«Гэта добры знак», толькi падумаў ён, як за спiнай прагучаў зычны голас:
Вам каго? Маёра Сарокi няма.
Зондакс няспешна павярнуўся. Перад iм стаяў чарнявы хлопец гадоў дваццацi пяцi i ўважлiва пазiраў на яго шырока расплюшчанымi вачыма. Карычневы свiтэр аблягаў шырокiя пакатыя плечы i добра падкрэслiваў спартыўную постаць.
Зондакс адразу пазнаў аднаго з сышчыкаў, што быў на фотаздымку з Буслам. Вiдавочна, Петэрса таксама пазналi, бо ў наступную хвiлiну рашучая патрабавальнасць знiкла з твару хлопца, ён прыхiльна ўсмiхнуўся:
Я Вас памятаю, Вы былi на пахаваннi капiтана Бусла.
Сышчык глядзеў на Зондакса з цiкаўнасцю i непрыхаванай павагай.
Правiльна, задаволена адказаў Зондакс, яму было прыемна, што яго ўзгадаў гэты малады, прыгожы сышчык. Я Петэрс Янавiч Зондакс, адрэкамендаваўся ён i з горкiм сумам дадаў: Шкада, што Сарокi няма, хацелася ў агульных рысах даведацца, як iдзе раскрыццё забойства.
Лейтэнант Сушынскi, адрэкамендаваўся сышчык i, спахапiўшыся, таропка дадаў: Што мы стаiм, зойдзем да мяне, папём кавы, заадно i пагаворым. А маёра Сарокi няма, ён у камандзiроўцы.
Зондакс з цiкаўнасцю зiрнуў на Сушынскага. Шчырая ўсмешка, жывыя, пiльныя вочы выклiкалi прыхiльнасць.
«А лейтэнант можа ведаць тое, што i Сарока», падумаў камісар, а ўголас прамовiў:
За кубачак гарачай кавы буду ўдзячны, і, iдучы прыцемненым калiдорам, спытаў: Вас як завуць?
Мiкалай Iванавiч, машынальна адказаў Сушынскi i, крыху сумеўшыся, дадаў: Проста Мiкалай.
У невялiкiм шэрым пакойчыку, якi Сушынскi важна назваў кабiнетам, стаялi два абшарпаныя двухтумбавыя сталы i чатыры крэслы. Па правую руку ад увахода месцiўся вялiзны сейф, каля стала, за якi ўсеўся лейтэнант, металiчная вешалка. Месца яшчэ заставалася роўна столькi, як разысцiся двум чалавекам.
Сядайце за стол капiтана Глушакова, яго сёння не будзе, запрасiў Сушынскi i, дастаўшы з шуфляды стала высакаваты кубак, налiў з графiна вады i апусцiў туды маленькi кiпяцiльнiк.
Зондакс, прыкiдваючы, з чаго пачаць гаворку, няспешна скiнуў скуранку, капялюш, пяцярнёй прыгладзiў валасы.
Я ў водпуску, вось i падумаў, што раптам патрэбна якая дапамога, сядаючы на прапанаванае месца, заклапочана сказаў ён.
У нас таксама многа жадаючых трапiць у групу Астроўскага, але маёр абмежаваўся асобнымi даручэннямi
Пэўна, па нейкай прычыне?
У адказ Сушынскi толькi няўпэўнена перасмыкнуў плячыма.
Зондакс, каб не выклiкаць падазрэнняў залiшняй цiкаўнасцю, паспрабаваў перамянiць тэму гаворкi:
Як хутка вернецца Сарока? ён адсунуў ўбок невялiкую купку газет, што высiлася на стале, i ледзь не ўскрыкнуў ад радасцi: пад вялiкiм тоўстым шклом ляжаў такi ж фотаздымак, якi Фiлiн перадаў Буслу.
Маёр зявiцца не раней, як праз тыдзень, адказаў лейтэнант i выключыў кiпяцiльнiк.
Тут фотаздымак, вiдаць, адзiн з апошнiх. Мо i для мяне знойдзецца экземпляр?
Сушынскi адказаў не адразу. Ён устаў, падышоў да стала, за якiм сядзеў Зондакс, прыўзняў шкло, дастаў фотаздымак i, углядаючыся ў твары калег, сярод якiх быў i капiтан Бусел, цяжка ўздыхнуў:
Сапраўды, гэта адзiн з апошнiх, трэба было б перазняць.
У Вас такога не было? надаючы голасу i свайму выгляду як мага больш абыякавасцi, спытаў Зондакс i сцiшыўся, чакаючы, што скажа лейтэнант.
Камісар iнтуiтыўна адчуў, што зараз нiтачка можа пацягнуцца.
Быў i ў мяне, горка ўсмiхнуўся Сушынскi, толькi прапаў.
Справа звычайная, хтосьцi з Андрэевых сяброў «пазычыў».
Ён знiк яшчэ да таго, як з Андрэем Фёдаравiчам здарылася бяда, лейтэнант звыклым рухам змахнуў з iлба непаслухмяныя валасы, вярнуўся да свайго стала.
Зондакса ў гэтую хвiлiну цiкавiў толькi фотаздымак, i ён настойлiва перапынiў лейтэнанта:
Адкуль такая ўпэўненасць? Трэба пашукаць у стале, у сейфе.
Сушынскi адразу ўлавiў перамену ў голасе i ўважлiва, спадзеючыся разгадаць прычыну нервознасцi, паглядзеў на Зондакса. Петэрс зразумеў, што перацiскае, i, каб трошкi змякчыць сiтуацыю, пасмiхнуўся:
У мяне быў такi выпадак. Памятаю, пiсьмо ад будучай жонкi атрымаў, прачытаў i ў шуфлядку. А потым з iншымi матэрыяламi выпадкова падшыў у крымiнальную справу Во рагатаў пракурор, калi прачытаў пакаянную злодзея, а следам жончыны прызнаннi.
Бывае, думаючы пра сваё, вымушана ўсмiхнуўся Сушынскi, толькi не ў маiм выпадку.
У словах Сушынскага чулася няўлоўная трывога, i Зондакс зразумеў, што лейтэнант нешта замоўчвае, недагаворвае, але дапытвацца i прыспешваць падзеi не стаў.
У словах Сушынскага чулася няўлоўная трывога, i Зондакс зразумеў, што лейтэнант нешта замоўчвае, недагаворвае, але дапытвацца i прыспешваць падзеi не стаў.
Буду рабiць копiю гэтага здымка, калi хочаце, штампану i для Вас, прамовiў лейтэнант.
Лаўлю на слове, заклапочана азваўся Зондакс, які быў задаволены размовай, нават не спадзяваўся, што адразу так пашанцуе.
Потым пiлi каву, узгадвалi Бусла, некалькi разоў у кабiнет заходзiлi невядомыя, пыталiся Глушакова. Зазiрнуў чарнявы капiтан i незадаволена выпалiў:
Сушынскi, цябе чакае пракурор.
Петэрс заспяшаўся. Яны развiталiся амаль сябрамi, i ўсё ж нейкая няўлоўная перашкода засталася памiж iмi. Петэрсу здалося, што развiтваўся Сушынскi з нейкiм пачуццём вiны, хоць i сiлiўся не паказваць гэтага.
Вулiца сустрэла золкай, калючай макрэддзю, хлёсткiм ветрам i цяжкiмi, свiнцовымi лужынамi на дарозе. Зондакс нацягнуў капялюш ледзь не на самыя вочы, наставiў невялiкi каўнер, быццам гэта магло ўратаваць ад стыхii, i подбегам пашыбаваў да суседняга завулка, дзе ў машыне чакаў Бусел. Камісар быў задаволены першай «вылазкай», а вiдавочная разгубленасць Сушынскага, выклiканая знiкненнем фотаздымка, гаварыла за тое, што яны з Буслам дзейнiчаюць правiльна. Зондаксу вельмi карцела спытацца ў Сушынскага, калi i як ён выявiў прапажу, але цiснуць на лейтэнанта яшчэ ранавата. Сышчык сам у роздуме, вось няхай i пакумекае, мо нешта i ўзгадае.
Ну?! нецярплiва запытаў Бусел, як толькi Зондакс залез у машыну.
Поўны парадак! усмiхнуўся Петэрс i весела ляпнуў сябра па плячы. Парадак, кажу, у танкавых войсках, заводзячы машыну, напусцiў ён на сябе важнасць, чамусьцi захацелася пакпiць з Бусла.
Не цягнi жылы, узмалiўся насуплены капiтан.
Па дарозе ўсё раскажу, вырульваючы са стаянкi, прагаварыў Зондакс i, крыху счакаўшы, дадаў: Па-першае, наш аднакашнiк, маёр Сарока, у камандзiроўцы, будзе не раней чым праз тыдзень. Па-другое, Мiкола Сушынскi перадае прывiтанне.
Ты расказаў яму праўду? усклiкнуў Бусел.
Не, толькi частку праўды, засмяяўся Зондакс. Здаецца мне, ён хлопец надзейны, i пра цябе ўспамiнаў са слязамi на вачах, так што не ўсе ў мiлiцыi звязаны з мафiяй.
Я гэтага не казаў, са злосцю прабурчэў капiтан. Чым менш людзей будзе ведаць праўду, тым хутчэй мы рассячом гэты гордзiеў вузел.
Маеш рацыю, пасурёзнеў Зондакс. Але ж пра галоўнае: Сушынскi згубiў фотаздымак.
Бусел шматзначна паглядзеў на Петэрса, вiдавочна, чакаючы тлумачэнняў, але Зондакс маўчаў.
Спадзяюся, ён патлумачыў прапажу? не мог не дапытвацца Бусел.
Я наўмысна сёння не засяроджваў на гэтым увагу, але ясна адно: фотаздымак знiк яшчэ да таго, як ты трапiў у лапы Фiлiна. Факт прапажы здымка насцярожыў лейтэнанта, пэўна, ён лiчыць гэта недарэчнасцю, толькi ў мяне склалася ўражанне, што Сушынскi штосьцi замоўчвае, недагаворвае i Зондакс прымоўк, скоса зiрнуў на Бусла.
Хочаш сказаць, каб лейтэнант ведаў праўду, мог бы расказаць нешта больш важнае, тое, што цяпер яму здаецца дробяззю. Так? хуценька ўдакладнiў думку сябра Бусел.
Так, Андрэй. Хочаш не хочаш, а нам трэба шукаць чалавека, якi быў бы ў аддзеле нашымi вушамi i вачыма Але пра гэта пазней. У мяне яшчэ будзе сустрэча з Сушынскiм, i трэба прыглядзецца да хлопца.
Хто займаецца раскрыццём забойства?
Маёр Астроўскi.
Бусел задаволена ўсмiхнуўся.
Вось бачыш, Фама няверуючы, упiкнуў сябра Зондакс, я быў правы: тваёй справай займаюцца лепшыя сышчыкi. Мо трэба звязацца з маёрам?
Нi ў якiм разе, рашуча запярэчыў Бусел. У Астроўскага таксама ёсць начальнiкi, а тое, што я застаўся жывы, ён не можа трымаць у тайне, не мае права Так што лепш яго не падстаўляць, няхай вядзе сваё расследаванне, а мы сваё. Прыйдзе час, нашы шляхi перакрыжуюцца.
Гаворыш так, быццам робiш маёру паслугу, не пагадзiўся Зондакс, быццам не разумееш, колькi версiй адпрацуе Астроўскi, перш чым зразумее, што ты жывы.
Я разумею, iранiчна ўсмiхнуўся Бусел, i падумаў наконт гэтага. Мы будзем дапамагаць яму паэтапна.
Гэта як? здзiўлена перапытаў Зондакс.
Ты будзеш па тэлефоне iнфармаваць маёра. Перадасi iнфармацыю, потым праз пэўны час яшчэ, потым яшчэ
Мы заблытаем Астроўскага, нязгодна матлянуў галавой Зондакс. Ён кiне ўсе сiлы на наш вышук. Гэта першае, а другое: я асабiста тэлефанаваць не магу, маю намер сустрэцца з маёрам.
Ну i што?