У Берліне ледзь набярэцца з дзясятак маленькіх рускіх крамаў, з дзясятак кавярняў, якія запаўняюцца толькі на святы, і рэстаранаў. Тады як турэцкіх сотні. І запоўнены яны заўсёды. А рускамоўных і турэцкамоўных жыхароў у Берліне прыкладна пароўну.
У Берліне ёсць і з дзясятак рускамоўных цэркваў як артадаксальных, так і пратэстанцкіх, агульнай колькасцю не больш за 1000 чалавек.
Тады як колькасць турэцкіх мячэцей перавальвае за семдзесят, і адна толькі з іх «Mevlana Moschee» мае 1200 чальцоў
Песнямалітва з дынамікаў паплыла па зале павольна, з вялікімі інтэрваламі
Чытаю ў праспекце: «Габрэі і мусульмане стагоддзямі жылі ў ладзе ў мусульманскай Андалузіі ў Гiшпаніі»
А вось пра паходжанне мусульманскіх імёнаў.
Яны паходзяць ад старажытнагабрэйскіх: Ібрагім ад Аўраама, Юсуф ад Іосіфа, Муса ад Майсея, Iса ад Ісуса, Якуб ад Якава, Сулейман ад Саламона і г. д.
Выходзячы, я ўбачыў, што ад групы весела шчабечучых па-нямецку дзяўчын у хустках, адлучылася адна, і, патупіўшы вочы, уручыла мне пурпурную ружу
Туркі ў Нямеччыне жывуць ужо больш за 40 гадоў.
У 60е гады іх запрасілі як гастарбайтараў для ўздыму нямецкай эканомікі.
Чаму іх, а не, скажам, ангельцаў ці французаў? Верагодна, як надзейных партнёраў у дзвюх сусветных войнах. Бедныя анаталiйскiя сяляне тады былі гатовыя ўзяцца за любую працу
А сёння іх дзеці і ўнукі ганяюць па Берліне на «Мер седэсах».
У Кройцбергу і Нойкёльне некаторыя дзіцячыя садкi і школьныя класы на 70 адсоткаў складаюцца з турэцкіх дзяцей. У іх сем'ях 78 дзяцей не рэдкасць. Тады як у немцаў 12
А вельмі часта няма і аднаго Як, зрэшты, часта і сям'і няма Мільёны немцаў жывуць «Single»
Зрэшты, гэта тэма для іншай гутаркі. Сёння туркі другi пасля немцаў па колькасці этнас у Нямеччыне. Тут яны змянілі габрэяў. Дзякуючы Халакосту
Дарэчы, першы генацыд у XXм стагоддзi зрабiлі туркі армянам.
Таксама, як адвеку ў габрэяў у Нямеччыне, у турак аснова жыццядзейнасці гандаль. У гэтым яны атры малі поспех.
За тыя некалькі гадоў, што я жыву ў Кройцбергу, у раёне Kottbusser Tor зачынілася 1/3 нямецкіх ладэнаў (крамаў). Мае суседзі па лесвічнай пляцоўцы, зверху і знізу туркі. У любым пад'ездзе таблічкі з імёнамі жыхароў мільгаюць: Sahin, Ozturk, Yilmaz, Metschurat, Tantin, Balci.
Туркі умелыя гандляры, сапраўдныя прафесіяналы ў добрым сэнсе гэтага слова.
Заўсёды добразычлівыя, сумленныя, не ведаюць, што такое дрэнны настрой, яны тонка адчуваюць кан'юктуру, гатовыя скінуць кошт.
У мяне быў выпадак, калі я забыўся купленае на кірмашы. Турак пакінуў прылавак, дагнаў, аддаў
Гэта другое нашэсце турак на германамоўныя краіны. Першае было 500 гадоў таму, падчас Лютара. Тады іх спынілі пад Венай
Хто ведае, што будзе гэтым разам
* * *Рускамоўных у Берліне прыблізна 140 тысяч. Усе яны, натуральна, лічацца рускімі, хоць шмат з iх маюць нямецкія пашпарты і прозвішчы.
У 20я гады ХХ ст. іх было 230 тысяч.
Берлін тады быў сталіцай усёй рускай эміграцыі Еўропы. Расійскiмi былі тэатры, клубы, выдавецтвы, крамы, рэстараны
Купрын, Бунін, Бярдзяеў, Цвятаева, Набокаў, Берберава, Хадасевіч, Белы, Горкі
Дзягiлеў праводзіў «рускія сезоны» не толькі ў Па рыжы але і ў Берліне, тут часта гастралявалі Шаляпiн і Стравінскі. Рускія звалі Kudamm «Неўскі праспект», а Scharloteburg «Шарлотэнград».
Каго тут толькі не было.
Натуральна нямала рускіх могілак. Але адны з іх падаліся мне асаблівымі.
У глыбіні велізарнага ляснога масіва Grunеwald на ўскраіне Берліна, выпадкова натыкнуўся на старадаўнія маленькія могілкі абнесеныя каменнай сцяной, увiтыя плюшчом
Ля самага ўваходу стаяў шэраг велізарных дубовых крыжоў з рускімі прозвішчамі.
Даты смерці пачатак ХХ стагоддзя, але крыжы зробленыя нядаўна
Амаль усе рускія выехалі з Берліна адразу ж пасля прыходу да ўлады нацыстаў.
Адчулі пагрозу.
А вось габрэі засталіся
На стромкай гары, якая ўзвышаецца над воднай гладдзю, стаiць велізарная хата з тоўстых пацямнелых бёрнаў.
З разбянымi налічнiкамi і мудрагелістым арнаментам.
Сёння тут размясціўся рэстаран. Гэта ўсё, што засталося ад «Никольского».
Як і «Александровка», складзеная таксама з бярвёнаў, гэтыя дзве вёскі ў прыгарадзе Берліна Патсдаме, захаваліся ад рускіх пасяленцаў ХIХ стагоддзя.
Жыхары іх носяць рускія прозвішчы, але мовы ўжо не памятаюць
Хлопец, магутны як бык, ляжаў у лужыне крыві. Ён ішоў уначы дамоў.
З машыны, якая падпільноўвала, выйшлі трое з бейсбольнымі бітамі.
Жыхары іх носяць рускія прозвішчы, але мовы ўжо не памятаюць
Хлопец, магутны як бык, ляжаў у лужыне крыві. Ён ішоў уначы дамоў.
З машыны, якая падпільноўвала, выйшлі трое з бейсбольнымі бітамі.
Ён выхапіў пісталет.
Пісталет выбілі і сталі біць яго бітамі па галаве. Ён здолеў вырвацца і прабегчы яшчэ метраў пяцьдзесят «Разборка рускай мафіі».
Фотаздымак з гэтым подпісам абыйшоў усе берлінскія газеты.
Наогул, нямецкія газеты пішуць пра рускіх шмат і ахвотна. Але чамусьці заўсёды на адны і тыя ж тэмы: Рускі кінуў гранату ў цырульню на Кудаме.
Рускі наняў наёмных забойцаў, каб адпомсціць партнёру па бізнэсу (у немцаў падобнае не прынята).
Забітыя двое рускіх перакупнікаў машын.
Забітыя двое рускіх уладальнікаў фірмаў па продажы аўтамашын і г. д.
Іншых тэмаў за апошні час чамусьці ўзгадаць не атрымліваецца.
Негатывізм у адносінах да рускіх пачаўся даўно, але не з часоў гебельсаўскай прапаганды і нават не з часоў кайзераўскай. Яму сотні гадоў. Успомнім, што рускія войскі тройчы бралі Берлін
У Нямеччыне нямала рускіх, палякаў, чэхаў, якія жывуць тут даўно.
Але не яны з'яўляюцца першымі славянамі, якія аселі ў гэтых краях.
У VI стагоддзi на паўночным усходзе Нямеччыны пасяліліся сорбы, лужычы, абадрыты і іншыя заходне славянскія плямёны.
Незвычайныя нямецкія прозвішчы, такія як Панкоў, Платаў, Ракаў, Трэптаў і інш. гэта сербскiя прозвішчы.
І сёння іх вёскі, размешчаныя вакол Берліна, маюць «шыльды» на дзвюх мовах.
Маюць яны і свае радыё і тэлеканалы.
Чалавек, дасведчаны чэшскай ці польскай мове, зразумее 8090 адсоткаў іх размовы.
Норберт, знаёмы галерыст з Баварыі, пабываўшы калiсьцi ў Польшчы і застаўшыся ў захапленні ад польскага мацюка, трапляючы ў складаныя дарожныя сітуацыі, пасылае ўсіх на х і на п
Давялося яго засмуціць.
Гэта рускае, запазычанае палякамі. Палякам сваёй «курвы» відавочна бракуе.
Яшчэ адзін немец, знаўца рускай мовы, казаў, што не любiць нямецкую за тое, што на ёй немагчыма добра вылаяцца і прызнацца ў каханні.
Сваю Валянціну ён заве Валюшка.
З чаго ў немцаў такая павальная любоў да рускіх жаночых імёнаў, растлумачыць не бяруся.
Ёсць не толькі Веры, Наташы, Зіны, Любы, Каці, Ніны, Лены, але і Марфы, Фёклы
Ёсць нават адна папулярная спявачка з імем Дуня. Усё разумею, але тое, што шматлікія рускія, якія даўно ўжо жывуць у Нямеччыне любяць «даставаць» прадукты з Польшчы, прычым за такі ж кошт, як і тут (дастаўшчыку таксама трэба плаціць), не магу сабе вытлумачыць.
Вiдаць моцная была сістэма.
Існуе велізарная колькасць нямецкіх словаў у рускай і асабліва беларускай мовах. Але, прынамсі, тры рускія словы патрапілі ў нямецкую: пагром, водка і дача.
Талстой, Дастаеўскі, Чайкоўскi, Кандынскi гэтыя імёны ў Нямеччыне ведаюць усе.
Ва ўсякім разе, усе тыя, з кім гутарыў я.
Яны як кулі, што глыбока ўвайшлі ў скалу, калі іншыя яе толькі злёгку абадралі
Яшчэ адно параўнанне.
Рускіх параўноўваюць з італьянскай і ірландскай хваляй іміграцыі ў Амерыку напачатку ХХ стагоддзя.
Тая ж неўладкаванасць, той жа крымінал, але не далей першага пакалення
Амаль 30 гадоў берлінцы жылі ў падзеленым гора дзе.
Заходні Берлін быў выспай у моры сацыялізму. Менавіта тут, на мяжы СССР і НАТА абменьваліся шпіёнамі. Памятаеце «Мёртвы сезон». Сцяна звалілася даўно, але і сёння розніца адчувальная. Заходні Берлін, па хатняму ўтульны, з мноствам зiхоткіх крамаў і кавярань, галерэяў і кнайпаў кантрастуе з тужлівымі перспектывамі бясконцых праспектаў Усходняга. Не вуліцы, а танкавыя палігоны, узлётна-пасадкавыя палосы ў маркотным апраўленні сталінскай архітэктуры. Месцамі, асабліва ў цэнтры, нежылыя будынкi і халодныя студні двароў. Сцяна і сёння захаваная месцамі ў якасці напамінку
У новы этап жыцця горада, распачаты пасля падзення сцяны, берлінцы ўвайшлі пад дэвізам: «Пераадолеем сцяну ў свядомасці людзей». Задача гэта апынулася куды больш цяжкай, чым дэмантаж ненавісных бетонных блокаў.
Сцяна засталася ў ментальнасці
Варта прыйсці ў раёны Alexander Platz і Prenzlauer berg. Гэтыя цэнтры былога андэграўнду ГДР прыцягальныя і сёння.
Каб пазнаёміцца з іх змесцівам, трэба на некалькі гадзінаў затаіць дыханне і нырнуць з галавой, каб потым вынырнуць і адчуць сябе нібы нанова нарадзіўшымся. Часам будзе патрэбен праваднік, асабліва ў ланцугах бясконцых двароў Hackesche Hofe і падваротнях на Rosentaler strasse, каб не апынуцца дзе-небудзь у Варшаве. Тут размешчаны большасць з 400 берлінскіх галерэяў, на чале са знакамітай «Tacheles». Асабліва нашпігаваны імі Linienstrasse і Augustastrasse