Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч 2 стр.


І сажалкі пад гарой, і смарагдавы лужок пакрыла апалая лістота

Увесь Кройцберг затоплены гэтым амлетам, і старыя камяні брукаванкі, і пляцы, і паркі, і каналы і толькі флатылія беласнежных караблёў непадуладная яму.

Ровар нясе мяне скрозь ціхую алею кадмій зверху і знізу, вугальныя целы дрэваў застылі ў летаргічным сне, як салдаты на парадзе

Атмасфера сноў.

Густое, як дзікі мёд, цягучае паветра.

Раптам жураўліны крык. Клін велічна і годна праносіцца і знікае ў сініх хвалях яснага неба

* * *

Восень прапаноўвае сваю палітру колераў: охра, кармiн, пурпур, барва, біруза, кадмій у сваім ашаламляльным спалучэнні. Яны прыходзяць на змену дакучлівай за лета бляклай зеляніне.

Што далей?

А далей Кройцберг размножвае мяне па сваіх вуліцах, пляцах, каналах.

Абмінуўшы замкі і пампезныя старыя будынкі са слядамі ганарыстасці імперскага Берліна, мой ровар выносіць мяне на Бергманнштрасэ гэта каўчэг для мастакоў, паэтаў, музыкаў, пісьменнікаў.

Гэта Монмартр Берліна, дзе ёсць вузкія гарбатыя, брукаваныя вулачкі, свой Сакра Кёр, галерэі, атэлье, майстэрні мастакоў, тэатры і кабарэ.

Гэтае месца, дзе жыццё застыла, не патурбаваўшы тонкага пылку часу.

Тут няма вавілонскага гармідару народаў, як на Котбусер Тор, дзе кожная сустрэтая пара гаворыць на новай мове.

Гэта ўжо не той крымiнальна-багдадскі Кройцберг. Гэты свой куток горад не аддае сучаснасці, тут ён хавае каханне ў сваю юнацкасць

Тут можна заблудзіцца ў бясконцых тунелях, за рослых плюшчом, прахадных дварах, закалыханых цішынёй. Поруч са старажытнай круглай вежай на Федыiнштрасэ можна зайсці ў панадворак мастакоў, абстаўлены скульптурамі і вазамі з экзатычнай флорай, дзе на сцяне вялізнымі літарамі выведзена: «Мы і жабы патрабуем свежага паветра».

Тут паліраваны стагоддзямі брук абсыпаны грукатлівай бляхай лістоты. Яшчэ крок і трапляеш у ціхія каменныя панадворкі, якiя ўтвараюць анфіладу, дзе час размеркаваны па розных эпохах лысы камень, блакітны квадрат неба, урэзаны паміж стрэхамі, залацістае марыва сонца

Бергманштрасэ стрыжань гэтага жыцця. У сапраўднай гішпанскай «бадэге» сапраўдныя гiшпанскiя сяляне будуць перабіраць струны гітараў, а вам пададуць пяць гатункаў «Сангрыi» і сапраўдную «паэлью».

Утульныя паўпадвальныя кавярні, памерам з пакой, дзе збіраецца андэграўнд, дзе маладзіцы, узыходзячыя басанож па прыступках выпрабаванняў, прайграваюць першы раздзел прадказанага лёсам рамана

Шэрагі прышпiленых адзiн да аднаго будынкаў з аперэтачнымi балконамі і ляпнінай, якія часам перагрызае пашча скрыжаванняў. Стыль эпохі грундэрства, позняга класіцызму, характар якога вызначыў Карл Фрыдрых Шынкель. Дамы гэтыя крыўдзяцца на гукі рока і тэхнамузыкі, якія раздражняюць іх густ, выхаваны ХIХ стагоддзем. Сумуюць, калі замест гусараў, стацкіх саветнікаў і дам у крыналiнах, з іх выходзяць хлопцы ў ірваных джынсах з iракезамi на галовах і татуіраваныя дзяўчыны з пірсінгам

На гэтых вуліцах усюды бачыцца чыгунны крок часу.

Тут адчуваеш, як ідзеш па кaльцы Мёбiуса, па шляху з аднаго свету ў іншы.

Іржавеюць старажытныя ліхтары, гэтыя вялізныя дзьмухаўцы, якія спрабуюць адарвацца ад зямлі, узляцець.

Жывыя фрагменты мінулага літыя вадакалонкi, у якіх захавалася патрыярхальная годнасць страціўшых сваё прызначэнне рэчаў. Іх свет жыве асобным ад горада жыццём Адзін крок і вы трапляеце ў эпоху Kайзера Вільгельма II, яшчэ крок у эпоху Бісмарка

Але не старажытнасць вызваляе ад часу.

Сама прырода і ёсць час, ва ўсякім разе, яго злепак. Калі мы прыпадабляемся флоры, нічога не адбываецца, але ўсё змяняецца.

Час, як думка, працуе непрыкметна і бесперапынна Тут на маленькім «блышыным рынку», якi прытуліў ся ля фантана на Мархайнiкeплац, дзе вяленая лістота пахне азоўскай воблай, можна купіць кавалачак шчасця ўраздроб.

Гэты пляц адразу ж бярэ ў палон своеасаблівасцю.

Сюды прыходзяць, каб паглядзець, што прадаюць і на тых, хто прадае Змяніць волю перамяшчэння ў прасторы на волю перамяшчэння ў часе.

Гледзячы на некаторыя тыпажы, думаеш, што яны засталіся тут закладнікамi з часоў Карла Вялікага і Барбаросы.

Сярод іх вы сустрэнеце персанажы, што таўкуцца за кулісамі, але якія патрабуюць для сябе выхаду на авансцэну, каб згуляць лёс на «біс»

Павольна ападае лісцё на памаранчавыя, зялёныя, белыя і нават чорныя гарбузы, якiя спяць у плеценых кошыках. Я раю вам купіць букет позняга іранскага бэзу, дзе ў кожным кубачку хаваецца маленькая кропля халоднай вільгаці, рэзкай на смак

Павольна ападае лісцё на памаранчавыя, зялёныя, белыя і нават чорныя гарбузы, якiя спяць у плеценых кошыках. Я раю вам купіць букет позняга іранскага бэзу, дзе ў кожным кубачку хаваецца маленькая кропля халоднай вільгаці, рэзкай на смак

Залаты крыж Пасiонскiрхе дзярэ бірузовую парусіну неба.

Царква гэтая, як разбяная скрыначка, з палiсандра вага дрэва, выдатная і знешне, і знутры. Да яе прыляпіў ся маленькі цуд белы дамок у пяць паверхаў, па адным акенцы на паверсе. Ён не шырэй за размах рук дарослага чалавека

Далей, як і ў Парыжы, ідзе збой балконаў з дзівоснай ляпнінай і каванымi кратамі, «гранитные надбровья», як называла іх Марына Цвятаева.

Тут усякія там osteria, pizzeria, kaffeteria, vineria, trattoria, напаўняюцца мастакамі, паэтамі і музыкамі і проста «лебенскунстлерамi», як яны самі сябе называюць, рэфлексуючымi на ўсё інтэлігентамі

Тут, седзячы за ўтульным столікам італьянскай «vineria» з келiхам віна пад назовам «бабіна лета», разумееш, што жыццё складаецца з рознакаляровых прыгожых момантаў і трэба проста ўмець атрымліваць асалоду ад ix

Увечары я скончу свой маршрут на турэцкім рынку аазісе Усходу, які размясціўся ўздоўж старажытнага канала пад кронамі платанаў Але аб турках наступным разам

Купляю сыр «Spagetti», падобны на бараду аксакала, алiўкi і лаваш. Мой шлях ляжыць паблізу кафэ «Аnker klause» з якарам на фасадзе. На яго тэрасе, якая навiсае над вадой, шугаюць вогнішчы герані

Я прыходжу сюды, каб паслухаць Хасэ, які спявае ў натоўпе на маленькай пляцоўцы над каналам, дзе стогадовыя вербы палошчуць свае доўгія валасы ў цёмнай вадзе.

Ён малы, хударлявы і непрыгожы, гэты гішпанец з вялікімі пралысінамі на галаве. Рэдкая бародка робіць яго падобным да Чэ Гевары.

Ён заўсёды басанож, як выхадзец з ірацыянальнага свету

Але калі ён выконвае «Фламенка» сваім тэмбрам, ломкім, як клёкат арла, і ў слове «гiтарa» робіць пяць «р» за адну секунду, усё ўсярэдзіне перакульваецца, і я бачу, як зрываюцца імгненні жыцця і ўзносяцца ўвысь

Успамінаю Барселону, Гаудзi, Ла Рамбла, Ларэт дэ Мар, бронзавыя скалы, чорныя галовы ўцёсаў, апранутыx у белую пену хваляў горы, якiя лёгка перацякаюць адна ў адну, пакрытыя каталонскай мазаікай алеандраў навіслыя над зеленаватым морам блакітныя кактусы

Сёння нават птушкі не выказваюць свае крытычныя меркаванні

Дзясяткі людзей сядзяць на зямлі, падціснуўшы ногі і cлухаюць.

Вакол ходзяць трохгадовыя белагаловыя здаравякі з прыгожымі хусцінкамі на шыях, пляскаюцца на няўмела расстаўленыя ручкі, падаюць у дыван з жоўтага лісця і не плачуць

А іх маці з занiжанай энергетыкай таксама сядзяць вакол, утаропіўшыся ў адну кропку. Гэта жанчыны з няяркiмi адбiткамі алкагалізму на твары падобнымі на сляды мужнасцi, якія не навучыліся плыць па жыцці яны расслабляюцца, блукаючы па лабірынтах свайго ўнутранага свету

Апускаючыся, сонца выцягвае вогненым бiзуном паверхню вады, над якой у імгле завiслi старажытныя саборы Апошні промень выхоплівае шматпавярховыя каскады зялёных вербаў, якiя схiлiлiся над цёмнай вадой, з прыклеенымi да яе лебедзямi. Дэкарацыі да «Лебядзінагa возерa». Усё становіцца больш выпуклым і важкім. Фарбы набываюць гушчыню, далёкі план сыходзіць у бясконцую празрыстасць. Вечар, зацягнуты бэзавым налётам, прыносіць на сваіх крылах цішыню.

Рэдка каму пашанцуе ўбачыць «зялёны» промень сонца на заходзе. Я бачыў яго двойчы.

Мяне навучыў гэтаму Клод Манэ.

Як двойчы бачыў і «бітву» на Варшаўскім мосце паміж Кройцбергам і Фрыдрыхсхайнам, чаго не бачыў ніхто з маiх землякоў

* * *

Хочацца не адпускаць гэты дзень, учапіцца ў яго зубамі і ўсімі фібрамі душы

Перакуліўшы пару кілішкаў «Ramazotti», кружляць да стомы па пустэльнай Шамiсo Плац, над якой далікатна разліў сваё срэбра месяц, якi вяжа з думак мудрагелістыя заслоны

Баразніць коламі гурбы шапатлівай лістоты.

Потым кінуць ровар дзе патрапіла і рабіць толькі тое, што жадаюць твае ногі рэалізавацца ў паэтыцы і эстэтыцы абсурду

Напрыклад, змяшацца з натоўпам турыстаў, якiя размаўляюць на мове Рамазоццi, і бязмэтна блукаць па бліскучых чарапашыных спінах гарбатых вулачак

Шукаць ці то цень самога Шамiсо, ці то яго сябра, казачніка з утрапёнай душой Э. Т. А. Гофмана, які ўмеў ператвараць рэальнасць у паэтычны сон

Зазірнуць у старажытны туалетвасьмікутнік на рагу (месца сустрэч «гомiкаў»), кавярні, у вакне якой намаляваны Навухаданосар, чамусьцi, на пару з Чэ Геварам.

Назад Дальше