Прывыкаеш да росту аднаполых шлюбаў, якi носiць псiхасаматычны характар i не ўспрымаецца, як крызiс цывiлiзацыi.
Прывыкаеш да таго, што многiя пераўтвараюць сваю дэпрэсiю ў эстэтычнае задавальненне.
Прывыкаеш да таго, што немцы дораць на 8-е сакавiка не кветкi, а набор слясарных iнструментаў.
Прывыкаеш да нямецкіх кітайцаў, в'етнамцаў, афрыканцаў і іншых «палякаў».
Да стрыжаных налыса дзяўчын у ружовых камбiнацыях і армейскіх ботах.
Да мужчын у спадніцах.
Да натоўпу на Аlex у чорных палiто да зямлi, з чорнымi губамi i пазногцямi.
Да незлічоных кафэ і рэстаранаў, якія як шампіньёны, прарастаюць скрозь асфальт.
Да пракураных кнайпаў, насельнікі якіх не ведаюць пачуцця часу ці азначае куфаль піва пачатак працоўнага дня ці гэта прэлюдыя да вячэрняга застолля
Да «абдахлосаў» у электрычках, людзей, якіх жыццё выкінула, нібы вінтоўка стрэляную гільзу.
Прывыкаеш да сiвых бабулек і дзядуляў, якiя бегаюць раніцай па алеях паркаў.
Да апенек, якія растуць у бамбукавых гаях паркаў. Да кветак, якія распускаюцца на кветніках ў сака віку.
Да зайцаў, ліс і кабаноў, якiя шпацыруюць па вуліцах горада.
Прывыкаеш да нястомнага імкнення Шпрэе звязаць мінулае з сучаснасцю.
Да святлафораў, якія жывуць нейкім сваім загадкавым жыццём.
Да добрых машын і дрэнных веласіпедыстаў.
Да таго, што ледзь не палова горада прыхільнікі іншай сэксуальнай арыентацыі.
У Берліне прывыкаеш да ўсяго.
Нават да яго горкага «nein»і салодкага «ja».
Берлін горад, у які лёгка акунуцца і нялёгка вы нырнуць. У адрозненне ад іншых гарадоў Нямеччыны, Берлін горадвундэркінд, падлетакпераростак, горад эксперымент. Ён развіваўся не эвалюцыйна, а вымахаў хлопец з вялікім гіпофізам, які прывёў да гігантаманіі. Стылістычная эклектыка Берліна часам набывае такія сюррэалістычныя формы, што ім маглі б пазайздросціць класікі мадэрнізму. Раптам заўважаеш, што праз шкляны вадаспад будынка, прарастае рэнесансны франтон. Уначы берагі Шпрэе, засяляюцца незвычайнымі ценямі, нібы тымі, якія паказаў Георг Грос, як той бронзавы піяніст з капытамі, што сядзіць пад вадаспадам у Ведэнгу
Гэты горад чамусьці не жадае развітвацца з мінулым, дзесяцiгоддзямi не аддае рэстаўратарам свае пакалечаныя дамы, нібы вінаваціць кагосьці: «Паглядзіце, што вы са мной зрабілі! Вось гэта руіны Галоўнага вакзала, вось гэта царквы Вільгельма» i г. д. Гэта як шэкспіраўская трагедыя, якая адбываецца без развязкі і маралі. Можа быць ад таго, што 1945 год стаў для Берліна кропкай адліку, гэта была «гадзіна нуль»
Берлінцы лічацца адмысловым тыпам немцаў, якiя моцна адрознiваюцца, да прыкладу, ад баварцаў не толькі менталітэтам, але і гаворкай.
Дадзiм слова пісьменніку Юргену Энгерту: «Экстра вагантны берлінец галоўным чынам заняты сам сабой, і глыбока перакананы ў тленнасці ўсяго зямнога. На яго абсалютна нічога не робiць ўражання. Берлінская парода людзей правісае, нібы дрэнна нацягнутая ліна, калі нічога не адбываецца. Да пары, да часу»
А вось што пісала Марлен Дытрых, якая нарадзілася ў Берліне: «Люблю выразную мову Берліна, люблю яго гумар. Немцы не ў ладах з гумарам, мы хутчэй сур'ёзны народ. Але жыхар Берліна валодае зусім адмысловым відам гумару: «гумарам шыбеніка». Гэта азначае, што і самога сябе, і свае клопаты не трэба ўспрымаць сур'езна. Гэты гумар па прыродзе сваёй трагічны, паколькі не адчуваецца ні павагі, ні спагады ні да каго, нават да самога сябе. Ну а берлінскі дыялект наогул належыць да самых маляўнічых, вобразных і адважных моваў свету».
Па маіх назіраннях за абаяльным празаізмам саркастычных берлінскіх жартаў хаваецца хоць крышачку грубаватая, але сардэчнасць.
Берлінец абедзьвюма нагамі стаiць на зямлі, востра адчувае прозу жыцця і не здольны да рамантыкі. Не толькі самаіронія і скепсіс, але і падазронасць яго адметныя якасці.
Берлінец ганарлівы, самаўпэўнены, самаўлюбёны. Яго лёгка закрануць за жывое, але пры гэтым ён і сам каго заўгодна гатовы зачапіць. У барацьбе за выжыванне ў велізарным горадзе маюць ролю такія якасці як хуткасць, знаходлівасць, здольнасць правільна ацаніць сітуацыю. Адгэтуль і шурпатая мова яго вуліц. Адгэтуль легендарны тэмп Берліна, «небяспечны для жыцця», якому дзівяцца прыезджыя
Жыццё ў Берліне гэта сталы выклік: хто не жадае застацца ўбаку, павінен вытрымліваць гэту гонку. А ўжо каб дамагчыся поспеху ашаламляльнага дзейства, трэба вылезцi з уласнай скуры
Берлiнка.
Калі збіраешся пісаць на гэту тэму, хочацца перавесці дух. Немкі наогул заслугоўваюць таго, каб пра іх казалі шмат. Пачну з паходжання тыповай берлiнкi. Калі вы сустрэнеце дзяўчыну з прозвішчам Pankow, Platow, Rackow, а такіх нямала ў горадзе, то ведайце, што ў ёй прысутнічае ментальнасць двух народаў немцаў і славян. Навукоўцы дагэтуль спрачаюцца, хто заснаваў Берлін заходнія славяне сорбы і лужычы, паселішчы якіх раскіданы вакол горада (дзенідзе там і сёння сустракаюцца надпісы на дзвюх мовах), ці ўсё ж паўночнагерманскія плямёны.
Берлiнкi дзівосна прыгожыя.
Калі я распавядаю пра гэта маім суайчыннікам, нязменна выклікаю прыступ смеху.
Але я бяруся гэта даказваць з пенай у роце І дакажу, насуперак ходкаму меркаванню, што Бог адпачываў, калі ствараў немак, ці што ўсіх прыгажунь тут спалілі на вогнішчах падчас «палявання на ведзьмаў».
Разгадаць сакрэт прыгажосці берлiнак нескладана. Берлін заўсёды прыцягваў прыгажунь з прускіх земляў. Асабліва гэта выявілася ў 20я гады ХХ стагоддзя, калі Берлін быў культурнай сталіцай Еўропы. Калі глядзіш на фотаздымкі тых гадоў, разумееш, адкуль iдзе прыгажосць сённяшніх берлiнак.
У кожным народзе ёсць прыгожыя людзі. Прыгожая берлiнка эталон еўрапейскай прыгажосці. Як выглядае тыповая берлiнка? Высокая, блакітнавокая бландынка ці шатэнка ну, гэта само сабой зразумела. Моцная, спартыўная, стройная, як маладая бяроза.
Галоўнае гэта твар. Усе рысы твару правільныя, і галоўнае ідэальна правільны носік, не кірпаты і без намёку на гарбінку. Назваць вам тых, хто, на мой погляд, з'яўляецца тыповай берлiнкай?
Клаўдзiя Шыффер Не Яна, хутчэй, цягне на шведку ці фінку. Падыходзіць Соня Краўзе, вядомая тэлевядучая. Калі жадаеце, з яшчэ больш вядомых Кім Бессiнгер і Шарон Стоўн, усё роўна, берлiнкi яны ці не.
Я лічу, што лялькі Барбi зробленыя з берлiнак. А паглядзіце на нямецкія старадаўнія калядныя паштоўкі
Усе гэтыя бялявыя прыгажуні з іх ідэальна правільнымі рысамі твару, яны і сёння ёсць у Берліне. Іншая справа, што яны робяць са сваёй прыгажосцю і знешнасцю
У кожнай берлiнкi, заўсёды ёсць свой персанальны мадэльер яе свядомасць. Менш усяго яе цікавіць мода ў горадзе, краіне ці ў свеце. Яна апранаецца так, як зручна і падабаецца ёй, а не яе сябру, мужу, асяроддзю i г. д.
Мода на ўнiсэкс нарадзілася ў Амерыцы.
У Расіі ці Францыі яна практычна не прыжылася, а вось у Нямеччыне і, тым больш, Берліне, прыжылася грунтоўна. Тут вы можаце сустрэць дзяўчыну як з паштоўкі, але стрыжаную налыса, з пірсінгам на вуснах, бровах і г. д. Армейскія боты ці красоўкі, джынсы ці порткі нявызначанага колеру і формы, якія валакуцца па зямлі, лінялая саколка ці беспамерны швэдар дапаўняюць гэты малюнак.
Берлiнка кажа: «Ich will meine weg gehen!»(Я жадаю iсцi толькi сваёй дарогай!)
З дзяцінства дзяўчынкі выхоўваюцца ва ўменні па стаяць за сябе, вучацца незалежнасці і самастойнасці.
Мацi вучыла маленькую Марлен Дзiтрых: «Немкi нiколi не плачуць».
Вырастаючы, яна абавязана быць героем і здзяйсняць сваё жыццё як баецадзіночка. Шматлікія берлiнкi жывуць ва ўласнаручна сканструяваным свеце, са сваімі законамі і ўзаемасувязямі, і тое, што ён разыходзіцца з агульнапрынятым не бяда. Асабістае жыццё і воля па індывідуальных уяўленнях для берлiнкi несувымерна важней за іншыя каштоўнасці.
Яе дэвіз мэта, разлік, стрыманасць, сіла волі, устойлівасць, рацыяналізм.
У яе асяроддзі цэнiцца кінуць выклік грамадству, зрабіць кар'еру, стаць ва ўсім незалежнай, у тым ліку і ад мужчынаў. Мужчыны, калі і прысутнічаюць у яе жыцці, то часта толькі ў ролі бойфрэнда, каб пацешыць адначасова ганарлiвасць і фанабэрыстасць.
З ім можна пабалбатаць у кафэ, курнуць «траўкі», яго можна «трахнуць»
Перспектыва жыцця без мужа не палохае дзяржава падтрымае. Сёння, калі дзяржава робіць з індывіда абсалютную каштоўнасць, берлiнкі лёгка разбураюць адносіны з тымі, хто іх не задавальняе. У Берліне распадаюцца тры з чатырох шлюбаў.
Адышлі ў нябыт часы, калі сям'я была ячэйка грамадства, а жанчына была захавальніцай сямейнага агменю. Берлiнка можа змяніць працу, мужа сябра, горад, краіну. Гэта цяпер у парадку рэчаў. Спрабуючы ашукаць прыроду, мацярынства часта адкладаецца на нявызначаны тэрмін
Берлiнкi моцна адрозніваюцца ад парыжанак, 57 адсоткаў якіх лічаць, што паспяховая жанчына тая, якая жыве з каханым мужчынам.
Ці бываюць іншыя берлiнкi? Колькі заўгодна, але я пішу пра тыповую