкінутага з летака жаўнера, які імкліва ляціць да зямлі і не ведае, што ў яго за спінай звычайны заплечнік ці парашут.

VІІ

У хуткім часе былая каханка Рыта Сінчанка нібы выпадкова сустрэла Змітра на вуліцы. Нечаканае зяўленне Рыты, з якой Зміцер не бачыўся ўжо з паўгода, насцярожыла яго.

Доўгія цені дрэваў леглі праз вуліцу імя Міколы Ермаловіча, у паветры валадарыў пах квітнеючага цёплага летняга месяца, калі здаецца, што ўласнае жыццё бясконцае, а шчасце абкружае чалавека, як сіняя хваля чарнаморскага дэльфіна

Рыта пазірала на Змітра вабна і чамусьці ўрачыста, нібы нечакана выйграла сто тысяч еўра ў латарэю, і толькі дзесьці ў глыбіні ейнай таемнай жаночай душы Зміцер угледзеў след напятай увагі.

 Цябе можна павіншаваць, любы. Паваліць самога Пятакова Увесь калектыў і сам рэктар задаволены.

 Гэта правакацыя,  чамусьці гучна прамовіў Зміцер і міжволі азірнуўся па баках.

 Шкада. А мне прамова спадабалася. Шчыра. Ёсць дзеячы ва ўладных колах, што згадзіліся з ідэяй аб чорных жалобных повязях да таго часу, пакуль не будзе адноўлены Савецкі Саюз. Рыта чэпка зірнула ў вочы Змітру і, нічога не ўбачыўшы на свежым твары маладзёна, змяніла кірунак гаворкі.

 Напэўна, прыйшоў час нашага с табой развітання, любы. Апошнія словы сведчылі, што прагматычная Рыта ўзяла на ўзбраенне жаночую тугу і прыліпчывасць, якой так палохаюца ўсе мужчыны.

 Што ты прыдумляеш? Мы даўно ўжо с табой развіталіся, Рытачка.

 Не кажы, мілы. Мы наканаваны адзін для аднаго, любы.

Гэтым сваім «любы» Рыта быццам забівала цвікі ў ягоныя скроні і сэрца. Зміцер не паказаў сваю нервовасць маладой жанчыне, ведаючы яе выключную чэпкасць пры дасягненні акрэсленай мэты.

 Дарэчы, я хачу цябе папярэдзіць, любы. Ёсць асобы, якія цалкам нязгодны з выступам Зіновія Позьняга. Яны будуць доўга, упарта нюхаць. За ўсё трэба плаціць, любы, за поспех таксама.

 Цябе можна павіншаваць, любы. Паваліць самога Пятакова Увесь калектыў і сам рэктар задаволены.

 Гэта правакацыя,  чамусьці гучна прамовіў Зміцер і міжволі азірнуўся па баках.

 Шкада. А мне прамова спадабалася. Шчыра. Ёсць дзеячы ва ўладных колах, што згадзіліся з ідэяй аб чорных жалобных повязях да таго часу, пакуль не будзе адноўлены Савецкі Саюз. Рыта чэпка зірнула ў вочы Змітру і, нічога не ўбачыўшы на свежым твары маладзёна, змяніла кірунак гаворкі.

 Напэўна, прыйшоў час нашага с табой развітання, любы. Апошнія словы сведчылі, што прагматычная Рыта ўзяла на ўзбраенне жаночую тугу і прыліпчывасць, якой так палохаюца ўсе мужчыны.

 Што ты прыдумляеш? Мы даўно ўжо с табой развіталіся, Рытачка.

 Не кажы, мілы. Мы наканаваны адзін для аднаго, любы.

Гэтым сваім «любы» Рыта быццам забівала цвікі ў ягоныя скроні і сэрца. Зміцер не паказаў сваю нервовасць маладой жанчыне, ведаючы яе выключную чэпкасць пры дасягненні акрэсленай мэты.

 Дарэчы, я хачу цябе папярэдзіць, любы. Ёсць асобы, якія цалкам нязгодны з выступам Зіновія Позьняга. Яны будуць доўга, упарта нюхаць. За ўсё трэба плаціць, любы, за поспех таксама.

 Ну ты і хітруння, Рытачка. Сапраўдная жанчына. Як спрытна ты праштурхоўваеш сваю ўласную зацікаўленасць. Я так думаю, што ты збіраешся замуж, але не хочаш мяне крыўдзіць і так мякка сцелеш на развітанне. Хто ён, шчаслівы выбранец, бацька тваіх будучых дзяцей?

Гэтым слоўным пасажам Зміцер перавёў размову ў зусім іншы напрамак, працягваць які было б непрадбачліва з боку Рыты.

Яна стаяла побач маладая палкая жанчына ў чорнай скураной спадніцы, што мякка аблягала яе спакуслівыя сцёгны, і каляровай файнай ядвабнай блузцы. Прыйшоў час іхняга развітання, трэба было рабіць гэта цывілізавана і рахмана, як аднойчы тлумачыў Алесь

Рыта нарэшце ўзрушана прызналася, што атрымала накіраванне на працу ў Маладэчна. І што тыя, хто абяцаў ёй месца ў сталіцы, раптам адмовілі ёй у сваёй дапамозе.

 А рэктарам у вас будзе Мардзюховіч,  ужо злосна дадала Рыта і чамусьці ў скрусе ўздыхнула.

У гэты вечар Зміцер трымаўся ветліва, але адначасова стрымана. Нейкая адлегласць узнікла паміж маладымі, і вельмі чуйны, уражлівы Зміцер адчуў прысутнасць некага трэцяга, хто ўздзейнічаў і ўжо валадарыў маладой жанчынай. Чамусьці гэты трэці выпраменьваў небяспеку, і чым больш углядаўся Зміцер у новую, ужо незнаёмую яму Рыту, тым больш ён адчуваў гэту небяспеку. Несвядома яна вылучала тыя флюіды, якімі набрыняла ад таго, трэцяга, і цяпер Зміцер як бы пераймаў гэта выпраменьванне.

Яны змарнавалі яшчэ з чвэрць гадзіны, і ў Змітра склалася ўражанне, што мэтай сустрэчы была спроба высветліць, ці мае якое дачыненне ён да прамінулай падзеі і, магчыма, папярэдзіць яго.

Ён праводзіў Рыту да прыпынку арбона, пацалаваў на развітанне яе мяккую ручку. Ягоная ветлівасць і ўдзячнасць да яе прымусілі Рыту суцішыць сваю незадаволенасць. Развіталася яна досыць лагодна.

VІІІ

Падзеі, што адбыліся ў гуманітарным універсітэце, атрымалі вялікі розгалас па ўсёй сталіцы і нават за межамі краіны. Канечне, у буржуазна-дэмакратычнай краіне, якой-небудзь Гішпаніі ці Нямеччыне, аніякай няёмкасці і збянтэжанасці не было б. Ну выступіў з прамовай лідэр апазыцыі, ну і што? Сабака брэша, а караван ідзе. Але ў краіне, дзе чынавенства са скуры вылузваецца, каб дагадзіць вышэйстаячым уладаносьбітам наадварот, у агмень ганебнага здарэння падкідваюць паліва, каб ён палаў і разгараўся.

Тэрмінова створаная рэктарам камісія з удзелам дасведчаных спецыялістаў універсітэта сыстэмна і хутка вяла вышуковую працу. Апытанне ўсіх выкладчыкаў, тэхнічных работнікаў, навучэнцаў і саксупаў[10] не дало вынікаў. Праз тыдзень уедлівай і ўпартай працы камісію запрасілі на паседжанне рэктарата універсітэта.

Вось на гэтае паседжанне, папярэдне вывучыўшы ўсе матэрыялы і шматкроць перагледзеўшы тэлезапіс святкавання, і прыехаў першы намеснік міністра Сымон Апанасавіч Мардзюховіч.

Перад паседжаннем, будучы ў габінеце ўдвох з рэктарам, намеснік напружана і цяжка маўчаў. Рэктар Сцяпан Ахмедавіч Пянкоў цярпліва трываў гэтую прамаўчанку і, нарэшце не вытрымаўшы, зазначыў: Прынамсі той, хто ажыццявіў гэтую акцыю,  здольны і нават таленавіты чалавек.

 Ніхто і не сумняецца, што Зіновій Позьні таленавіты самародак.

 Так, але адзін, нават і таленавіты, чалавек гэткае дзейства не ажыццявіць. Трэба не менш за дзве ці тры асобы, каб правесьці ідэалагічную дыверсію. Калі б было больш, мы б ужо ведалі. Значыць, двое ці трое! Можна толькі здагадвацца

Назад Дальше