Клаўдзія Міхайлаўна, можа, яшчэ адзін артыкул напішам пра ваша жыццё ў Сібіры?
Калі-небудзь потым, а цяпер дай Божа гэты перажыць.
Што вас турбуе? здзівілася Юля.
Ды рознае. Ці мала як людзі гэта зразумеюць і ўспрымуць. Ды што мы ўсё пра мяне? Раскажыце лепш пра сябе.
Мая мама таксама з-пад Антопаля была, з Пігановічаў. Так што мы з вамі амаль зямлячкі.
Была? перапытала гаспадыня.
Так, яна памерла даўно, мне і дзесяці гадоў не было. Кволілася на сэрца, прастудзілася ў маленстве. Бацька адразу ажаніўся другі раз. Была ў яго даўняя сяброўка ў Кобрыне, куды мы пераехалі, там я дзесяцігодку скончыла, паступіла ў БДУ. З мачыхаю мы людзі чужыя.
Юлечка, раскажыце пра што-небудзь весялейшае.
Мяне замуж сватаюць, нечакана для сябе сказала Юля пра тое, што яе найбольш хвалявала ў гэтую хвіліну, а параіцца не было з кім.
Віншую і жадаю шчасця. З такой нагоды, можна і вінца выпіць? У мяне ёсць, прапанавала гаспадыня.
Не, калі ласка, не трэба. Сёння я дзяжуру па газеце. У такі дзень трэба мець абсалютна цвярозую галаву.
Што ж, настойваць не буду. І хто ж жаніх? лагодна спытала гаспадыня.
Ды так, адзін хлоцец, трохі маладзейшы за мяне.
Гэта не бяда. Абы чалавек быў добры.
А вы свайго мужа моцна кахалі?
Спачатку была закаханасць, а потым Хто яго ведае? Ён быў такі неўраўнаважаны, проста камяк нерваў. Зразумела, перажыць прыніжэнні, голад, холад, страх смерці, хваробы. У такіх мітрэнгах мала каму ўдаецца выйсці пераможцам. Іншы раз мне здавалася, што ён ненавідзіць увесь свет. Таму і хваробу не адолеў.
Як гэта страшна!
Страшна не тое слова. Жудасна! Ён жа быў з вайскоўцаў, людзей якіх з маладосці прывучваюць жыць па загадах. Такія людзі вельмі дрэнна арыентуюцца ў жыцці А твой жаніх, дзе працуе?
Юля разгублена паглядзела на гаспадыню, не адважваючыся адкрыцца, пасля ўсё ж сказала:
У міліцыі.
Клаўдзія Міхайлаўна скрушна паківала галавою і сказала:
Што ж, міліцыянерам таксама трэба жаніцца. А які ён?
З тых, што прыйшоў, пабачыў, перамог.
Дай Божа вам шчасця. Сама я са шчасцем недзе размінулася. Але ж вось перажыла і каханых, і ворагаў.
Канчаткова я яшчэ нічога не вырашыла. Магу і перадумаць.
Жанчыны часам выходзяць замуж для таго, каб нарадзіць дзіця. Спрацоўвае магутны прыродны інстынкт. А каханне толькі казачная жар-птушка. Ва ўсялякім разе я жадаю вам шчасця. І хачу зрабіць маленькі падарунак.
Клаўдзія Міхайлаўна выйшла на кухню і праз хвіліну вярнулася з маленькім чайнічкам, бакі якога былі распісаны ўзорам у выглядзе галінак хвоі.
Вазьміце, Юля, гэты заварнічак на памяць. Я яго з Сібіры прывезла. Некалі памру, а вы будзеце на яго часам паглядваць і мяне ўспамінаць.
Што вы, Клаўдзія Міхайлаўна, ён вам самой, можа, патрэбны, запярэчыла Юля.
Бярыце, бярыце, я хачу, каб вы помнілі мяне.
Дзякую, Клаўдзія Міхайлаўна, я вас і так ніколі не забуду. Дарэчы, гэты мой жаніх таксама пэўным чынам звязаны з маёй працай. Некалі я брала ў ягонага бацькі інтэрвю, а ён мяне запомніў і знайшоў.
Мэтанакіраваны хлопец. Дасць Бог, усё будзе добра.
Гэтыя словы Клаўдзіі Міхайлаўны супакоілі і абнадзеілі дзяўчыну. Юля паднялася з-за стала, падзякавала гаспадыні за пачастунак, накіравалася да выхаду, бо сапраўды трэба было спяшацца вычытваць газетныя палосы, каб своечасова выпусці выданне ў свет. Жанчына правяла яе да дзвярэй. І толькі цяпер Юля заўважыла нейкую нецярплівасць у вачах жанчыны, пэўна, яна хацела сам-насам яшчэ раз перачытаць артыкул.
8Клаўдзія Міхайлаўна прагна ўпілася вачамі ў газетны тэкст. Спынілася, перачытала радкі: «Ведаеш, як страшна, горка і крыўдна, калі цябе, маладую, поўную сіл і жадання працаваць, цябе, што прайшла вайну, ні ў чым не вінаватую, на дзесяць гадоў пазбаўляюць волі! Але, можа, яшчэ пакутлівей перажывала я вызваленне, калі адчувала сябе адрынутай, выкінутай з жыцця і нікому непатрэбнай. На працу не бралі, сустракалі пагардлівымі позіркамі»
Клаўдзія Міхайлаўна выцерла няпрошаныя слёзы, паглядзела ў акно, нібы там, за шклом, магла ўгледзець нешта важнае, што прынесла б спакой душы. Аднак даўнія крыўды ажылі, вярэдзілі душу. Яна паспрабавала сябе супакоіць, разумеючы, што лішнімі хваляваннямі толькі ціск падымеш, а таму зноў паглыбілася ў чытанне.
«За што павесілі на мяне кляймо ворага народа зразумець цяжка. Нейкі звышпільны нкусавец (напэўна, план выконваў) у маёй любоўнай цыдулцы, адрасаванай аднаму чалавеку, заўважыў прыкметы шпіёнскай дзейнасці. Да апошняга моманту не магла паверыць, што мяне, сакратара падпольнага Антопальскага райкама камсамола, узнагароджаную двума медалямі і ордэнам, на той час партыйнага работніка, на дзесяць гадоў кінуць у турму» прачытаўшы гэтыя радкі, Клаўдзія Міхайлаўна задаволена ўсміхнулася і падумала, што тут яна добра выкруцілася, не стала варушыць тыя даўнія свае сардэчныя мітрэнгі. Які сэнс вяртаць застарэлы боль, калі часам не хапае сілы на тое, каб проста жыць.
«За што павесілі на мяне кляймо ворага народа зразумець цяжка. Нейкі звышпільны нкусавец (напэўна, план выконваў) у маёй любоўнай цыдулцы, адрасаванай аднаму чалавеку, заўважыў прыкметы шпіёнскай дзейнасці. Да апошняга моманту не магла паверыць, што мяне, сакратара падпольнага Антопальскага райкама камсамола, узнагароджаную двума медалямі і ордэнам, на той час партыйнага работніка, на дзесяць гадоў кінуць у турму» прачытаўшы гэтыя радкі, Клаўдзія Міхайлаўна задаволена ўсміхнулася і падумала, што тут яна добра выкруцілася, не стала варушыць тыя даўнія свае сардэчныя мітрэнгі. Які сэнс вяртаць застарэлы боль, калі часам не хапае сілы на тое, каб проста жыць.
«Божа мой, на што я патраціла сваё жыццё? Да чаго імкнулася? Ці не лепш мне было б застацца на сялянскай працы, выйсці замуж за таго ж Алёшу Здзітаўскага, нарадзіць плойму дзяцей, дачакацца ўнукаў? спытала яна ў сябе. А ці можна было? Алёшу забілі, бо хаваўся ад мабілізацыі ў лесе. А калі б забралі на вайну, наўрад ці вярнуўся б. У нашу вёску з вайны вярнуліся толькі два сталыя чалавекі, якія недзе былі пры абозе, ды і то адзін з іх захварэў на сухоты. Маладыя мужчыны ўсе палеглі! Пэўна, такі ўжо лёс мой».
У дзверы доўга і патрабавальна пазванілі. Звычайна так званіла сястра. Клаўдзія Міхайлаўна згарнула газету, кінула на стол і пайшла адчыняць дзверы. Надзя стаяла на лесвічнай пляцоўцы, цяжка абапіраючыся на кульбаку.
Божачкі, як жа ты даклыпала на трох нагах? спытала Клаўдзія Міхайлаўна.
Ты ж не збярэшся. І чым ты тут цэлы дзень займаешся адна?
Мне з сабою сумна не бывае. Заходзь, Надзя.
Сястра, мажная і няўклюдная, асцярожна пераступіла парог, скінула атопкі, прайшла ў пакой і ўвалілася ў крэсла. Заўважыла газету на стале, сказала:
Дарма я прысунулася. У цябе ўжо ёсць газета.
Ты баялася, каб я ад цікаўнасці не сканала?
Ай, Клаўка, нашы гады такія, што нам гора і радасць аднолькава шкодзяць. Думаю: пайду, падзіўлюся на цябе. Ад каляд не бачыліся.
Прыйшла і добра зрабіла. Мо есці хочаш?
Не, нічога не хачу. Дай толькі вады халоднай з чайніка. Смага сушыць, дыябет пракляты
Гаспадыня прынесла з кухні кубак вады і талерку на якой ляжалі тры яблыкі. Надзя залпам апусташыла кубак, выцерла далонню вусны.
Як твае дзеці ды ўнукі? спытала Клава ў сястры.
Халера іх не бярэ. Мы ім трэба, пакуль яны малыя, а як падрастуць, дык нашто тая маці?
Не кажы так, Надзя.
Паспытала б ты майго шчасця. Мужык пяніца быў. Старэйшы сынок у яго ўдаўся. Унукі нейкія няўважлівыя ды абыякавыя. Адно што з табою словам і перакінуся. Аджылі мы сваё, толькі пад нагамі ў маладых блытаемся.
Няўжо я каму замінаю? спытала гаспадыня. У маладых сваё жыццё, у нас сваё. Хоць я і старэйшая за цябе на шэсць гадоў, але не лічу сябе лішняй на гэтай зямлі.
Надзя памаўчала, пакратала карункавую сурвэтачку на стале, падняла вочы на малады Клавін фотаздымак і ўздыхнула.
Вядома, жывым у магілу не палезеш.
Гаспадыня ўважліва паглядзела на сястру і толькі зараз заўважыла, як пастарэла яна за паўгода: мяшкі пад вачамі набрынялі, валляк на шыі значна вырас, уся яна аплыла, налілася нездаровай паўнатой.
Што з табою? Кажы, нешта здарылася.
Малодшая сястра скрушна паківала галавою і ціха прамовіла:
Здарылася, паўсотні гадоў таму. Цяпер не паправіш.
Давай паабедаем. У мяне булёнчык ёсць курыны, прапанавала Клаўдзія Міхайлаўна.
Дзякую. Не хочацца. Ты для мяне, Клава, заўсёды была ўзорам. Умела ты і апрануцца, і прычасацца. Мне далёка было да цябе. І грошы ў цябе вадзіліся, і палюбоўнікаў мела не абы-якіх, не тое, што я прагаравала век з пяніцам. Адно што ён партызанам быў, дык на свята Перамогі медалямі брэнькаў. Знешне нябрыдкі ўдаўся, а душа паскудная.
Не разумею, да чаго ты хіліш? насцярожылася гаспадыня.
Не ведаю, як табе і сказаць.
Кажы ўжо, як ёсць.
Надзя зірнула на сястру насцярожана. Нешта ўтрымлівала яе ад адкрытай гаворкі, быццам яна сама сабе баялася ў нечым прызнацца.
Зрэшты, не хочаш, не кажы. Якія ў нас, старых, могуць быць таямніцы? сказала гаспадыня.
Хачу я, Клава, пайсці да бацюшкі і пакаяцца за нашыя з табой агульныя грахі.
Не зразумела, здзіўлена сказала старэйшая сястра, што ты маеш на ўвазе?
Помніш, мы з табою складалі спісы здраднікаў і перадавалі партызанам?
Ну і што? Яны ж і былі здраднікамі, служылі немцам. У цябе склероз? Забылася, колькі хлопцаў і дзяўчат вывезлі ў Германію, колькі людзей загінула? А пасля вайны колькі яшчэ забівалі! Каб ты глянула на твар мёртвага Шымава! Чалавек прыехаў з Мінска, з міністэрства дапамагаць нашым палешукам далучацца да сацыялістычнага будаўніцтва, мухі не пакрыўдзіў. А яго