«Значыць, Прышч сустракаўся з жанчынай, заказчыцай майго забойства. Яна была ў Вожыка, пэўна, разлiчвалася з пасрэднiкам. Што яшчэ? Жыве ў шыкоўнай кватэры, i Прышч падбiвае Фiлiна абрабаваць тое жытло У кабеты ёсць дачка гадоў дзесяцi i сабака пудзель, падстрыжаны пад iльва Не так i мала я даведаўся, задаволена ўсмiхнуўся Бусел, пры жаданнi можна знайсцi кабету i па гэтай iнфармацыi».
На працягу дня злачынцы зявiлiся на вулiцы два цi тры разы. Пад вечар Прышч зайшоў у хлеў, дзе стаяла машына, залiў у бак бензiну, а дзве поўныя канiстры паставiў у будку. Сюды ж прыцягнуў два вялiкiя рукзакi. Бусел адчуў, што хаўруснiкi збiраюцца ў дарогу, i не памылiўся. Калi добра-такi сцямнела, яны замкнулi хату, селi ў машыну, i праз хвiлiну чырвоныя агеньчыкi габарытаў знiклi ў лясным гушчары.
Бусел не спяшаўся пакiдаць схованку. Ён доўга прыслухоўваўся да рытмiчнага тахкання рухавiка i, калi ўсё сцiхла, не тоячыся, выйшаў з хлява, закурыў. Капiтан вырашыў падстрахавацца i хвiлiн дваццаць iшоў па лясной дарозе, дзе толькi што праехала машына. Усё было цiха. Калi вярнуўся да хаты, зусiм сцямнела. Ключ ад замка, як i дамаўлялiся з Фiлiнам, знайшоў у шчылiне памiж бярвеннямi пад самай страхой. Адразу запалiў газнiчку, падышоў да ложка, з нецярпеннем адкiнуў коўдру, потым сяннiк. На ржавай сетцы ляжала тое, што шукаў газета. З сярэдзiны вывалiўся фотаздымак. Каля дрэва ў поўны рост стаяў бялёсы шыракатвары мужчына. У цяжкiм позiрку было столькi непрыхаванай тугi i безвыходнасцi, што Буслу стала неяк не па сабе. Гэты фотаздымак таксама хтосьцi пазначыў крыжыкам, а на адваротным баку ўсе чатыры куткi былi надарваныя, з рудымi плямамi, вiдавочна, здымак вырвалi з альбома. Нейкi час капiтану здавалася, што ён ужо некалi сустракаўся з гэтым чалавекам. Ён з хваляваннем, быццам вось-вось разгадае таямнiцу «добраахвотнiка», падышоў блiжэй да стала, пабольшыў кнот у счарнелай газнiчцы, але, як нi ўглядаўся, пазнаць мужчыну не змог. I раптам Бусел злавiў сябе на думцы, што Фiлiн быў правы, калi гаварыў, што яны з Гнiлым падобныя. На самай справе так i было, мо адсюль i гэтае незразумелае хваляванне?
На першай старонцы мiлiцэйскай газеты ў чорнай рамцы ўбачыў сябе ў параднай форме. Калi прачытаў некралог, мiжвольная ўсмешка кранула вусны: «Вось, аказваецца, якi быў я! Але чаму быў ёсць! Смелы, зычлiвы i чулы, лепшы сышчык горада Мяне чакала блiскучая будучыня!.. Ну што ж, паглядзiм!..»
На палях газеты Фiлiн развiтваўся з iм, паведамляў, што на фотаздымку Гнiлы, i, быццам мiж iншым, пазначыў, што ў вядомай яму схованцы пакiнуў ключы ад ягонай мiнскай кватэры, якiя забраў у Прышча, i грошы. Наконт грошай была прыпiска, што, калi ён iх цураецца, можа не браць
Не, цяпер, калi я для ўсiх нябожчык, калi ў кiшэнi i капейка не звiнела, я грошы вазьму, услых прагаварыў Бусел і сцiшана дадаў: У доўг
2
Праз два тыднi, апоўднi на чыгуначным вакзале ў горадзе Рызе з цягнiка сышоў маладжавы мужчына гадоў трыццацi пяцi сарака. Высокi, шырокi ў плячах, апрануты ў джынсавы гарнiтур, ён быў падобны на спартсмена, але даўгаватыя бялёсыя валасы, рыжаватая з сiвiзной бародка i асаблiва рукзак за плячыма рабiлi яго больш падобным на вандроўнiка цi геолага, якi вяртаецца з чарговай экспедыцыi. Чалавек лёгкай, пружынiстай хадою прайшоўся па пероне i накiраваўся да стаянкi таксi. Праз некалькi хвiлiн машына неслася па рыжскiх вулiцах, а геолаг-вандроўнiк уважлiва разглядаў горад i некаму, вядомаму толькi яму аднаму, усмiхаўся. Машына спынiлася каля дванаццацiпавярховага гмаха, i барадаты, разлiчыўшыся з шафёрам, рашуча ўвайшоў у падезд, падняўся на лiфце на сёмы паверх, падышоў да дзвярэй кватэры нумар трыста, скiнуў з пляча рукзак i раз-другi нацiснуў на званок. Прыслухаўся. Не пачуўшы ў кватэры анiякага руху, чалавек вiдавочна захваляваўся i нервова нацiснуў на кнопку званка некалькi разоў запар. Нарэшце за дзвярыма пачулiся крокi, шамаценне, прыглушаны кашаль. Барадаты з палёгкай уздыхнуў, нецярплiва перакiнуў з рукi ў руку рукзак, далонню прыгладзiў белабрысую чупрыну. Дзверы прачынiлiся, i паўнаваты мужчына з капой нячэсаных чорных валасоў, гэткага ж росту, як i барадаты, апрануты ў спартыўныя штаны i белую майку, санлiва пазяхнуў i, слепавата прыплюшчыўшы вочы, утаропiўся ў няпрошанага госця.
Вам каго?
Петэрс, гэта я усмiхаючыся, прагаварыў барадаты i зрабiў крок насустрач.
У таго, каго чалавек з рукзаком назваў Петэрсам, санлiвасць як рукой зняло, вочы акруглiлiся ў нямым здзiўленнi, нiжняя скiвiца адвiсла.
Вам каго?
Петэрс, гэта я усмiхаючыся, прагаварыў барадаты i зрабiў крок насустрач.
У таго, каго чалавек з рукзаком назваў Петэрсам, санлiвасць як рукой зняло, вочы акруглiлiся ў нямым здзiўленнi, нiжняя скiвiца адвiсла.
Э-э-э, вылецеў з горла здзiўленага Петэрса гартанны гук, гаспадар кватэры пачаў адступаць усярэдзiну калiдора.
Ды я гэта, Андрэй Бусел! ускрыкнуў барадаты i пасунуўся ўслед. Датыкнiся, калi сумняваешся.
Жы-вы?! Петэрс на хвiлiну апусцiўся на табурэтку каля невялiчкага шкапчыка з тэлефонам, потым сарваўся, кiнуўся да Бусла, аберуч ухапiў за плечы, павярнуў тварам да святла. I сапраўды, Андрэй! Жы-вы! здрыгануўся голас Петэрса.
Ды я гэта, я, паспешлiва пагадзiўся Бусел i, каб папярэдзiць астатнiя пытаннi, зачыняючы дзверы, таропка дадаў: Пахавалi не мяне, а iншага чалавека Доўгая гiсторыя, паслухаеш не паверыш.
Яшчэ не веру, Петэрс гучна, з нейкай iстэрычнай радасцю засмяяўся, ухапiў Бусла за руку i, быццам малое дзiця, павёў чамусьцi на кухню, але праз хвiлiну падскочыў i сiлком пацягнуў у залу, усадзiў на мяккую канапу.
Петэрс мiтусiўся, не знаходзячы сабе месца, не мог паверыць, што перад iм не хто iншы, як Бусел, ягоны сябра i аднакашнiк па мiлiцэйскай акадэмii. Нарэшце гаспадар зразумеў, чаго яму i ўваскрэсламу сябру не хапае. Ён адчынiў шуфляду ў шкапчыку, на якiм стаяў тэлевiзар, выцягнуў бутэльку каньяку, паспешлiва забразгатаў крыштальнымi фужэрамi.
Без каньяку цяжка разабрацца, не паверу, што не сплю, не зводзячы прамянiстага позiрку з Бусла, радасна засмяяўся Петэрс. Выпем за цябе, за вяртанне з таго свету, за ўваскрашэнне!..
Бусел падняў паўнютка налiты фужэр, усмiхнуўся.
Ты так прыгожа ляжаў у труне, увесь у вянках i кветках, пра цябе так добра гаварылi, што я не ўтрымаўся, пусцiў слязу. Праўда, твар быў забiнтаваны, казалi, каб не наганяў жаху на маладых супрацоўнiкаў Прабач за такiя плоскiя жарты, гэта ад радасцi Дык за ўваскрашэнне!
Сябры выпiлi, памаўчалi.
Яно i праўда, першы загаварыў госць, я ўваскрэс, толькi не як Бусел.
Гавары ясней, зноў напаўняючы фужэры, ускiнуў на сябра здзiўлены позiрк Петэрс.
Цяпер я не я, дастаючы з кiшэнi пашпарт, з адценнем разгубленасцi, нават пагарды, удакладнiў Бусел. Перад табой уласнай асобай Мiкалай Фёдаравiч Мельнiк, як кажуць, прашу шанаваць i мiлаваць.
Петэрс прамаўчаў. Бусел зразумеў гэтае маўчанне па-свойму i пачаў няспешна, падрабязна расказваць сваю гiсторыю
Петэрс не зводзiў з сябра ўсхваляваных, прамянiстых вачэй. Ён яшчэ i яшчэ налiваў у фужэры, у нейкiя моманты падскокваў на ногi, сiлiўся пра нешта спытаць, але нi разу не перапынiў сябра, толькi стрымана падтакваў, кiваў галавой, быццам сам быў усяму сведкам.
I вось я тут, скончыў Бусел расказ, i нешта падобнае на ўсмешку мiльганула на ягоным засяроджаным твары. Прабач, што выбраў цябе, але ты сышчык i разумееш, што без дапамогi i надзейнага прыкрыцця я не змагу нiчога зрабiць.
Ты, Андрэй, зрабiў разумна, што прыехаў да мяне, напiхваючы пахучым тытунём курыцельную трубку, зазначыў Петэрс. Па-першае, я забяспечу табе ў Беларусi надзейнае, а галоўнае, афiцыйнае прыкрыццё, а па-другое, у мяне водпуск i тры тыднi буду ў поўным тваiм распараджэннi, сумяшчу прыемнае з карысным. Веранiка з сынам ужо дзесяць дзён у цешчы, у мястэчку Ракаў, што пад Мiнскам, i я туды навастрыў лыжы. Дык нам па дарозе, давязу з шыкам.
Петэрс Зондакс i Андрэй Бусел калiсьцi разам вучылiся ў акадэмii мiлiцыi ў Мiнску. Цяпер Зондакс быў камiсарам палiцыi, узначальваў адзiн са шматлiкiх рыжскiх камiсарыятаў. Менавiта гэтая акалiчнасць у першую чаргу i падштурхнула Бусла прыехаць сюды Зондакс больш, чым хто, можа дапамагчы.
Нечаканы парыў золкага, халаднаватага ветру моцна штурхануў незачыненую фортку так, што забразгатала шкло, i самаўладна ўварваўся ў пакой, падхапiў блакiтную цюлевую занавеску, што прыкрывала акно, i iмгненна ператварыў яе ў ветразь, сыпануў на твары сяброў калючай вiльгаццю. Петэрс таропка зачынiў фортку, занавеска павольна, быццам незадаволеная тым, што ў яе забралi крылы, вярнулася на сваё месца, i толькi люстра, якую зачапiў Петэрс, яшчэ нейкi час дзынкала растрывожанымi крыштальнымi ледзяшамi.
Сябры заседзелiся дапазна. Спярша абмяркоўвалi падзеi, што адбылiся з Буслам, разважалi, што рабiць далей, потым гаварылi пра жыццё, узгадвалi гады вучобы, сяброў i знаёмых. Леглi спаць далёка за поўнач.
Ранiцай Бусла, якi спаў на канапе ў зале, пабудзiў тэлефонны званок. Бусел, прачнуўшыся, чакаў, калi да тэлефона падыдзе Петэрс. Парывiста-патрабавальны званок раптам сцiх, але праз некалькi хвiлiн зноў ажно зайшоўся нудлiвым пералiвам. Так i не дачакаўшыся гаспадара, Бусел басанож пратэпаў у калiдор, зняў слухаўку.