Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин 18 стр.


Качан падчас размовы больш маўчаў, толькi зрэдку згодна падтакваў, i, калi нарэшце паклаў трубку, у кабiнеце надоўга запанавала цiшыня. Першы не вытрымаў Макрыцкi. Ён вiнавата зiрнуў на палкоўнiка, аблiзнуў сасмяглыя вусны i, не тоячы хвалявання, выдыхнуў:

 Ну што, Аляксей Фёдаравiч, зацвердзiлi?

Астроўскi зразумеў, пра што пытаецца Макрыцкi. Нi для каго не было сакрэтам, што кандыдатура Качана разглядалася на пасаду начальнiка крымiнальнага вышуку рэспублiкi. Маёр таксама заклапочана чакаў, што скажа Качан.

 Не,  думаючы пра штосьцi сваё, адказаў палкоўнiк i вымушана ўсмiхнуўся:  Яшчэ папрацуем

Твар Макрыцкага адразу змянiўся, ён стаў суровы, яшчэ больш запунсавеўся, вусны, падбародак уздрыгвалi.

 Я ведаю ўсiх прэтэндэнтаў, нiхто з iх не цягне супроць вас!  голас Макрыцкага зазвiнеў, ледзь не сарваўся на крык.

Астроўскi зразумеў, што ён тут лiшнi.

 Дазвольце iсцi,  устаў ён з-за стала; тое, што Качан застаецца, яго больш чым задавальняла.

 Што Вы, таварыш падпалкоўнiк, так расхвалявалiся?  не зважаючы на прысутнасць Астроўскага, з адценнем пагарды ў голасе прагаварыў Качан.  Вы перабольшваеце мае здольнасцi, i наогул хопiць турбавацца за маю кареру. У любым выпадку, Вам ад гэтага лягчэй не будзе.

 Ды я ж нiчога,  сумеўся Макрыцкi i залiслiвiў:  Я да таго, што толькi такi чалавек, як Вы

 Хопiць!  рэзка перапынiў намеснiка Качан.

У гэты момант Астроўскаму кiнулася ў вочы, як пастарэў палкоўнiк. Хваравiты, шэра-землянiсты твар быў пасечаны зморшчынамi, сiвыя, непаслухмяныя валасы рэдкай пасмай спадалi на высокi, выпуклы лоб, падкрэслiваючы жаўцiзну скуры. Толькi вочы пазiралi па-ранейшаму шчыра i прыхiльна. У iх не было начальнiцкай зняважлiвасцi да субяседнiка, нiколi ў iх Астроўскi не бачыў нi хiтрасцi, нi лiслiвасцi, нi страху. Ён не мог нават у думках дапусцiць, што палкоўнiк пры начальстве мог паводзiць сябе, як Макрыцкi: кiнуў начальнiк аловак на стол i душа ў пятках.

 Я хачу сказаць, што мiнiстр занепакоены забойствам капiтана Бусла,  больш спакойна працягваў Качан,  нагадаў, што выкрыць забойцу справа гонару мiлiцыi.

У акно палахлiва зазiрнула восеньскае сонца. Промнi прабеглi па сцяне, слiзганулi на вялiкi стол, блiснулi на дзяржаўным гербе, на тэлефоне i, спатыкнуўшыся аб крышталёвую вазу, з якой тырчалi, быццам пiкi, вострыя алоўкi, заiскрылiся, замiтусiлiся зайчыкамi па тварах сышчыкаў i быццам знялi нейкую напругу.

 На сёння ўсё,  устаў з-за стала Качан i, гледзячы на Астроўскага, дадаў:  Анатоль Пятровiч, заўтра ў гэты ж час

Макрыцкi непрыхiльна, з насцярожанасцю паглядзеў на Астроўскага. Яго непакоiла, цi звярнуў увагу гэты ўдумлiвы, ураўнаважаны маёр на ягоны спалох перад палкоўнiкам. Маёр i брывом не павёў, павольна склаў паперы i, развiтаўшыся, накiраваўся да выхаду. Сонечны прамень нарэшце пакiнуў у спакоi крышталёвую вазу, зноў слiзгануў на сцяну i растварыўся ў блакiтных шпалерах.

У калiдоры Астроўскага ледзь не збiў з ног лейтэнант Мiрончык, высокi, хударлявы, з чорнымi даўгаватымi валасамi, якiя вiхром спадалі на шырокi, бугрысты лоб. Маёр ведаў гарачы, хуткi на дзеянне характар падначаленага, але такiм злым i ўстрывожаным бачыў упершыню. Наткнуўшыся на Астроўскага, лейтэнант роспачна, не стрымлiваючы гневу, ускрыкнуў:

 Анатоль Пятровiч, бяда! Скакун

 Цiха,  перапынiў падначаленага маёр i моцна сцiснуў лейтэнантаву руку вышэй локця,  думаю, тваё паведамленне не для староннiх вушэй.

Мiрончык адразу сцяўся i, азiраючыся, выдыхнуў:

 Вiнаваты

Астроўскi душой адчуў, што i сапраўды здарылася штосьцi надзвычайнае, i таксама захваляваўся. У кабiнеце Мiрончык, трывожна пазiраючы на маёра, патлумачыў:

 Скакун нашага чалавека ледзь не забiў, цудам ацалеў.

 Калi гэта здарылася? Чаму адразу не паведамiлi? Дзе цяпер Верабей?  засыпаў пытаннямi Мiрончыка ўсхваляваны Астроўскi; ён нацадзiў з сiфона вады, залпам асушыў, другую шклянку працягнуў лейтэнанту i больш спакойна прамовiў:  Далажы па парадку.

Лейтэнант узяў з рук начальнiка шклянку, але пiць не стаў, як i трэба, удакладнiў:

 Паведамiлi са следчага iзалятара паўгадзiны таму. Турбаваць палкоўнiка Качана не наважыўся, лепш Вы самi

 Правiльна,  накiдваючы на плечы палiто, мiралюбiва пахвалiў лейтэнанта Астроўскi; ён ужо прыняў рашэнне:  З дакладамi спяшацца не будзем, спярша трэба разабрацца самiм. Апранайся, едзем у следчы iзалятар i на месцы ўсё высветлiм.

5

Андрэй Бусел значыўся ў спiсах пражываючых у гатэлi як Мiкалай Фёдаравiч Мельнiк, камерцыйны дырэктар прадпрыемства «Свiтанак». Цяпер Бусла было не пазнаць. Валасы пафарбаваў у чорны колер, праўда, за бародку i вусы фарба чамусьцi не ўзялася, i яны сталi цёмна-каштанавымi. Але, агледзеўшы сябе ў люстэрку, Бусел застаўся гэтым нават задаволены. Валасы прыкрывалi вушы, вiхурылiся на каўняры пiнжака, а акуляры з прыцемненымi шкельцамi ў тоўстай залацiстай аправе пасавалi, надавалi iнтэлiгентнасць.

5

Андрэй Бусел значыўся ў спiсах пражываючых у гатэлi як Мiкалай Фёдаравiч Мельнiк, камерцыйны дырэктар прадпрыемства «Свiтанак». Цяпер Бусла было не пазнаць. Валасы пафарбаваў у чорны колер, праўда, за бародку i вусы фарба чамусьцi не ўзялася, i яны сталi цёмна-каштанавымi. Але, агледзеўшы сябе ў люстэрку, Бусел застаўся гэтым нават задаволены. Валасы прыкрывалi вушы, вiхурылiся на каўняры пiнжака, а акуляры з прыцемненымi шкельцамi ў тоўстай залацiстай аправе пасавалi, надавалi iнтэлiгентнасць.

Бусел нецярплiва чакаў Зондакса, якi пазнiўся на цэлую гадзiну. Нарэшце ў дзверы грукнулi, i адразу ў пакой увалiўся расчырванелы, мокры ад дажджу Зондакс.

 Ну i надворе!  здароўкаючыся i страсаючы дажджавыя кроплi са скуранога капелюша, забасiў Петэрс i, зiрнуўшы на Бусла, засмяяўся:  Ты i спiш у акулярах? Зусiм закансперыраваўся, глядзi, каб гэта не перарасло ў якую хваробу.

Петэрс зняў вiльготную куртку, павесiў яе на спiнку крэсла i падсунуў блiжэй да ацяпляльнай батарэi.

 Пакуль мы тут «ля-ля, тапаля», яна i падсохне,  пацiраючы далонi, задаволена зазначыў ён.  Вымак да нiткi, машына ляснулася. Крыўдна, з паўкiламетра не дацёгся да гатэля.

 Штосьцi сурёзнае?  думаючы зусiм пра iншае, спытаў Бусел.

 Дробязь, кола прабiў, але ж пад такiм дажджом мяняць сабе шкодзiць. Вось пагрэемся, пагаворым, глядзiш, i дожджык скончыцца.

Бусел прайшоў да ложка, сеў. Гэтымi днямi ён нiяк не мог пазбавiцца адчування вiны перад сямёй Зондакса. Што нi кажы, а ён перакладваў цяжар небяспекi на плечы сябра, i гэта непакоiла, раздражняла. Адказнасць за жыццё Зондакса зрабiлася невырашальнай турботай, ён нi пра што iншае не мог думаць.

 Петэрс, я падумаў i вырашыў, што аднаму разбiрацца ўва ўсiм усё ж спадручней, менш прыцягваю ўвагі. Ты i так дастаткова зрабiў

Зондакс адразу стаў сурёзны, паўнаваты твар яшчэ больш пачырванеў: Петэрс зразумеў, куды хiлiць Бусел.

 Вось, аказваецца, што цябе турбуе!  нядобра прагаварыў камісар i праз хвiлiну здзеклiва ўскрыкнуў:  Хочаш сам разабрацца? Кажаш, аднаму спадручней?

Iх вочы сустрэлiся, Бусел вiнавата ўсмiхнуўся.

 Так будзе лепш,  разумеючы, што гаворыць нешта не тое, перасмыкнуў плячыма Бусел.

 Якой лухтой забiта твая галава?!  узрушыўся Зондакс.  Гэта ўжо не твая справа i нават не наша. Плявузгаеш, як дылетант, быццам не ведаеш, якая заўсёды бывае кругаверць вакол забойства мiлiцыянера! Раскрыццём займаюцца лепшыя сышчыкi, i мы павiнны дапамагчы, а не дзялiць на тваё i маё. Мяне аберагаць не трэба, калi памятаеш, я не толькi твой сябра, i гэта мой службовы абавязак

Зондакс сеў побач з Буслам на ложак, паклаў руку на плячо, хацеў яшчэ штосьцi сказаць, але толькi цяжка ўздыхнуў i сцiх. Яны доўга сядзелi моўчкi, думаючы кожны пра сваё i, урэшце, пра адно i тое. Бусел дакараў сябе, што распачаў гаворку на гэтую тэму, бо наперад ведаў рэакцыю Петэрса.

 Андрэй, не муч сябе,  Зондакс прыхiльна паглядзеў на сябра,  ты нi ў чым не вiнаваты, для мяне вялiкая радасць бачыць цябе жывым.

I зноў у пакоi запанавала цiшыня, сябры зразумелi адзiн аднаго.

 Дык з чаго пачнем?  парушыў маўчанне Петэрс.

 Трэба наведаць маю кватэру,  сказаў Бусел.  Неадчэпна праследуе пачуццё, што за мной назiралi i кватэра кiмсьцi праслухоўвалася.

 Пачуццi да справы не прышыеш

 Па-першае, нiхто не ведаў, што я iду на сустрэчу з «добраахвотнiкам», па-другое, Мароз валодаў усёй iнфармацыяй, нават ведаў пароль.

 Згодзен, толькi што будзем шукаць?  перапытаў Петэрс.

 Калi праслухоўвалi, павiнны застацца сляды,  адказаў Бусел i задумлiва дадаў:  Але галоўнае тое, што ў мiлiцыi ёсць чалавек, якi паставiў на мне крыж. Думаю, яго i трэба шукаць.

 Каго-небудзь падазраеш?  насцярожана паглядзеў на Бусла Зондакс.

 Пакуль што не.

 Тады я да цябе на працу, даведаюся агульную абстаноўку,  Зондакс перасеў да стала, дастаў самапiску, занатоўнiк.  Называй прозвiшчы, хто на фотаздымку, акрамя хiба што Сарокi. Дарэчы, наконт яго ў мяне прапанова: давай раскажам Алесю праўду, як нi круцi, а свой чалавек у аддзеле патрэбен.

 Мне б не хацелася рызыкаваць

 Ты хацеў сказаць падстаўляць Сароку?  рашуча перапынiў Бусла Зондакс.  Папярэджваю апошнi раз: не крыўдзi сяброў

Было адзiнаццаць гадзiн, калi Зондакс пастукаў у дзверы кабiнета з шыльдай, на якой яшчэ значылася прозвiшча Бусла.

«Гэта добры знак»,  толькi падумаў ён, як за спiнай прагучаў зычны голас:

Назад Дальше