Час Вогненнага Птушкалова - Кацярына Захарэвіч 4 стр.


 Што ты ведаеш пра сябе?

Што мяне завуць Бася. Я пражыла 15 гадоў, шчаслівая ці не, але ў спакоі. А зараз не разумею, хто я і што адбываецца. Я з дзяцінства ўсведамляла, што няправільная, але ніколі не думала пра гэта шмат. Мне казалі, што я адметная. Гэта кшталту рэдкай немачы, на якую хварэюць некаторыя людзі. Я не вінаватая, так вырашыў Лёс.

 Здаецца, у маім жыцці не было нічога незвычайнага, асцярожна вымавіла Бася.

 Шчаслівая дзяўчынка. Даўно я не чула гэтых слоў ад такіх, як мы. Кажуць, крывыя погляды лепшае, з чым мы сутыкаемся. Пра нелюбоў сямі, у якой давялося жыць, пра адсутнасць хоць аднаго блізкага чалавека. Пра тое, як ляцелі ўслед камякі бруду і не менш брудныя словы. Як людзі спаганялі сваю злосць кулакамі. Няўжо не памятаеш нічога такога?

Словы Вікці былі пустыя і бязважкія, паднімаліся да столі і лопаліся аб шурпатыя бэлькі. Бася паматала галавой.

 Шчаслівае дзіця. Твая маці палюбіла цябе. Добрая жанчына з шэрых якое дзіва.

Бедная мама. Ці спахапілася, што Басі няма? І навошта, дурное дзяўчо, паддалася, пайшла сюды, нічога не сказаўшы Трэба перадаць ёй хоць знак пра сябе.

 Аднак неістотна, працягвала гаспадыня паселішча ўладна. З гэтага дня ты ў новай сямі. Сталіца, маці, людзі не для цябе. Успомні, хто быў навокал. Малыя, шэрыя, рыхлыя, змрочныя людзі. І паглядзі на сябе. Высокая, статная, неверагоднай прыгажосці дзяўчына. Табе не месца там. А толькі сярод такіх, як мы.

Вікця ганарліва хітнула галавой. Рудыя кудзеры медна-крывава рассыпаліся па шэрай грубай тканіне. Кампліменты яна казала не госці сабе. Бася не ўмела так на сябе глядзець.

 Успомні: з маленства маці завязвала табе хусткі.

Вопратку заўсёды шылі шырокую і незаўважную.

 Мама казала, што так трэба, я і насіла. Мне за радасць было схавацца.

Бася злавалася на сябе. Быццам маленькая дзяўчынка не ведае самых простых рэчаў. Ды і мама нічога не тлумачыла закрыла ад усяго свету за высокім плотам. Няўжо не думала, што яны сутыкнуцца?

 Хіба маці не казала пры табе слова «адметныя»? гутарка ператваралася ў допыт, голас Вікці таксама быў медны, гучаў сурова. Невытлумачальна хацелася абараніцца, апраўдацца, за кожнае наступнае слова было няёмка:

 Яна казала, што сярод людзей сустракаюцца тыя, чыя знешнасць не падобная на звыклую. Чаму яны зяўляюцца, ніхто не ведае. Я проста адна з гэтых людзей воляй Лёсу.

 У цябе мудрая мама. Толькі яна сказала не ўсю праўду

* * *

 Ніхто не ведае, калі зявіліся першыя адметныя. Яны жылі, створаныя Лёсам, столькі тысяч гадоў, што і самі забыліся свой узрост. Адметных называлі проста людзьмі.

Дакладней, яны самі сябе так называлі, бо не было паблізу нікога, здольнага даваць імёны. Жылі яны ў горадзе, які звалі Светам.

Медна-звонкі голас Вікторыі разгладзіўся, паспакайнеў, узляцеў пад столь і спускаўся адтуль лёгкім блакітным шоўкам:

 Было іх 121 чалавек. Вядомая не толькі дакладная колькасць, але і імёны, і хто чым займаўся. Кожны з людзей меў тры прывілеі. Прывілей выбраць справу, якой хочацца займацца. Прывілей жыць вечна. Прывілей скончыць жыццё, калі захочацца, пакінуўшы на сваім месцы новага чалавека. Лёс наканаваў ім прайсці дванаццаць прыступак, каб стаць сапраўднымі людзьмі, дасканалымі жыхарамі свету.

Нарадзіцца Дзецьмі.

Спазнаць страты і стаць Ахвярамі.

Перамагчы сябе і звацца Воямі.

Дапамагчы іншым як Настаўнікі.

Выправіцца ў шлях і стаць Шукальнікамі.

Руйнаваць старыя правілы быць Бунтаўнікамі.

Змяніўшы прастору, увасобіць Любоў.

Быць Творцамі.

І Уладарамі створанай прасторы.

Падняцца па-над зямным і стаць Алхімікамі.

Асэнсоўваць ўсё, што зведалі як Мудрацы.

Асэнсаваўшы, зрабіцца Блазнамі, бо нельга ўспрымаць усё інакш.

Жыцця звычайных людзей не хапіла б на гэты шлях, але ў адметных была ўся вечнасць.

І яны жылі велічныя і вечныя. Уяві сабе, якім поўным было жыццё, калі за тысячы гадоў яны не маглі нажыцца, бо Лёс зноў і зноў захапляў іх, прыносіў адкрыцці і радасці. Яны займаліся навукамі, мастацтвамі, зазіралі за межы рэчаіснасці праз алхімію. Часам бавіліся выкшталцонымі гутаркамі дзяліліся здабыткамі ці шукалі падтрымкі.

Залаты век! Не было падзелу на багатых і бедных, разумных і дурных, прыгожых і непрыгожых усе былі разумныя, прыгожыя, багатыя сваімі ведамі, поўныя сваім шчасцем. Нябёсная Птушка, прыляцеўшы на ясна-блакітных крылах, наканавала ім шчасце. Так думала большасць з іх.

Залаты век! Не было падзелу на багатых і бедных, разумных і дурных, прыгожых і непрыгожых усе былі разумныя, прыгожыя, багатыя сваімі ведамі, поўныя сваім шчасцем. Нябёсная Птушка, прыляцеўшы на ясна-блакітных крылах, наканавала ім шчасце. Так думала большасць з іх.

У іх было ўсё, каб прайсці прыступкі, але навошта, калі і так усёдобра? Яны засталіся Дзецьмі. І Лёс вырашыў ім дапамагчы. Аднаму чалавеку захацелася ўсё змяніць, Вікця зморшчылася, светлы лоб прарэзала глыбокая цёмная лінія, што злілася са шнарам над левым брывом. Што ты думаеш пра лічбу 121? запыталася пасля паўзы.

 Ну-у яна няцотная.

 120 чалавек утвараюць 60 пар. У кожнага з жыхароў першага Свету была свая пара. Толькі знайшоўшы яе, чалавек мог жыць у шчасці і спакоі на карысць сабе і людзям. Усе знайшлі «палавінку» у такой невялікай супольнасці гэта нескладана. Акрамя аднаго чалавека. Ён шукаў, абыходзіў наваколле, блізкае і далёкае, але так і застаўся адзін.

 Але ён быў сярод іншых людзей. Хіба гэта самота?

 Ты не ўяўляеш, што такое не мець пары. Гэта быццам цябе разабралі на часткі і склалі ў адвольным парадку, пераблытаўшы твае кавалкі з чужымі. Ты і свой, і чужы сам сабе пакуль твае рысы не складуцца, быццам мазаіка, з рысамі іншага чалавека. Людзі, вядома, спачувалі, але не маглі дапамагчы. Самотнік так назвалі яго не знаходзіў сабе месца: ён то кідаўся ў дакладныя навукі, каб знайсці тлумачэнне сваёй адзіноце, то пісаў цэлымі днямі вершы, каб выліць боль, то далучаўся да людзей-вандроўнікаў, каб у дарозе, за межамі горада знайсці сваю пару. Але ўсе пошукі былі марныя. Тады Самотнік вырашыў, што раз воляй Лёсу ён адзін, то мае адмысловую місію кіраваць Светам. Такая думка больш прывабная, чым адчуванне, што ты лішні элемент.

Самотнік паклікаў людзей на цэнтральную плошчу і абвясціў: «Паколькі Лёс стварыў нас дасканала, то я не магу быць памылкай. Адзінае тлумачэнне таго, што я не маю пары, я павінен прыкласці шматкроць больш сіл на карысць Свету. Я павінен стаць князем Свету.

«Ніколі не было такога, каб над людзьмі нехта стаяў», сказаў чалавек-гісторык.

«Каб правіць, трэба найперш стварыць», сказаў чалавек-філосаф.

«Нас стварыў Лёс», сказаў лёснік, служка цэркаўкілёсіцы.

«Гэта неэстэтычна», загулі мастакі, паэты, музыкі.

«Тое, што ты адзін, яшчэ не падстава для такіх высноў», дадаў хтосьці з людзей-матэматыкаў, але і без яго слоў было відавочна: ідэя нікому не падабаецца.

Самотніку тут спыніцца б, забыцца на бязглуздую ідэю. А ён вырашыў: большасць падтрымлівае яго, толькі баіцца пайсці супраць выказаных слоў, трэба дапамагчы ім адчуць сваю рацыю. Самотнік закрычаў:

«Хто хоча, каб я правіў Светам, зрабіце крок наперад!» Людзі, што, разбіўшыся на купкі, гутарылі, нават не зірнулі на прамоўцу. І паўтораны яшчэ раз заклік не прымусіў іх сцішыць галасы. Толькі некалькі паблажліва-жаласных позіркаў злавіў на сабе няшчасны.

«Ідзі дадому, калі ласка, ціха прашаптаў чалавек-філосаф, і зробім выгляд, што нічога не здарылася».

Самотнік разгублена агледзеўся ніхто не звяртаў на яго ўвагу і знік з плошчы. Ідучы ціха-цёмнымі вуліцамі, змрочна радаваўся: за доўгія гады вандровак і пошукаў ён не забыўся сакрэтаў галоўнай сваёй навукі алхіміі. І зробіць так, што жыхары Свету падпарадкуюцца яму. Упершыню, перахітрыўшы Нябёсную Птушку, Вогненны Птушкалоў сышоў на зямлю адметных, і крокі яго пакінулі чорны гарачы след.

Ніхто не хваляваўся, калі Самотнік знік. Напэўна, зноў выправіўся разам з вандроўнікамі шукаць сваю пару. Ці, можа, пакутуе праз глупства, што ўтварыў на плошчы бядак.

Ён тым часам зацята працаваў, зрэдку перапыняючыся на сон і ежу. Выцягнутыя з забытых куфраў старыя кні гі былі яго кампаніяй. Сярод сотняў вядомых алхімічнай супольнасці формул няма нічога патрэбнага бліжэй да кулінарных кніг, чым да падручнікаў. «Дзеткі! з пагардай думаў Самотнік, не могуць зрабіць нічога больш сурёзнага, чым марозіва з залатым напыленнем». І кінуўся імправізаваць.

Вялікі чан поўны гарачай крыві. Кроў павінна быць загартаванай нагрэтай і астуджанай каб той, у каго яна ўвальецца, быў дужы, але спакойны, здольны падпарадкоўвацца. Цікава, ці заўважылі гэтыя недарэкі, што ў лесе навокал Свету паменела жывёл? Самае складанае развесці зямлю з астуджанай крывёй да густаты, якая дазволіць налепліваць месіва на косткі. Зрэшты, скласці з жывёльных костак шкілеты, падобныя на чалавечыя, таксама задача не з лёгкіх. Стварэнні атрымаюцца розныя высокія і нізкія, худыя і абёмныя, дзюбаносыя і з лычамі. Можа, і добра менш сумневаў у іх натуральнасці. А вось вочыкаменьчыкі і валасы з пажухлай травы будуць аднолькавыя. Ох і цікавыя атрымліваюцца твары быццам і не скажаш, што страшныя, а глянеш у каменныя вочы і на выцягнуты ніткай рот і вусцішна робіцца.

Назад Дальше