У іх прыведзены распараджэнні нацысцкіх уладаў адносна габрэяў: «1933 год. Габрэямадвакатам і габрэямнатарыусам забараняецца вядзенне юрыдычных справаў. З 1 красавіка бальнічныя касы лячэнне ў лекараўгабрэяў не аплачваюць. Усім акруговым ведамствам загадана неадкладна звольніць выкладчыкаўгабрэяў з дзяржаўных школ. Падлягаюць звальненню габрэіслужбоўцы дзяржаўных установаў. Карыстанне пляжам габрэям забаронена.
1934 год. Забарона на прафесію артыстам габрэйскага паходжання.
1935 год. Прыняты «Нюрнбергскія законы», якія пазбаўлялі габрэяў грамадзянскіх правоў. Пісьменнікам габрэям забаронена любая літаратурная дзейнасць. За барона на прафесію для габрэяўмузыкаў. Заключэнне шлюбаў паміж немцамі і габрэямі караецца турмой.
1936 год. Ветэрынарным лекарамгабрэям забаронена займацца практыкай. Журналісты і іх жонкi павінны даказаць сваё арыйскае паходжанне, пачынаючы з 1800 года. Вадохрышча габрэяў і пераход іх у хрысціянства юрыдычнага значэння не маюць.
1937 год. Забарона на абарону дысертацый габрэя мі. Звальненне паштовых службоўцаў, жанатых на габрэйках.
1938 год. Забарона габрэям займацца любой медыцынскай практыкай. Забарона габрэям наведваць тэатры, кацэрты і кіно. Забарона габрэйскім дзецям наведваць дзяржаўныя школы. Дзецям арыйскага і не арыйскага паходжання забаронена гуляць адзін з адным. Вадзiцельскiя правы габрэяў лічыць несапраўднымі.
1939 год. Забарона на ўсе вiды прафесій для габрэяў. Спыняецца выдача картак габрэям для атрымання адзення. Габрэі, якія маюць упрыгожванні, вырабы з золата, срэбра, плаціны і жэмчугу абавязаны іх здаць. Габрэям забаронена пакідаць свае кватэры пасля 2000.
1940 год. Стварэнне канцлагера ў Асвенцыме. Тэле фоны габрэяў падлягаюць адключэнню. Габрэі могуць купляць прадукты толькі паміж 1500 і 1600.
1941 год. Усе габрэі старэй за 6 гадоў павінны насіць на адзенні шасціканцовую зорку і надпіс «Jude». Забарона на эміграцыю габрэяў. Габрэі ў абавязковым парадку прыцягваюцца да прымусовых працаў.
1942 год. Забарона на продаж кандытарскіх вырабаў габрэям. Габрэі не маюць правa купляць газеты, часопісы і кнігі. Габрэі не маюць правa купляць малако, яйкі, мяса, каўбасныя вырабы і цыгарэты.
Пачатак дэпартацыі берлінскіх габрэяў у Асвенцым.
Заходжу ў «Centrum judaicum» на Oranienburgerstras se. Ён знаходзiцца ў будынку сінагогі, разбуранай у 1943 годзе і адноўленай пасля вайны.
Група паліцыянтаў з аўтаматамі ля ўваходу.
Прысадзісты бронетранспарцёр. Дужыя хлопцы ў цывільным усярэдзіне просяць адкрыць торбу
Туркi
Я ехаў жыць у Нямеччыну, а апынуўся ў Турцыі. Дакладней у турэцкай рэспубліцы «Кройцберг», раз мешчанай у самым цэнтры Берліна, ці «Kreuztambul», як кажуць туркі.
Сярод шматлiкiх нацыянальнасцяў, якія жывуць у Нямеччыне, туркі займаюць адмысловае месца
Раніцай выявіў у паштовай скрыні ўлётку з надпісам «Tag der offenen Moschee» дзень адкрытых мячэцяў. І адрас Skalitzer strasse.
Гэта побач. Вырашыў схадзіць.
Лагодная ўсмешлівая дзяўчына пры ўваходзе папрасiла зняць абутак. Уся падлога велізарнай залы высланая дыванамі. На сценах вісяць каляровыя фота плакаты і цытаты з Карана, аздобленыя чаканкай.
Мула ў белай чалме і чорным халаце. Групкі мужчын, якія сядзяць на падлозе. Жанчын паміж імі няма.
Толькі зграйкі дзяўчын-падлеткаў з вачамі газэляў, у чорных паліто да пят, бясшумна слізгаюць па дыванах, прапануюць чай, каву.
Фарпост ісламу ў Нямеччыне
Опіум для народа ці гаючая крыніца?
Любiмы занятак нямецкіх феміністак на сваіх зборах патрабаваць вызвалення турэцкай жанчыны з рабства. Вось толькі ці жадае гэтага сама турэцкая жанчына?
Адсотак разводаў у Нямеччыне (гэта ў тых, хто наогул вырашыў стварыць сям'ю) расце бесперапынна і набліжаецца да адзнакі 80. І ініцыятарам з'яўляецца, як правіла, жанчына.
У турак няма і 8 адсоткаў.
Стабільнасці турэцкіх сем'яў, як і колькасці дзяцей, немцы могуць толькі пазайздросціць. На людзях турак не можа заставацца самім сабой, ён павінен увесь час рабіць спектакль, дзе яму прыгатавана роля альфасамца, уладара, мудрага і ўпэўненага ў сабе. Калі ён злуецца, пра гэта павінен ведаць увесь квартал, калі ён цешыцца, квартал павінен цешыцца з ім
На вуліцах турэцкія мужчыны паводзяць сябе гэтак жа, як і ў сваіх фільмах, знарочыста экспрэсіўна, з тэатральнымі сцэнамі, дзе любая малаважная праблема раздзімаецца да памераў сусветнай катастрофы.
Як і ў іншых мусульманскіх народаў, няслухмяная жонка ў турак жорстка караецца. Ступень яе віны вызначае толькі муж. І часам робіць гэта з дапамогай нажа.
Гэты звычай туркі пакінулі за сабой і ў Нямеччыне. Не састарэў ён і ў змeшаных з немкамі шлюбах.
У любым выпадку грамадская думка на баку мужа Каб даведацца, як жыве турэцкая рэспубліка Кройцберг, трэба проста сысці з цягніка метро на станцыі Kottbuser Tor і выйсці да турэцкага кірмаша, размешчанага побач. Варта вам спыніцца на пару хвілінаў, як тут жа міма пройдзе пякучы брунет, і аглядаючыся па баках, сцісла кіне: «Гаш»? (гашыш).
Тут гэта ў парадку рэчаў.
Далей трэба зрабіць невялікую экскурсію па Kott busser Damm.
Тут усё турэцкае.
Зазываюць шыльдамі на турэцкай мове крамы, супермаркеты, кафэ, рэстараны і кірмашы.
Тут у «сябе» туркі па-свойму карэктуюць еўрапейскую культуру зафарбоўваюць балончыкамі аголеных дзяўчын на рэкламах і вітрынах сэкс-шопаў, на дыскатэках гучыць толькі турэцкая музыка.
Цырульняў і пахавальных бюро так шмат, што ўспамінаюцца несмяротныя «12 крэслаў» з іх фразай пра тое, што здаецца, тут людзі нараджаюцца толькі дзеля таго, каб пагаліцца і памерці.
У вокнах iмбісаў (закусачных) вусатыя янычары, якія з раніцы да вечара сякуць ятаганамі мясное бярвенне для гатавання знакамітага кебаба. Нашпігаваны смажаным мясам і сакавітай гароднінай, гэты хрумсткі хлебны пакет, кароль турэцкай кухні «Донер кебаб», сёння ўпэўнена выцясняе піцу, гамбургер, чысбургер і ўсе варыянты нямецкіх кілбасак з булачкамі. Не ведаю, як дзе, а ў Берліне яму канкурэнтаў няма.
Туркі гэта не народ волатаў. Ніколі не сустракаў сярод іх высокіх, ужо не кажучы пра двухметровых, тады як сярод немцаў iх нямала.
Шмат тоўстых дзяцей з бегемотавымі тулавамі раскормленых «снікерсамі» і «рахат-лукумам».
У туркаў свой сямейны ўклад жыцця, заснаваны на пурытанстве і уласным «Дамастроi», свая кухня, якая за 10 гадоў сямейнага жыцця ператварае стройную дзяўчыну ў непаваротлівую гуску. Свая культура, якая ставіць начале кута, асаблівую нацыянальную музыку і футбол, ужыванне кiчавых рэчаў Свая мода, што прыводзіць у жах феміністак
Пацешна глядзець, як турэцкія дзяўчыны ў туга павязаных хустках, задраўшы падолы доўгіх спадніц, гуляюць у футбол
Ці як самавітая маці сямейства, уся захутаная ў чорнае па самыя вочы, падвозіць раніцай дзяцей у школу на белым «Мерсэдэсе» не растаючыся з серабрыстай скрыначкай «мабiльнiка»
Традыцыя і сучаснасць.
А чаго варта турэцкае вяселле!
Грукат барабанаў, стральба з пісталетаў, каланады машын і ніводнага п'янага!
Не магу сабе нават уявіць, як выглядае п'яны турак
Старанна ігнаруючы ўсё еўрапейскае наогул і ня мецкае ў прыватнасці, туркі, тым не менш, з'яўляюцца майстрамі збіраць нектар з нямецкіх кветак
Кажуць, калі адкрыліся межы, жыхароў былога ГДР больш за ўсё шакавала тое, як шмат турак носіцца па Кройцбергу на шыкоўных «Мерсэдэсах» і «Бумерах» і ніводнага «Трабанта»
Я не абмовіўся, назваўшы футбол яркай з'явайту рэцкай культуры. Для турка футбол сэнс жыцця, ён аб'ядноўвае, умацоўвае, натхняе, узвышае, падтрымлівае турэцкі менталітэт. Калі транслюецца футбольны матч, турэцкія кавярні перапоўненыя, дым стаіць каромыслам, а футбол, здаецца, транслюецца штодня А што робіцца, калі выйграе «Галатасарай»!
Роў аматараў чутны за кіламетр, на вуліцах дзень і ноч ідзе стральба, машыны з турэцкімі сцягамі ганяюць і сігналяць без перадыху
Аднак я адыйшоўся ўбок.
Мула ласкава пагадзіўся адказаць на мае пытанні. Яго нямецкі бездакорны.
Так, немцы лічаць турэцкую жанчыну ў параўнанні з нямецкай рабыняй. Але яна шчаслівая рабыня. Быць рабыняй каханага мужа і дзяцей шчасце! сказаў мула і прапанаваў шклянку гарбаты. Слова «чай»і па-турэцку і паруску гучыць аднолькава. Як і «арбуз», «самавар», «торба» ды інш.
Сям'я ёсць аснова мусульманскага грамадства, адказвае мне мула на пытанне, чаму сям'я ў мусульманскіх краінах такая моцная, у адрозненне ад хрысціянскіх краін.
Маці, якая дае жыццё, у мусульман святая.
А на нясціплае пытанне пра тэмперамент турэцкіх жанчын адказвае: Яны ледзяныя днём і гарачыя ўначы! І ўсміхаецца
Шпацырую далей. Сустрэў суайчыннікаў. Назваўся. Запрашаю пасядзець за столікам, пагутарыць, папіць чайку, паспрабаваць усходніх ласункаў. Адмаўляюцца. Трымаюцца насцярожана. Тыпова для «саўкоў» за мяжой.
Сацыяльнае ведамства Берліна лічыць туркаў найболей арганізаванымі і эканамічна актыўнымі з усіх замежнікаў, а былых савецкіх характарызуе, як адрознiваючыхся раз'яднанасцю і нізкай сацыяльнай актыўнасцю.