Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка 14 стр.


 Маімі?

 Патрэбамі вашага праекта, так будзе правільней. Хоць, падазраю, і тут вы зможаце знайсці ўсё, што спатрэбіцца для любых мэт.

 Пакінем гэтую казку з «Тысячы і адной ночы» і пяройдзем да іншых казак адтуль жа. Куды мы накіроўваемся?

 У трохкутніку, утвораным Гавайскімі выспамі, Кірыбаці і Маршалавымі выспамі, знаходзіцца адасоблены архіпелаг Святога Роха. Гэта некалькі выспаў вулканічнага паходжання агульнай плошчай крыху больш за сорак квадратных кіламетраў. Усяго там размешчаны тры буйныя выспы, на самую вялікую з якіх, востраў Роса, мы і ляцім. Дазвольце, я прадэманструю вам больш наглядна.

Гор узяў са стала пульт і націснуў на кнопку.

Ледзь чутна загудзеў элетраматорчык, апускаскаючы нешта падобнае на рольштору, замацаваную над дзвярыма, што вялі ў хваставую частку самалёта. Са столі пачаў спускацца экран, кшталту тых, якія выкарыстоўваюцца ў пары з відэапраектарам. Ён засланіў сабой перагародку і дзверы, пасля чаго Гор ткнуў пальцам у іншую клавішу і экран засвяціўся, прычым сам па сабе, працуючы як вялікі манітор. Мае вочы акругліліся.

 Вы не чулі пра гэтую тэхналогію, Якуб?

 Чаму ж, чуў, толькі не думаў, што такія маніторы ўжо запусцілі ў вытворчасць.

 Іх і не запусцілі. Гэта прататып, выкуплены спецыяльна для гэтага самалёта. Экран высокай разрознасці, які можа прымаць практычна любую канфігурацыю і складвацца ў скрутак не таўсцей за рулон шпалер. Вядучыя вытворцы электронікі бюцца над гэтай распрацоўкай, і ўжо ёсць такія, хто ўшчыльную падышоў да магчымасці масавага выпуску. Пакуль што такіх рабочых прататыпаў не больш за дзесяць ў свеце, і адзін з іх належыць нам. Трэба сказаць, што працуе ён проста выдатна, і калі гэтыя штукі паступяць у продаж, яны стануць проста бомбай на рынку, нават нягледзячы на не самую дэмакратычную цану. Аднак давайце вернемся да нашай справы.

На экране зявілася карта Ціхага акіяна. У раёне, пра які казаў Гор, быў абведзены маленечкі авал.

 Паглядзіце, Якуб, менавіта сюды мы і накіроўваемся. Гэта архіпелаг Святога Роха. Вось так ён выглядае на спадарожнікавым здымку: тры кампактна размешчаныя буйныя выспы і яшчэ сем невялікіх астраўкоў.

 Пад чыёй юрысдыкцыяй знаходзіцца гэты архіпелаг?

 Фармальна гэта неінкарпараваная тэрыторыя ЗША. Усе дробныя выспы знаходзяцца ў доўгатэрміновай арэндзе нашай арганізацыі ўжо дзесяць гадоў. Там створана інфраструктура, якая адпавядае нашым патрэбам. Яшчэ нядаўна галоўны востраў Роса выкарыстоўваўся намі таксама на арэнднай аснове, аднак літаральна пазаўчора нам перайшло абмежаванае права ўласнасці на яго. Заключэнне дамовы з урадам ЗША было адной з мэт маёй паездкі разам з сустрэчай у Сакратарыяце і размовай з вамі. На выспах дзейнічае Канстытуцыя Злучаных Штатаў, аднак там няма органаў дзяржаўнага кіравання фактычна мы зяўляемся ўрадам гэтага архіпелага (калі адкінуць некаторыя нязначныя фармальнасці). Нам вельмі дорага стала падпісанне гэтай дамовы як у плане падрыхтоўкі і абмеркавання дакумента, так і з фінансавага пункту гледжання. Але мы лічым, што яно таго варта: нам патрэбны гэты востраў. Больш за тое скажу: ён патрэбны вам. Вы будзеце вельмі ўражаныя тым, што мы стварылі на гэтай тэрыторыі за апошнія гады усё гэта мы перадаем вам абсалютна бясплатна. Мы толькі хочам, каб вы ператварылі вашу ідэю ў жыццё.

 Што вы прапануеце?

 Усё тое ж, што і вы. Мы толькі ўносім невялікія карэкціроўкі ў ваш план, зыходзячы з абектыўнай сітуацыі. Давайце з самага пачатку. Вы прапаноўвалі доктару Эшу фактычна маштабную рэформу органаў ААН, аднак гэта была не больш чым абалонка. У вашага праекта ёсць цэнтральнае звяно, на якім будуецца ўсё астатняе.

 Навуковая арганізацыя, якая ажыццяўляе дзейнасць у напрамках, што маюць выключную важнасць для ўсяго чалавецтва.

 Менавіта, Якуб. Зірніце на гэты дакумент, Гор працягнуў мне некалькі старонак.

Я паглядзеў толькі на першую. Тэкст пачынаўся са словаў «Мы, супольнасць свабодных творцаў навукі, асветы, міру і ўстойлівага развіцця гэтай планеты».

 Не магу прыгадаць, калі я перадаваў Эшу тэкст дэкларацыі. Я нікому не паказваў яе, гэта ўтопія, мара. Чорт вас дзяры, Гор, мяне ўжо нічога не здзіўляе, аднак я ўсё ж хачу, каб вы пастараліся растлумачыць мне, адкуль вы ўзялі гэта?

 Я яшчэ раз прашу дараваць мне. Нам давялося пэўны час сачыць Не, гэтае слова не падыходзіць, яно не зусім дакладнае перадае сутнасць. Нам давялося шпіёніць за вамі, Якуб. Мы атрымалі гэты дакумент несанкцыянавана, і ў гэтым выпадку вы цалкам мае права абвінаваціць нас у крадзяжы. Але мы павінны былі ведаць пра вас усё, бо мы робім простаму чалавеку найбуйнейшую прапанову ў гісторыі і не можам спадзявацца толькі на эмацыйныя парывы і нават на тэкст праекта, прадастаўленага вамі Эшу. Нам давялося без вашага ведама атрымаць доступ да вашых напрацовак. Магчыма, для вас гэта будзе слабым суцяшэннем, але мой гаспадар быў надзвычай уражаны і захоплены тэкстам вашай дэкларацыі. Менавіта гэта стала вырашальным фактарам, пасля якога я атрымаў заданне звязацца з вамі.

 Не магу прыгадаць, калі я перадаваў Эшу тэкст дэкларацыі. Я нікому не паказваў яе, гэта ўтопія, мара. Чорт вас дзяры, Гор, мяне ўжо нічога не здзіўляе, аднак я ўсё ж хачу, каб вы пастараліся растлумачыць мне, адкуль вы ўзялі гэта?

 Я яшчэ раз прашу дараваць мне. Нам давялося пэўны час сачыць Не, гэтае слова не падыходзіць, яно не зусім дакладнае перадае сутнасць. Нам давялося шпіёніць за вамі, Якуб. Мы атрымалі гэты дакумент несанкцыянавана, і ў гэтым выпадку вы цалкам мае права абвінаваціць нас у крадзяжы. Але мы павінны былі ведаць пра вас усё, бо мы робім простаму чалавеку найбуйнейшую прапанову ў гісторыі і не можам спадзявацца толькі на эмацыйныя парывы і нават на тэкст праекта, прадастаўленага вамі Эшу. Нам давялося без вашага ведама атрымаць доступ да вашых напрацовак. Магчыма, для вас гэта будзе слабым суцяшэннем, але мой гаспадар быў надзвычай уражаны і захоплены тэкстам вашай дэкларацыі. Менавіта гэта стала вырашальным фактарам, пасля якога я атрымаў заданне звязацца з вамі.

Мы не збіраемся вам навязваць змены ў гэтым тэксце, мы хочам, каб кожнае слова засталося на сваім месцы. Аднойчы час гэтага дакумента прыйдзе, і пад ім падпішуцца найлепшыя розумы чалавецтва. Пакуль жа ён будзе захоўвацца як рэліквія.

Такім чынам, Якуб, мы прапануем вам стварыць найбуйнейшае навуковае абяднанне ў гісторыі, якое будзе займацца сапраўды важнымі распрацоўкамі, без якіх чалавецтва вырачана на дэградацыю і гібель. У гэтым вам будуць дапамагаць наш капітал і міжнародная дыпламатыя, якая будзе рэалізоўвацца найлепшымі спецыялістамі ў галіне геапалітыкі.

Вы пачнеце працу як таемнае таварыства, іншых варыянтаў у вас няма, і Эш ясна даў вам гэта зразумець. Аднойчы вы станеце настолькі уплывовымі, што адкрыта і голасна абвесіце аб сваім існаванні, і тады вам не патрэбна будзе дапамога ААН і нават любыя перашкоды, якія будуць вам чыніць найбуйнейшыя гульцы на планеце, не будуць перашкодай: вы самі станеце сілай, роўнай якой не было і, магчыма, не будзе. Вы будзеце сілай, скіраванай на дабро, і ганаровай місіяй кожнага будзе садзейнічанне вам, а не стварэнне перашкод.

Вы пачнеце працу не адзін: мы знайшлі вам годных памочнікаў, і вы неўзабаве пазнаёміцеся з імі. Акрамя таго, мы сфарміравалі папярэдні спіс людзей, якіх хацелася б прыцягнуць да працы над праектам. Улічваючы тое, што мы лепш арыентуемся ў тым, што адбываецца ў навуковым асяроддзі, думаю, наш спіс вам не зашкодзіць. Дасье кожнага прэтэндэнта максімальна поўнае, яно ўтрымлівае спіс распрацовак і праектаў, над якімі ён ці яна працуе ў гэты момант. Акрамя таго, мы дапоўнілі дасье псіхалагічным партрэтам, што вельмі важна для нас. Аднак права выбару застанецца за вамі вы можаце рэдагаваць наш спіс, скарачаць яго і дапаўняць па вашым жаданні.

Па меры магчымасцей я таксама буду дапамагаць вам, па вялікім рахунку, я цалкам перайду ў ваша падпарадкаванне. Маёй асноўнай задачай стане тэхнічная арганізацыя вашай работы лагістыка, інжынерная сетка, транспарт, сувязь са знешнім светам і, вядома, бяспека. Апошняе будзе надзвычай важна, і пазней я растлумачу чаму.

 Аднак я не зусім разумею, вы кажаце пра тое, што хочаце стварыць найбуйнейшую навуковую арганізацыю ў гісторыі, але гэта будзе проста немагчыма на той тэрыторыі, якую вы даяце. Непараўнальна больш зямлі спатрэбіцца пад будаўніцтва лабараторый, выпрабавальных палігонаў, майстэрняў. Як быць з гэтым?

Гор усміхнуўся.

 Якуб, мы і не разлічваем размясціць ўсю інфраструктуру на востраве Роса. Там будзе размяшчацца толькі каардынацыйны цэнтр, сховішча інфармацыі, серверы і некалькі галіновых лабараторый, якія мы не можам па тых ці іншых прычынах вынесці за межы архіпелага. Мы плануем арандаваць асноўную масу даследчых пляцовак па-за межамі цэнтра па ўсім свеце, так даўно паступаюць шматлікія буйныя навуковыя арганізацыі. Пасля, калі нам не трэба будзе хавацца, мы зможам будаваць сваю інфраструктуру там, дзе нам найбольш выгадна, і, паверце, гэта будуць самыя сучасныя цэнтры, аднак пачаць мы можам, выкарыстоўваючы ўжо наяўную тэрыторыю. У арэнду такіх магутнасцей мы інвестуем вялікія грошы, аднак з часам мы акупім выдаткі і пусцім сродкі ўжо на ўласнае будаўніцтва.

Спецыялісты, занятыя ў нас, будуць працаваць па ўсім зямным шары. Па вялікім рахунку, мы будзем чымсьці накшталт міжнароднай арганізацыі «LIGO», якая пацвердзіла нядаўна тэорыю Эйнштэйна аб існаванні гравітацыйных хваль. У «LIGO» працуюць навукоўцы з розных краін, яна выкарыстоўвае навуковую інфраструктуру па ўсім свеце. Нас будзе адрозніваць толькі тое, што наша сфера дзейнасці куды больш шырокая, але схаваная ад старонніх вачэй. Пакуль.

Назад Дальше