Мы мы задумаўся Янка, разважаючы, як лепей адказаць, што прыдумаць.
А якое гэта каралеўства? перапыніла яго Мілана.
Вядома ж, каралеўства Сварга! з гонарам азваўся Вуж.
А хто гэта? запыталася Мілана.
Ды ніхто. Папросту так каралеўства называецца. Як жа вы тут вандруеце, калі нават не ведаеце, дзе вы?
Ды мы выпадкова сюды трапілі, адказаў Янка.
Заблукалі, ці што?
Можна і гэтак мовіць.
Во, у нядобры ж час вы сюды трапілі, з сумам уздыхнуў Вуж.
Што так?
Ды яшчэ гадоў колькі таму тут было адно з самых квітнеючых каралеўстваў, а цяпер і Вуж зноўку ўздыхнуў.
А што з ім здарылася?
Як, вы не ведаеце?
Не, адкуль? Мы ўпершыню тут.
Пэўна, вы з надта далёкага каралеўства, прамовіў Вуж.
О, гэта так! пацвердзіў Янка.
Яшчэ не гэтак даўно, недзе гадоў дваццаць таму, гэтымі землямі кіраваў мудры і добры кароль. І ўсе яго любілі і шанавалі, бо ён клапаціўся пра сваё каралеўства, як ніхто іншы. Усяго сябе аддаваў дзеля дабрабыту гэтай зямлі, і дбаў, каб кожны ягоны насельнік жыў добра. Але невядома, скуль і як зявіўся чорны вядзьмак Волх. Ніхто не ведае, адкуль ён прыйшоў, некаторыя кажуць, што з самога Лукаморя. Яму ўдалося выклікаць давер у нашых жыхароў, а потым ён падлабуніўся і да караля. Волх зачараваў яго сваім штукарствам, а калі налучыўся момант атруціў, а ўсім сказаў, што гэта нехта з каралеўскай аховы ўчыніў. І паабяцаў усім разабрацца з гэтым. Ды так незаўважна для ўсіх і замацаваўся на стальцы.
А што ж каралеўская ахова?
А што ахова? Народ паверыў новаму каралю, які ашуканствам захапіў уладу. А ахова, разумеючы, што ўсе падазрэнні на іх, хутка разбеглася.
Яны што, збаяліся?
Не ведаю. Мо хто і спалохаўся, а можа, хто і расчараваўся ў жыхарах каралеўства за тое, што яны паверылі ў ману, ды з той крыўды і сышлі. Пра што тут казаць, калі сышоў нават улюбёны волат караля Вярнігара. Ён мог горы руйнаваць, падымаць і кідаць вялізныя камяні. Гэта быў наймагутнейшы волат
Уражвае!
Так, моцы ён надзвычайнай.
І што, ён так і не пажадаў вярнуцца?
Не. Нават калі жыхары і самі ўжо зразумелі, кім ёсць гэты чорны вядзьмак, і пайшлі да Вярнігары прасіць, каб той дапамог пазбавіцца ад Волха, ён не стаў з імі і размаўляць, а толькі сышоў невядома куды.
А чаму, пане, вы кажаце, што Волх чорны вядзьмак? Ён што, насамрэч нейкі чарадзей?
Мажліва, і не самы магутны, але дакладна надзвычай хітры і падступны.
А што ён можа? На што здольны?
Волх валодае чароўным кіем, з дапамогай якога выклікае такія рэчы, што і ў начных немарасцях вы не бачылі. Таму яму ніхто не можа даць рады.
Дык атрымліваецца, уся ягоная моц у тым кіі? выказаў здагадку Янка.
Ха! Каб так. Аднойчы адзін з ягоных блізкіх паплечнікаў адважыўся паўстаць супраць яго завалодаў кіем, які паспрабаваў скіраваць супраць свайго гаспадара.
І?
Ды нічога не атрымалася. У ягоных руках гэта быў не болей чым звычайны кій.
Значыцца ім можа карыстацца толькі Волх?
Падобна на тое.
А што здарылася з тым паўсталым набліжаным?
Яго чакала жорсткая расправа. Волх яго кінуў сваім верным дзікам. Гэта было жахлівае відовішча. Яны растапталі і разадралі паўстанца жыўцом.
Верныя дзікі?
Так. Волх сабраў вакол сябе багата лютых і драпежных істот дзікоў, ваўкоў, крумкачоў, ваўкалакаў
Ваўкалакаў? Яны сапраўды існуюць? Пярэваратні? здзіўлена перапыніла Мілана.
О, гэта надта крыважэрныя істоты. Адны з найстрашнейшых істотаў, якія яму прыслугоўваюць. Яны больш драпежныя за ваўкоў, не грэбуюць у ежы нічым. Ды нярэдка і на людзей нападаюць, асабліва на маладых. А тое і на дзяцей. Тыя яшчэ пачвары!
Жах які
Яшчэ не жах. Тыя монстры не ядуць сваіх ахвяраў, а высмоктваюць з іх кроў, мазгі, чым амалоджваюць сябе. І ніхто не можа процістаяць ім.
А як жа гэтыя пачвары выглядаюць? Як іх распазнаць?
Не вельмі цяжка. У адрозненне ад ваўка ён мае вакол шыі белы пасак, а праз поўсць на тулаве месцамі відаць і ягонае чалавечае цела. І вочы ў яго чалавечыя, а вые ён не па-воўчы, а нібыта скавыча і плача.
Так, нешта ўжо ніякавата. І што, ніяк нельга ім даць рады?
Іх толькі пабачыш, ужо карціць уцякаць, як мага далей.
Зразумела, чаму вашага Волха ніхто не можа адужаць.
Калі вы думаеце, што гэта ўсе істоты, якія яму прыслугоўваюць
Так, нешта ўжо ніякавата. І што, ніяк нельга ім даць рады?
Іх толькі пабачыш, ужо карціць уцякаць, як мага далей.
Зразумела, чаму вашага Волха ніхто не можа адужаць.
Калі вы думаеце, што гэта ўсе істоты, якія яму прыслугоўваюць
Што, яшчэ ёсць нехта?
З найбуйнейшых гэта Цмок.
І яны тут існуюць?
Насамрэч яны не такія і злосныя, хоць і з рознымі характарамі сустракаюцца. Але чаму гэты Цмок выступае на баку Волха, ніхто не ведае. Звычайна цмокі нікому не падпарадкоўваюцца. Пэўна, у Волха нешта ёсць, што змушае таго слугаваць яму.
Ведаць бы што.
О, тады гэта надта падважыла б магутнасць ведзьмака.
Скажыце, пане Вуж, звярнулася з павагай да змяі Мілана, няўжо ва ўсім каралеўстве Сварга няма ніводнага мудраца, у якога можна было б атрымаць адказы на тое, як можна даць рады чарадзею і даведацца пра Цмокавы сакрэты. Хоць нехта ведае гэтыя таямніцы?
Мудраца?.. Зрэшты, ёсць у нас адзін такі мудры Пугач.
Гэта ўжо цікава.
Але Не любіць ён ні з кім размаўляць.
А што так?
Замкнёны ён, як пустэльнік. Разумееце?
Занадта разумны, каб весці размовы з простымі людзьмі?
Так, зразумеў жарт Вуж. Нешта накшталт таго. З людзьмі не любіць размаўляць, ды і ні з кім наагул. Ведае, калі не ўсё, дык дужа багата, а вось гутарыць пра тое ні з кім не мае ахвоты.
А мо не так спрабавалі завесці з ім гаворку? запыталася Мілана.
У сэнсе? не зразумеў Вуж.
Можа, усе прыходзілі да яго толькі з пытаннямі, як да бяздушнага даведніка? А ён жадае, каб да яго прыйшлі проста шчыра паразмаўляць, як да цікавага сябра і суразмоўцы.
Авохці мне! здзівіўся Вуж такому нечаканаму падыходу. А ведаеце, мажліва, вы і маеце рацыю. Усе прыходзілі да яго адно таму, што ім усім было нешта трэба, але ніхто не прыходзіў да яго проста на госці, па-сяброўску. Паспрабуйце, а раптам з вамі ён падзеліцца сваімі ведамі
А як жа нам трапіць да яго?
Я завяду вас, калі жадаеце, зычліва прапанаваў Вуж.
О, як гэта велікадушна з вашага боку, усцешыліся Мілана з Янкам. Мы будзем вельмі ўдзячныя.
Ну што вы, збянтэжыўся Вуж. Калі ў вас нешта атрымаецца, гэта нам самім на карысць.
Падарожжа да мудрага Пугача. Каралеўскі замак
Вуж іх адразу папярэдзіў, што падарожжа будзе доўгім і цяжкім. Але ў той самы час яно абяцала быць і цікавым. Шлях пралягаў непадалёк каралеўскага замка, які Янку і Мілане надта карцела пабачыць. І яны паставіліся да гэтага падарожжа, як да вясёлай прыгоды, а не як да нечага цяжкага і небяспечнага.
Дзеці апошні раз зірнулі на дуб, праз які тут апынуліся, агледзелі наваколле, спрабуючы яго запомніць. І рушылі ў дарогу.
Вуж, нягледзячы на свае памеры, досыць спрытна плазаваў, і Янка з Міланай за ім ледзь паспявалі. Дуб заставаўся ўсё далей і далей, а неўзабаве і лес пачаў радчэць. Урэшце ён скончыўся, і кампанія апынулася на ўскрайку. Перад вачыма дзяцей паўстаў неаглядны абшар палёў сярод невысокіх узгоркаў. І бясконцы-бясконцы далягляд. І дзесьці амаль на даляглядзе ўзвышаўся Каралеўскі замак. Які ж ён быў вялізны! А таксама па-свойму прыгожы і непараўнальны з іншымі. Ад яго так і веяла моцай і веліччу. Страшна было падумаць, што ўсё гэтае хараство належыць ліхому чарадзею, якога язык не паварочваўся назваць каралём.
Нішто сабе! Які ж ён прыгожы! у адзін голас захоплена прамовілі брат з сястрой.
Так, пагадзіўся Вуж. А быў бы прыгажэйшы, каб не ўсе гэтыя пачвары, якія цяпер у ім балююць на чале з Волхам.
Янка прыгледзеўся болей уважна і пабачыў, што недзе непадалёк замка, у полі, шмат людзей нечым займаюцца.
А што гэта там робяць? запытаўся ён.
А, гэта? угледзеўся Вуж. Гэта, хутчэй за ўсё, зняволеныя апрацоўваюць палеткі нашага караля, так бы мовіць.
Зняволеныя?
Так. Вунь бачыце, наўзбоч замка яшчэ адна такая спаруда, таксама замак, толькі меншы. Досыць далёка ад каралеўскага, але ж абрысы разгледзець можна. Гэта вязніца, цяжка ўздыхнуў Вуж.
Вязніца? Такая вялікая?
Так, на жаль. За колішнім каралём столькі зняволеных не было, ды і вязніца знаходзілася ў іншым месцы, значна меншая. Сядзелі там сапраўды вінаватыя.
А цяпер?
Цяпер у вязніцу можна трапіць нават за тое, што кепскае сказаў пра новага караля ці яшчэ нешта такога кшталту.
Як жа вы тут жывяце, калі нават нельга тое, што думаеш, казаць? здзівіліся Янка і Мілана ад такога дзікунства.