Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч 8 стр.


А чаго вартыя гарбатыя вулачкі Prenzlauerberg з іх прыстанкам альтэрнатыўных тэатраў. Зазірнуўшы ў якую-небудзь старажытную падваротню ці пад'езд, вы рызыкуеце патрапіць у бярлогу ці ў пекла, таго і глядзі вылезуць монстры

Менавіта тут кватаруецца «City», легендарная рок група ўсходняга Берліна

Некалькі словаў пра берлінскіх паліцыянтаў.

У Берліне, перапоўненым аўтамабілямі, не сустрэць чалавека ў форме і з жэзлам у руцэ, так, часам прамільгне паліцэйскі фургон.

Але ў выпадку аварыі ці іншага здарэння яны з'яўляюцца, як зпад зямлі.

А дзяўчынкіпаліцыянты. На кані яны выглядаюць вельмі эфектна. Жанчыны ў форме наогул прыгожыя

Але скончу пра Берлін. Банкет для вачэй таксама трэ ба пакідаць крыху галодным. Тады захочацца яшчэ.

Што патрэбна, каб знаходзiць у жыццi зачараван не?

Адчуванне блiзкасцi з любiмым чалавекам, з сябрамi, з прыродай, з Богам Каб стук твайго сэрца ўліўся ў агульную партытуру краiны, народа, горада

Што такое душа горада?

Яна жыве сама па сабе. На яе не паўплывалі ні Фрыдрых, ні Гітлер, ні Хонеккер. У Берліна добрая душа. Таму ў Берліне добрыя людзі, добрыя машыны, добрыя сабакі. Чаму я так лічу? Таму што ўмею па раўноўваць і таксама працую над габеленам Берліна, у якім перапляліся мінулае, сапраўднае і будучыня. Горад гэты ўжыўся ў мяне без канфліктна, не патрабуючы ні выбару, ні перавагі. Ён першым прыняў мяне ў гэтым новым жыцці. Увабраў у сябе мары, якія не спраўдзіліся, з якімі я прыехаў, замяніў іх рэальнасцю, якая стала маім дзіўным жыццём

Няма больш краіны пад назвай Прусія, няма імперскай сталіцы, якая стагоддзямі выношвала мілітарысцкія планы. Няма глебы для з'яўлення новых Блюхераў, Бiсмаркаў, Гiндэнбургаў, Гітлераў. А Берлін ёсць. А той самы берлінец ёсць. І размаўляе ён на тым самым берлінскім дыялекце, любiць сядзець у тых самых кнайпах, наладжваць дэманстрацыі і рэвалюцыі і любіць сваю берлінскую кухню.

Я спыняю ўсе гадзіннікі ў гэтым горадзе, прагна чапляюся за яго рукамі і выціскаю ўсю інфармацыю, да апошняй кроплі, лаўлю кожную навіну, гук, пах, сустрэчу

Я бачу, як над шэрым попелам у блакiтнай безданi зiхацiць ягоная зорка.

Мне засталося паставiць толькi свой Unterschrift (подпiс).

Берлін Fоrеver!

Берлін. 2004 г.

Погляд на Берлiн з Крыжовай гары

Вялікі бэзавы месяц прыматкабожыўся ля краю каменнага коміну.

Куды ні кінеш позірк, паўсюль дахі, дахі, дахі І толькі спічастыя кірхі вылазяць, нібыта шылы з меху

Я ўсадзіў сваё ўяўленне на дах, густа парослы экзатычнымі флянцамі, і слухаю музыку начнога гораду. Ноч падае на зямлю зорнай мапай, летаргія скавала горад, здранцвенне павісла сярод бетонных скалаў. Натыкаючыся на сонныя ліпы, блукаюць россыпы жаночага смеху Тут паветра мае смак, а гук гушчыню. Суседнія тэрасы густа пакрыты елачкамі гашышу, і самотная варона завісла над імі ў шкляным паветры.

Ціха струменіць час над дахамі, незаўважна пракручваюцца гадзіны ночы, зоркі сцякаюць вільгаццю Паціху фантазіі канвертуюцца ў фізіялогію, і ўсё гэта становіцца Кройцбергам

Нехта скажа пра Кройцберг, што гэта каменны мех у цэнтры Берліна, што тут цэнтр нямецкага культурнага і палітычнага андэграўнду, што Кройцберг гэта сталіца туркаў у Нямеччыне, прытулак бамжоў і абдахлёсаў, што гэта гняздо фемінізму. І ўсе яны будуць мець рацыю. Кройцберг гэта сапраўды ўнікальнае месца. Увогуле і ў прыватнасці.

Хто толькі ні жыве ў «чорным» Кройцбергу!

Туркі, грэкі, югаславы, палякі, пуэртарыканцы і перуанцы, манголы і кітайцы, арабы, маўры і іншыя афрыканцы; карацей, большасць з 440 тысяч аўслэндэраў, што насяляюць Берлін. Але не беларусы. Беларусы аддаюць перавагу Шонэбергу, Штэгліцу, Маабіту, у горшым выпадку «беламу» Кройцбергу.

Але не ў «чорным».

Верагодна, я адзіны беларус, які жыве на вуліцы з прыгожай славянскай назвай «Горліца». Месяцамі не чую тут рускай мовы. Толькі аднойчы ў Горліцапарку натыкнуўся на купку падлеткаў, якія размаўлялі па руску, але на 90 адсоткаў гэта быў мат

Я люблю прагульвацца па кварталах, якія акружаюць Kottbuser Tor.

Бывае так, што памяць становіцца канцэнтрацыяй тугі. Гэтая частка Кройцбергу мае нейкія гіпнатычныя ўласцівасці

Прыходжу туды, калі дзень, сшалелы ад мітусні, уцякае прэч, а на змену яму апускаецца бэзавы полаг вечара ў чаканні вядзьмаркіночы

Я накiдваю на квартал вялiзны невад, i па звычцы павольна выбiраю гэтую сетку поўную дзiўных гукаў, пахаў i ценяў. Шарая гадзiна мой час.

Прыходжу туды, калі дзень, сшалелы ад мітусні, уцякае прэч, а на змену яму апускаецца бэзавы полаг вечара ў чаканні вядзьмаркіночы

Я накiдваю на квартал вялiзны невад, i па звычцы павольна выбiраю гэтую сетку поўную дзiўных гукаў, пахаў i ценяў. Шарая гадзiна мой час.

Люблю слухаць цяжкое дыханне паўночных каналаў з прыклеенымі на іх фосфарнабелымі шванамі, глядзець, як гараць у антрацытавай цемры рыбацкія вогнішчы ілюмінатары караблёўрэстарацыяў, прышвартаваных у затоне ля Admiral Bruckе.

Мост гэты апошнiм часам ператварыўся ў папулярнае месца начных тусовак левацкай моладзi. Пiва i гашыш аб'ядноуваюць тут пралетарыят усiх краiн, i нашчадкi барселонскiх анархiстаў спяваюць разам з нашчадкамi парыжскiх i маскоўскiх рэвалюцыянераў. Хутчэй за ўсё менавiта яны, тыя самыя «няўлоўныя мсцiўцы», што паляць ноччу шыкоўныя машыны.

Люблю уваходзіць у аазісы векавых дрэваў, аточаных джунглямі бетонных каробак.

Блукаць, каб злавіць выпадковасць, сустрэчу, з якой пачынаецца новы лёс, цянюткі струменьчык радасці ў грымотным канцэрце жыцця. Ухапіцца за нешта трывалае, больш трывалае, чым гэтае невядомае новае жыццё наперадзе

Уночы ў Кройцбергу ўсё нагадвае сон энтамолага, няма ні ўчора, ні заўтра

Будынкі са слядамі чалавечае фанабэрыі.

Вуліцы з мёртвымі каналамі, што цягнуцца бясконца і не вядуць нікуды.

Ліхтары праціраюць вочы ў заспаных падваротнях са старасвецкімі вадакалонкамі ў вітых чыгунных балясах.

Тут пачынае дзейнічаць нешта падобнае да таго, што складае для чалавека магію любое даўніны, любых руінаў ці помніка: таямнічая прыцягальнасць мінулага часу, які прыносіць разбурэнні. Але й надае вартасць усяму таму, што выстаяла.

Стагоддзі наплываюць з глыбокага сну Шпрэе Люблю сустракаць свiтанак на беразе канала ля бухты «Урбан Хафэн», калi нясмелыя промнi сонца толькi прабiваюцца скрозь музыку лiстоты стогадовых платанаў, i нават рэў палiцэйскай сiрэны не прабiраецца сюды.

Люблю глядзець, як прачынаюцца яхтыпадарожнiцы, на палубу вылазяць сонныя дзецi i сабакi, а бацькi ў цяльняшках гатуюць каву. Побач з iмi ужо зявiлiся ранiшнiя бегуны, i сярод iх турчанкi ў хустках i палiто да зямлi

Кройцберг адзін з найстарэйшых раёнаў Берліна. Ён існаваў ужо тады, калі яшчэ не было Neukolln, Tempelhof, Schоneberg і інш.

Яго будавалі надзейна і грунтоўна з каменю і бетону дужыя вусатыя нямецкія дзецюкі, якія глядзяць на нас са старых фатаздымкаў.

А пабудаваўшы, сышлі ваяваць за справу кайзера І не вярнуліся.

Не вярнуліся таксама іх дзеці і ўнукі ўжо з наступнай вайны, склаўшы галовы за справу фюрэра.

І цяпер у іх дамах жывуць аўслэндэры (іншаземцы). У Кройцбергу ёсць вуліцы са стоадсоткава ненямецкім насельніцтвам. Калі б даведаўся пра гэта Гітлер, ён бы перавярнуўся ў труне

Кройцберг гэта эклектыка ў архітэктуры, дзе сарамлівая старадаўнасць часта суседзіць з навязлівым мадэрнам. Калі ідзеш старымі вулкамі, так і хочацца параспіхаць дамы, пабачыць, што ў іх там унутры. Шкада толькі, што Potsdamer Platz, гэтая лабараторыя сучаснай архітэктуры, сёння не ўваходзіць ужо, як і Tiergarten, у Кройцберг.

Раён моцна пацярпеў падчас апошняй вайны. Толькі 3 лютага 1945 году 958 амерыканскіх бамбавікоў скінулі на раёны Mitte і Kreuzberg 2270 тон бомбаў.

Вуліцы стаяць нібыта са шчарбінамі: шчыльны шэраг дамоў і раптам пляцоўка для гульняў ці зялёны аазіс між імі

Дасталося і кірхам. Некаторыя так і стаяць напаўразбураныя, некаторыя без купалоў.

Некаторыя цудоўныя гмахi знiклi назаўсёды. Што зробiш, бамбардзiровачная авiяцыя не заглядвала ў падручнiк па гiсторыi мастацтва.

Але кірхі паміраюць не толькі ад бомбаў. Жыццё сыходзіць адтуль, калі няма адказу на актуальныя пытанні сучаснасці.

І званы тады звоняць дарэмна

Кавярнi Кройцберга.

Яны поўныя скарбаў, як джунглі і пячоры Эльдара да, і да іх можна дакрануцца, варта толькі працягнуць руку. Яны як старажытныя студні, з пакрытымі мохам сценамі, у цёплую ваду якіх, Парацэльс апускаў сваіх хворых у рыбацкіх сетках

Прыглушана цярусіць джазавая мелодыя, можна палюбавацца пальцамі саксафаніста ці кантрабасіста, прыняць запрашэнне мастака (гібрыд шамана з мене джарам), наведаць яго майстэрню, паслухаць аповяд крышнаiта пра вандроўкі па акультных дарогах, пракрасціся ў таямніцы афрыканскіх вудуiстаў, панаглядаць за медытуючым філосафам, паслухаць паэта, прагледзець кнігу, пачуць суфле захаплення, перадсмяротныя хрыпы наркамана, ці гісторыю байцоў RAF рэкі слоў лясы канструкцыяў велізарныя піраміды чалавечых асобаў на верхніх паверхах прыдуманага «я»

Назад Дальше