Янка, злёгку пацягваючыся, выйшаў са свайго пакоя. Выйшаў і знерухомеў. Першае, што прыйшло яму да галавы было тое, што ён яшчэ працягвае спаць. Перад ім стаяла сястра, але цяпер яна была падобная да юнай каралеўны, нагэтулькі яна змянілася. Так і карцела прамовіць: «Ваша Вялікасць!»
Што? запыталася Мілана, хоць і сама здагадвалася, што ўразіла брата.
Ты ты пачаў падбіраць ён словы. Ну проста як каралеўна.
Я да таго і імкнулася, задаволена ўсміхнулася яна.
Нават не ведаю Разумею, у горадзе. Але тут Ці не занадта шыкоўна? спытаў брат.
Ну ў вёсцы, і што? не пагадзілася з такімі разважаннямі Мілана. Дзяўчына ўсюды мусіць імкнуцца выглядаць годна.
Маеш рацыю. Але ж і мне цяпер трэба будзе выглядаць адпаведна.
Вядома ж. Мужчына таксама абавязаны сачыць за сабой.
Так, зноў пагадзіўся Янка. Каб не думалі, што нейкі няўдаліца, які і сябе дагледзець не ў стане. Бо які ж з яго тады толк?
Можа, мне тады апрануць новыя даспехі? Будзем дакладна тады як каралеўна і яе мужны рыцар-ахоўнік.
Мне ідэя даспадобы. У такіх строях нам не будзе роўных, сказала сястра, ужо ўяўляючы, як яны будуць уражліва выглядаць збоку.
Янка вярнуўся ў пакой і хутка пераапрануўся.
О, выдатна! пахваліла Мілана. Так нашмат лепей.
Ага! захоплена пагадзіўся Янка. Табе яшчэ б да такога выгляду ым-м-м, нешта прамычаў ён, нібыта разважаючы, ці варта ёй нешта сказаць, ці не.
Ды што, што? Кажы, заінтрыгаваная, змушала яна.
Не, не магу. Баюся, пакуль нельга.
Ды што? Кажы, як пачаў. Абяцаю нікому ні слова.
Дзядуля мае табе падараваць адзін ну вельмі прыгожы кулон. Ды нагэтулькі прывабны і цудоўны, што я такіх і не бачыў. Нават таямнічы.
Файна як! усхвалявалася ад радасці і прыемнай неспадзеўкі Мілана. А чаму таямнічы?
Разумееш, ён выглядае дужа незвычайна. Я такога колеру камянёў і не сустракаў. А яшчэ на ім надпісы нейкія незразумелыя выбітыя.
Уга!
Дык і гэта не самае дзіўнае.
А што яшчэ можа быць? усё болей захаплялася сястра.
Яго ды колькі іншых рэчаў нашаму дзядулю ягоны дзед загадаў перадаць менавіта нам. Уяўляеш? Наш прапрадзядуля!
Дзіўна, прамовіла зачараваная такой навіной Мілана. Гэх, хутчэй бы той кулончык пабачыць. А яшчэ б надзець на сябе, марыла яна. Разам з маёй дыядэмай як бы ўсё глядзелася
Вядома, ва ўсім харастве уявіў і Янка. Шкада толькі, што дзед усё гэта замыкае.
Так, уздыхнула сястра. А дзе замыкае?
Тут, хітнуў брат галавой на дзверы каморы.
Ту-ут? адразу ж з нейкай хітрынкай перапытала Мілана.
Сама ж ведаеш, яна заўсёды замкнёная. Дзед за гэтым строга сочыць. Таму давядзецца чакаць, пакуль ён сам тыя падарункі нам не дастане.
Ды не, мо і не давядзецца, радасна ўсхвалявалася дзяўчына.
Не зразумеў? матлянуў галавой Янка.
Глядзі! і яна хутка наблізілася да дзвярэй каморы, націснула на клямку і лёгка штурхнула дзверы. Як жа здзівіўся хлопец, калі дзверы расчыніліся.
А-а-а не мог падабраць ён словаў. Як гэта?
Вельмі проста, усміхнулася Мілана брату. Ты ніколі не здагадаешся.
Не-а, закруціў Янка галавой.
Усе ўжо меліся выходзіць, як дзед заўважыў, што забыўся прыбраць вашы вуды і рэчы ў камору. Адамкнуць ён яе адамкнуў, нават усё туды і прыбраў. А вось куды ключ у гэтым паспеху паклаў, забыўся. Трэ было выходзіць, вось і сталі яго падганяць. Урэшце ён не вытрымаў, махнуў на ўсё рукой і пайшоў.
Ачмурэць. Але ведаеш, усё адно браць без ягонага дазволу
Дык браць я і не збіралася. Бясспрэчна ж, нельга.
Яна ўздыхнула. У яе вачах адбіўся смутак, так карцела пабачыць упрыгожванне.
Гэх, прамовіла яна, во каб зірнуць хоць бы адным вочкам!
Мяркую, што толькі зірнуць можна. Гэта ўсё ж нас тычыцца, не мог утрымацца і Янка.
Дзеці ціхенька ўвайшлі ў камору. Мілана паглядзела на куфар і прамовіла:
Вялізны які! Старадаўні, відаць.
Так, дужа старадаўні.
Слухай, а люстэрка якое цікавае! Проста шыкоўнае! Пэўна, таксама з тых часоў?
Вядома. Такое ж старое, як і куфар!
А як ты яго адамкнеш? На ім вунь які замок!
Хлопец з усмешкай прасунуў руку за куфар, дастаў ключ, адамкнуў замок і падняў вечка.
Аёй, колькі тут усяго?! дзівілася Мілана.
Ага, але ўсё не так цікава, як вось гэта, і ён выцягнуў тое, што прызначалася ім ад прапрадзеда. Крыж і падкова, безумоўна, не так уразілі дзяўчыну, як таямнічы кулончык. Рукой яна адразу ж пацягнулася па яго. Вочы загарэліся, дзяўчынка зачаравалася ўпрыгожваннем. Неверагоднага фіялкавага колеру каменьчык зіхацеў ад святла лямпы ўсімі бакамі, а паўпразрыстасць надавала яму яшчэ большай прыгажосці і таямнічасці. А як бы ён магічна засвяціўся на яскравым сонечным святле!
Слухай, а люстэрка якое цікавае! Проста шыкоўнае! Пэўна, таксама з тых часоў?
Вядома. Такое ж старое, як і куфар!
А як ты яго адамкнеш? На ім вунь які замок!
Хлопец з усмешкай прасунуў руку за куфар, дастаў ключ, адамкнуў замок і падняў вечка.
Аёй, колькі тут усяго?! дзівілася Мілана.
Ага, але ўсё не так цікава, як вось гэта, і ён выцягнуў тое, што прызначалася ім ад прапрадзеда. Крыж і падкова, безумоўна, не так уразілі дзяўчыну, як таямнічы кулончык. Рукой яна адразу ж пацягнулася па яго. Вочы загарэліся, дзяўчынка зачаравалася ўпрыгожваннем. Неверагоднага фіялкавага колеру каменьчык зіхацеў ад святла лямпы ўсімі бакамі, а паўпразрыстасць надавала яму яшчэ большай прыгажосці і таямнічасці. А як бы ён магічна засвяціўся на яскравым сонечным святле!
Ашалець! не ўтрымала эмоцый Мілана. У жыцці не бачыла анічога прыгажэй. Што гэта за камень, цікава?
Каб я ведаў! Я сам нічога падобнага не бачыў.
А што яшчэ нам наш прапрадзед перадаў? дзяўчына зірнула на іншыя падарункі, якія ў параўнанні з кулончыкам зусім не ўражвалі. Можаш пакінуць сабе, пажартавала яна. А я вазьму толькі яго, любавалася дзяўчына ўпрыгожваннем. А можна я яго надзену? Так карціць!
Калі ласка. Хто табе забараняе? Пэўна ж, ён табе быў прызначаны.
Выдатна! усцешылася яна. Дзякуй!
Ды няма за што. Тут вунь і люстэрка ёсць. Можаш адразу і паглядзецца.
Мілана апусціла вечка куфра і, нядоўга думаючы, надзела на сябе матузок з кулончыкам.
Цуд! Мне так пасуе! Праўда?
Так, безумоўна. Асабліва з тваёй дыядэмай ну проста каралеўна!
Дзякуй!
І яна зрабіла невялікі рэверанс, нібыта і сапраўды была каралеўнай.
А што ты будзеш рабіць са сваімі падарункамі? без асаблівай цікаўнасці запытала Мілана.
Я не ведаю, навошта яны наагул. З кулончыкам зразумела, яго хоць можна надзець. А тут што і да чаго, паспрабуй здагадайся.
Проста так ён бы іх не пакінуў, тут ужо і Мілана задумалася. Дай зірну.
Янка працягнуў сястры падкоўку і крыжык. Дзяўчына пачала разглядаць іх.
Цікава. На першы погляд, нічога такога ў іх няма.
Мілана зноў зірнула на сябе ў люстэрка, прызадумалася і раптам заўважыла старадаўні герб, па-майстэрску выразаны на верхняй частцы асады.
Слухай, зацікаўлена запыталася яна ў брата, а гэта што?
Наш родавы герб.
Родавы герб? У нас быў свой герб?
Некалі. Даўно, адказаў Янка і ўважліва паглядзеў на выяву.
Так, зачэпка ў ім! узрадаваўся хлопец. Як жа я адразу не здагадаўся?! Слухай, ты проста геній.
Ты пра што? не зусім разумела сястра.
Дай сюды, папрасіў ён назад свае падарункі. Зірні на герб. Бачыш?
Герб як герб Аёй! выгукнула яна, урэшце нешта таксама заўважыўшы. На ім не стае крыжа і падковы. Але калі іх адламалі, чаму назад не прымацавалі? Навошта іх зламанымі трэ было захоўваць? Ды яшчэ нам перадаваць?
Вось гэта мы і высветлім.
І хлопец, трымаючы свае падарункі ў руцэ, узлез на вечка куфра. Найперш ён прымерыў крыж, які дакладна запоўніў выемку. Значыцца, менавіта там ён быў даўней. Янка замацаваў яго трывала.
Надаецца! задаволена прамовіў ён.
І адразу ж па каморы праляцеў лёгкі ветрык. Зусім кволы, але ў зацішнай каморы яго можна было адчуць.
Скразняк? выказаў здагадку Янка. Табе не падалося?
Так. Я нешта таксама адчула.
Дзіўна. Скуль ветру тут узяцца? Добра, не будзем зважаць на дробязі.
Янка ўзяў падкоўку і старанна прымацаваў яе. І так моцна прыціснуў далонню, што крыж неверагодным чынам нібыта выехаў з рамы.
Што за глупствы? Я ж яго надзейна замацаваў!..
Янка крыху абурана ўзяўся за крыжык. Але той ужо не вымаўся. Ён нібыта вісеў на нейкім цвіку ці на шрубе.
Не зразумеў, прамовіў Янка. Як гэта так?
Ён пацягнуў крыж мацней і заўважыў, што той круціцца. Янка, не ўсведамляючы, да чаго гэтая цікаўнасць можа прывесці, пачаў паварочваць крыж.
І тут люстэрка непрыемна ляснула. Наступным імгненнем уся яго паверхня ўкрылася танюткім павуціннем расколінак. Янка і Мілана не на жарт злякаліся, што зараз яно разляціцца па ўсім пакоі дробнымі аскепкамі, крануўшы і іх. Абое ў спалоху затулілі твары рукамі і адвярнуліся.
Але аскепкі не разляцеліся, а проста з шамаценнем і звонам абсыпаліся долу. І было б зразумелым, каб шкло абрынулася аскепкамі на куфар і падлогу. Але ж яно знікла некуды ў асаду, што было вельмі дзівосна.