Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) - Юры Станкевіч 2 стр.


Між тым, яму даволі пагрозліва не хапала часу. На асобных лекцыях варта было абавязкова прысутнічаць некаторыя з выкладчыкаў былі даволі ўедлівыя і, калі-нікалі, па-садысцку завальвалі прагульшчыкаў на іспытах. Стыпендыі не хапала нават на тыдзень-два, каб нармальна паабедаць. Танна і добра кармілі хіба што ў сталоўцы партыйнай школы, але туды заўсёды няпроста было праскочыць: пільны вахцёр пускаў толькі сваіх слухачоў-партыйцаў. Увагі патрабавалі і дзяўчаты іх раз-пораз варта было звадзіць на які канцэрт, у тэатр альбо на свежую замежную кінастужку. Таму, калі ўвечары ў інтэрнаце зяўляліся вярбоўшчыкі з прывакзальных складоў і прапаноўвалі ахвотным папрацаваць ноччу на разгрузцы вагона альбо цяжарніка, студэнт Ігнат Мазур іншым разам даваў згоду. Раніцай і часткова днём тады спаў, рызыкоўна прапускаючы лекцыі.

Яму пашанцавала хіба што з іспытам па замежнай літаратуры. Неяк перад залікам ён набраўся смеласці і спытаў у холе вучэбнага корпуса выкладчыцу Ліцвінаву сярэдняга веку жанчыну, стройную, добра апранутую, з дагледжанай постаццю і даволі мілавідным тварам.

 Нэла Маркаўна,  сказаў ён сарамяжліва і не зусім упэўнена,  у мяне да вас пытанне. Секунд трыццаць не пазычыце? Я ваш студэнт з чацвёртага курса.

Выкладчыца Ліцвінава спынілася.

 Я вас не памятаю,  даволі суха заўважыла яна.  У чым, дарэчы, ваша пытанне?

Студэнт Ігнат Мазур глытнуў паветра і праз кароткую паўзу рашуча вымавіў:

 Калі гэта магчыма, вызваліце мяне ад наведвання лекцый.

Паўза.

 Вам што, не падабаюцца мае лекцыі?  з непрыхаваным здзіўленнем спытала выкладчыца,  альбо я? Дарэчы, я вас, паўтаруся, нешта не прыпомню. Па-мойму, вы і так мае лекцыі ігнаруеце.

 Наадварот,  раптам ужо спакойна і цвёрда адказаў студэнт Ігнат Мазур. Што будзе тое і будзе, вырашыў ён пра сябе.  Вашыя лекцыі мне падабаюцца, я люблю замежную літаратуру і вас таксама люблю.

 Нават так? Дзякуй. Асабліва за любоў. І ўсё-такі у чым справа?

 Я ведаю ваш прадмет.

 У поўным абёме?

 Так. Паўза.

 Як ваша прозвішча, дарэчы?

 Ігнат Мазур.

 А вы разумееце, што іспыт для вас будзе асаблівы? Даволі жорсткі, да слова.

 Разумею. Хоць зараз.

Выкладчыца ўжо зацікаўлена зірнула на яго. На твары жанчыны зявіўся лёгкі румянец.

 Адолі, усміхнулася раптам яна.  Заўтра а другой гадзіне знойдзеце мяне тут, магчыма, я буду ў дэканаце. Я праверу, ці адпавядаюць вашыя веды вашаму ха-ха, скажам так, нахабству. Згода?

 Так, так. Вядома. Я вельмі вам удзячны.

 Што ж, рыхтуйцеся. А пра ўдзячнасць потым.

 Да пабачэння. Да іспыту.

Іх кароткая размова не засталася па-за ўвагай. Непадалёк стаяла з цыгарэтай у руцэ аднакурсніца Святлана Конкіна невысокая, даволі нядбайна апранутая дзяўчына з караткаватымі, на яго погляд, нагамі, але зграбнай постаццю, такімі ён бачыў маладых дзяўчат з японскіх стужак.

Заўважыўшы, што яна, пэўна, нешта пачула з яго размовы з выкладчыцай, студэнт Ігнат Мазур памкнуўся было да яе высветліць, у чым справа, але дзяўчына раптам кінула непрыпаленую цыгарэту ў сметніцу і пайшла да выхаду. У яе была дзіўнаватая манера хадзіць крыху выкідваючы наперад ногі. Ён раптам падумаў пра тое, што за ўвесь час амаль ніколі не звяртаў на яе ўвагі. Так, нешта шэрае. І чаго «грэла вушы»?  падумаў Ігнат Мазур і выкінуў усё з галавы.

Размову чуў яшчэ адзін яго аднакурснік былы завочнік Уладлен Анціпаў, які часта цёрся каля яго, падтакваў, ніколі не пярэчыў, па-змоўніцку падтрымліваў яго зласлівыя кпіны ў бок існуючых парадкаў і паводзіў сябе даволі прыхільна, за што атрымаў напаўжартоўнае паганяла «Бой». Цяпер ён відавочна зацікавіўся і здзіўлена спытаў:

 Ты што, сапраўды заўтра пойдзеш да гэтай цёткі? Яна ж цябе расцярушыць па сценцы. Ты варят, Ігнаце?

 Ніколькі, Валодзя.

 Я Уладзя,  незалюбіў Анціпаў.

 Уладлен. У скароце Уладзімір. А поўнасцю Уладзімір Ленін такое ў цябе імя. І нехрэн шыфравацца. Да сваіх бацькоў прадяві прэтэнзіі.

 Мяне яны задавальняюць.

 Ну, не садзіся на крыўду,  саступіў Ігнат Мазур і дадаў:

 Не расцярушыць, бо я ў тэме, а па-другое, у нас з ёй атрымаўся спантанны біякантакт. Хоць ва ўзросце розніца. На ўзроўні падсвядомасці. Я гэта адчуў. Ды што табе тлумачыць. Ты сляпы, глухі. І аблысеў рана. Як Ільіч.

 Стаўлю бутэльку «Гамзы» ў заклад: будзеш хадзіць на лекцыі.

 «Гамзу» я паважаю. Дадамо яшчэ батон і паўкіло доктарскай на закус. Згода?

 Стаўлю бутэльку «Гамзы» ў заклад: будзеш хадзіць на лекцыі.

 «Гамзу» я паважаю. Дадамо яшчэ батон і паўкіло доктарскай на закус. Згода?

 Згода,  хіхікнуў Уладлен Анціпаў. На тым аднакурснікі развіталіся.

* * *

Назаўтра студэнт Ігнат Мазур апрануўся ў свой адзіны святочны касцюм, навязаў нават гальштук, старанна пагаліўся. Можа таму спазніўся на першую пару. Лекцыю па тэхніцы афармлення газеты чытаў выкладчык Анатоль Дземеш кульгавы ад прыроды, недаверлівы і зласлівы чалавечак маленькага росту, з па-плябейску зачасанымі назад валасамі і бледным тварам. Чамусьці выкладчык Дземеш, як адчуваў Ігнат Мазур, быў для яго нават небяспечны. Некалькі яго лекцый ён неабдумана прапусціў, а той гэтага не выносіў. Да таго ж, як пераведзены з іншага факультэта, Ігнат Мазур не праслухаў курс яго лекцый у поўным абёме, а рыхтаваўся да заліку паводле падручніка.

Каварны і помслівы Дземеш доўга не прымаў залік. Як толькі студэнт Мазур да яго падыходзіў, выгледзеўшы дзе-небудзь у вучэбным корпусе, той моўчкі сціскаў вузкагубы шырокі рот, зняважліва паварочваўся і кульгава ішоў прэч.

 Ты, пэўна, зусім «тормаз»,  сказала тады Юля Маракова.  Ён жа можа не прыняць залік і на гэтай падставе не дапусціць да іспыту. Я сама пайду да яго. Ён ведае пра маю цётку і увогуле мае да мяне сантымент. Папрашу за цябе. Упэўнена, што ён сцішыцца.

 А горш не будзе?  спытаў тады Ігнат Мазур.  А што, калі гэты карузлік накінецца на цябе і абслінявіць пацалункамі і ўсё такое

 Адабемся,  хіхікнула тады Юля Маракова.

Цяпер выкладчык Дземеш незадаволена ўтаропіўся ў яго.

Студэнт Ігнат Мазур папрасіў прабачэння.

 Дазвольце сесці?  спытаў ён.

Выкладчык Дземеш пакрывіўся нібы ад зубнога болю і мусіў сказаць нешта не вельмі прыемнае, але яго перапыніў гучны голас Язэпа Гарая, студэнта, які займаў месца проста перад сталом выкладчыка Дземеша і сядзеў адзін.

 А-а, Ігнат,  гучна сказаў ён.  Чаго спазніўся мабыць, ад сценкі спаў? Можа, ты галодны? Паснедаць не паспеў? Дык сядай побач, зараз зядзімо што Бог паслаў. У мяне з сабой звараная курыца. Хочаш?  ён палез у сакваяж.

У аўдыторыі стала ціха. Ігнат Мазур з нямым здзіўленнем заўважыў, што на стале перад Язэпам Гараем сапраўды зявілася звараная курыца, агурок і некалькі лустак хлеба.

Паўза.

Выкладчык Дземеш каўтнуў ротам паветра.

 Гарай,  пачаў ён пагрозліва,  вы што сабе дазваляеце? Я выдалю вас з заняткаў.

 Ды кінь ты, Толік,  адмахнуўся ад яго Язэп Гарай.  Я і табе ножку пакіну. Ці, можа, грудку. Хочаш?

І ён смачна захрустаў косткай.

Студэнт Ігнат Мазур падзякаваў Язэпу Гараю за прапанову, але абачліва мінуў таго і пайшоў у далёкі канец аўдыторыі. Ён ужо ведаў, што ў Язэпа Гарая быў вельмі ўплывовы сваяк, які займаў пасаду прарэктара, і менавіта таму Язэп Гарай быў цяпер такі разняволены ў паводзінах. Да таго ж, Юля Маракова давяла яму, што ў іх аднакурсніка ёсць праблемы з псіхікай, якія той старанна ад усіх хавае.

Урэшце выкладчык Дземеш, хоць і пакрыўся чырвонымі плямамі, працягнуў лекцыю. Студэнт Язэп Гарай ужо моўчкі даеў курыцу, а на перапынку ўвогуле знік.

* * *

На кароткім адрэзку часу паміж лекцыямі з аўдыторый выходзілі ў калідор амаль усе. Па кутках палілі, дзяліліся навінамі. Некаторыя студэнты, як адзначыў Ігнат Мазур,  дзеці прывілеяваных бацькоў трымаліся больш ўпэўнена і незалежна. Рослая, хамаватая генеральская дачка Паліна Басаргіна з іх курса расказвала дзяўчатам чарговы анекдот. Тыя роблена хіхікалі. Але ні Мараковай, ні Конкінай сярод іх не было. Паважна хадзіў па калідоры яшчэ адзін генеральскі нашчадак пачынаючы паэт, камсамольскі актывіст Дзяніс Някрасаў. Студэнт Ігнат Мазур ужо ведаў, што бацька таго ў вайну быў закінуты ў Беларусь з Расіі і камандаваў спачатку батальёнам так званых «ястрабкоў», а потым працягваў працаваць у «органах», дзе і дайшоў да генеральскага звання. Цяпер ён кіраваў саўгасам. Камсамольскі актывіст і паэт Дзяніс Някрасаў днямі надрукаваўся нават у маскоўскім маладзёжным часопісе «Юность», пра што ўжо ўсе ведалі. Расейцаў на іх курсе ўвогуле было шмат. Некаторыя зусім здалёк. Як яны праскоквалі праз іспыты па беларускай мове і літаратуры здавалася на першы погляд загадкай, але нічога дзіўнага тут не было: нават размовы паміж сабой на роднай мове ўжо выклікалі навокал падазрэнне ў нацыяналізме.

Асабісты залік па беларускай мове студэнт Ігнат Мазур здаў, як кажуць, «на падваконні». Выкладчык Аркадзь Шаркевіч шчыры і спагадлівы толькі спытаў у яго, ці вучыў ён у школе мову. Так, вучыў, адказаў на тое Ігнат Мазур і дадаў, што ў дзяцінстве кожнае лета праводзіў на вёсцы, так што матрыца мовы, цалкам магчыма, была закладзена ў ім менавіта ў той час. Выкладчыка Шаркевіча такі адказ вельмі задаволіў. Яны размаўлялі ў фае ля акна. Выкладчык Шаркевіч палез у нейкі сшытак, у якім і праверыў, як аказалася, вынікі апошняй дыктоўкі: там у студэнта Ігната Мазура стаяла адзнака ў чатыры балы. І тут жа, сапраўды на падваконні, паставіў яму залік.

Назад Дальше