Ці бываюць іншыя берлiнкi? Колькі заўгодна, але я пішу пра тыповую
LOVE PARADE
Маленькія злыя верталёты
Кружаць над горадам
Маленькія злыя верталёты
Кружаць над зялёным паркам
Маленькія злыя шрубалёты
Кружаць над залатой Эльзай
Маленькія злыя верталёты
Кружаць над мільённым натоўпам
I не сыходзяць з месца
Мільённы натоўп
Складаецца:
з немцаў і палякаў
з французаў і аўстрыйцаў
з чэхаў і галандцаў
з датчан і туркаў
з лесбіянак, галубцоў
і проста закаханых
Мільённы натоўп паліць:
гашыш і марыхуану глытае:
экстазі і «колы»
Мільённы натоўп выпівае:
піва і колы
Мільён бляшанак
Натоўп гэта:
дзіка расхрыстанае мора
скапанае скокамі бурунаў
агонь лашчыць целы, абмытыя бензiнам
Натоўп гэта:
пена салодкай рызыкі
з выгнутаабцягнутай пачуццёвасцю
якая спрабуе лёс на смак
Натоўп гэта:
гульня зiхоткіх целаў
многанапеўная гаворка анархісцкай вясны
якая глытае паветра запоем
Натоўп ходзiць:
каменнымі валунамі
Натоўп хвошча:
уздоўж вуліц
Натоўп палохае:
шматтысячнасцю
Натоўп велічна рухае
сваю вялікую цеснату
Стотонныя грузавікі
Вязуць соценныя калектывы
Сто мужчын і жанчын
Белых, чорных і рудых
Каляровых, бліскучых і шумных
Стоватную музыку ў кожным
Абвалілася музыка з дынамікаў
Заклала вушы
Рэйв азануе паветра
Жалезны аркестр
Спеваў і грукату
Трэйлеры зверам
Прадзіраюцца скрозь натоўпы
Усё змяшалася і цешыцца
Зрывае плады шчасця
Ступае па асколках
Разбiтых шклянак кахання
Выцягвае за хвасты напевы
З глыбiнi сэрцаў
Твары, целы і гукі
Песні і танцы
Персаналii Босха
Нагастыя рыбы
Птэрадактылi ў ботах
Латэнтныя «пэдэ»
Чэ Гевары малых галубятняў І толькі вочы
Жывуць асобна
Кожны кажа:
Я жадаю рабіць тое, што я жадаю рабіць!
Ты рабi тое, што жадаеш!
Мы жадаем рабіць тое, што мы робім!
Гэта не проста паход жыцця,
Гэта яе ход!
Не
чапайце нас!
і не пытайце.
У
тэатры абсурду,
свая логіка
самі выправімся,
калі вырасцем.
Каханне палошчацца над Берлінам
Loveparade разліў па небе
Сваё здурнелае шчасце
Я не магу ўсё гэта вытрымаць
І хапаюся за аўтамат
Страляю ў кожны трэйлер
У кожнага кіроўцу
У кожнага ахоўніка
У мускулістых хлопцаў
У голагрудых дзяўчын
У тых, хто страляе побач
Пакуль адзін з іх не страляе
У мяне
Калі нарэшце канчаецца вада
Найболей ярка берлінцы паказалі свой твар у прамежку паміж першай і другой сусветнымі войнамі. Дамо слова амерыканскаму рэжысёру, «стваральніку» Марлен Дытрых Й. Штэрэнбергу: «Я патрапіў у Берлін увосень 1929 года. Слядоў сусветнай вайны ўжо не было відаць, але там і тут трапляліся прыметы, якія мелі разбуральны і непрыемны сэнс. Яны выявіліся пазней, у другую сусветную вайну, калі горад ператварыўся ў руіны і попел. З боку жыхароў было б неразумна забываць часы хаосу, голаду і інфляцыі. Збіральнікам марак досыць зазірнуць у свае альбомы, каб убачыць там нямецкую паштовую марку коштам у 80 мільярдаў марак! Грамадскія струк туры паваліліся, мараль ператварылася ў анахранізм. Папяровых грошай, якія ўвечар уяўлялі яшчэ буйную суму, на наступную раніцу бракавала ўжо на буханку хлеба. Моцны, самастойны народ раптам ператварыўся ў звера, які ляскаў зубамі ад голаду, прагнучы ежы. Усе існуючыя каштоўнасці паваліліся.
Калі людзям больш няма чаго губляць, вызваляюцца сілы і энергія, не падпарадкоўвальныя ніякаму кантролю. На паверхню вылезлі масы жабракоў, бандытаў, прастытутак, наркаманаў і дэгенератаў. З'явілася мноства дэмагогаў, і нарэшце ўладу захапіў зласлівы дыктатар, які паставіў свет на грань катастрофы.
У тыя гады Берлін нагадваў абхоплены хваляваннем акіян. Я жыў тады ў ціхім гатэлі на беразе Шпрэе, які здаваўся маленькім астраўком пасярод бурлівага мора. Але варта толькi было пераступіць парог, як магутная плынь падхоплівала мяне. Увечары падчас вячэры ў рэстаране можна было ўбачыць за суседнім столікам істоту, якая пудрыць нос вялікім пэндзлем, вынятым з таго месца ў дэкальтэ, дзе хвіліну назад выразна віднеліся грудзі. Спробы вызначыць пол людзей вакол цябе нярэдка прыводзілі да канфузу. Не толькі мужчыны апраналіся жанчынамі, выкарыстоўваючы накладныя бюсты, вейкі, памаду, але і жанчыны выглядалі як мужчыны, а ў некаторых былі нават бароды і вусы. Існаваў і трэці тып, гатовы задаволіць любыя запатрабаванні. І хто высока падымаў бровы пры выглядзе гэтай распусты, той непазбежна выдаваў у сабе правінцыяла. Папулярны верш Эрыка Кестнера тых гадоў пачынаўся радком:
Берлін жадаў весяліцца, і кожны, хто імкнуўся да забавак, мог атрымаць сваю порцыю. У кабарэ, тэатрах і начных клубах тоўпіліся акцёры і акторкі. Ніхто не з'яўляўся двойчы ў адным і тым жа асяроддзі. Дзень і ноч людзі былі занятыя пагоняй за пачуццёвымі задавальненнямі. Як вугры яны выпаўзалі са сваёй скуры, каб рынуцца ў новую прыгоду. Вядома, не ўсе жыхары Берліна бралі ўдзел у гэтай грандыёзнай гонцы за задавальненнямi. Аднак менавіта гэта кідалася ў вочы пры поглядзе на гарадскі натоўп. Там і тут стаялі юныя дзяўчыны з бізунамі ў руках. Калышучыся на высокіх абцасах, яны чакалі знака мінакоў, каб рушыць услед за імі. Сукенкі некаторых былі ўпрыгожаны свінымі хвосцікамі. У Берліне 1929 года лунаў дух Гойi, Бёрдслея, Цылле, Бадлера».
Мастак Цылле, адзіны немец у гэтым спісе, у сваіх працах паказаў тую выяву берлінца, якую цяпер ведаюць ва ўсім свеце.
У Берліне стаiць помнік яму.
І яшчэ адзін немец пакінуў яркае апісанне берлінцаў той пары Рэмарк у «Трох таварышах».
Я наўмысна не буду апісваць Берлін у часы зласлівага дыктатара.
Знаёмы мастак Клаўс памятае смак рускіх цукерак траўня 1945 года.
А яшчэ смак кашы з палявых рускіх кухняў. Вярблюдаў, мангалоідныя твары, казакоў.
Назвы вуліц на рускай мове, бравых дзяўчынрэгу ліроўшчыц.
Незлічоныя калоны ваеннапалонных немцаў.
Берлін гэта вавілонскі гармідар народаў. Большасць са 152 нацыянальнасцяў, якія жывуць у Нямеччыне, жыве ў Берліне.
Iншаземцы жывуць у Нямеччыне даўно. Габрэі больш за дзве тысячы гадоў.
У VI ст. сюды прыйшлі славяне.
Пасля крывавых рэлігійных войн Нямеччына стала прыстанкам для галандцаў, чэхаў, палякаў, французскіх гугенотаў.
У 60е гады XX стагоддзя ў ФРГ з'явіліся туркі, а ў ГДР в'етнамцы.
* * *Першая хваля габрэйскіх пасяленцаў з'явілася ў Берліне ў 70х гадах XVII стагоддзя, для ажыўлення гандлю і грашовага звароту, па загадзе Вялікага Курфюрста. Іх селішчы зваліся Spandauer Vorstadt Шпандаўрскае прадмесце і Schenenvirtel квартал паветак. Па апісаннях сучаснікаў, гэтыя раёны валодалі адмысловай прыцягальнай сілай.
Вузкія вулачкі. Сумесь крамак, корчмаў, прытонаў, жулікаў, прастытутак, жабракоў з мiкракосмасам габрэйскай месцячковасцi
Сюды любiў прыходзіць Франц Бiберкопф герой рамана Дзёблiна «Берлін. Аляксандэрплац».
Другая хваля прыйшлася на пачатак ХХ стагоддзя, тады горад атрымаў назву «Новы Ерусалiм».
Сёння шукаць сляды габрэйскага мінулага марны занятак. Амаль нічога не засталося пасля коўзанкі машыны нацыяналсацыялізму.
«Hier wohnte Gert Rucker jg. 1925 ermordet am 19.1.1944 in der Heilanstadt» (тут жыў Герт Рукер нар. 1925, забіты у 1944 у Хайланштадце) абвяшчае надпіс на латуннай шыльдачцы, умантаванай у брукаванку побач з маім домам.
У шматлікіх месцах Берліна маюцца такія ж шыльдачкі з падобнай інфармацыяй. Яны нагадваюць пра загінулых ад рук нацыстаў габрэях Берліна. Імя і прозвішча на таблічцы нямецкія, як і ў большасці габрэяў даваеннага Берліна. Многія з іх імкнуліся стаць больш немцамі, чым самі немцы.
Тады гэтую тактыку выразна сфармуляваў міністр замежных справаў Нямеччыны Вальтар Ротэнау: «Габрэі не павінны быць падобныя да немцаў, яны павінны стаць імі Калі трэба памерці за Нямеччыну».
Тактыка гэта ні да чаго не прывяла. Не выратаваўся ні ён, ні яго супляменнікі
Парадаксальна, але атручвальны газ «Цыклон Б», які ўжываўся ў Асвенцыме, вынайшаў у Берліне ў 1920 годзе навуковецхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, габрэй Фрыц Габер.
* * *На выставе, якая праходзіць пад адкрытым небам на развалінах былога галоўнага ўпраўлення СС, увагу прыцягвае адзін фотаздымак. Група бравых штурмавікоў трымае плакат з надпісам: «Die juden sind unser Ungluck» («Габрэі наша няшчасце»). Пазней такія лозунгі я сустракаў і на іншых фотакартках. А як выглядае шчасце? У выяве фюрэра
У Берліне ёсць Баварскі квартал, дзе да вайны жыло шмат габрэяў.
На пляцы Bayerischer Platz паўсюль на ліхтарных слупах вісяць невялікія шыльдачкі.
Гэта не зусім звычайныя шыльдачкі.
У іх прыведзены распараджэнні нацысцкіх уладаў адносна габрэяў: «1933 год. Габрэямадвакатам і габрэямнатарыусам забараняецца вядзенне юрыдычных справаў. З 1 красавіка бальнічныя касы лячэнне ў лекараўгабрэяў не аплачваюць. Усім акруговым ведамствам загадана неадкладна звольніць выкладчыкаўгабрэяў з дзяржаўных школ. Падлягаюць звальненню габрэіслужбоўцы дзяржаўных установаў. Карыстанне пляжам габрэям забаронена.
1934 год. Забарона на прафесію артыстам габрэйскага паходжання.