Хадзем.
Гор падхапіў маю сумку ў свабодную руку і, не азіраючыся, пайшоў да выхаду з транзітнай залы.
4. Самалёт да вострава Роса
Гор упэўненым крокам ішоў праз памяшканні, не прызначаныя для знаходжання там пасажыраў. Яго ніхто не спрабаваў спыніць: верагодна, ён не першы раз бываў тут. На гэта ж паказвала і тое, што ён выдатна ведаў, куды трэба ісці, без усялякіх указальнікаў.
Нарэшце, абмінуўшы мноства падсобных памяшканняў, мы выйшлі да аўтаматычных дзвярэй, што вялі на лётнае поле. Тут нас чакаў мікрааўтобус.
Араб адчыніў перада мной дзверы і, пасля таго, як я сеў унутр, паставіў побач мой партфель. Сам ён аддаў перавагу месцу побач з кіроўцам.
Вы калі-небудзь ляталі на самалётах тыпу Falcon 900, Якуб? азiрнуўся ён.
Не даводзілася. Гэта ж невялікі прыватны самалёт, а я небагаты палітолаг, вы памятаеце? Я лятаю камерцыйнымі рэйсамі, і, памятаецца, вы яшчэ нядаўна мне сцвярджалі, што таксама не надта любіце персанальны авіятранспарт.
Я не схлусіў вам. Гэты самалёт не мой і нават не чалавека, на якога я працую. Ён належыць адной з яго арганізацый. Той самы, пра які я казаў вам, што ён патрэбны для справы. Гэта выдатная машына, яна як нельга лепш падыходзіць для доўгіх і цяжкіх пералётаў. Вы закахаецеся ў гэты самалёт, Якуб, я ўпэўнены. Пасля ўсяго, на чым вы ляталі раней, гэта як «Кадылак» у параўнанні з трактарам. Хоць, пацвярджаючы свае ранейшыя словы, я магу сказаць, што, калі б я валодаў гэтым самалётам, ведаючы выдаткі на адзін пералёт, я ўсё роўна аддаў бы перавагу таннаму крэслу 767га, чым дарагому месцу ў «Фальконе». Вось, дарэчы, і ён.
Наперадзе сапраўды паказаўся сілуэт зусім невялікага авіялайнера, які я пару разоў бачыў у кіно.
Трап стаяў прыстыкаваны да самалёта, каля яго нас сустракаў экіпаж, які складаўся з двух пілотаў і сцюардэсы. Пілоты былі арабы, як і Гор, а вось што тычыцца сцюардэсы, то яна мела, без сумневу, еўрапейскую знешнасць.
Экіпаж павітаў Гора, затым яны павярнуліся да мяне. Адзін з пілотаў працягнуў руку.
Мяне завуць Кемаль, я камандзір гэтага паветранага судна. Шчыра рады вітаць вас на борце, доктар Глінскі.
Вы ведаеце мяне?
Гэта частка маёй працы ведаць сваіх пасажыраў. Я спадзяюся, што вы станеце нашым пастаянным госцем, доктар.
Агаломшаны, я паціснуў руку Кемаля, затым павітаўся з другім пілотам і са светлавалосай маладой дзяўчынай. Яны назвалі свае імёны, аднак я прапусціў іх міма вушэй.
Гор акуратна ўзяў мяне пад локаць.
Прашу на борт, Якуб. Вы ж яшчэ не перадумалі?
Я пахітаў галавой і ўзышоў па трапе.
Інтэрер самалёта куды больш асацыяваўся з раскошай і багаццем, чым яго экстэрер. Сцены і перагародкі, якія раздзялялі часткі салона, былі дэкараваныя дрэвам і аксамітнай тканінай. У насавой частцы самалёта былі ўсталяваныя чатыры крэслы, абабітыя дарагой скурай; да кожнага з іх быў падключаны пульт кіравання з мноствам кнопак, якія, верагодна, адказвалі за налады размяшчэння, падагрэў, масаж і добра калі не выклік наложніц з гарэма. Мяркуючы па ўсім, крэслы раскладаліся, даючы магчымасць даволі камфортна ўлегчыся і задрамаць падчас доўгага палёту.
Цэнтральная частка, аддзеленая ад насавой дэкаратыўнай аркай, была, мабыць, адведзена для працы і перамоў. Там стаялі дзве шырокія і мяккія канапы, паміж якімі размяшчаўся мультымедыйны стол з уманціраванымі экранамі, якія прыбіраліся ў паверхню і раскладаліся назад па патрабаванні ўладара гэтага паветранага палаца.
Што тычыцца хваставой часткі, то яна была схаваная ад вачэй дубовай панэллю, праз якую вялі закрытыя разьбяныя дзверы.
Гор правёў мяне адразу ў адсек для перамоў і пасадзіў на канапу. Сам ён сеў насупраць.
Як вам наш сціплы лятаючы прыстанак, Якуб?
Калі гэта сціпласць, палкоўнік, то я баюся нават выказаць здагадку, што ж зяўляецца багаццем.
Прашу вас, называйце мяне па імені. Я стараюся адысці ад гэтага парадкам абрыдлага мне «палкоўніка».
Добра, Тамім. Перш чым мы ўзляцім, я хачу, каб вы далі мне магчымасць патэлефанаваць дачцэ, як і абяцалі.
Канешне. Вазьміце мой спадарожнікавы тэлефон: звычайная сотавая сувязь тут не ахці якая, ды і няма чаго вам марнаваць свае грошы на міжнародныя званкі.
Я хацеў бы пагаварыць без вашай прысутнасці.
Я разумею. Прайдзіце за гэтыя дзверы, там размешчаныя невялікі кухонны блок і ванна, а адразу за імі вы ўбачыце яшчэ адзін праход, які вядзе ў спальны адсек. Можаце пагаварыць там.
Дзякую.
Я ўзяў прапанаваны тэлефон і выйшаў у паказаным кірунку. Прайшоўшы праз двое дзвярэй, я трапіў у невялікае памяшканне, якое было практычна цалкам занята шырокім двуспальным ложкам. Тут не было ілюмінатараў, альбо яны былі па-майстэрску задрапіраваныя, пры гэтым працавала мяккае асвятленне, якое стварала эфект дзённага святла. Візуальна спальня здавалася вузейшай, чым увесь астатні салон, але я спісаў гэта на падман зроку.
Перад ложкам, адразу за дзвярыма, размяшчалася яшчэ адно крэсла, падобнае да тых, што стаялі ў насавой частцы самалёта. Я прысеў на яго і набраў нумар.
Не буду пераказваць змест размовы з дачкой, які складаўся, па большай частцы, з крыўд і слёз. Скажу толькі, што ў перамоўную частку самалёта я вяртаўся засмучаны і ў супярэчлівых пачуццях.
Гор сустрэў мяне нязменнай усмешкай.
Бачу, прайшло не вельмі ўдала.
На вашым месцы я не іранізаваў бы, Тамім. Мне яшчэ не позна адмовіцца ад палёту пакуль мы не адарваліся ад зямлі.
Прабачце, Якуб. Я зусім не хацеў жартаваць з вас, верагодна, вы няправільна зразумелі мяне. Я магу даваць каманду на ўзлёт? Дазвол атрыманы хвіліну таму.
Добра.
Гор падняў трубку стацыянарнага тэлефона і нешта сказаў у яго па-арабску.
Практычна ў тую ж секунду «Фалькон» мякка крануўся і пачаў рух па рулёжцы.
Прашу вас, прышпіліце рамень, Якуб. Тут няма табло, на якім загараецца лямпачка, аднак правілы ў нас тыя самыя, што і ў звычайным самалёце.
Я азірнуўся і не знайшоў ніякіх рамянёў. Заўважыўшы маё здзіўленне, Гор устаў з канапы, абышоў стол і наблізіўся да мяне.
Вось тут і тут у спінцы невялікія ўбудаваныя панэлі, бачыце? Націсніце злёгку на іх.
Я паслухаўся яго парады. Пасля дотыку панэлі адехалі, агаліўшы з аднаго боку рэмень, я з другога мацаванне для яго. Я прышпіліўся.
Калі хочаце, можам на час узлёту адкласці размову.
А вы, я гляджу, не так баіцеся лятаць, як дэманстравалі мне, праўда, Тамім? У мяне зараз стрэс мацнейшы за той, які я адчуваю пры звычайным палёце, таму ўзлёт не перашкодзіць нам. Такім чынам, вы зманілі мне адносна таго, хто вы такі, чым займаецеся і чаго баіцеся. Я хачу пачуць, дзе яшчэ вы сказалі няпраўду. Выкладвайце па парадку, а затым мы пяройдзем да сутнасці. Аднак, перш за ўсё, я хачу ведаць, колькі часу ў нас зойме гэтая займальная азнаямляльная паездка і як хутка я змагу вярнуцца назад.
Гэта залежыць толькі ад вас, Якуб. Вы зможаце вярнуцца ўжо праз некалькі дзён, калі пажадаеце. Гэты самы самалёт даставіць вас у аэрапорт Мінска. Але я думаю, што вы захочаце застацца на больш працяглы час. Прынамсі, я спадзяюся на гэта.
Цяпер што датычыць маёй хлусні. Мне не вельмі падабаецца гэтае слова, хутчэй я недагаворваў некаторыя рэчы, альбо, як ужо казаў, замяніў некаторыя факты маёй біяграфіі на факты біяграфіі майго гаспадара.
Я сапраўды баюся лятаць, Якуб. Дакладней сказаць, баяўся раней, калі быў малады. Потым, калі паступіў на ваенную службу, мяне навучылі кантраляваць свае страхі і фобія сышла на нішто. Аднак у выпадку з вамі я не прыкідваўся, а, хутчэй, прымусіў сябе адключыць псіхалагічны блок, каб было больш праўдападобна і вы лягчэй паверылі мне. Здаецца, у мяне атрымалася. Больш, наколькі я памятаю, я нідзе не быў няшчыры з вамі.
А што наконт дабрачыннага цэнтра?
Абсалютная праўда, Якуб. Мой гаспадар сапраўды валодае і кіруе такім у Доху.
Дапусцiм. Аднак вы зманілі у дробязях, маляўніча распісаўшы мне аскетызм вашага гаспадара, спраецыраваны на вас.
Я так мяркую, што вы маеце на ўвазе гэты самалёт?
Менавіта. Яго аздабленне, абсталяваннне і іншае. Чаго варты толькі асобны спальны пакой у дадатак да крэслаў у асноўнай часткі салона, якія, як я заўважыў, могуць служыць даволі камфортнымі спальнымі месцамі.
Якуб, мой гаспадар нячаста карыстаецца гэтым самалётам. І ўжо, тым больш, ніколі не карыстаецца спальным спакоем. Пры гэтым самалёт знаходзіцца ў пастаянным руху, яго экіпаж праводзіць у паветры больш часу, чым на зямлі. Мы выкарыстоўваем гэтае судна для перавозкі пацыентаў нашага цэнтра і для працы мабільнай групы людзей, пра якую я казаў вам. Вы, верагодна, заўважылі, што спальны пакой выглядае не такім прасторным, як памяшканне, дзе мы зараз сядзім? Гэта не проста так: справа ў тым, што ў сцены ўманціравана разнастайнае медыцынскае абсталяванне яно можа спатрэбіцца для перавозкі цяжкіх хворых, якія маюць патрэбу ў максімальным камфорце і сталай медыцынскай дапамозе. У нас у аператыўным кіраванні знаходзіцца толькі адзін такі самалёт, як я і казаў вам. Аднак, калі вы палічыце магчымым прыняць нашу прапанову, мы набудзем яшчэ адзін для патрэб праекта, і вы зможаце абсталяваць яго ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі.